|
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 16.02.2001 N 9 "Аб унясеннi змяненняў у Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай навучальнай установе"(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление Зарегистрировано в НРПА РБ 29 марта 2001 г. N 8/5446 У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. N 361, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: У пункт II Прыкладнага палажэння аб вышэйшай навучальнай установе, зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203 "Аб зацвярджэннi палажэнняў аб адукацыi i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi", унесцi наступныя змяненнi: у абзацы восьмым словы "фiзiчнымi асобамi" замянiць словамi "асабiстымi прадпрымальнiкамi"; абзац дзесяты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Вышэйшая навучальная ўстанова дзейнiчае на аснове статута, якi распрацоўваецца ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Прыкладным палажэннем. Статут вышэйшай навучальнай установы зацвярджаецца заснавальнiкам. Дзяржаўная рэгiстрацыя ствараемай (рэарганiзуемай) вышэйшай навучальнай установы як юрыдычнай асобы, змяненняў i дапаўненняў у яе статут ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi"; у абзацы трынаццатым словы "або юрыдычнай асобы. Названыя структуры дзейнiчаюць на падставе статутаў, якiя зацвярджаюцца ў вызначаным заканадаўствам парадку" выключыць. Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Намеснiк Намеснiк Мiнiстра фiнансаў Мiнiстра працы Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь А.I.Сверж А.П.Колас 16.02.2001 16.02.2001 |
Партнеры
|