Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 07.07.2007 N 876 "Аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i кабiнетам мiнiстраў Украiны аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб стварэннi мiжурадавай Беларуска-Украiнскай змешанай Камiсii па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва ад 12 красавiка 1996 года"

(текст постановления с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2010 года) обновление и архив

Документы на NewsBY.org

<<<< Содержание >>>>


Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июля 2007 г. N 5/25484



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам фiнансаў, аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб стварэннi мiжурадавай Беларуска-Украiнскай змешанай Камiсii па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва ад 12 красавiка 1996 года.

Зацвердзiць тэкст ноты беларускага боку (прыкладаецца).

Мiнiстэрству замежных спраў ажыццявiць неабходныя працэдуры па заключэнню шляхам абмену нотамi дадзенага Пагаднення.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 07.07.2007 N 876


НОТА БЕЛАРУСКАГА БОКУ



Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь сведчыць сваю павагу да Пасольства Украiны ў Рэспублiцы Беларусь i, дзейнiчаючы ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь, мае гонар прапанаваць выкласцi артыкул 8 Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб стварэннi мiжурадавай Беларуска-Украiнскай змешанай Камiсii па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва ад 12 красавiка 1996 года ў наступнай рэдакцыi:

"Расходы, звязаныя з правядзеннем пасяджэння Камiсii, нясе Бок, на тэрыторыi краiны якога праводзiцца пасяджэнне. Расходы па камандзiраванню прадстаўнiкоў Камiсii, падкамiсiй i рабочых груп нясе Бок, якi iх камандзiруе".

Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь прапануе таксама, каб у выпадку згоды Урада Украiны з азначанай прапановай гэтая Нота i адказ на яе стварылi Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб стварэннi мiжурадавай Беларуска-Украiнскай змешанай Камiсii па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва ад 12 красавiка 1996 года, якое ўступiць у сiлу з дня атрымання Ноты Украiнскага Боку ў адказ.

Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь карыстаецца выпадкам, каб аднавiць Пасольству Украiны ў Рэспублiцы Беларусь запэўненнi ў сваёй высокай павазе.



Постановления СМ РБ | Документы Правительство Беларуси
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.