|
|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19.09.2008 N 1372 "Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва"(текст постановления с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2010 года) обновление и архив Зарегистрировано в НРПА РБ 24 сентября 2008 г. N 5/28395 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзеныя: Палажэнне аб парадку стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь; Палажэнне аб Рэспублiканскiм мастацка-экспертным савеце па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву; склад Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву. 2. Прызнаць страцiўшымi сiлу: пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 2000 г. N 1393 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку праектавання, стварэння (будаўнiцтва), рэканструкцыi i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 88, 5/4026); пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 жнiўня 2003 г. N 1075 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 2000 г. N 1393 i зацвярджэннi Палажэння аб Рэспублiканскiм мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву i складу Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму мастацтву" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 94, 5/12924). 3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 19.09.2008 N 1372 ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ (РЭКАНСТРУКЦЫI) I ПРЫёМКI ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI 1. Дадзеным Палажэннем устанаўлiваецца парадак стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. 2. Да манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва адносяцца манументальная скульптура, манументальна-дэкаратыўная скульптура, манументальны жывапiс, дэкаратыўна-аздабленчыя формы, мастацкiя тканiны. Манументальная скульптура - творы (мемарыяльныя ансамблi, манументы-помнiкi, помнiкi, помнiкi-бюсты, надмагiльныя помнiкi, мастацка-архiтэктурныя збудаваннi ў месцах пахавання, мемарыяльныя дошкi, памятныя дошкi i знакi, мемарыяльныя плiты, помнiкi-стэлы, статуi, якiя маюць самастойнае значэнне або ўваходзяць у структуру ансамбля i з'яўляюцца яго часткай), прысвечаныя важнай гiстарычнай падзеi або вядомым дзеячам. Манументальна-дэкаратыўная скульптура - творы (статуi, рэльефы, iншыя скульптурныя формы, што маюць самастойнае значэнне цi выконваюць ролю архiтэктурных элементаў, скульптурная арнаментацыя будынкаў), якiя прызначаны для аздаблення фасадаў i iнтэр'ераў збудаванняў, ландшафтна-прыроднага асяроддзя, плошчаў, вулiц, маюць дэкаратыўны характар, канкрэтызуюць архiтэктурны вобраз. Манументальны жывапiс - творы (карцiна, мазаiка, вiтраж, роспiс i iншыя), выкананыя ў тэхнiках фрэскi, тэмпернага, алейнага, васковага жывапiсу, у змешанай тэхнiцы, сграфiта, прызначаныя для канкрэтнага архiтэктурнага асяроддзя. Дэкаратыўна-аздабленчыя формы - мастацка-дэкаратыўныя работы выяўленчага i невыяўленчага характару з металу, керамiкi, шкла, дрэва, каменю i iншых матэрыялаў, выкананыя ў тэхнiках лiцця, коўкi, дзiфоўкi, чаканкi, iнтарсii (вазы, рашоткi, агароджы, флюгеры, элементы паркавага аздаблення i iншыя), якiя маюць адносна самастойнае значэнне i прызначаны для архiтэктурнага цi ландшафтнага асяроддзя. Мастацкiя тканiны - габелены, тэкстыльныя пано, дываны, шпалеры, заслоны, тканiны абiвачныя, выкананыя ў тэхнiках ткацкай, дывановай, аплiкацыi, вышыўкi, пляцення, прызначаныя для канкрэтнага iнтэр'ера. 3. Творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва прызначаны для: увекавечвання памяцi аб важнейшых гiстарычных i грамадскiх падзеях, знамянальных датах сусветнай i айчыннай гiсторыi i культуры, вядомых дзяржаўных, палiтычных, грамадскiх, ваенных дзеячах, народных героях, дзеячах навукi, мастацтва i культуры; вырашэння iдэалагiчных, адукацыйна-асветнiцкiх, выхаваўчых задач; фармiравання мастацка-дэкаратыўнымi сродкамi эстэтычнага асяроддзя, аздаблення i арганiзацыi архiтэктурнага цi ландшафтнага асяроддзя. 4. Стварэнне (рэканструкцыя) i ўстаноўка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляецца па заказу дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганiзацый, грамадскiх аб'яднанняў, iншых арганiзацый i фiзiчных асоб (далей - заказчыкi) на падставе заключаных дагавораў на выкананне работ па стварэнню (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (далей - дагавор). 