![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23.05.2003 N 14 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб складзе, парадку распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях"(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление У мэтах выканання падпункта 2.3 пункта 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 мая 2002 г. N 579 "Аб пытаннях захавання гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., N 55, 5/10410) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць Iнструкцыю аб складзе, парадку распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Мiнiстр Л.П.ГУЛЯКА ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 23.05.2003 N 14 IНСТРУКЦЫЯ АБ СКЛАДЗЕ, ПАРАДКУ РАСПРАЦОЎКI, УЗГАДНЕННЯ I ЗАЦВЯРДЖЭННЯ НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI НА ВЫКАНАННЕ РАБОТ НА НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ Глава 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI 1. Iнструкцыя аб складзе, парадку распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей - Iнструкцыя) распрацавана ў выкананне падпункта 2.3 пункта 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 мая 2002 г. N 579 "Аб пытаннях захавання гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., N 55, 5/10410). Iнструкцыя распрацавана ўзамен Часовай iнструкцыi аб складзе, парадку распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыi па помнiках гiсторыi i культуры (РНiП 102-84), зацверджанай загадам Мiнiстэрства культуры СССР ад 23.08.1984 N 446. 2. Iнструкцыя распаўсюджваецца на работы па рэстаўрацыi, кансервацыi, аднаўленню, рамонту, прыстасаванню, рэканструкцыi, дапаўненню i раскрыццю <1>, што выконваюцца на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. ------------------------------ <1> Наступныя вiды работ: рэстаўрацыя, кансервацыя, аднаўленне, рамонт, прыстасаванне, рэканструкцыя, дапаўненне i раскрыццё - далей называюцца "рэстаўрацыя". 3. Iнструкцыя рэгламентуе склад, парадак распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння комплекснай навукова-даследчай, вышукальнай i праектна-каштарыснай дакументацыi <2> на правядзенне ўсiх вiдаў работ, якiя маюць адносiны да каштоўнасцей. ------------------------------ <2> Комплексная навукова-даследчая, вышукальная i праектна-каштарысная дакументацыя далей называецца "навукова-праектная дакументацыя". Выкананне палажэнняў гэтай Iнструкцыi абавязкова для органаў дзяржаўнага кiравання, нагляду, юрыдычных асоб i грамадзян, якiя прымаюць удзел у распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi i выкананнi рэстаўрацыйных работ, незалежна ад форм уласнасцi, прыналежнасцi i крынiц фiнансавання. 4. Падставай для рэстаўрацыi каштоўнасцi могуць быць: неабходнасць выканання заканадаўства, скiраванага на ахову гiсторыка-культурнай спадчыны; прадпiсаннi дзяржаўнага органа аховы гiсторыка-культурнай спадчыны; праграмы па рэгенерацыi гiстарычных цэнтраў гарадоў; планы развiцця гiстарычных цэнтраў населеных пунктаў; указы Прэзiдэнта, пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; рашэннi па рэстаўрацыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей абласных або гарадскiх выканаўчых камiтэтаў. 5. Пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi належыць карыстацца актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь i дадзенай Iнструкцыяй. 6. Тэхналагiчныя працэсы, новыя матэрыялы, вырабы i абсталяванне, што выкарыстоўваюцца ўпершыню або распрацаваныя ў праекце, падлягаюць праверцы на патэнтаздольнасць i патэнтную чысцiню, па вынiках якой павiнен быць складзены патэнтны фармуляр у адпаведнасцi з дзяржаўным стандартам Рэспублiкi Беларусь. У выпадках прымянення вынаходстваў у праектных рашэннях у тлумачальнай запiсцы праекта неабходна паказваць нумары аўтарскiх пасведчанняў i заявак на вынаходствы, якiя выкарыстоўваюцца. 7. Для распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi заказчык заключае дагавор генеральнага падраду са спецыялiзаванай праектнай арганiзацыяй, якае мае лiцэнзiю на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях. У выпадку заключэння прамых дагавораў падрада з некалькiмi арганiзацыямi заказчык сумесна з навуковым кiраўнiком аб'екта каардынуе распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi або можа даручыць гэта на дагаворных умовах праектнай арганiзацыi, якая спецыялiзуецца ў галiне навукова-праектных работ па рэстаўрацыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i будзе выконваць функцыi генеральнага праекцiроўшчыка. Распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi праводзiцца з пiсьмовага дазволу, выдадзенага заказчыку работ дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны. 8. Пры выкананнi даследчых i рэстаўрацыйных работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi магчыма раскрыццё дэталей i фрагментаў, невядомых раней. На гэтыя раскрыццi складаюцца акты, на падставе якiх у зацверджаную навукова-праектную дакументацыю ўносяцца адпаведныя змяненнi. 