|
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 04.03.2004 N 4 "Аб парадку правядзення конкурснага адбору рэжысёрскiх эксплiкацый"(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление Зарегистрировано в НРПА РБ 18 марта 2004 г. N 8/10697 У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Конкурсны адбор рэжысёрскiх эксплiкацый праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь з мэтай прыцягнення рэжысёраў для ажыццяўлення эксперыменту ў галiне тэатральнага мастацтва, выяўлення i падтрымкi найбольш цiкавых з'яў у творчым пошуку моладзi праз выдзяленне iм дзяржаўных заказаў на пастаноўку арыгiнальных, высокамастацкiх спектакляў у тэатрах рэспублiкi. 2. Конкурсны адбор рэжысёрскiх эксплiкацый праводзiцца, як правiла, кожны год. Час правядзення - студзень - май. Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць рэжысёры драматычных тэатраў i тэатраў лялек да 37 гадоў (працуючыя i не працуючыя ў тэатры), а таксама студэнцкая моладзь - выпускнiкi вышэйшых навучальных устаноў, якiя рыхтуюць рэжысёраў прафесiйных тэатраў. 3. Рэжысёрскiя эксплiкацыi (драматургiчны твор вызначаецца самiм канкурсантам) падаюцца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у двух экзэмплярах да 20 красавiка кожнага года. Журы конкурснага адбору рэжысёрскiх эксплiкацый вылучае пераможцаў на падставе адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэнне журы з'яўляецца правамоцным, калi ў яго рабоце прымае ўдзел не менш за 2/3 членаў ад поўнага складу журы. Склад журы зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. 4. Рэжысёры, якiя сталi пераможцамi, атрымлiваюць дзяржаўны заказ Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на пастаноўку спектакля ў дзяржаўных тэатрах Рэспублiкi Беларусь. Першы намеснiк Мiнiстра У.П.РЫЛАТКА |
Партнеры
|