Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 24.12.2004 N 80 "Аб унясеннi змяненняў у Палажэнне аб парадку замяшчэння пасад прафесарска-выкладчыцкага складу ў вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

<<<< Содержание >>>>


Зарегистрировано в НРПА РБ 10 января 2005 г. N 8/11966



У адпаведнасцi з падпунктамi 4.6 i 4.20 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесцi ў Палажэнне аб парадку замяшчэння пасад прафесарска-выкладчыцкага складу ў вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 15 лютага 1996 г. N 58 (зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 28 лютага 1996 г. N 1317/12; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 54, 8/512; 2000 г., N 58, 8/3586), наступныя змяненнi:

пункт 1.2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1.2. Пасады загадчыкаў кафедраў, прафесараў, дацэнтаў, старшых выкладчыкаў, выкладчыкаў i асiстэнтаў замяшчаюцца па конкурсе на тэрмiн да пяцi гадоў. У конкурсе могуць прымаць удзел асобы, якiя займаюць вышэйназваныя пасады, а таксама iншыя прэтэндэнты. Асобы, якiя выбраны па конкурсе, прымаюцца на адпаведныя пасады шляхам заключэння кантракта. Тэрмiн, на якi заключаецца кантракт, вызначае наймальнiк. У выпадку, калi кантракт заключаны на тэрмiн менш як пяць гадоў, наймальнiк мае права падоўжыць яго ў межах тэрмiна выбрання па конкурсе або зноў аб'явiць конкурс. Асоба, якая выбрана па конкурсе, можа адмовiцца ад заключэння кантракта, у вынiку чаго выбранне на пасаду можа аказацца нерэалiзаваным.";

пункт 2.33 выключыць.



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ





Legislation of the Republic of Belarus | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.