5. Дадзенае Палажэнне не распаўсюджваецца на надмагiльныя помнiкi, якiя ўстанаўлiваюцца па заказу фiзiчных асоб за ўласны кошт. Глава 2 СТВАРЭННЕ (РЭКАНСТРУКЦЫЯ) I ЎСТАНОЎКА ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ 6. Стварэнне (рэканструкцыя) i ўстаноўка твораў манументальнай скульптуры ажыццяўляецца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. 7. Стварэнне (рэканструкцыя) i ўстаноўка такiх твораў манументальнай скульптуры, як мемарыяльныя ансамблi, манументы-помнiкi, помнiкi, помнiкi-бюсты, надмагiльныя помнiкi ажыццяўляецца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў: у абласных цэнтрах i г. Мiнску - па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; у раённых цэнтрах i на тэрыторыях раёнаў - па ўзгадненню з абласнымi выканаўчымi камiтэтамi. 8. Стварэнне (рэканструкцыя) i ўстаноўка твораў манументальнай скульптуры можа быць iнiцыiравана дзяржаўнымi органамi, дзяржаўнымi арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi, iншымi арганiзацыямi, якiя накiроўваюць у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган: пiсьмо-зварот з абгрунтаваннем неабходнасцi стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твора манументальнай скульптуры; выпiску з рашэння калегiяльнага органа (для дзяржаўных органаў) цi выпiску з рашэння кiруючага органа арганiзацыi або аб'яднання. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган разглядае названыя дакументы ў парадку, вызначаным заканадаўствам. 9. Для ўзгаднення рашэння аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры, названых у пункце 7 дадзенага Палажэння, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi прадстаўляюцца ў абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт: пiсьмо-зварот аб узгадненнi рашэння; даведка-абгрунтаванне неабходнасцi стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твораў манументальнай скульптуры, у тым лiку з вызначэннем крынiц i памераў фiнансавання; iншыя iнфармацыйныя матэрыялы. Абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт пасля атрымання ўказаных у частцы першай дадзенага пункта дакументаў у парадку, вызначаным заканадаўствам: прымаюць рашэнне аб узгадненнi (адмове ва ўзгадненнi) прапановы аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры ў раённых цэнтрах i на тэрыторыях раёнаў; накiроўваюць на разгляд Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь дакументы аб стварэннi (рэканструкцыi) твораў манументальнай скульптуры ў абласных цэнтрах i г. Мiнску. Глава 3 ПРАЕКТАВАННЕ ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА, ПАРАДАК АДБОРУ ПРАЕКТАЎ, IХ САСТАЎ 10. Для стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва распрацоўваецца iх эскiзны праект. Эскiзны праект ствараецца ў мэтах вызначэння вобразна-мастацкай задумы, архiтэктурна-прасторавай кампазiцыi, канструкцыйнага рашэння, прыкладнага кошту твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i павiнен уключаць фiзiчныя параметры i параметры яго прасторавага размяшчэння. 11. Адбор эскiзных праектаў твораў манументальнай скульптуры праводзiцца заказчыкам пасля прыняцця адпаведнага рашэння выканаўчымi i распарадчымi органамi на падставе экспертнага заключэння: Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Рэспублiканскi савет) - для твораў, якiя ствараюцца (рэканструююцца) i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - для iншых твораў. Прадстаўленне эскiзных праектаў для заключэння мастацка-экспертных саветаў ажыццяўляецца заказчыкам. 12. Склад i палажэнне аб парадку работы Рэспублiканскага савета зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi. Склад мастацка-экспертных саветаў фармiруецца з лiку вядучых дзеячаў выяўленчага мастацтва, архiтэктараў, мастацтвазнаўцаў, прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый. 13. У выпадках, звязаных са стварэннем найбольш значных i складаных па тэматыцы i кампазiцыi твораў манументальнай скульптуры, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi можа праводзiцца конкурс эскiзных праектаў. Палажэнне аб парадку арганiзацыi i правядзення конкурсу эскiзных праектаў, склад журы конкурсу зацвярджаецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi. 14. Эскiзны праект для найбольш значных i складаных па