9. Навукова-праектная дакументацыя павiнна быць прадстаўлена ў дзяржаўны орган аховы гiсторыка-культурнай спадчыны на разгляд i ўзгадненне ў аб'ёме i складзе, дастатковым для абгрунтавання прымаемых рашэнняў, вызначэння аб'ёмаў i кошту работ, а таксама патрэбнасцi ў матэрыялах i канструкцыях. Глава 2. ЗЫХОДНА-ДАЗВАЛЯЛЬНАЯ ДАКУМЕНТАЦЫЯ НА РАСПРАЦОЎКУ НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI ДЛЯ РЭСТАЎРАЦЫI ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI 10. Навукова-праектная дакументацыя распрацоўваецца згодна з заданнем на праектаванне, падрыхтаваным у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i ўзгодненым у дзяржаўным органе аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, i Рэстаўрацыйным заданнем на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi i правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - Заданне). 11. Заданне складаецца ў трох экзэмплярах навуковым кiраўнiком аб'екта сумесна з заказчыкам у адпаведнасцi з дадаткам 1 да дадзенай Iнструкцыi. У Заданнi вызначаюцца мэты, задачы i спосабы рэалiзацыi асноўных рашэнняў па рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. 12. Заданне зацвярджаецца дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны i перадаецца заказчыкам у спецыялiзаваную рэстаўрацыйную праектную арганiзацыю. Сумесна з Заданнем перадаюцца наступныя зыходна-дазваляльныя дакументы: пiсьмо-заказ на выкананне навукова-праектнай дакументацыi з гарантыяй аплаты работ; рашэнне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб дазволе на правядзенне праектна-даследчых работ на аб'екце; архiтэктурна-планiровачнае заданне на праектаванне, выдадзенае органам архiтэктурнага кiравання выканаўчай улады; дазвол на права правядзення праектных работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выдадзены дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны; сiтуацыйны план мясцовасцi або вытрымку з генплана населенага пункта, дзе знаходзiцца каштоўнасць, у маштабе 1:2000 або 1:5000 з указаннем зон аховы i рэгулявання забудовы, калi яны былi распрацаваны раней; тэхнiчныя ўмовы на падключэнне каштоўнасцi да iнжынерных камунiкацый; дадзеныя аб iснуючых i праектуемых сетках водаправода, каналiзацыi, цеплафiкацыi, электразабеспячэння, газiфiкацыi, тэлефанiзацыi i радыёфiкацыi з указаннем пунктаў падключэння; даведка дзяржаўнага органа аховы гiсторыка-культурнай спадчыны аб выкананай раней навукова-праектнай дакументацыi па гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, яе месцазнаходжаннi; матэрыялы раней праведзеных iнжынерных пошукаў, геафiзiчны здымак зямельнага ўчастку; заключэнне аб гiдрагеалагiчных умовах тэрыторыi, на якой размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць; iншыя зыходныя дадзеныя па патрабаванню праектнай арганiзацыi. 13. Збор зыходных дадзеных ажыццяўляецца за кошт сродкаў заказчыка. Збор зыходных дадзеных заказчык можа даручыць на дагаворных умовах навукова-праектнай спецыялiзаванай арганiзацыi. 14. Заказчык нясе поўную адказнасць за дакладнасць прадстаўленых зыходна-дазваляльных дакументаў. Глава 3. СКЛАД I ПАРАДАК РАСПРАЦОЎКI НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI 15. Навукова-праектная дакументацыя для рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi павiнна складацца з раздзелаў: папярэднiя работы; комплексныя навуковыя даследаваннi; праект рэстаўрацыi; каштарысная дакументацыя; навукова-рэстаўрацыйная справаздача. Склад i змест раздзелаў навукова-праектнай дакументацыi на рэстаўрацыю гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаецца ў адпаведнасцi з Заданнем, у залежнасцi ад аб'ему i вiду рэстаўрацыi. Навукова-праектная дакументацыя павiнна быць распрацавана ў аб'ёме, дастатковым для прыняцця навукова абгрунтаванага рашэння i выканання работ у адпаведнасцi з заданнем на праектаванне. У працэсе вытворчасцi работ, з улiкам выяўлення раней невядомых вартасцей аб'екта, дапускаецца распрацоўка дадатковай рабочай дакументацыi i карэкцiроўка раней прынятых рашэнняў, якiя пацвярджаюцца адпаведнымi актамi на дадатковыя работы i ўзгоднены з дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны. 16. Матэрыялы комплексных навуковых даследаванняў распрацоўваюцца ў пяцi экзэмплярах, праектна-каштарысная дакументацыя <3> распрацоўваецца ў чатырох экзэмплярах: тры экзэмпляры навукова-праектнай дакументацыi выканаўца перадае заказчыку, адзiн экзэмпляр матэрыялаў навуковых даследаванняў перадаецца ў Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь (далей - Банк звестак), адзiн экзэмпляр дакументацыi застаецца ў выканаўцы. У склад дакументацыi, якая прадстаўляецца заказчыку, не ўключаюцца кракi абмераў, разлiкi будаўнiчых канструкцый, журнал лабараторных даследаванняў, негатывы фотафiксацый, а таксама некаторыя падрыхтоўчыя матэрыялы гiсторыка-архiўных i натурных даследаванняў. Усе арыгiналы дакументацыi захоўваюцца ў архiве праектнай арганiзацыi. ------------------------------ <3> Праектна-каштарысная дакументацыя - гэта матэрыялы рэстаўрацыйнага праекта i каштарыснай дакументацыi. 