Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 08.12.2006 N 118 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку стварэння i дзейнасцi вучэбна-вытворчых аб'ектаў па працоўным навучаннi i прафесiянальнай арыентацыi вучняў"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

<<<< Содержание >>>>


Зарегистрировано в НРПА РБ 24 сентября 2007 г. N 8/17116



У адпаведнасцi з пунктамi 4 i 5 артыкула 49 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб парадку стварэння i дзейнасцi вучэбна-вытворчых аб'ектаў па працоўным навучаннi i прафесiянальнай арыентацыi вучняў (дадаецца).

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 31 жнiўня 1993 г. N 271 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях" (зарэгiстраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 19 кастрычнiка 1993 г. N 67/12);

загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 31 жнiўня 1993 г. N 272 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце працоўнага навучання i прафесiйнай арыентацыi вучняў" (зарэгiстраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 19 кастрычнiка 1993 г. N 66/12).



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ





УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк             Мiнiстр фiнансаў
Мiнiстра эканомiкi         Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь        М.П.Корбут
П.К.Жабко                  14.08.2007
20.09.2007


УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Мiнiстр працы              Мiнiстр аховы здароўя
i сацыяльнай абароны       Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь        В.I.Жарко
У.М.Патупчык               13.08.2007
14.08.2007


УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня Федэрацыi         Старшыня
прафсаюзаў Беларусi        Брэсцкага абласнога
Л.П.Козiк                  выканаўчага камiтэта
21.08.2007                 К.А.Сумар
                           12.01.2007


УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Вiцебскага абласнога       Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
У.П.Андрэйчанка            А.С.Якабсон
10.01.2007                 12.01.2007


УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Гродзенскага абласнога     Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
У.Я.Саўчанка               Б.В.Батура
10.01.2007                 10.01.2007


УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Мiнскага абласнога         Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
М.Ф.Дамашкевiч             М.Я.Паўлаў
06.12.2006                 12.01.2007






                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               08.12.2006 N 118


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ I ДЗЕЙНАСЦI ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ АБ'ЕКТАЎ

ПА ПРАЦОЎНЫМ НАВУЧАННI I ПРАФЕСIЯНАЛЬНАЙ АРЫЕНТАЦЫI ВУЧНЯЎ



1. Палажэнне аб парадку стварэння i дзейнасцi вучэбна-вытворчых аб'ектаў па працоўным навучаннi i прафесiянальнай арыентацыi вучняў распрацавана ў адпаведнасцi з пунктамi 4 i 5 артыкула 49 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 108, 2/1238).

2. Для забеспячэння працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў агульнаадукацыйных устаноў па рашэннях мясцовых i распарадчых органаў могуць стварацца наступныя вучэбна-вытворчыя аб'екты:

мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбiнаты працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў;

мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi;

вытворчыя (вучэбна-вытворчыя) майстэрнi агульнаадукацыйных устаноў.

3. Дзейнасць вучэбна-вытворчых аб'ектаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Об образовании" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844), Законам Рэспублiкi Беларусь "Об общем среднем образовании", дадзеным Палажэннем i iншымi нарматыўнымi прававымi актамi, якiя рэгулююць iх дзейнасць.

4. Мэтамi дзейнасцi вучэбна-вытворчых аб'ектаў з'яўляюцца:

4.1. арганiзацыя працоўнага навучання вучняў;

4.2. арганiзацыя прафесiянальнай арыентацыi вучняў;

4.3. арганiзацыя дапрафесiйнай падрыхтоўкi вучняў VIII - IX (IX - X) <*> класаў;

4.4. арганiзацыя прафесiйнай падрыхтоўкi вучняў на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi класаў па вызначаным накiрунку на пачатковым узроўнi квалiфiкацыi па найбольш масавых прафесiях з улiкам патрэбнасцей раёна (горада) у кадрах;

4.5. арганiзацыя грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў;

4.6. арганiзацыя пазаўрочнай творчай дзейнасцi вучняў;

4.7. прафарыентацыйная работа;

4.8. исключен. - Постановление Минобразования от 25.09.2008 N 83.

