|
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 20.07.2001 N 42 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб падрыхтоўчым аддзяленнi вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь"(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление Зарегистрировано в НРПА РБ 31 июля 2001 г. N 8/6462 У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. N 361, i ў мэтах удасканалення сiстэмы даiнстытуцкай падрыхтоўкi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб падрыхтоўчым аддзяленнi вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь. Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА Мiнiстр фiнансаў Выконваючы Мiнiстр аховы Пастанова Рэспублiкi абавязкi здароўя Мiнiстэрства Беларусь Мiнiстра працы Рэспублiкi адукацыi М.П.Корбут Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi 09.07.2001 Беларусь I.Б.Зелянкевiч Беларусь А.П.Колас 10.07.2001 20.07.2001 N 42 17.07.2001 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Намеснiк Намеснiк Выконваючы Мiнiстра Мiнiстра абароны абавязкi ўнутраных спраў Рэспублiкi Мiнiстра Рэспублiкi Беларусь культуры Беларусь У.М.Усхопчык Рэспублiкi Беларусь Ю.Д.Радзюкевiч 10.07.2001 У.П.Рылатка 13.07.2001 12.07.2001 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Выконваючы Мiнiстр сельскай Першы намеснiк абавязкi гаспадаркi i Мiнiстра Мiнiстра па харчавання спорту i надзвычайных Рэспублiкi турызму сiтуацыях Беларусь Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi М.I.Русы Г.П.Аляксеенка Беларусь 22.06.2001 16.07.2001 Э.Р.Барыеў 27.06.2001 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Мiнiстр сувязi Старшыня Дзяржаўнага Рэспублiкi Праўлення камiтэта па Беларусь Беларускага авiяцыi У.I.Ганчарэнка рэспублiканскага Рэспублiкi 26.06.2001 саюза Беларусь спажывецкiх Ф.Ф.Iваноў таварыстваў 16.07.2001 Рэспублiкi Беларусь В.С.Уладыка 13.07.2001 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Рэктар Рэктар Беларускага Акадэмii дзяржаўнага кiравання пры унiверсiтэта Прэзiдэнце А.У.Казулiн Рэспублiкi Беларусь 10.07.2001 П.I.Брыгадзiн 12.07.2001 ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАДРЫХТОЎЧЫМ АДДЗЯЛЕННI ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 1. Падрыхтоўчае аддзяленне ствараецца вышэйшай навучальнай установай (далей - ВНУ) па ўзгадненню з мiнiстэрствам цi iншым органам дзяржаўнага кiравання, якое мае ў падпарадкаваннi ВНУ, пры наяўнасцi адпаведнай вучэбна-матэрыяльнай базы i педагагiчных кадраў з мэтай павышэння ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi моладзi, неабходнага для паступлення i навучання ў ВНУ. Падрыхтоўчае аддзяленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем ВНУ. 2. Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленнi платнае, выключэннем з'яўляюцца слухачы льготнай катэгорыi, на навучанне якiх выдзяляюцца сродкi дзяржаўнага бюджэту. Парадак аплаты навучання вызначаецца адпаведным дагаворам памiж ВНУ i юрыдычнай цi фiзiчнай асобай. Дзейнасць двухгадовага падрыхтоўчага аддзялення спеваў i кампазiцыi Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, на якiм навучанне ажыццяўляецца за дзяржаўны кошт у межах кантрольных лiчбаў плана прыёму, рэгулюецца адпаведным палажэннем, якое зацвярджаецца органам дзяржаўнага кiравання. 3. Кантрольныя лiчбы прыёму на падрыхтоўчае аддзяленне, формы (дзённая, вячэрняя, завочная) i тэрмiны навучання вызначаюць ВНУ. 4. Прыём на падрыхтоўчае аддзяленне ажыццяўляецца адпаведнай прыёмнай камiсiяй, якая зацвярджаецца загадам рэктара ВНУ. Тэрмiны прыёму дакументаў на падрыхтоўчае аддзяленне, правядзення ўступных iспытаў i залiчэння вызначаюцца гэтай прыёмнай камiсiяй. 5. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якiя маюць сярэднюю адукацыю, пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь альбо маюць статус бежанца, грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi. Грамадзяне замежных дзяржаў прымаюцца ў адпаведнасцi з заключанымi пагадненнямi цi дагаворамi. 6. Асобы, якiя паступаюць на падрыхтоўчае аддзяленне, прадстаўляюць наступныя дакументы: заяву ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара, дакумент дзяржаўнага ўзору аб сярэдняй адукацыi ў арыгiнале або яго натарыяльна завераную копiю цi ксеракопiю (завяраецца прыёмнай камiсiяй па арыгiналу той ВНУ, у якую прадстаўляецца), даведку аб здачы ўступных iспытаў у ВНУ (форма 10), для прайшоўшых цэнтралiзаванае тэсцiраванне - сэртыфiкат цэнтралiзаванага тэсцiравання ў арыгiнале або яго натарыяльна завераную копiю цi ксеракопiю (завяраецца прыёмнай камiсiяй па арыгiналу ВНУ, у якую прадстаўляецца), медыцынскую даведку па форме 086-У, 6 фотакартак памерам 3 х 4. Пашпарт або iншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, у якiм указана грамадзянства i пастаяннае месца жыхарства, прадстаўляецца асабiста. 