|
|
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 03.04.1995 N 185 "Аб газетах i часопiсах, заснавальнiкам або сузаснавальнiкам якiх з'яўляецца Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление Зарегистрировано в НРПА РБ 28 августа 2001 г. N 5/7749 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Лiчыць заснавальнiкам газет "Рэспублiка, "Белорусская нива" i "Звязда" (сумесна з Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь) Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
2. Рэдакцыям газет i часопiсаў, заснавальнiкам якiх з'яўляецца Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, у месячны тэрмiн падрыхтаваць i ўнесцi на зацверджэнне ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь iх статуты. 3. Мiнiстэрству культуры i друку выспупiць у якасцi сузаснавальнiка часопiса "Чалавек i эканомiка" ў маёмаснай долi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 4. Прызнаць страцiўшымi сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1992 г. N 94 "Аб заснавальнiку часопiса "Беларуская думка" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 6, арт. 90) i распараджэннi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiстапада 1991 г. N 621р, ад 10 красавiка 1992 г. N 371р i ад 9 лiпеня 1992 г. N 703р. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР |
Партнеры
|