--------------------------------

<*> У дужках указана нумарацыя класаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ.



5. Вучэбна-вытворчыя аб'екты маюць права арганiзоўваць адукацыйны працэс сумесна з арганiзацыямi прамысловасцi, сельскай гаспадаркi, iншых галiн эканомiкi i абслугоўвання (далей - арганiзацыi) на падставе гаспадарчых дагавароў аб выкарыстаннi вытворчых плошчаў, памяшканняў, тэхнiчных i транспартных сродкаў, аказаннi паслуг у правядзеннi заняткаў з вучнямi гэтымi арганiзацыямi i iх спецыялiстамi ў адпаведных галiнах прамысловасцi i абслугоўвання.

6. Вучэбна-вытворчыя аб'екты маюць права ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству i служыць дасягненню статутных мэтаў, у тым лiку аказваць вучням агульнаадукацыйных устаноў дадатковыя адукацыйныя паслугi згодна з пералiкам, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 кастрычнiка 2002 г. N 1376 "Об утверждении Перечня платных услуг, оказываемых государственными учреждениями образования" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 115, 5/11270), на падставе пiсьмовых заяў законных прадстаўнiкоў вучняў пры ўмове, што навучанне ў вучэбна-вытворчых аб'ектах не будзе перашкаджаць асноўнай вучобе ў навучальных установах.

7. У парадку, акрэсленым заканадаўствам, вучэбна-вытворчыя аб'екты прадстаўляюць адпаведную справаздачнасць органам дзяржаўнага кiравання. Патрабаваннi да вядзення дакументацыi вучэбна-вытворчых аб'ектаў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

8. Кантроль за дзейнасцю вучэбна-вытворчых аб'ектаў ажыццяўляюць упраўленнi (аддзелы) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

9. Мерапрыемствы па ахове працы i тэхнiцы бяспекi ў вучэбна-вытворчых аб'ектах забяспечваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

10. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя вучэбна-вытворчых аб'ектаў ажыццяўляюцца па рашэннi ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў i суда, а таксама ў iншых выпадках, вызначаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

11. Працоўныя адносiны работнiкаў вучэбна-вытворчых аб'ектаў, якiя ажыццяўляюць навучанне i выхаванне вучняў, рэгулююцца працоўным дагаворам (кантрактам) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Павышэнне квалiфiкацыi, метадычную работу з работнiкамi вучэбна-вытворчых аб'ектаў арганiзуюць кiраўнiкi мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў, агульнаадукацыйных устаноў па ўзгадненнi з упраўленнем (аддзелам) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.

12. У мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў ствараюцца педагагiчныя саветы, iх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб педагагiчным савеце агульнаадукацыйнай установы, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 6 снежня 2006 г. N 113 "Об утверждении Положения о педагогическом совете общеобразовательного учреждения" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 40, 8/15652).

Работнiкi мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрняў, вытворчых (вучэбна-вытворчых) майстэрняў уваходзяць у склад педагагiчнага савета агульнаадукацыйнай установы, у структуры якой яны знаходзяцца.

13. У мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў ствараюцца саветы, iх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб савеце агульнаадукацыйнай установы, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 6 снежня 2006 г. N 114 "Об утверждении положений о совете общеобразовательного учреждения и о родительском комитете общеобразовательного учреждения" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 40, 8/15653).

14. Вучэбна-вытворчыя аб'екты ствараюцца на базе памяшканняў, у якiх аб'ём i плошча вучэбных кабiнетаў, лабараторый, цэхаў, вытворчых участкаў i iншых асноўных i дапаможных памяшканняў адпавядаюць патрабаванням будаўнiчых нормаў i правiлаў, санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў у залежнасцi ад рэалiзацыi праграм вытворчага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў, тэхналогii працэсу навучання, аснашчэння неабходным iнжынерна-тэхналагiчным абсталяваннем.

