Право Беларуси. Новости и документы


Указ Президента Республики Беларусь от 24.03.1995 N 121 "Аб рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь сiстэмы ранняга папярэджання, якая забяспечвае радыяцыйны манiторынг у раёнах, што прылягаюць да дзеючых атамных электрастанцый"

(текст указа с изменениями и дополнениями на январь 2010 года) обновление

Документы на NewsBY.org

<<< Содержание >>>




У мэтах узмацнення на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пастаяннага радыяцыйнага кантролю ў раёнах, што прылягаюць да дзеючых атамных электрастанцый, ПАСТАНАЎЛЯЮ:

1. Зацвердзiць падрыхтаваны спецыялiстамi Камiсii Еўрапейскiх Супольнiцтваў i Рэспублiкi Беларусь праект сiстэмы ранняга папярэджання, якая забяспечвае радыяцыйны манiторынг у раёнах Рэспублiкi Беларусь, што прылягаюць да дзеючых атамных электрастанцый.

Прыступiць да выканання першага этапа ("Гама-1") названага праекта - стварэння сiстэмы ранняга папярэджання ў 30-кiламетровай зоне Iгналiнскай АЭС Браслаўскага раёна.

2. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь падрыхтаваць i прадставiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь праект заканадаўчага акта Рэспублiкi Беларусь аб вызваленнi ад абкладання мытнай пошлiнай пастаўляемых замежнымi фiрмамi за кошт сродкаў Камiсii Еўрапейскiх Супольнiцтваў прыбораў i абсталявання ў аб'ёмах, прадугледжаных першым этапам ("Гама-1") сiстэмы ранняга папярэджання, якая забяспечвае радыяцыйны манiторынг у раёнах, што прылягаюць да дзеючых атамных электрастанцый.

3. Лiчыць Камiтэт па гiдраметэаралогii Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС галоўнай эксплуатуючай арганiзацыяй сiстэмы ранняга папярэджання, якая забяспечвае радыяцыйны манiторынг у раёнах, што прылягаюць да дзеючых атамных электрастанцый, даручыўшы яму прыёмку абсталявання ад замежных фiрмаў, выкананне работ па падрыхтоўцы пазiцый для яго ўстаноўкi i ўвядзенню ў эксплуатацыю, а таксама забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання названай сiстэмы.

4. Даручыць Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС вырашыць пытаннi навукова-тэхнiчнага, фiнансавага i арганiзацыйнага забеспячэння рэалiзацыi на тэрыторыi рэспублiкi першага этапа ("Гама-1") сiстэмы ранняга папярэджання, якая забяспечвае радыяцыйны манiторынг у 30-кiламетровай зоне Iгналiнскай АЭС Браслаўскага раёна.

5. Мiнiстэрству сувязi i iнфарматыкi выдзелiць Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС лiнii сувязi i дыяпазоны радыёчастот, неабходныя ў рамках рэалiзацыi першага этапа ("Гама-1") сiстэмы ранняга папярэджання, якая забяспечвае радыяцыйны манiторынг у раёнах, што прылягаюць да дзеючых атамных электростанцый, для перадачы даных пастоў радыяцыйнага кантролю ў цэнтр збору i апрацоўкi iнфармацыi, а таксама ў органы мясцовага i рэспублiканскага кiравання.

6. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС накiраваць у 1995 годзе са сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на лiквiдацыю вынiкаў аварыi на Чарнобыльскай АЭС, 34,7 млн. рублёў на фiнансаванне ствараемай сiстэмы ранняга папярэджання, якая забяспечвае радыяцыйны манiторынг у раёнах, што прылягаюць да дзеючых атамных электрастанцый.

7. Браслаўскаму райвыканкаму выдзелiць службовае памяшканне для размяшчэння радыелагiчнай лабараторыi i цэнтра збору i апрацоўкi iнфармацыi, а таксама аказаць садзейнiчанне Камiтэту па гiдраметэаралогii Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у арганiзацыi радыяцыйнага кантролю ў адпаведнасцi з праектам сiстэмы ранняга папярэджання, якая забяспечвае радыяцыйны манiторынг у раёнах, што прылягаюць да дзеючых атамных электрастанцый.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА



Указы президента РБ | Указы президента Беларуси
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.