|
|
Указ Президента Республики Беларусь от 26.06.1995 N 231 "Аб пераўтварэннi Акадэмii кiравання"(текст указа с изменениями и дополнениями на январь 2010 года) обновление У мэтах забеспячэння падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў сiстэмы дзяржаўнага i гаспадарчага кiравання ПАСТАНАЎЛЯЮ: 1. Ператварыць Акадэмiю кiравання пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. 2. Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь вырашыць пытанне аб выдзяленнi Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь будынкаў i збудаванняў, неабходных для арганiзацыi яе работы. 3. Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць фiнансаванне Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь з рэспублiканскага бюджету. 4. Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн зацвердзiць статут Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь i ўнесцi прапановы Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь аб кандыдатуры на пасаду рэктара гэтай Акадэмii. 5. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь сумесна з Акадэмiяй кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь распрацаваць яе канцэпцыю, праграму развiцця i прадставiць на зацвярджэнне Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА |
Партнеры
|