|
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 31.05.2007 N 26 "Аб некаторых пытаннях фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, i парадку зацвярджэння эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" "Iнст...(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление Зарегистрировано в НРПА РБ 4 июля 2007 г. N 8/16753 У адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 15, пунктам 3 артыкула 17 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць прыкладзеныя: Iнструкцыю аб парадку фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць; Iнструкцыю аб парадку зацвярджэння поўнай, дакладнай i якаснай фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi ў якасцi эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 31.05.2007 N 26 IНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ФIКСАЦЫI, НАВУКОВАЙ АПРАЦОЎКI I МАСТАЦКАЙ АЦЭНКI ВЫЯЎЛЕНЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ АБ'ЕКТАЎ I НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫХ ПРАЯЎЛЕННЯЎ ТВОРЧАСЦI ЧАЛАВЕКА, ЯКIЯ МОГУЦЬ УЯЎЛЯЦЬ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНУЮ КАШТОЎНАСЦЬ 1. Iнструкцыя аб парадку фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць (далей - Iнструкцыя), распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 17 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) i вызначае парадак фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць (далей - аб'екты). 2. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi для аб'ектаў, якiя выяўляюцца шляхам прафесiйнага або выпадковага выяўлення. 3. Фiксацыя, навуковая апрацоўка i мастацкая ацэнка аб'ектаў выконваецца па даручэнню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў асобамi, якiя маюць пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукава-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, выдадзенае Мiнiстэрствам культуры. Дапускаецца правядзенне фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi аб'ектаў iншымi асобамi пад непасрэдным кiраўнiцтвам i (або) пры ўдзеле асоб, названых у частцы першай гэтага пункта. 4. Матэрыялы выкананай фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi аб'екта прадстаўляюцца ў Мiнiстэрства культуры для надання яму статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i зацвярджэння ў якасцi эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. 5. Фiксацыя выяўленых аб'ектаў выконваецца шляхам тэкставага апiсання, фатаграфавання, вiдэа-, аудыёзапiсу, графiчнага адлюстравання (абмерных чарцяжоў i (або) замалёвак з пазначэннем асноўных памераў) з вызначэннем на картаграфiчным матэрыяле ў маштабе 1:50000 месцазнаходжання выяўленых матэрыяльных аб'ектаў або ў маштабе 1:200000 арэалу бытавання выяўленых нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека. Замест нанясення на картаграфiчны матэрыял дапускаецца тэкставае апiсанне арэалу бытавання нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, у якiм даецца прывязка да пазнавальных на мясцовасцi арыенцiраў (населеных пунктаў, рэк, азёр, дарог, урочышчаў i гэтак далей). 6. Тэкставае апiсанне як адзiн са спосабаў фiксацыi выяўленых аб'ектаў рыхтуецца з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогiй. Тэкст друкуецца i афармляецца па ўстаноўленых у камп'ютэрах шаблонах з наступнымi параметрамi ў рэдактары Microsoft World: на паперы фармата А4 (210 x 297); палi старонкi: верхняе i нiжняе - 20 мм, левае - 30 мм, правае - 10 мм; шрыфт Times New Roman (Times New Roman Cyr), звычайны, памер 15 пунктаў. У таблiцах дапускаецца памяншэнне да 13 пунктаў (калi тэкст не ўмяшчаецца); мiжрадковы iнтэрвал адзiнарны; першы радок у абзацы з адступленнем 12,5 мм; выраўноўванне па шырынi i без пераносаў (у таблiцах выраўноўванне па неабходнасцi з пераносам слоў); нумар старонкi ў цэнтры верхняга калантытула на адлегласцi ад верхняга краю старонкi 10 - 15 мм, памер шрыфта 13 пунктаў (першая старонка не нумаруецца). Дапускаецца падрыхтоўка тэкстаў машынапiсным спосабам з захаваннем асноўных умоў, што прыведзены вышэй у гэтым пункце. 