17. Затраты на выкананне ўсiх праектных, навукова-даследчых i эксперыментальных работ, навуковага кiраўнiцтва ходам работ i камандзiровачныя расходы ўключаюцца ў зводны каштарыс аб'екта. 18. Заказчык ажыццяўляе нагляд за ходам выканання работ, прымае ад выканаўцы праектную дакументацыю i прадстаўляе яе на ўзгадненне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. 19. Абарону праекта пры ўзгадненнi i зацвярджэннi ажыццяўляе навуковы кiраўнiк аб'екта або прадстаўнiк выканаўцы. Глава 4. ЗМЕСТ РАЗДЗЕЛАЎ НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI 20. Папярэднiя работы. Папярэднiя работы выконваюць з мэтай азнаямлення з каштоўнасцю, вызначэння характару i аб'ёму работ, неабходных для выканання яе рэстаўрацыi. Папярэднiя работы забяспечваюць выпуск навукова-праектнай дакументацыi на выкананне першачарговых супрацьаварыйных работ i вызначаюць накiраванасць навукова-праектных работ. Папярэднiя работы павiнны ўключаць: схематычныя абмеры каштоўнасцi i вызначэнне фiзiчнага аб'ёму каштоўнасцi; фотафiксацыю; акт аб катэгорыi складанасцi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзены ў адпаведнасцi з дадаткам 2 да дадзенай Iнструкцыi; акт страты першапачатковага выгляду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзены ў адпаведнасцi з дадаткам 3 да дадзенай Iнструкцыi; акт тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзены ў адпаведнасцi з дадаткам 4 да дадзенай Iнструкцыi; кароткiя гiсторыка-бiблiяграфiчныя звесткi; методыку i апiсанне правядзення рэстаўрацыйных работ з вызначэннем iх чарговасцi; праграму выканання навукова-праектных работ; матэрыялы папярэднiх iнжынерных даследаванняў; рэкамендацыi па выкананню першачарговых супрацьаварыйных работ; матэрыялы iнжынерна-геалагiчнага даследавання; праграму натурных даследаванняў са схемай устаноўкi будаўнiчых рыштаванняў, месцаў вытворчасцi зандажоў, шурфаў; асобныя рабочыя чарцяжы на вытворчасць першачарговых i супрацьаварыйных работ, устаноўку рыштаванняў для натурных даследаванняў, вытворчасцi зандажоў, шурфаў у адпаведнасцi з дадаткам 8 да дадзенай Iнструкцыi; лакальны i аб'ектны каштарыс на вытворчасць першачарговых i супрацьаварыйных работ; каштарыс-калькуляцыю на выкананне навукова-праектных работ, навукова-метадычнае кiраўнiцтва i нагляд за рэстаўрацыйнымi работамi. Калi пасля праведзеных папярэднiх работ высветлiцца, што распрацоўка дакументацыi па рэстаўрацыi не патрэбна, складаецца дэфектная ведамасць. Раздзел "Папярэднiя работы" можа з'яўляцца пераддагаворнай стадыяй у частцы, якая абгрунтоўвае складанне Задання, i аплочваецца па асобных дагаворах. 21. Комплексныя навуковыя даследаваннi. Комплексныя навуковыя даследаваннi праводзяцца да пачатку i, у выпадку неабходнасцi, у працэсе работ з мэтай атрымання паўнацэннага матэрыялу для распрацоўкi праекта рэстаўрацыi i яго ажыццяўлення. Комплексныя навуковыя даследаваннi накiраваны на выяўленне розных наслаенняў i пераробак, на пошук слядоў i рэшткаў парушаных i страчаных дэталяў каштоўнасцi, па якiх могуць быць з максiмальнай дакладнасцю i верагоднасцю адноўлены ўсе страты, на вызначэнне ступенi захаванасцi канструктыўнага стану каштоўнасцi, яе асобных элементаў i дэталяў. Атрыманыя ў вынiку навуковых даследаванняў сiстэматызаваныя матэрыялы аналiзуюцца i з'яўляюцца асновай для прыняцця навукова-праектных рашэнняў. Комплексныя навуковыя даследаваннi праводзяцца: для атрымання матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай i архiтэктурна-мастацкай вартасцi каштоўнасцi; з мэтай падрыхтоўкi дадзеных для абгрунтавання рашэнняў па рэстаўрацыi i далейшаму зберажэнню каштоўнасцi; для ацэнкi ступенi захаванасцi i вартасцi канструкцый i матэрыялаў каштоўнасцi; для прыняцця рашэнняў па вывядзенню аб'екта з аварыйнага стану. Комплексныя навуковыя даследаваннi праводзяцца як да пачатку вытворчасцi работ з афармленнем першага этапа асобным раздзелам, так i ў працэсе рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Вiдамi комплексных навуковых даследаванняў з'яўляюцца гiсторыка-архiўныя, бiблiяграфiчныя i натурныя даследаваннi. Гiсторыка-архiўныя i бiблiяграфiчныя даследаваннi складаюцца з наступных раздзелаў: бiблiяграфiчны спiс i спiс музейных фондаў i архiўных спраў, якiя ўтрымлiваюць звесткi пра гiсторыка-культурную каштоўнасць i яе аналагi; пералiк раней распрацаванай навукова-праектнай дакументацыi па рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; выпiскi з архiўных i бiблiяграфiчных крынiц, якiя даюць магчымасць вызначыць кола гiстарычных падзей i прычын, у вынiку якiх была створана i вiдазмянялася каштоўнасць, прасачыць гiсторыю яе бытавання, ролю ў наваколлi i культурнае значэнне; фотакопii цi выкапiроўкi пiсьмовых, графiчных i выяўленчых