Право Беларуси. Новости и документы


Указ Президента Республики Беларусь от 13.12.2004 N 601 "Аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва"

(текст указа с изменениями и дополнениями на январь 2010 года) обновление

Документы на NewsBY.org

<<< Содержание >>>


Зарегистрировано в НРПА РБ 14 декабря 2004 г. N 1/6077



1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

Палажэнне аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;

склад савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

частку другую пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. N 211 "Аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 11, арт. 292; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 23, 1/2435; 2002 г., N 64, 1/3728);

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 мая 2002 г. N 279 "Аб зацвярджэннi складу савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 64, 1/3728).

3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА







                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 13.12.2004 N 601


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ФОНДЗЕ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПАДТРЫМЦЫ

КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА



1. Фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва (далей - фонд) створаны ў мэтах падтрымкi нацыянальнай культуры, творчай дзейнасцi мастацкiх калектываў, майстроў прафесiйнага i народнага мастацтва па стварэнню высокамастацкiх, сацыяльна значных твораў мастацтва i лiтаратуры, захавання гiсторыка-культурнай спадчыны i культурных традыцый беларускага народа.

2. Фонд ствараецца за кошт наступных паступленняў:

асiгнаванняў з рэспублiканскага бюджэту;

адлiчэнняў за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

кампенсацый за шкоду, прычыненую гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

дабрачынных узносаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, а таксама юрыдычных асоб у выглядзе грашовых сродкаў i матэрыяльных каштоўнасцей;

iншых паступленняў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

3. Сродкi фонду, якiя паступаюць i выдаткуюцца, улiчваюцца асобна ў рублях Нацыянальнага банка i замежнай валюце.

4. Сродкi фонду размяркоўвае савет фонду, у склад якога ўваходзяць вядучыя дзеячы культуры i мастацтва, прадстаўнiкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, зацiкаўленых дзяржаўных органаў i арганiзацый, творчых саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў.

Савет фонду ўзначальвае старшыня.

Склад савета фонду зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

5. Сродкi фонду могуць выкарыстоўвацца на:

выплату ганарараў за стварэнне твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва i мастацкай лiтаратуры;

набыццё завершаных твораў мастацтва i мастацкай лiтаратуры;

стварэнне кiнавiдэафiльмаў, арганiзацыю мастацкiх выставак, пастаноўку спектакляў, канцэртных праграм, у тым лiку на набыццё неабходных для гэтага музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, матэрыялаў i абсталявання;

выданне твораў мастацтва палiграфiчнымi i аўдыевiзуальнымi сродкамi;

выплату штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне";

iншыя мэты, непасрэдна звязаныя са стварэннем i набыццём мастацкiх твораў, у адпаведнасцi з рашэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

мэты, накiраваныя на ахову гiсторыка-культурнай спадчыны.

6. Пасяджэннi савета фонду праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у паўгоддзе. Пасяджэнне лiчыцца правамоцным, калi ў iм удзельнiчаюць не менш за дзве трэцi членаў савета фонду. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў савета, афармляюцца пратаколамi i зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

7. Экспертна-мастацкiя камiсii (саветы) па вiдах мастацтва, створаныя пры Мiнiстэрстве культуры, i Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры прадстаўляюць згодна з iх кампетэнцыяй у савет фонду экспертныя заключэннi па творчых праектах i абгрунтаваных прапановах па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны для прыняцця рашэнняў аб выдзяленнi сродкаў на iх рэалiзацыю.

8. Усе творчыя праекты i абгрунтаваныя прапановы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны разглядаюцца саветам фонду на конкурснай аснове. Падтрымка творчых праектаў i абгрунтаваных прапаноў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца ў выглядзе поўнага або частковага фiнансавання.

9. Мiнiстэрства фiнансаў штогод выдзяляе Мiнiстэрству культуры сродкi з рэспублiканскага бюджэту праз тэрытарыяльныя органы дзяржаўнага казначэйства на мэты, прадугледжаныя ў дадзеным Палажэннi.

