Право Беларуси. Новости и документы


Указ Президента Республики Беларусь от 17.03.1995 N 110"АБ унясеннi дапаўнення ў часовы парадак нармалiзацыi разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання ў Рэспублiцы Беларусь"

(текст указа с изменениями и дополнениями на ноябрь 2012 года) обновление

Документы на NewsBY.org

<<< Содержание >>>


У сувязi з прымаемымi мерамi па сацыяльнай абароне насельнiцтва i ў мэтах своечасовай выплаты заработнай платы i iншых сацыяльных выплат работнiкам бюджэтных устаноў ПАСТАНАЎЛЯЮ:

1. Дапоўнiць па ўзгадненню з Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь пункт 1 Часовага парадку нармалiзацыi разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 кастрычнiка 1994 г. N 135 i пастановай Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ад 13 верасня 1994 г. N 17 (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 7, арт. 163; N 15, арт. 388), часткай наступнага зместу:

"Дзеянне гэтага пункта не распаўсюджваецца на бюджэтныя сродкi, якiя залiчваюцца на рахункi прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый для выплаты заработнай платы i iншых сацыяльных выплат".

2. Даручыць Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь даваць тлумачэннi па прымяненню Часовага парадку нармалiзацыi разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання ў Рэспублiцы Беларусь.

3. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА



 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.