15. У вучэбна-вытворчых аб'ектах ствараюцца кабiнеты i лабараторыi для тэарэтычных заняткаў, заняткаў тэхнiчнай творчасцю, прафарыентацыi, вытворчыя ўчасткi, вучэбныя цэхi, дапаможныя памяшканнi (iнструментальныя, склады сыравiны i гатовай прадукцыi i iнш.), iншыя санiтарна-бытавыя памяшканнi.

16. Вучэбныя цэхi i вытворчыя ўчасткi вучэбна-вытворчых аб'ектаў аснашчаюцца станочным i iншым абсталяваннем, iнструментамi i прыстасаваннямi, тэхнiчнай i тэхналагiчнай дакументацыяй, камплектуюцца вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi, тэхнiчнымi сродкамi навучання для працоўнага навучання i прафесiянальнай падрыхтоўкi вучняў у адпаведнасцi з патрабаваннямi да арганiзацыi вучэбна-вытворчага працэсу.

17. Пры арганiзацыi работы з дзецьмi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця памяшканнi абсталёўваюцца безбар'ерным асяроддзем i iнструментамi са спецыяльнымi прыстасаваннямi.

18. Выкананне работ на вучэбна-вытворчых аб'ектах ажыццяўляецца на ўмовах i ў парадку працоўных дагавароў, якiя заключаюцца з вучнямi, з улiкам асаблiвасцей рэгулявання працы моладзi.

19. Iнжынернае абсталяванне вучэбна-вытворчых аб'ектаў, арганiзацыя вучэбных месцаў у цэхах i на ўчастках, перапрафiляванне, пераабсталяванне вучэбных цэхаў i ўчасткаў, перапланiроўка iх памяшканняў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi правiлаў аховы працы i санiтарных правiлаў i нормаў.

20. Адукацыйны працэс у вучэбна-вытворчых аб'ектах арганiзуецца ў адпаведнасцi з тыпавымi вучэбнымi планамi для агульнаадукацыйных устаноў, якiя штогод зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.

Для арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў вучэбна-вытворчых аб'ектах выкарыстоўваюцца вучэбныя гадзiны, прадугледжаныя тыпавым вучэбным планам на працоўнае навучанне, правядзенне факультатыўных заняткаў, i гадзiны, прадугледжаныя на арганiзацыйна-выхаваўчую работу.

21. Парадак арганiзацыi i працягласць вучэбных заняткаў рэгламентуюцца раскладамi i зацвярджаюцца кiраўнiкамi вучэбна-вытворчых аб'ектаў.

Рэжым арганiзацыi працоўнага навучання i прафесiйнай падрыхтоўкi (працягласць урокаў, перапынкаў i iнш.) павiнен адпавядаць патрабаванням санiтарных правiлаў i нормаў у агульнаадукацыйных установах. Умовы працоўнага навучання павiнны адпавядаць аптымальным i дапушчальным (першага i другога класа) умовам працы ў адпаведнасцi з санiтарнымi правiламi i нормамi 11-6-2002 "Гiгiенiчныя крытэрыi адзнакi i класiфiкацыi ўмоў працы па паказчыках шкоднасцi i небяспечнасцi працоўнага працэсу".

22. Дапрафесiйная падрыхтоўка вучняў у вучэбна-вытворчых аб'ектах можа ажыццяўляцца з VIII (IX) класа, прафесiйная - з X (XI) класа з улiкам намераў, схiльнасцей i здольнасцей, стану здароўя вучняў, жаданняў iх законных прадстаўнiкоў, патрэбнасцi ў кадрах раёна (горада), у якiм iснуюць вучэбна-вытворчыя аб'екты.