матэрыялаў, у тым лiку па аналагах; архiтэктурна-мастацкi аналiз гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, кароткая гiсторыя мясцовасцi, дзе яна была пабудавана; кароткая характарыстыка навакольнай гiстарычнай забудовы; звесткi аб архiтэктарах, будаўнiках, уладальнiках гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; змены ў карыстаннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцю за час яе iснавання, падрабязнае апiсанне разбурэнняў, рамонтаў, перабудоў, а таксама праведзеных работ па рэстаўрацыi, ужытых архiтэктурных i канструктыўных рашэннях, будаўнiчых прыёмах i матэрыялах, iнжынернага абсталявання, аналiз наяўнай раней распрацаванай навукова-праектнай дакументацыi для рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; апiсанне аналагаў i неабходныя iлюстратыўныя матэрыялы, якiя прадстаўляюць аб'ект рэстаўрацыi ў розныя перыяды яго iснавання. Натурныя даследаваннi ўключаюць: кракi i чарцяжы абмераў каштоўнасцi; даследаваннi, фотафiксацыю i акты даследаванняў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзеныя ў адпаведнасцi з дадаткам 6 да дадзенай Iнструкцыi, па зандажах, шурфах, раскрыццях канструкцый з вызначэннем аўтэнтычных элементаў i матэрыялаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi цi iх рэшткаў i слядоў, характару апрацоўкi (аздобы), ужытых будаўнiчых i тэхналагiчных прыёмаў, тэхнiчнага стану i прычын дэфектаў, якiя даюць магчымасць прасачыць змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў часе, правесцi параўнальны аналiз з дадзенымi гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў i рэкамендаваць метад рэстаўрацыi; вынiкi даследаванняў манументальнага жывапiсу, прадметаў унутранай аздобы; адбор проб i ўзораў будаўнiчых i апрацоўчых матэрыялаў i лабараторны аналiз адабраных проб, з улiкам якога выпрацоўваюцца рэкамендацыi адносна прымянення будаўнiчых матэрыялаў; матэрыялы археалагiчных даследаванняў тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; вынiкi iнжынерна-геалагiчных i тапаграфiчных даследаванняў; дадзеныя па iнжынерных i дэндралагiчных даследаваннях; вынiкi разлiкаў апорнай здольнасцi канструкцый i падмуркаў, цеплатэхнiчных, светлатэхнiчных i акустычных параметраў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; графiчныя i iншыя фiксацыйныя матэрыялы па натурных даследаваннях. Спецыяльныя iнжынерна-тэхналагiчныя даследаваннi складаюцца з: даследаванняў i разлiкаў па вызначэнню аптымальных фiзiка-тэхнiчных параметраў i тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў мэтах забеспячэння яе фiзiчнага даўгалецця i захаванасцi пры сучасным выкарыстаннi з улiкам уплыву антрапагенных, тэхнагенных i прыродна-клiматычных уздзеянняў, iснуючай цi плануемай тапаграфiчнай, ландшафтнай i горадабудаўнiчай сiтуацыi, гiдрагеалагiчных умоў i паводзiнаў грунтоў падмурка; распрацоўкi метадаў абароны ад неспрыяльных уздзеянняў на будаўнiчыя i апрацоўчыя матэрыялы i метадаў iх кансервацыi; методыкi распрацоўкi будаўнiчых i апрацоўчых матэрыялаў, адпаведных першапачатковым цi блiзкiх да iх па ўласцiвасцях; эксперыментальныя даследаваннi i рэкамендацыi па тэхналогii асобных вiдаў работ. 22. Праект рэстаўрацыi. У адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам распрацоўку праекта рэстаўрацыi каштоўнасцi належыць ажыццяўляць, як правiла, у дзве стадыi. Стадыйнасць праектавання вызначаецца Заданнем у залежнасцi ад складанасцi i стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Пры двухстадыйным праектаваннi навукова-праектная дакументацыя складаецца з архiтэктурнага праекта рэстаўрацыi "А" - першая (зацвярджаемая) стадыя - i рабочага праекта рэстаўрацыi "Р" <4> - другая стадыя распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi. ------------------------------ <4> Стадыя "Рабочы праект рэстаўрацыi", зыходзячы з паслядоўнасцi выканання работ, адпавядае стадыi "Будаўнiчы праект "С" згодна з БНБ 1.03.02-96 "Склад, парадак распрацоўкi i ўзгаднення праектнай дакументацыi ў будаўнiцтве". Пры аднастадыйным праектаваннi ў склад навукова-праектнай дакументацыi ўваходзiць дакументацыя праекта рэстаўрацыi з выдзяленнем зацвярджаемай часткi. Архiтэктурны праект рэстаўрацыi "А" выконваецца для ацэнкi прынятых праектных рашэнняў. У склад архiтэктурнага праекта рэстаўрацыi павiнны ўключацца: праектныя (эскiзныя) рашэннi; навукова-метадычныя абгрунтаваннi прымаемых праектных рашэнняў, якiя афармляюцца тлумачальнай запiскай; iнжынерныя, канструктыўныя, тэхналагiчныя рашэннi па рэстаўрацыi каштоўнасцi; чарцяжы графiчнай рэканструкцыi; асноўныя палажэннi па арганiзацыi рэстаўрацыi ў адпаведнасцi з дадаткам 7 да дадзенай Iнструкцыi; праект ахоўных зон. Рабочы праект рэстаўрацыi "Р" распрацоўваецца на выкананне розных вiдаў работ па рэстаўрацыi на падставе зацверджанага архiтэктурнага праекта рэстаўрацыi. У склад рабочага праекта рэстаўрацыi павiнны ўключацца: тлумачальная запiска, складзеная ў адпаведнасцi з дадаткам 5 да дадзенай Iнструкцыi; генеральны план тэрыторыi каштоўнасцi; архiтэктурна-будаўнiчыя чарцяжы; iнжынерна-канструктарскiя чарцяжы; чарцяжы па iнжынернаму забеспячэнню i аснашчэнню iнжынерным абсталяваннем; тэхналагiчныя карты i методыкi на вытворчасць асобных вiдаў рэстаўрацыйных работ; адпаведныя спецыфiкацыi i ведамасцi; праект пажара-ахоўнай сiгналiзацыi; праект знешнiх iнжынерных сетак i камунiкацый; праект добраўпарадкавання. Пры аднастадыйным праектаваннi дакументацыя ўключае ўсе вышэй названыя раздзелы. 