тэматыцы i кампазiцыi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (а для iншых твораў - пры неабходнасцi) павiнен уключаць: сiтуацыйны план (выкапiроўка з генеральнага плана) у маштабе 1:500; эскiз кампазiцыйнага рашэння ў мяккiм матэрыяле (у маштабе не менш за 1:10); планы памяшканняў (участкаў) у маштабе 1:200 - 1:20; фасады (разгорткi сцен) у маштабе 1:200 - 1:20; столi памяшканняў у маштабе 1:200 - 1:20; выява перспектывы цi спрошчаны макет; генеральны план у маштабе 1:500; план збудавання ў маштабе 1:200 - 1:20; разбiвачныя чарцяжы з прывязкай восей да iснуючай сiтуацыi, чарцяжы вертыкальнай планiроўкi i добраўпарадкавання тэрыторыi; агульны план; малюнкi для выканання мадэлей скульптурных дэкаратыўных элементаў (картушы, фрызы, устаўкi i iншае); тлумачальная запiска з разлiкам прыкладнага кошту; агульная тлумачальная запiска з кароткiм апiсаннем рашэнняў з прывядзеннем асноўных разлiковых даных па канструкцыях i iнжынернаму абсталяванню (пры неабходнасцi). 15. Кошт усiх работ, звязаных з праектаваннем i стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў матэрыяле (натуры), уключаючы iх устаноўку, а таксама прадугледжаных праектам будаўнiча-мантажных работ вызначаецца каштарысамi. 16. У састаў каштарыснай дакументацыi ўваходзяць каштарысы на: распрацоўку эскiзнага праекта i выкананне работ на стадыях праектавання твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; выкананне ў матэрыяле (натуры) твораў i ажыццяўленне будаўнiча-мантажных работ, прадугледжаных эскiзным праектам. 17. У каштарысах прадугледжваюцца затраты на тэхнiчныя работы (макет, фатаграфii), камандзiроўкi аўтараў, кансультацыi, экспертызы, аўтарскi нагляд, арэнду памяшканняў, навукова-даследчыя i эксперыментальныя работы, дзяржаўную прыёмку, а таксама рэзерв на непрадбачаныя работы i затраты. Глава 4 ПАРАДАК ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ЭСКIЗНЫХ ПРАЕКТАЎ ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА 18. Эскiзныя праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва зацвярджаюцца iх заказчыкамi пасля ўзгаднення з адпаведнымi тэрытарыяльнымi органамi архiтэктуры i горадабудаўнiцтва на падставе экспертных заключэнняў па дадзеных праектах: Рэспублiканскага савета - для твораў манументальнай скульптуры, якiя ствараюцца i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - для iншых твораў. 19. Эскiзныя праекты рэканструкцыi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва зацвярджаюцца ў парадку, вызначаным у пункце 18 дадзенага Палажэння, акрамя праектаў рэканструкцыi помнiкаў гiсторыка-культурнай спадчыны, якiя ўзгадняюцца i зацвярджаюцца ў парадку, вызначаным заканадаўствам. Глава 5 ВЫКАНАННЕ РАБОТ ПА СТВАРЭННЮ (РЭКАНСТРУКЦЫI) ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА 20. Работы па стварэнню (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляюцца паэтапна: выкананне рабочай мадэлi; выкананне мадэлi ў натуральную велiчыню; выраб твора ў матэрыяле. 21. Выканаўца твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва вызначаецца заказчыкам у межах ажыццяўлення творчага праекта (творчай дзейнасцi) у галiне культуры i мастацтва. Выканаўцамi могуць быць фiзiчныя або юрыдычныя асобы, якiя маюць права на ажыццяўленне работ па стварэнню твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i (або) заключылi дагавор з заказчыкам. 22. Выкананне будаўнiчых работ па стварэнню (рэканструкцыi) збудаванняў i будынкаў (у тым лiку афармленне дазвольнай i праектнай дакументацыi), якiя адносяцца да твораў манументальнай скульптуры, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам у галiне архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i будаўнiцтва. Глава 6 ФIНАНСАВАННЕ РАБОТ ПА СТВАРЭННЮ (РЭКАНСТРУКЦЫI) ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА 23. Фiнансаванне ўсiх этапаў стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, пачынаючы з праектавання, можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам. 24. Памер аўтарскага ганарару за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам i на падставе экспертных заключэнняў Рэспублiканскага савета або абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў. 25. Разлiкi за праектаванне i выкананне ў матэрыяле (натуры) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляюцца заказчыкам з улiкам фактычна выкананых аб'ёмаў у межах зацверджанага каштарысу паэтапна, на падставе экспертных заключэнняў па кожнаму этапу: Рэспублiканскага савета - для твораў, якiя ствараюцца i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - для iншых твораў. 