|
|
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 03.04.1996 N 236 "Аб пераўтварэннi Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублiкi Беларусь у Беларускi рэспублiканскi фонд фундаментальных даследаванняў"(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление Зарегистрировано в НРПА РБ 22 августа 2001 г. N 5/7486 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Пераўтварыць Фонд фундаментальных даследаванняў Рэспублiкi Беларусь у Беларускi рэспублiканскi фонд фундаментальных даследаванняў. 2. Утратил силу. - Постановление Совмина от 21.09.2004 N 1172. 3. Утратил силу. - Постановление Совмина от 21.09.2004 N 1172. 4. Устанавiць, што: утрыманне выканаўчай дырэкцыi Беларускага рэспублiканскага фонду фундаментальных даследаванняў ажыццяўляецца за кошт сродкаў названага фонду. На гэтыя мэты накiроўваецца не больш за 3 працэнты гадавога аб'ёму ўказаных грашовых сродкаў у адпаведнасцi з зацверджаным навуковым саветам каштарысам расходаў; экспертыза пададзеных на конкурс праектаў фундаментальных даследаванняў ажыццяўляецца запрошанымi экспертамi на платнай аснове. Аплата працы экспертаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў указанага фонду, прадугледжаных у каштарысе расходаў на фiнансаванне праектаў фундаментальных даследаванняў, у памеры 20 працэнтаў ад тарыфнай стаўкi першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту, за гадзiну з улiкам фактычна затрачанага кожным экспертам часу на правядзенне экспертызы праектаў.
5. Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ў двухмесячны тэрмiн распрацаваць i зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны парадак аплаты працы экспертаў за правядзенне экспертызы пададзеных на конкурс праектаў фундаментальных даследаванняў.
6. Мiнiстэрству працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў устанавiць умовы аплаты працы работнiкаў выканаўчай дырэкцыi Беларускага рэспублiканскага фонду фундаментальных даследаванняў. 7. Прызнаць страцiўшымi сiлу: пастанову Савета Мiнiстраў БССР ад 8 мая 1991 г. N 176 "Аб Фондзе фундаментальных даследаванняў Беларускай ССР" (ЗП БССР, 1991 г., N 15, арт. 159), акрамя абзаца першага пункта 1; распараджэнне Савета Мiнiстраў БССР ад 29 мая 1991 г. N 295р; пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 красавiка 1992 г. N 230 "Аб унясеннi змяненняў у пункт 6 пастановы Савета Мiнiстраў БССР ад 8 мая 1991 г. N 176" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 12, арт. 207); пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 чэрвеня 1992 г. N 386 "Аб унясеннi змяненняў у склад савета Фонду фундаментальных даследаванняў" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 18, арт. 335). Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ ЗАЦВЕРДЖАНА пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 красавiка 1996 г. N 236 СТАТУТ БЕЛАРУСКАГА РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФОНДУ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ Утратил силу. - Постановление Совмина от 21.09.2004 N 1172. ЗАЦВЕРДЖАНА пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкай Беларусь ад 3 красавiка 1996 г. N 236 СКЛАД САВЕТА БЕЛАРУСКАГА РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФОНДУ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ Утратил силу. - Постановление Совмина от 31.12.1999 N 2079. ЗАЦВЕРДЖАНА пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 красавiка 1996 г. N 236 СКЛАД НАЗIРАЛЬНАГА САВЕТА ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ БЕЛАРУСКАГА РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФОНДУ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ Утратил силу. - Постановление Совмина от 31.12.1999 N 2079. |
Партнеры
|