23. Каштарысная дакументацыя. Лакальныя i аб'ектныя каштарысы складаюцца пры выкананнi ўсiх раздзелаў праекта. Для вызначэння каштарыснай вартасцi рэстаўрацыi i афармлення дакументаў па фiнансаванню вытворчасцi складаецца зводны каштарысны разлiк. У выпадку неабходнасцi выканання работ, не ўлiчаных зводным каштарысным разлiкам, на падставе запiсаў у Журнале аўтарскага нагляду падрадчык сумесна з заказчыкам, навуковым кiраўнiком аб'екта i прадстаўнiком праектнай арганiзацыi складаюць акт на выяўленыя аб'ёмы работ. Гэты акт з'яўляецца падставай для аплаты разам з астатнiмi выкананымi рэстаўрацыйнымi работамi. 24. Навукова-рэстаўрацыйная справаздача. Пасля заканчэння ўсiх рэстаўрацыйных работ на каштоўнасцi, у перыяд не болей за 3 месяцы, навуковым кiраўнiком аб'екта пры ўдзеле iншых спецыялiстаў, якiя праводзiлi нагляд за работамi, складаецца навукова-рэстаўрацыйная справаздача i перадаецца праз дзяржаўны орган аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ў Банк звестак. Навукова-рэстаўрацыйная справаздача павiнна асвятляць: змест i вынiкi комплексных навуковых даследаванняў; кароткi змест зацверджанага архiтэктурнага праекту; змены, унесеныя ў праект у працэсе правядзення работ; апiсанне зробленых работ па iх вiдах з пазначэннем ужытых тэхналогiй, будаўнiчых i апрацоўчых матэрыялаў, вырабаў, канструкцый i абсталявання; навуковую ацэнку вынiкаў рэстаўрацыi. Да справаздачы дадаюцца: акт прыёмкi работ па рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў цэлым цi iх асобных чэргаў; камплект фiксацыйных чарцяжоў i выканаўчыя каштарысы, фотафiксацыйныя матэрыялы, якiя прадстаўляюць выгляд гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе стан да пачатку работ, у працэсе даследаванняў i правядзення работ i пасля заканчэння рэстаўрацыi. Пры правядзеннi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на каштоўнасцi на працягу некалькiх гадоў напрыканцы кожнага года складаецца кароткая гадавая справаздача аб выкананых рэстаўрацыйных i навукова-праектных работах. Глава 5. УЗГАДНЕННЕ I ЗАЦВЯРДЖЭННЕ НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI 25. Узгадненню дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны падлягаюць: раздзелы "Папярэднiя работы", "Праект рэстаўрацыi", "Праект ахоўных зон", асобныя складаныя архiтэктурныя, канструктыўныя, iнжынерныя i тэхналагiчныя рашэннi праектна-сметнай дакументацыi, раздзел "Навукова-рэстаўрацыйная справаздача". Навукова-праектную дакументацыю ў абавязковым парадку неабходна ўзгаднiць з навуковым кiраўнiком. Выкананне гэтага пункта не вызваляе ад неабходнасцi ўзгаднення праектна-каштарыснай дакументацыi з мясцовым органам архiтэктурна-горадабудаўнiчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 26. Тэрмiн узгаднення навукова-праектнай дакументацыi не павiнен перавышаць 21 дзень. Узгадненню з падраднымi вытворчымi арганiзацыямi падлягаюць: асноўныя палажэннi па арганiзацыi работ, асобныя складаныя архiтэктурныя, канструктыўныя, iнжынерныя i тэхналагiчныя рашэннi праектна-каштарыснай дакументацыi ў частцы вiду i аб'ёму работ, каштарысная дакументацыя (за выключэннем каштарыса-калькуляцыi на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi). Выканаўца абавязаны на працягу месяца разгледзець i ўнесцi выпраўленнi i дапаўненнi ў навукова-праектную дакументацыю па заўвагах пры ўзгадненнi, а пры нязгодзе з заўвагамi - звярнуцца ў дзяржаўныя органы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны для вырашэння спрэчных пытанняў. Пры адсутнасцi заўваг на працягу 21 дня навукова-праектная дакументацыя лiчыцца ўзгодненай i можа быць перададзена Заказчыку. 27. Матэрыялы навукова-праектнай дакументацыi на рэстаўрацыю, пададзеныя на ўзгадненне, павiнны быць падпicаны: тытульны лiст агульнай тлумачальнай запiскi - дырэктарам, галоўным архiтэктарам цi галоўным iнжынерам праектнай арганiзацыi, навуковым кiраўнiком аб'екта i выканаўцамi; iншыя матэрыялы - навуковым кiраўнiком аб'екта, начальнiкам аддзела (майстэрнi), выканаўцамi; каштарысная дакументацыя - службовымi асобамi, адзначанымi ў адпаведных формах гэтых дакументаў. Усе вiды дакументацыi перадаюцца праектнай арганiзацыяй Заказчыку ў тэрмiны, прадугледжаныя графiкам, дададзеным да дагавора (дадатковага пагаднення) на выкананне навукова-праектных работ. Па просьбе Заказчыка праектная арганiзацыя павiнна выдаваць неабходную колькасць экземпляраў навукова-праектнай дакументацыi, звыш вызначанага гэтай Iнструкцыяй лiмiта, за дадатковую плату. 