26. Канчатковыя разлiкi па дагаворах з аўтарамi i выканаўцамi ажыццяўляюцца пасля падпiсання акта дзяржаўнай прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Глава 7 ПРЫЁМКА ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА 27. Пасля стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi на месцы твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва заказчык прызначае рабочую камiсiю для вызначэння яго гатоўнасцi, у склад якой уваходзяць прадстаўнiкi заказчыка, выканаўцы, аўтары цi калектыў аўтараў. Рабочая камiсiя складае акт аб гатоўнасцi твора да дзяржаўнай прыёмкi. 28. Дзяржаўная прыёмка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляецца дзяржаўнымi камiсiямi, склад якiх фармiруецца з членаў мастацка-экспертных саветаў, прадстаўнiкоў заказчыка, дзяржаўных органаў, грамадскасцi i зацвярджаецца: Мiнiстэрствам культуры - для прыёмкi твораў, якiя ствараюцца (рэканструююцца) i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi - для прыёмкi iншых твораў. 29. Дзяржаўная прыёмка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва афармляецца актам, якi павiнен змяшчаць: падставу для стварэння твора; кароткае апiсанне твора, якi прымаецца, у цэлым i ў асноўных элементах; акт прыёмкi будаўнiчых i мантажных работ (пры неабходнасцi); звесткi пра аўтараў цi калектыў аўтараў; звесткi аб выканаўцы (выканаўцах) работ; звесткi аб выкананых работах у адпаведнасцi з зацверджаным каштарысам; пералiк выяўленых недахопаў з устанаўленнем тэрмiнаў iх выпраўлення (лiквiдацыi); ацэнку мастацкiх вартасцей твора i якасцi работы, заключэнне аб мэтазгоднасцi перадачы твора пад дзяржаўную ахову ва ўстаноўленым парадку; вывады i прапановы. 30. Заказчык прадстаўляе дзяржаўнай камiсii па прыёмцы твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва: каштарыс i рабочыя чарцяжы; акт на земляныя работы (пры неабходнасцi); акт гатоўнасцi твора; акт устаноўкi твора; акт добраўпарадкавання тэрыторыi (пры неабходнасцi); фатаграфii выкананага твора; акт рабочай камiсii аб гатоўнасцi твора да дзяржаўнай прыёмкi. 31. Прыём у эксплуатацыю (адкрыццё) будынкаў i збудаванняў, якiя адносяцца да твораў манументальнай скульптуры, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам у галiне архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i будаўнiцтва, пасля падпiсання акта дзяржаўнай прыёмкi. 32. Акт дзяржаўнай прыёмкi складаецца ў двух экземплярах, адзiн з якiх перадаецца выканаўцу работ, другi - заказчыку. 33. У выпадку, калi твор не адпавядае зацверджанаму эскiзнаму праекту, не мае належных мастацкiх вартасцей, дзяржаўная камiсiя ў спецыяльным заключэннi абгрунтоўвае сваю адмову ад дзяржаўнай прыёмкi i iнфармуе аб гэтым орган, якi прызначыў дзяржаўную камiсiю, для прыняцця адпаведнага рашэння. 34. Арганiзацыi, на баланс якiх перадаюцца творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, нясуць адказнасць за iх захаванасць. 35. Творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва вялiкай мастацкай значнасцi паступаюць пад дзяржаўную ахову ва ўстаноўленым парадку. 36. За парушэнне дадзенага Палажэння, устаноўку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва без належнага ўзгаднення вiнаватыя нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам. Творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ўстаноўлены самавольна або не прайшлi дзяржаўную прыёмку ва ўстаноўленым парадку, падлягаюць дэмантажу. ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 19.09.2008 N 1372 ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ 1. Рэспублiканскi мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Рэспублiканскi савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам. 2. Асноўнымi задачамi Рэспублiканскага савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. 