Право Беларуси. Новости и документы


Указ Президента Республики Беларусь от 09.06.2000 N 331 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку прысваення звання "Нацыянальны" творчым саюзам Рэспублiкi Беларусь"

(текст указа с изменениями и дополнениями на январь 2010 года) обновление

Документы на NewsBY.org

<<< Содержание >>>


Зарегистрировано в НРПА РБ 12 июня 2000 г. N 1/1358



1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення звання "Нацыянальны" творчым саюзам Рэспублiкi Беларусь.

2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА







                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 09.06.2000 N 331


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ ПРЫСВАЕННЯ ЗВАННЯ "НАЦЫЯНАЛЬНЫ"

ТВОРЧЫМ САЮЗАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ



1. Званне "Нацыянальны" прысвойваецца творчаму саюзу Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь за асаблiвы ўклад гэтага саюза ў развiццё нацыянальнай культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь.

2. Званне "Нацыянальны" можа прысвойвацца творчаму саюзу, якi:

2.1. мае:

адметныя дасягненнi ў сферы культуры i мастацтва на працягу не менш чым пятнаццаць гадоў яго дзейнасцi;

грамадскае прызнанне дасягненняў у сферы культуры i мастацтва ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

структурныя падраздзяленнi, што актыўна дзейнiчаюць ва ўсiх або ў большасцi абласцей Рэспублiкi Беларусь;

у сваiм складзе членаў (удзельнiкаў) з ганаровымi званнямi, лаўрэатаў айчынных i мiжнародных прэмiй у галiне культуры i мастацтва;

шматгадовы станоўчы вопыт падрыхтоўкi творчай моладзi;

2.2. уносiць дзейсны ўклад у распрацоўку i рэалiзацыю прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай культурнай палiтыкi;

2.3. ажыццяўляе актыўную статутную дзейнасць (прапаганда вынiкаў працы, сустрэчы з працоўнымi калектывамi i рознымi групамi насельнiцтва, мiжнародныя кантакты i iнш.).

3. Рашэнне аб прадстаўленнi творчага саюза да прысваення звання "Нацыянальны" прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры сумесна з каардынацыйнай радай асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў". Адпаведныя матэрыялы накiроўваюцца Мiнiстэрствам культуры на разгляд у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.



Указы президента РБ | Указы президента Беларуси
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.