|
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 04.07.2007 N 32 "Аб прысуджэннi дзяржаўных стыпендый дзеячам культуры i мастацтва, творчай моладзi Рэспублiкi Беларусь"(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление Зарегистрировано в НРПА РБ 20 июля 2007 г. N 8/16845 На падставе пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 1 чэрвеня 1994 г. N 412 "О мерах по поддержке творческой интеллигенции Республики Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Устанавiць, што: 1.1. дзяржаўныя стыпендыi (далей - стыпендыi) устанаўлiваюцца з мэтай забеспячэння дзяржаўнай падтрымкi дзеячаў культуры i мастацтва, захавання i развiцця культурнага патэнцыялу Рэспублiкi Беларусь; 1.2. дзяржаўныя стыпендыi прысуджаюцца дзеячам культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь у галiне тэатральнага, музычнага, выяўленчага, харэаграфiчнага мастацтва, народнай творчасцi, кiно, архiтэктуры i дызайна, лiтаратуры i журналiстыкi на ажыццяўленне творчага праекта; 1.3. дзяржаўныя стыпендыi прысуджаюцца па вынiках творчай дзейнасцi ў дзвюх групах: таленавiтым дзеячам культуры i мастацтва ва ўзросце да 40 гадоў; вядомым майстрам тэатральнага, музычнага, выяўленчага, харэаграфiчнага мастацтва, народнай творчасцi, кiно, архiтэктуры i дызайна, лiтаратуры i журналiстыкi ва ўзросце звыш 40 гадоў; 1.4. дзяржаўныя стыпендыi прысуджаюцца тэрмiнам на адзiн год; 1.5. дзяржаўныя стыпендыi ўстанаўлiваюцца ў колькасцi 25 па кожнай групе ў памерах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; 1.6. заяўкi на прысуджэнне дзяржаўных стыпендый падаюцца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь грамадскiмi аб'яднаннямi (творчымi саюзамi), арганiзацыямi i ўстановамi культуры. Рашэнне аб выдвiжэннi кандыдата на прысуджэнне стыпендыi прымаецца праўленнем творчага саюза, мастацкiм саветам установы культуры (сходам працоўнага калектыву); 1.7. заяўка ўключае: хадайнiцтва грамадскага аб'яднання (творчага саюза), установы культуры з прадстаўленнем праекта твора, на ажыццяўленне якога выдаецца стыпендыя; творчую бiяграфiю кандыдата; пратакол пасяджэння мастацкага савета (сходу працоўнага калектыву); спiс творчых прац i заслуг; даныя дакументаў, якiя могуць засведчыць асобу кандыдата, хатнi адрас i кантактныя тэлефоны;
1.8. заяўкi на прысуджэнне дзяржаўных стыпендый падаюцца да 1 кастрычнiка папярэдняга выплаце года ў камiсiю па прысуджэннi дзяржаўных стыпендый (далей - камiсiя) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Камiсiя мае права запатрабаваць ў выпадку неабходнасцi дадатковую iнфармацыю. Заяўкi, пададзеныя пасля вызначанага тэрмiну, не разглядаюцца; 1.9. камiсiя прызначаецца загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Рашэнне аб прысуджэннi стыпендый прымаецца большасцю галасоў, пры роўнасцi галасоў перавага аддаецца голасу старшынi камiсii; 1.10. стыпендыi выплачваюцца за кошт сродкаў, якiя штогод прадугледжваюцца Мiнiстэрству культуры ў рэспублiканскiм бюджэце на рэалiзацыю централiзаваных мерапрыемстваў; 1.11. камiсiя па прысуджэннi стыпендый выносiць рашэнне да 1 снежня папярэдняга выплаце года. 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК УЗГОДНЕНА Мiнiстр фiнансаў Рэспублiкi Беларусь М.П.Корбут 04.07.2007 |
Партнеры
|