10. Сродкi на падтрымку культуры i мастацтва, названыя ў абзацах трэцiм - шостым пункта 2 дадзенага Палажэння, паступаюць на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры.

11. Арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi фонду, накапленне i расходаванне сродкаў фонду ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам культуры. Сродкi фонду выдаткуюцца ў адпаведнасцi з рашэннямi савета фонду.

12. Адказнасць за выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь пры выкарыстаннi сродкаў, якiя выдзяляюцца на мэты, прадугледжаныя ў дадзеным Палажэннi, ускладаецца на Мiнiстэрства культуры.

Мiнiстэрства культуры штоквартальна прадстаўляе ў Мiнiстэрства фiнансаў справаздачу аб выкарыстаннi выдзеленых сродкаў.







                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Указ Прэзiдэнта
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.12.2004 N 601
                                               (у рэдакцыi Указа Прэзiдэнта
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               16.07.2009 N 383)


СКЛАД

САВЕТА ФОНДУ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ПА ПАДТРЫМЦЫ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА



Давыдзька            - намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты
Генадзь                прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi
Бранiслававiч          Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносiнах
                       i сродках масавай iнфармацыi, заслужаны артыст
                       Рэспублiкi Беларусь (старшыня савета фонду)


Рылатка              - першы намеснiк Мiнiстра культуры (намеснiк старшынi
Уладзiмiр Пятровiч     савета фонду)


Амарын               - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Уладзiмiр Вiктаравiч


Бабарыкiн            - галоўны дырыжор Прэзiдэнцкага аркестра Рэспублiкi
Вiктар Уладзiмiравiч   Беларусь дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi"
                       Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь


Бандарчук            - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай вiдовiшчнай
Таццяна Мiкалаеўна     установы "Беларускi дзяржаўны цырк", заслужаны дзеяч
                       мастацтваў Рэспублiкi Беларусь


Волкава              - вядучы майстар сцэны дзяржаўнай тэатральна-
Аксана Уладзiмiраўна   вiдовiшчнай установы "Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi
                       тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь", лаўрэат
                       спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па
                       падтрымцы таленавiтай моладзi


Гуляка               - Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей
Леанiд Паўлавiч


Дрыга                - намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення - начальнiк
Iрына Уладзiмiраўна    упраўлення сацыяльна-культурнай палiтыкi галоўнага
                       iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
                       Рэспублiкi Беларусь


Козак                - генеральны дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Аляксандр              установы "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
Аляксандравiч          "Брэсцкi акадэмiчны тэатр драмы iмя Ленiнскага
                       камсамола Беларусi", заслужаны дзеяч мастацтваў
                       Рэспублiкi Беларусь


Мiско                - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi
Iван Якiмавiч          саюз мастакоў", народны мастак Беларусi


Падаляк              - дырэктар дзяржаўнай канцэртнай установы "Вiцебская
Алена Мiхайлаўна       абласная фiлармонiя", член Пастаяннай камiсii Савета
                       Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
                       па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльнаму развiццю


Пракапцоў            - дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальны мастацкi
Уладзiмiр Iванавiч     музей Рэспублiкi Беларусь"


Фiнберг              - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай установы
Мiхаiл Якаўлевiч       "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь "Нацыянальны
                       аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi
                       Беларусь", народны артыст Беларусi


Ярмоленка            - мастацкi кiраўнiк заслужанага калектыва Рэспублiкi
Анатоль Iванавiч       Беларусь ансамбля "Сябры" ўстановы "Беларуская
                       дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
                       фiлармонiя", народны артыст Беларусi


Яфрэмаў              - мастацкi кiраўнiк тэатра-студыi кiнаакцёра
Аляксандр Васiльевiч   рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
                       "Нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм", заслужаны
                       дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь


Указы президента РБ | Указы президента Беларуси
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.