Право Беларуси. Новости и документы


Указ Президента Республики Беларусь от 20.04.1995 N 152 "Аб звальненнi ў запас ваеннаслужачых, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны, i аб чарговым прызыве грамадзян на тэрмiновую ваенную службу ў красавiку - чэрвенi 1995 г."

(текст указа с изменениями и дополнениями на январь 2010 года) обновление

Документы на NewsBY.org

<<< Содержание >>>




1. Звольнiць у запас з Узброеных Сiл, пагранiчных, унутраных, чыгуначных войскаў i iншых воiнскiх фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь ваеннаслужачых тэрмiновай службы, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны.

Прызваць у красавiку - чэрвенi 1995 г. на тэрмiновую ваенную службу ва Узброеныя Сiлы, названыя войскi i воiнскiя фармiраваннi Рэспублiкi Беларусь грамадзян мужчынскага полу, якiм да дня прызыву споўнiлася 18 гадоў i якiя не маюць права на адтэрмiноўку, а таксама грамадзян старэйшага прызыўнога ўзросту, страцiўшых права на адтэрмiноўку.

Прызыўнiкi, якiя пацярпелi ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, накiроўваюцца для праходжання ваеннай службы ў воiнскiя часцi, што не звязаны з крынiцамi iанiзуючага выпраменьвання, звышвысокiмi частотамi, кампанентамi ракетнага палiва i не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях.

2. Абласным, гарадскiм i раённым выканаўчым камiтэтам, ваенным камiсарыятам забяспечыць прызыў грамадзян на тэрмiновую ваенную службу ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый забяспечыць выдзяленне па заяўках Мiнiстэрства абароны неабходнай колькасцi месцаў у пасажырскiх вагонах i перевазку прызыўнiкоў.

4. Органам унутраных спраў па прадстаўленнях ваенных камiсараў прымаць меры да вышуку асоб, якiя ўхiляюцца ад прызыву на тэрмiновую ваенную службу, i да забеспячэння яўкi iх на прызыўныя пункты.

5. Мiнiстэрству абароны да 1 жнiўня 1995 г. прадставiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь iнфармацыю аб вынiках прызыву.

6. Указ уступае ў сiлу з дня яго апублiкавання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА



Указы президента РБ | Указы президента Беларуси
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.