Вучэбна-вытворчыя аб'екты арганiзуюць работу па вывучэннi i развiццi iнтарэсаў i здольнасцей вучняў раёна (горада), даюць рэкамендацыi па выбару шляхоў далейшага навучання i прафесiйнай дзейнасцi выпускнiкоў агульнаадукацыйных устаноў на падставе навукова абгрунтаваных вынiкаў дыягностыкi.

23. Рашэнне аб прафесiях, па якiх будзе ажыццяўляцца навучанне ў вучэбна-вытворчых аб'ектах, i колькасцi класаў прымаюць кiраўнiкi адпаведных вучэбна-вытворчых аб'ектаў па ўзгадненнi з упраўленнем (аддзелам) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Навучанне ажыццяўляецца з улiкам прапаноў камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне абласных i Мiнскага гарадского выканаўчых камiтэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскiх (раённых) выканаўчых камiтэтаў, зацiкаўленых арганiзацый i магчымасцей камбiната па ўзгадненнi з упраўленнем (аддзелам) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.

Вучэбна-вытворчыя аб'екты аказваюць дапамогу агульнаадукацыйным установам раёна (горада) у арганiзацыi грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў. Для правядзення гэтай работы выкарыстоўваюцца адпаведныя гадзiны, якiя могуць перадавацца з вучэбных планаў агульнаадукацыйных устаноў.

24. Планы работы вучэбна-вытворчых аб'ектаў распрацоўваюцца з улiкам кантынгента вучняў па прафесiях i адпаведнай колькасцi гадзiн па гэтых прафесiях, якiя перадаюцца з вучэбных планаў агульнаадукацыйных устаноў для арганiзацыi iх работы. Планы зацвярджаюцца ўпраўленнем (аддзелам) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў не пазней чым за 10 дзён да пачатку навучальнага года.

25. Колькасць i склад агульнаадукацыйных устаноў, вучнi якiх праходзяць навучанне ў вучэбна-вытворчых аб'ектах, вызначаюцца ўпраўленнем (аддзелам) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа згодна з прапановамi саветаў школ з улiкам жаданняў вучняў i заяў iх законных прадстаўнiкоў.

26. Агульнаадукацыйныя ўстановы ажыццяўляюць сiстэматычны кантроль за наведваннем вучнямi заняткаў у вучэбна-вытворчых аб'ектах, iх паспяховасцю i паводзiнамi. Педагагiчныя калектывы агульнаадукацыйных устаноў i вучэбна-вытворчых аб'ектаў забяспечваюць пераемнасць у арганiзацыi адукацыйнага працэсу.

27. Колькасць класаў у вучэбна-вытворчых аб'ектах вызначаецца па спiсачным складзе вучняў на пачатак навучальнага года.

Напаўняльнасць класаў устанаўлiваецца не больш за 20 чалавек. Для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця напаўняльнасць класа складае ад 6 да 12 вучняў у залежнасцi ад характару i ступенi цяжкасцi парушэнняў фiзiчнага i (або) псiхiчнага развiцця.

У склад класа могуць уваходзiць вучнi адной або розных агульнаадукацыйных устаноў.

Класы дзеляцца на дзве групы па ўсiх прафесiях. Пры напаўняльнасцi класаў менш за 20 вучняў дзяленне на групы не ажыццяўляецца.

28. Вучэбны год у вучэбна-вытворчых аб'ектах складаецца з вучэбных чвэрцяў (трыместраў). Дазваляецца пераход вучняў з адной прафесii на другую на працягу першай чвэрцi (першага трыместра), а ў выключных выпадках - на працягу першага паўгоддзя.

29. Да заняткаў (работы) у вучэбна-вытворчых аб'ектах вучнi дапускаюцца на падставе даведкi аб стане здароўя, якая выдаецца па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў у вучэбна-вытворчых аб'ектах забяспечваецца дзяржаўнымi арганiзацыямi аховы здароўя.

Да выканання кожнага новага вiду работ вучнi дапускаюцца толькi пасля правядзення iнструктажу па ахове працы з афармленнем яго ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.

