Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 22.10.2007 N 357 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кш (Мiнадукацыi) "Справаздача аб колькасцi i складзе педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў" i ўказанняў па яе запаўненнi"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

<<<< Содержание >>>>




На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць па прадстаўленню Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кш (Мiнадукацыi) "Справаздача аб колькасцi i складзе педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў" <*> перыядычнасцю прадстаўлення адзiн раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008/09 навучальны год;

1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кш (Мiнадукацыi) "Справаздача аб колькасцi i складзе педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў" <*> i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008/09 навучальны год.

--------------------------------

<*> Не прыводзiцца.



2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi (акрамя ўстаноў, падпарадкаваных раенным (гарадскiм) выканаўчым камiтэтам (структурным падраздзяленням адукацыi), раенныя (гарадскiя) выканаўчыя камiтэты (структурныя падраздзяленнi адукацыi).

3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 2004 г. N 53 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-КШ "Справаздача аб колькасцi i складзе педагагiчных работнiкаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi" i ўказанняў па яе запаўненню".

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 22 кастрычнiка 2007 г.



Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI





Legislation of the Republic of Belarus | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.