Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30.12.1999 N 2058 "Аб мерах па сацыяльнай падтрымцы работнiкаў, аспiрантаў i студэнтаў Беларускага унiверсiтэта культуры"

(текст постановления с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2010 года) обновление и архив

Документы на NewsBY.org

<<<< Содержание >>>>


Зарегистрировано в НРПА РБ 6 января 2000 г. N 5/2355





У мэтах сацыяльнай падтрымкi работнiкаў, аспiрантаў i студэнтаў Беларускага унiверсiтэта культуры i ў сувязi з наданнем яму статусу вядучай вышэйшай навучальнай установы ў сферы культуры ў нацыянальнай сiстэме адукацыi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Устанавiць, што з 1 студзеня 2000 г.:

Утратил силу. - Постановление Совмина от 27.02.2001 N 277.

на прэмiраванне работнiкаў Беларускага унiверсiтэта культуры i ўстанаўленне iм надбавак стымулюючага характару выдзяляюцца бюджэтныя асiгнаваннi ў памеры 50 працэнтаў планавага фонду заработнай платы. Памер надбаўкi за кошт бюджэтных сродкаў канкрэтнаму работнiку не можа перавышаць яго пасадавага акладу;

памеры вучэбных стыпендый студэнтам, магiстрам Беларускага унiверсiтэта культуры, якiя дзейнiчаюць у цяперашнi час, павышаюцца на 15 працэнтаў;

для ўстанаўлення надбавак за асаблiвыя поспехi ў вучобе, грамадскай i навуковай рабоце i аказання матэрыяльнай дапамогi студэнтам, магiстрам i аспiрантам выдзяляюцца бюджэтныя сродкi ў памеры да 7 працэнтаў ад планавага стыпендыяльнага фонду.

2. Мiнiстэрству эканомiкi i Мiнiстэрству фiнансаў пры распрацоўцы эканамiчных праграм i фармiраваннi бюджэту рэспублiкi на чарговы год прадугледжваць выдзяленне асiгнаванняў Беларускаму унiверсiтэту культуры на абнаўленне i развiццё яго матэрыяльна-тэхнiчнай базы.

3. Мiнiстэрству працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры ўнесцi змены ва ўмовы аплаты працы работнiкаў, названых у пункце 1 дадзенай пастановы.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ



Постановления СМ РБ | Документы Правительство Беларуси
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.