30. Пасля заканчэння вучэбных заняткаў у апошняй чвэрцi з вучнямi X (XI) класа праводзiцца вытворчая практыка па вывучаемых прафесiях непасрэдна ў вучэбных цэхах i на ўчастках вучэбна-вытворчых аб'ектаў, у арганiзацыях i на прадпрыемствах.

31. Прафесiянальная падрыхтоўка вучняў у вучэбна-вытворчых аб'ектах можа завяршацца здачай iмi квалiфiкацыйных экзаменаў, якiя праводзяцца ў тэрмiны, вызначаныя кiраўнiкамi вучэбна-вытворчых аб'ектаў, але не пазней чым за два тыднi да пачатку выпускных экзаменаў.

32. У вучэбна-вытворчых аб'ектах могуць стварацца кружкi (вучнёўскiя канструктарскiя бюро, бюро вынаходнiкаў i рацыяналiзатараў i iншыя). Для арганiзацыi iх дзейнасцi выкарыстоўваюцца гадзiны, прызначаныя на правядзенне факультатыўных заняткаў, якiя перадаюцца з iх вучэбных планаў.

У вучэбна-вытворчых аб'ектах можа быць арганiзавана пазакласная работа з вучнямi з выкарыстаннем гадзiн, прызначаных на арганiзацыйна-выхаваўчую працу, якiя перадаюцца з вучэбных планаў агульнаадукацыйных устаноў.

33. Мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбiнаты працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў (далей - мiжшкольныя камбiнаты) - установы, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць у форме юрыдычных асоб на падставе статутаў, зацверджаных у парадку, вызначаным заканадаўствам i ўзгодненых з упаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi.

34. Исключен. - Постановление Минобразования от 25.09.2008 N 83.

35. Кiраўнiкi мiжшкольных камбiнатаў, iх намеснiкi па асноўнай дзейнасцi прызначаюцца на пасаду i вызваляюцца ад яе загадамi ўпраўленняў (аддзелаў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

36. Структура i штаты мiжшкольнага камбiната зацвярджаюцца кiраўнiком мiжшкольнага камбiната зыходзячы з мэтаў i задач яго дзейнасцi ў межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы па ўзгадненнi з упраўленнямi (аддзеламi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

37. Прыём на работу педагагiчных работнiкаў, майстроў вытворчага навучання i iншых работнiкаў у мiжшкольны камбiнат i iх звальненне ажыццяўляе кiраўнiк мiжшкольнага камбiната ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

38. Залiчэнне вучняў у мiжшкольны камбiнат афармляецца загадам па мiжшкольнаму камбiнату на падставе пiсьмовых заяў законных прадстаўнiкоў вучняў.

39. Мiжшкольныя камбiнаты маюць права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.

40. Мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi i вытворчыя (вучэбна-вытворчыя) майстэрнi агульнаадукацыйных устаноў (далей - майстэрнi) ажыццяўляюць сваю дзейнасць у якасцi структурных падраздзяленняў агульнаадукацыйных устаноў, на базе якiх ствараюцца гэтыя майстэрнi.

Майстэрнi дзейнiчаюць на падставе палажэнняў, зацверджаных кiраўнiкамi агульнаадукацыйных устаноў, у якiх створаны гэтыя майстэрнi, i ўзгодненых з упаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi.

41. Кiраўнiкi агульнаадукацыйных устаноў кiруюць дзейнасцю майстэрняў i нясуць адказнасць за вынiкi iх работы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

42. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць вучэбна-вытворчых аб'ектаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Фiнансаванне вучэбна-вытворчых аб'ектаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовага бюджэту.

Дадатковымi крынiцамi фiнансавання вучэбна-вытворчых аб'ектаў з'яўляюцца атрыманыя ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь:

прыбыткi ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;

дабрачынная (фундатарская) дапамога юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў;

iншыя крынiцы, якiя не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.



Legislation of the Republic of Belarus | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.