3. Рэспублiканскi савет: у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем; спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў. 4. У мэтах выканання сваiх задач Рэспублiканскi савет: дае экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; дае заключэнне па этапах работ па стварэнню (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у абласных цэнтрах i г. Мiнску; дае рэкамендацыi аб вызначэннi памераў аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i экспертнае заключэнне аб неабходнасцi павелiчэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора, уносiць прапановы па аплаце тэхнiчнай часткi вырабу эскiзных праектаў у адпаведнасцi з заканадаўствам; па даручэнню Мiнiстэрства культуры ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у абласных цэнтрах i г. Мiнску. 5. Рэспублiканскi савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы. 6. На пасяджэннi Рэспублiканскага савета пры неабходнасцi запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый. 7. Рэспублiканскi савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiка, якi ў яго адсутнасць арганiзуе работу Рэспублiканскага савета. Рэспублiканскi савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 17 чалавек з улiкам старшынi. Склад Рэспублiканскага савета зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый. Прапановы па складу Рэспублiканскага савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiка ва ўстаноўленым парадку ўносяцца Мiнiстэрствам культуры. 8. Пасяджэннi Рэспублiканскага савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi Рэспублiканскага савета, а ў яго адсутнасць - намеснiка старшынi. 9. Рашэннi Рэспублiканскага савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш 2/3 складу Рэспублiканскага савета i афармляюцца пратаколам. 10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду Рэспублiканскiм саветам, работу Рэспублiканскага савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае Мiнiстэрства культуры. 11. Рэспублiканскi савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасцi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 19.09.2008 N 1372 СКЛАД РЭСПУБЛIКАНСКАГА МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ Баразна - прарэктар па навуковай дзейнасцi ўстановы адукацыi Мiхаiл Рыгоравiч "Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў", кандыдат мастацтвазнаўства (старшыня Рэспублiканскага савета) Мiско - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi Iван Якiмавiч саюз мастакоў", народны мастак Беларусi (намеснiк старшынi Рэспублiканскага савета) Рылатка - першы намеснiк Мiнiстра культуры (намеснiк старшынi Уладзiмiр Пятровiч Рэспублiканскага савета) Андрончык - галоўны мастак г. Мiнска, начальнiк упраўлення Аляксандр Iванавiч добраўпарадкавання i гарадскога дызайну камiтэта архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнскага гарвыканкома Арцiмовiч - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi Анатолiй Яфiмавiч саюз мастакоў", прафесар установы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў" Гумiлеўскi - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi Леў Мiкалаевiч саюз мастакоў", народны мастак Беларусi Дранец - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi Аляксандр саюз мастакоў" Валянцiнавiч Крываблоцкi - мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, член Уладзiмiр Васiльевiч грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў" Корбут - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз Аляксандр Iосiфавiч архiтэктараў" Лазука - загадчык аддзела дзяржаўнай навуковай установы Барыс Андрэевiч "Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", кандыдат мастацтвазнаўства Левiн - архiтэктар, заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Леанiд Мендзелевiч Беларусь, лаўрэат Ленiнскай прэмii Молчан - старшыня камiтэта па архiтэктуры i будаўнiцтву Сяргей Iванавiч Мiнскага аблвыканкома Назарук - начальнiк галоўнага ўпраўлення праектных работ, Валянцiна Сямёнаўна горадабудаўнiцтва i архiтэктуры Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Нiкiцiн - галоўны архiтэктар г. Мiнска Вiктар Дзмiтрыевiч Прохараў - скульптар, член бюро секцыi скульптуры грамадскага Аляксандр Вiктаравiч аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў" Савiч - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз Уладзiмiр Пятровiч мастакоў", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Фiнскi - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi Аляксандр Мiхайлавiч саюз мастакоў" |
Партнеры
|