28. Зацвярджэнне навукова-праектнай дакументацыi Заказчыкам магчыма толькi пасля яе ўзгаднення дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны i станоўчага заключэння пазаведамаснай экспертызы. 29. Па заканчэннi нарматыўнага тэрмiну дзеяння заключэння па праекту (два гады), калi за гэты перыяд не пачата рэстаўрацыя аб'екта, дакументацыя падлягае пераўзгадненню ў дзяржаўным органе аховы. Глава 6. НАВУКОВАЕ КIРАЎНIЦТВА РАБОТАМI, ЯКIЯ ДАТЫЧАЦЦА НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ 30. Усе вiды работ, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнны выконвацца пры безумоўным абавязковым наглядзе i пад кiраўнiцтвам навуковага кiраўнiка аб'екта (далей - навуковы кiраўнiк). 31. Навуковым кiраўнiком аб'екта можа быть прызначаны спецыялiст-архiтэктар, якi мае вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi па рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей: для катэгорыi "3" - не менш за тры гады; для каштоўнасцей катэгорый "2", "1" i "0" - не менш за пяць гадоў. Навуковы кiраўнiк ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва працэсам праектавання i ўваходзiць у склад творчага калектыву незалежна ад таго, якая арганiзацыя выконвае навукова-праектную дакументацыю. У сваёй дзейнасцi навуковы кiраўнiк кiруецца патрабаваннямi Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны", дадзенай Iнструкцыяй i iншымi актамi заканадаўства ў сферы архiтэктурна-горадабудаўнiчай дзейнасцi i будаўнiцтва. 32. Навуковы кiраўнiк абавязаны: прымаць удзел у падрыхтоўцы i прадстаўленнi на ўзгадненне рэстаўрацыйнага задання на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi для рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; забяспечваць выкананне даследаванняў каштоўнасцi, у тым лiку з неабходнай фiксацыяй i аналiзам у працэсе вытворчасцi работ, i распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтай Iнструкцыi; забяспечваць даставернасць i паўнату вынiкаў даследаванняў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; забяспечваць навуковую абгрунтаванасць i адпаведнасць прымаемых праектных рашэнняў з умовай зберажэння адметных вартасцей каштоўнасцi; забяспечваць своечасовае вырашэнне ўсiх пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, што ўзнiкаюць у працэсе рэстаўрацыi каштоўнасцi; забяспечваць узаемадзеянне падраздзяленняў i суб'ектаў гаспадарчай дзейнасцi, задзейнiчаных у распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi; забяспечваць сумесна з Заказчыкам вырашэнне ўсяго комплексу пытанняў па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi пры атрыманнi ў адпаведных службах дазваляльна-узгадняльнай дакументацыi i, у выпадку неабходнасцi, з органамi пазаведамаснай экспертызы праектаў; прымаць удзел ва ўзгадненнi i абароне праектных прапаноў i выкананай навукова-праектнай дакументацыi; ажыццяўляць кантроль за выкананнем работ у адпаведнасцi з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыяй; забяспечваць навуковую фiксацыю гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе правядзення работ, фотафiксацыю да пачатку, у працэсе, а таксама пасля заканчэння работ; фiксаваць у адзiным для ўсiх вiдаў работ журнале аўтарскага нагляду ўсе заўвагi ў ходзе выканання работ; прымаць удзел у рабоце камiсiй па прыёму завершаных этапаў работ i рэстаўрацыi каштоўнасцi ў цэлым; не пазней як праз тры месяцы пасля завяршэння работ на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадставiць у дзяржаўны орган па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны навуковую справаздачу аб усiх праведзеных на аб'екце рэстаўрацыйных работах. 33. Навуковы кiраўнiк мае права прыпыняць правядзенне асобных вiдаў работ пры неабходнасцi даследавання i фiксацыi недаследаваных або нанова выяўленых частак i дэталей каштоўнасцi, пры пагрозе разбурэння канструкцый, пры сiстэматычным невыкананнi навукова-праектнай дакументацыi i ўказанняў навуковага кiраўнiка, а таксама патрабаваць ад усiх выканаўцаў i ўдзельнiкаў працэсу рэстаўрацыi выканання патрабаванняў дзеючага заканадаўства аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i гэтай Iнструкцыi, iншых актаў заканадаўства, якiя маюць адносiны да работ, якiя выконваюцца на аб'екце. 34. Указаннi навуковага кiраўнiка з'яўляюцца абавязковымi для заказчыка i ўсiх службовых асоб i выканаўцаў падрадных вытворчых арганiзацый i могуць быць адменены толькi дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны па вынiках разгляду Навукова-метадычнай рады. 35. Аб'ектыўнай прычынай па замене навуковага кiраўнiка можа лiчыцца пiсьмовае адмаўленне навуковага кiраўнiка ад выканання сваiх функцый, невыкананне iм сваiх функцыянальных абавязкаў, пераход на iншую работу, не звязаную з рэстаўрацыяй гiсторыка-культурных каштоўнасцей, i iншыя фактары, аргументавана выкладзеныя i прадстаўленыя на разгляд Навукова-метадычнай рады. 36. Умовы аплаты працы навуковага кiраўнiка аб'екта вызначаюцца на падставе дагавароў на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi, а таксама ў перыяд вытворчасцi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, заключаных памiж заказчыкам работ i праектнай арганiзацыяй. Дадатак 1 ЗАЦВЯРДЖАЮ Намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь У.