Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14.12.2005 N 1453 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1995 г. N 241"

(текст постановления с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2010 года) обновление и архив

Документы на NewsBY.org

<<<< Содержание >>>>


Зарегистрировано в НРПА РБ 20 декабря 2005 г. N 5/16959



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Палажэнне аб парадку ўстанаўлення фактаў i перыядаў знаходжання грамадзян Рэспублiкi Беларусь у месцах прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады другой сусветнай вайны, зацверджанае пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1995 г. N 241 (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 13, ст. 308), наступныя змяненнi:

у пункце 1 словы "Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб ветэранах" i "Аб пенсiённым забеспячэннi" замянiць словамi "Законамi Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года "Аб ветэранах" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 15, ст. 249; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 67, 2/787) i ад 17 красавiка 1992 года "Аб пенсiённым забеспячэннi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 17, ст. 275)";

у пункце 2 словы "выканкамаў мясцовых Саветаў дэпутатаў" замянiць словамi ", створанымi раённымi (гарадскiмi) выканаўчымi i распарадчымi органамi,";

у пункце 12 словы "органы сацыяльнай абароны" замянiць словамi "органы па працы i сацыяльнай абароне ў 5-дзённы тэрмiн з дня вынясення рашэння камiсii па назначэннi пенсiй";

у пункце 13 словы "Органы сацыяльнай абароны" i "пры выканкамах мясцовых Саветаў дэпутатаў" замянiць адпаведна словамi "Органы па працы i сацыяльнай абароне" i "пры раённых (гарадскiх) выканаўчых i распарадчых органах".

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2006 г.



Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра

Рэспублiкi Беларусь У.СЕМАШКА



Постановления СМ РБ | Документы Правительство Беларуси
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.