7. У выпадках немагчымасцi на працягу кароткага часу без спецыяльных даследаванняў i вывучэння правесцi апрацоўку i ацэнку выяўленага аб'екта фiксацыя ў форме тэкставага матэрыялу выконваецца метадам простага апiсання вiдавочных адметных асаблiвасцей выяўленых аб'ектаў. Гэтыя матэрыялы павiнны быць дапоўнены ў далейшым тэкставым апiсаннем згодна з пунктам 6 дадзенай Iнструкцыi. Да моманту такога дапаўнення выяўленыя аб'екты не могуць быць прадстаўлены для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. 8. Пры фатаграфаваннi выяўленых матэрыяльных аб'ектаў неабходна забяспечыць перадачу iх аб'ёмна-прасторавага рашэння, наяўнасць найбольш значных дэкаратыўных i канструктыўных дэталей i элементаў, размяшчэнне аб'ектаў у акаляючым асяроддзi. Пры фатаграфаваннi выяўленых нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека адлюстроўваюцца найбольш характэрныя рысы гэтага праяўлення, якiя перадаюць асноўныя пастановачныя, выканальнiцкiя прыкметы, асаблiвасцi мастацкага афармлення, у тым лiку вопраткi i ўпрыгажэнняў выканаўцаў i (або) удзельнiкаў, традыцыйнай атрыбутыкi. 9. Фотаздымкi выконваюцца каляровымi памерам не менш за 10 x 15 см, у асобных выпадках памерам 18 x 24 см, у залежнасцi ад неабходнасцi найбольш поўна, у дэталях прадставiць матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека. На фотаздымках павiнны якасна ўспрымацца як цэлыя матэрыяльныя аб'екты або нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, так i асобныя iх элементы, дэталi, колеры, iншыя характэрныя рысы. У выпадку правядзення фотафiксацыi ў прыродным асяроддзi не дапускаецца перакрыванне матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека iншымi аб'ектамi, элементамi ландшафту або раслiннасцю. Кожны фотаздымак павiнен мець анатацыю. Аб'ект, фотафiксацыя якога праводзiцца, не павiнен быць загароджаны iншымi прадметамi i (або) аб'ектамi, якiя не маюць адносiн да гэтага аб'екта. У выпадку знаходжання аб'ектаў сярод дрэў або кустоў iх фотафiксацыя праводзiцца да пачатку распускання лiстоў вясной або пасля iх ападання восенню. Дапускаецца раздрукоўка адбiткаў на каляровым прынтары. Разам з фотаздымкамi або адбiткамi перадаюцца кантрольныя экземпляры файлаў на магнiтных носьбiтах або негатываў на стужцы з прыкладзенымi ў пiсьмовай форме анатацыямi i дазволам аўтара на выкарыстанне iх у мэтах аховы гiсторыка-культурнай спадчыны. 10. Вiдэа- i аудыёзапiс ажыццяўляецца iснуючымi тэхнiчнымi сродкамi. 11. Навуковая апрацоўка аб'ектаў праводзiцца для прадстаўлення выяўленых аб'ектаў у iх прычынна-вынiковай залежнасцi ў сiстэме падобных такiх аб'ектаў або праяўленняў (аналагаў) i выяўлення асноўных заканамернасцей iх развiцця. 12. Пры аналiзе вынiкова-прычыннай залежнасцi выяўленых аб'ектаў у сiстэме падобных такiх аб'ектаў або праяўленняў забяспечваецца: суаднясенне iх з пэўнымi вiдамi i (або) тыпамi аналагаў; характарыстыка асноўных кампанентаў, элементаў, структурных прыкмет i iншых уласцiвых рысаў, па якiх гэтыя аб'екты i праяўленнi адносяцца да пэўных вiдаў i (або) тыпаў; выяўленне спецыфiчных рысаў разглядаемых матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, калi такiя могуць быць выяўлены i прадстаўлены; раскрыццё iншых асаблiвасцей i ўзаемасувязей. 13. Аналiз асноўных заканамернасцей развiцця аб'ектаў выконваецца шляхам параўняння гэтых аб'ектаў з аналагiчнымi для выяўлення iх значнасцi. 