Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 02.08.2000 N 1189 "Аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным пункце пропуску "Брузгi - Кузнiца Беластоцкая" на беларуска-польскай дзяржаўнай гранiцы"

(текст постановления с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2010 года) обновление и архив

Документы на NewsBY.org

<<<< Содержание >>>>


Зарегистрировано в НРПА РБ 7 августа 2000 г. N 5/3762



У сувязi з прапановай Урада Рэспублiкi Польшча i ў адпаведнасцi з палажэннямi артыкула 6 Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча па пытаннях пагранiчных пераходаў ад 24 красавiка 1992 г. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Дзяржаўным мытным камiтэтам, Камiтэтам па аўтамабiльных дарогах пры Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным пункце пропуску "Брузгi - Кузнiца Беластоцкая" на беларуска-польскай дзяржаўнай гранiцы з 1 жнiўня да 15 лiстапада 2000 г.

Зацвердзiць ноту Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Пасольству Рэспублiкi Польшча ў Рэспублiцы Беларусь аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным пункце пропуску "Брузгi - Кузнiца Беластоцкая" на беларуска-польскай дзяржаўнай гранiцы (прыкладаецца) <*>.

-------------------------------

<*> Не рассылаецца.



Мiнiстэрству замежных спраў ажыццявiць неабходныя працэдуры па заключэнню названага Пагаднення шляхам абмену нотамi.

Дзяржаўнаму камiтэту пагранiчных войскаў, Дзяржаўнаму мытнаму камiтэту, Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый, Мiнiстэрству замежных спраў, Гродзенскаму аблвыканкому прыняць неабходныя меры па пераразмеркаванню патоку асоб, транспартных сродкаў i тавараў праз Дзяржаўную гранiцу Рэспублiкi Беларусь.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН



Постановления СМ РБ | Документы Правительство Беларуси
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.