7. Залiчэнне ажыццяўляецца па конкурсу. Конкурс можа праводзiцца па вынiках: уступных iспытаў у гэтую цi iншую ВНУ (сярод асоб, якiя не залiчаны ў лiк студэнтаў) пры ўмове адпаведнасцi ўступных iспытаў незалежна ад формы iх правядзення; гутаркi па прадметах уступных iспытаў; цэнтралiзаванага тэсцiравання; сярэдняга бала ацэнак дакумента аб сярэдняй адукацыi. Гутарка праводзiцца па прадметах уступных экзаменаў, якiя вызначаны на дадзеную спецыяльнасць, у адпаведнасцi з праграмамi ўступных iспытаў у ВНУ Рэспублiкi Беларусь. 8. Па-за конкурсам пры атрыманнi станоўчых вынiкаў уступных iспытаў залiчваюцца i вызваляюцца ад аплаты за навучанне: 8.1. воiны-iнтэрнацыяналiсты; 8.2. дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў; дзецi з сем'яў ваеннаслужачых або рабочых i служачых, што займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi сталi iнвалiдамi ў час праходжання ваеннай службы або працы ў складзе савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы; дзецi з сем'яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры выкананнi службовых абавязкаў; 8.3. iнвалiды I-III груп, а таксама дзецi-iнвалiды, якiм у адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй не супрацьпаказана навучанне ў ВНУ i якiя могуць наведваць заняткi; 8.4. асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 18, 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 г. N 634-XII "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 10, арт. 111). Пералiчаныя асобы навучаюцца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Слухачам падрыхтоўчых аддзяленняў з лiку асоб, пералiчаных у пункце 8.2, якiя знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэннi, выплачваецца стыпендыя ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 9. Пераважнае права на залiчэнне пры аднолькавай колькасцi балаў маюць звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якiя маюць iльготы, устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей. 10. Па заканчэннi курса навучання слухачы падрыхтоўчага аддзялення паступаюць у ВНУ на агульных падставах. Выпускнiкам падрыхтоўчага аддзялення могуць прадастаўляцца льготы пры паступленнi ў ВНУ ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. 11. Кiраўнiцтва падрыхтоўчым аддзяленнем ажыццяўляецца загадчыкам падрыхтоўчага аддзялення, якi назначаецца рэктарам з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу. Пасада загадчыка падрыхтоўчага аддзялення ўводзiцца пры наяўнасцi не менш за 100 слухачоў дзённай формы навучання. У iншых выпадках абавязкi загадчыка падрыхтоўчага аддзялення выконвае дэкан факультэта даiнстытуцкай падрыхтоўкi i прафесiйнай арыентацыi моладзi. 12. Навучальныя планы павiнны ўключаць дысцыплiны, па якiх у адпаведнасцi з парадкам прыёму ў ВНУ праводзяцца ўступныя iспыты. Яны могуць таксама ўключаць прафарыентацыйныя дысцыплiны, фiзiчнае выхаванне i iншыя. 13. Да педагагiчнай працы на падрыхтоўчым аддзяленнi прыцягваюцца выкладчыкi ВНУ, а таксама асобы, якiя маюць адпаведную квалiфiкацыю. Колькасць выкладчыкаў, вучэбна-дапаможнага, гаспадарча-абслуговага i iншага персаналу для падрыхтоўчага аддзялення вызначаецца па нормах i ў парадку, вызначаных для ВНУ, пры якой створана гэтае аддзяленне. Аплата працы выкладчыкаў падрыхтоўчага аддзялення ажыццяўляецца ў парадку i памерах, якiя прадугледжаны для выкладчыкаў ВНУ. 14. Слухачы падрыхтоўчага аддзялення карыстаюцца вучэбнымi памяшканнямi, бiблiятэкамi, iнтэрнатамi i iншымi вiдамi паслуг на роўных правах са студэнтамi ВНУ. 15. Слухачы падрыхтоўчага аддзялення абавязаны выконваць правiлы ўнутранага распарадку, якiя ўстаноўлены ў ВНУ. 16. Слухачы падрыхтоўчага аддзялення, якiя сiстэматычна парушалi вучэбную дысцыплiну, правiлы ўнутранага распарадку ВНУ, не выконвалi вучэбныя заданнi, своечасова не ўнеслi плату за навучанне, выключаюцца з падрыхтоўчага аддзялення загадам рэктара ВНУ. На паўторнае навучанне такiя слухачы не аднаўляюцца. 17. Слухачы, адлiчаныя з падрыхтоўчага аддзялення па прычыне хваробы, у сувязi з прызывам на ваенную службу або па iншых уважлiвых прычынах, маюць права аднаўляцца на вучобу. 18. У выпадку выбыцця слухача падрыхтоўчага аддзялення пасля пачатку заняткаў без уважлiвых прычын плата, унесеная за навучанне, не вяртаецца. 19. На падставе Палажэння аб падрыхтоўчым аддзяленнi вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь i ўласнага статута ВНУ распрацоўваюць i зацвярджаюць палажэнне аб падрыхтоўчым аддзяленнi. |
Партнеры
|