П.Грыдзюшка "____" ____________ 200 г. РЭСТАЎРАЦЫЙНАЕ ЗАДАННЕ N _________ на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi i правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi 1. Гiсторыка-культурная каштоўнасць: Адрас: Абгрунтаванне для выдачы задання: пiсьмо-заказ N ____ ад ___________ Заказчык: Праектная установа: Вытворчая установа: 2. Катэгорыя аховы: 3. Кароткiя гiстарычныя даведкi: 4. Агульны тэхнiчны стан: 5. Наяўнасць праектна-даследчай дакументацыi: 6. Характар плануемых работ: 7. Добраўпарадкаванне тэрыторыi ў межах: 8. Умовы прыстасавання аб'екта пад сучасныя мэты: 9. Склад навукова-даследчых работ: 9.1. Папярэднiя работы: 9.2. Архiўныя i бiблiяграфiчныя матэрыялы, складанне гiстарычнай запiскi: 9.3. Натурныя даследаваннi (абмеры, зандажы, шурфы): 9.4. Iнжынернае даследаванне з заключэннем и рэкамендацыямi: 9.5. Фотафiксацыя: 9.6. Лабараторныя даследаваннi будаўнiчых i апрацоўчых матэрыялаў: 10. Склад i стадыйнасць праекта: 10.1. Архiтэктурны праект рэстаўрацыi: 10.2. Архiтэктурны праект рэстаўрацыi i прыстасавання па заданню заказчыка (неабходнасць прадстаўлення макета, перспектывы, разгортак i iнш.): 10.3. Праект арганiзацыi рэстаўрацыi: 10.4. Дакументацыя на першачарговыя i супрацьаварыйныя работы: 10.5. Рэстаўрацыйны праект: 11. Парадак правядзення навуковага кiраўнiцтва i прадстаўлення навуковых справаздач (гадавых, па асобных цыклах работ, канчатковых): 12. Дадатковыя патрабаваннi: Навуковы кiраўнiк аб'екта "____" ______________ 200 г. Дадатак 2 АКТ аб катэгорыi складанасцi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: 1. Катэгорыя складанасцi пры абмерных работах 2. Катэгорыя складанасцi пры праектаваннi Навуковы кiраўнiк аб'екта Прадстаўнiк дзяржаўнага органа аховы гiсторыка-культурнай спадчыны Заказчык Дадатак 3 АКТ страты першапачатковага выгляду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "____" _____________ 200 г. Назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: Кароткая характарыстыка каштоўнасцi ___________________________ Аб'ём гiсторыка-культурнай каштоўнасцi _________ куб.м. ------+----------------+----------+--------+---------+-------------¬ ¦ N ¦ Назва ¦ Адзiнка ¦ Поўны ¦ Працэнт ¦ Аб'ём ¦ ¦ п/п ¦ канструктыўных ¦вымярэння ¦ аб'ём ¦ страты ¦ рэстаўрацыi ¦ ¦ ¦ элементаў ¦ ¦ работ ¦ ¦ ¦ +-----+----------------+----------+--------+---------+-------------+ ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ +-----+----------------+----------+--------+---------+-------------+ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦-----+----------------+----------+--------+---------+-------------- Раздзел 1. Асноўныя канструктыўныя элементы Раздзел 2. Дадатковыя работы Заўвагi: 1. Працэнт страты на каштоўнасцi вызначаецца камiсiйна з улiкам акта агляду тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; 2. Графы 5, 6 удакладняюцца ў працэсе вытворчасцi i дадатковых даследаванняў. Камiсiя: Навуковы кiраўнiк аб'екта: Прадстаўнiк дзяржаўнага органа аховы гiсторыка-культурнай спадчыны: Прадстаўнiк генпраектнай арганiзацыi: Заказчык: Дадатак 4 АКТ агляду тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "_____" _______________ 200 г. Назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: Месцазнаходжанне: Камiсiя ў складзе прадстаўнiка дзяржаўнага органа аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ___________________________________, Заказчыка _________________________________________________________, навуковага кiраўнiка аб'екта ______________________________________, прадстаўнiка генпраектнай арганiзацыi ____________________________ склалi дадзены акт аб тым, што "_____" _______________ 200 г. праведзены агляд тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. У вынiку агляду вызначана: 1. Агульны стан каштоўнасцi (кароткая характарыстыка аб'екта, кароткая даведка гiсторыi стварэння) 2. Стан знешнiх архiтэктурна-канструктыўных элементаў каштоўнасцi: а) агульны стан б) падмуркi в) цокаль, адмостка г) сцены д) дах - кроквы, абрашотка, пакрыццё, элементы водаадводу е) завяршэнне - главы, шатры, iх канструкцыi i пакрыццё ж) знешняе дэкаратыўнае аздабленне фасадаў - аблiцоўка, афарбоўка, карнiзы, дэкор, скульптура, жывапiс 3. Стан унутраных архiтэктурна-канструктыўных элементаў каштоўнасцi: а) агульны стан б) перакрыццi в) падлога г) сцены д) слупы, калоны е) дзверы, вокны, ж) лесвiцы з) дэкаратыўнае аздабленне - ляпны дэкор, скульптура, жывапiс 4. Сад, двор, парк, агароджа Вывады: Заўвагi: 1. Планы паверхаў (iнвентарныя) 2. Генплан Навуковы кiраўнiк аб'екта: Прадстаўнiк