14. Навуковая апрацоўка можа праводзiцца ў палявых i (або) камеральных умовах i афармляецца ў выглядзе тэкста з iлюстрацыямi, калi апошняе неабходна для больш поўнага прадстаўлення выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека. Тэкст уваходзiць у склад фiксацыi аб'ектаў, складаецца з iх апiсання i вывадаў, у якiх даецца заключэнне па прычынна-вынiковай залежнасцi i асноўных заканамернасцях развiцця. 15. Мастацкая ацэнка аб'ектаў забяспечвае iх аналiз па асноўных стылёва-жанравых i марфалагiчных прыкметах, суаднясенне з пэўнай стадыяй або стадыямi развiцця нацыянальнага i сусветнага мастацтва. 16. Пры мастацкай ацэнцы выяўленых матэрыяльных аб'ектаў праводзiцца аднясенне iх да пэўных вiдаў i (або) тыпаў, апiсанне стылёвых асаблiвасцей, структуры i асаблiвасцей забудовы, элементаў i дэталей, iншых характэрных рысаў, аддзелкi, колеру, характару i вiду матэрыялаў i гэтак далей. 17. Мастацкая ацэнка афармляецца ў выглядзе тэксту, да якога ў выпадку неабходнасцi больш поўнага прадстаўлення адметных вартасцей выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека дадаюцца iлюстрацыi. Гэты тэкст уваходзiць у склад фiксацыi названых аб'ектаў i праяўленняў, складаецца з iх паслядоўнага апiсання, у якiм прадстаўляецца iнфармацыя пра стылявыя або жанравыя асаблiвасцi названых аб'ектаў або праяўленняў, iх храналогii ўзнiкнення i развiцця, элементы i дэталi, колер i iншыя адметныя вартасцi, месцазнаходжанне або арэал бытавання, iншыя характэрныя рысы. ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 31.05.2007 N 26 IНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ПОЎНАЙ, ДАКЛАДНАЙ I ЯКАСНАЙ ФIКСАЦЫI НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI ГРАФIЧНЫМI I ТЭХНIЧНЫМI СРОДКАМI Ў ЯКАСЦI ЭТАЛОНА ФIКСАВАНАЙ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI 1. Iнструкцыя аб парадку зацвярджэння поўнай, дакладнай i якаснай фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi ў якасцi эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) i ўстанаўлiвае парадак зацвярджэння поўнай, дакладнай i якаснай фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi (далей - фiксацыя) у якасцi эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - эталон). 2. Поўнай, дакладнай i якаснай лiчыцца фiксацыя, якая найбольш поўна адпавядае крытэрыям аўтэнтычнасцi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i найбольш поўна перадае яе адметныя вартасцi. 3. Фiксацыя павiнна быць выканана ў адпаведнасцi з парадкам, вызначаным для фiксацыi выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры). 4. Прапанова аб зацвярджэннi фiксацыi ў якасцi эталона, да якой прыкладаюцца матэрыялы фiксацыi, уносiцца ў Мiнiстэрства культуры юрыдычнай або фiзiчнай асобай, што ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi выявiла гэта нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якому быў нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. 5. Пасля атрымання прапановы аб зацвярджэннi фiксацыi ў якасцi эталона Мiнiстэрства культуры накiроўвае асобе, якая ўнесла прапанову, iнфармацыю аб разглядзе гэтай прапановы на пасяджэннi Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада). 6. Квалiфiкаваны разгляд прапановы, якая паступiла ў Мiнiстэрства культуры, ажыццяўляецца на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён. 7. Па вынiках разгляду Навукова-метадычная рада дае заключэнне аб магчымасцi зацвярджэння фiксацыi ў якасцi эталона або аб немагчымасцi такога зацвярджэння з абгрунтаваннем прычын адмовы. 8. Паведамленне аб прынятым Навукова-метадычнай радай рашэннi накiроўваецца асобе, якая ўнесла прапанову, у тэрмiн, якi не перавышае 10 дзён з дня яго прыняцця. 9. Пасля станоўчага рашэння Навукова-метадычнай рады Мiнiстэрства культуры зацвярджае фiксацыю ў якасцi эталона i вызначае месца захоўвання эталона. |
Партнеры
|