дзяржаўнага органа аховы гiсторыка-культурнай спадчыны: Прадстаўнiк генпраектнай арганiзацыi: Заказчык: Дадатак 5 СКЛАД ТЛУМАЧАЛЬНАЙ ЗАПIСКI Тлумачальная запiска павiнна змяшчаць: агульныя звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i праведзеных комплексных навуковых даследаваннях; апiсанне iснуючага выгляду, тэхнiчнага стану i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; апiсанне праектуемага архiтэктурнага выгляду i характару выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; прапанаваныя графiчныя рэканструкцыi; характарыстыку прынцыповых архiтэктурных, канструктыўных, iнжынерных i тэхналагiчных рашэнняў для рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; прапановы па каляровым рашэннi фасадаў i iнтэр'ераў; прапановы па рэстаўрацыi манументальнага жывапiсу i прадметаў унутранага афармлення; рашэннi па добраўпарадкаванню, вертыкальнай планiроўцы i азеляненню тэрыторыi, якую займае гiсторыка-культурная каштоўнасць; прапановы па новым будаўнiцтве для забеспячэння сучаснага выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; пералiк вытворчых работ, iх тэхналогii, будаўнiчых i апрацоўчых матэрыялаў, вырабаў, канструкцый i абсталявання; прапановы па арганiзацыi работ i iх паслядоўнасцi; асноўныя тэхнiка-эканамiчныя паказальнiкi. Таксама дадаюцца: копiя зацверджанага Задання на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi; звесткi аб праведзеных узгадненнях прынцыповых рашэнняў i, пры разглядзе на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады, пратакол абмеркавання праекта рэстаўрацыi з рэцэнзiямi; чарцёж - сiтуацыйны план мясцовасцi размяшчэння каштоўнасцi ў маштабе 1:2000 цi 1:5000; генеральны план участка, на тэрыторыi якога размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, на тапаграфiчнай аснове з асноўнымi iнжынернымi сеткамi, камунiкацыямi i збудаваннямi ў маштабе 1:5000; фасады, планы, разрэзы, фрагменты, вузлы, дэталi, неабходныя для характарыстыкi рэстаўрацыi, у тым лiку прынцыповых рашэнняў па супрацьаварыйных мерапрыемствах i канструктыўных зменах, службовым i экспазiцыйным абсталяваннi, каляровым афармленнi фасадаў i iнтэр'ераў; прынцыповыя рашэннi па iнжэнерным абсталяваннi: схемы ацяплення i вентыляцыi, водазабеспячэння, пажарагашэння i каналiзацыi, электраабсталявання i маланкаабароны, радыёфiкацыi, тэлефанiзацыi, тэлебачання, аўтаматызацыi сiстэмаў iнжынернага абсталявання, ахоўна-пажарнай сiгналiзацыi; прынцыповыя рашэннi па добраўпарадкаваннi, вертыкальнай планiроўцы i азеляненнi тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Навуковы кiраўнiк аб'екта: Дадатак 6 АКТ на даследаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Месцазнаходжанне Вiд даследавання Задачы даследавання Апiсанне месца даследавання Нагляд за даследаваннямi Вывады: Правядзенне фiксацыi Навуковы кiраўнiк аб'екта: Прадстаўнiк генпраектнай арганiзацыi: Прадстаўнiк дзяржаўнага органа аховы гiсторыка-культурнай спадчыны: Дадатак 7 АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННI ПА АРГАНIЗАЦЫI РЭСТАЎРАЦЫI Тлумачальная запiска павiнна мець: абгрунтаванне тэхналогii i паслядоўнасцi работ з пералiкам аб'ёмаў работ; схематычны будгенплан з адзначэннем агароджы пляцоўкi, небяспечных зон, будаўнiчых рыштаванняў, месцаў складзiравання матэрыялаў i паўфабрыкатаў, пад'яздных шляхоў, часовых збудаванняў, расстаноўкi механiзмаў, схемы часовага энергазабеспячэння i водазабеспячэння, сродкаў сiгналiзацыi i пажаратушэння, папераджальных знакаў; камплектавальная ведамасць матэрыялаў, паўфабрыкатаў, вырабаў, канструкцый, абсталявання, машын, механiзмаў; ведамасць патрэбы ў вадзе, электраэнергii i цяпле; разлiк колькасцi працуючых з вызначэннем спецыяльнасцi; узбуйнены графiк правядзення работ з пазначэннем iх паслядоўнасцi i сумяшчэння асобных вiдаў работ (без каляндарнай прывязкi); узгаднення камунальных i адмiнiстратыўных службаў, органаў выканаўчай улады, у распараджэннi якiх знаходзiцца тэрыторыя размяшчэння гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Дадатак 8 ВЫТВОРЧАСЦЬ ПЕРШАЧАРГОВЫХ I СУПРАЦЬАВАРЫЙНЫХ РАБОТ Рабочыя чарцяжы на вытворчасць першачарговых i супрацьаварыйных работ уключаюць: рабочыя чарцяжы на часовыя супрацьаварыйныя i кансервацыйныя работы, падпорныя i агароджавыя канструкцыi аварыйных частак гiсторыка-культурных каштоўнасцей; схемы адпампоўвання вады з падвалаў, разбiрання завалаў, асушвання i ачысткi тэрыторыi, аварыйнай сiгналiзацыi, устаноўкi маякоў i рэпераў пры неабходнасцi кантролю за дэфармацыямi; схемы месцаў правядзення зандзiраванняў i шурфоў (з пазначэннем iх памераў), раскрыцця канструкцый i адбору пробаў матэрыялаў; схемы паслядоўнасцi разбiрання чужародных прыбудоў i напластаванняў з пазначэннем аб'ёмаў, схемы ўстаноўкi неабходных рыштаванняў; пры магчымасцi, рабочая дакументацыя на першапачатковыя работы па рэстаўрацыi; лакальныя каштарысы на правядзенне работ. ![]() ![]() |
![]() |
Партнеры
![]() |
![]() |