Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 23.09.2008 N 195 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх (Мiнадукацыi) "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" i ўказанняў па яе запаўненнi"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

Содержание

Стр. 12

У даведачнай iнфармацыi ў таблiцы 2 "Звесткi аб колькасцi навучэнцаў ва ўстановах ПТА" установа ставiць "1" у графе 1 i ў графе, якая адпавядае колькасцi навучэнцаў дзённага навучання.

15. У раздзеле XIV "Звесткi аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi рабочых i спецыялiстаў на ўмовах аплаты за навучанне" паказваюцца даныя аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi на дагаворнай аснове за кошт уласных сродкаў грамадзян, арганiзацый i органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне.

16. Пасля запаўнення справаздачы выконваецца лагiчны i арыфметычны кантроль iнфармацыi.

Раздзел I. Колькасць пададзеных дакументаў на вучобу (графа 8) не павiнна быць менш за агульную колькасць прынятых навучэнцаў на I курс (графа 9) па ўсiх радках.

Колькасць навучэнцаў, фактычна прынятых на I курс (графа 9), павiнна быць не менш за колькасць навучэнцаў, прынятых па дагаворах (сума граф з 11 па 14), па ўсiх радках.

Колькасць выбыўшых навучэнцаў за справаздачны перыяд па розных прычынах (графа 3) павiнна быць больш за колькасць выбыўшых навучэнцаў па ўважлiвых прычынах (графа 4) па ўсiх радках.

Раздел II. Колькасць навучэнцаў на пачатак бягучага навучальнага года (графа 1) павiнна быць роўнай колькасцi навучэнцаў, размеркаваных па тэрмiнах навучання (сума граф з 2 па 6), па ўсiх радках.

Раздел III. Колькасць выпушчаных рабочых (служачых) (графа 1) павiнна быць не менш за колькасць навучэнцаў, якiя навучалiся па дагаворах, заключаных пры прыёме на I курс, i колькасцi выпускнiкоў, з якiмi i на якiх дадаткова былi закючаны дагаворы ў перыяд навучання (сума граф з 4 па 7), па ўсiх радках.

Раздзел IV. Колькасць працаўладкаваных выпускнiкоў (графа 2), паступiўшых на вучобу (графы 8, 9), прызваных на воiнскую службу (графа 11), павiнна быць не больш за колькасць навучэнцаў, якiя падлягалi размеркаванню (графа 1), па ўсiх радках.

Колькасць працаўладкаваных выпускнiкоў (графа 2) павiнна быць не больш за колькасць навучэнцаў, якiя падлягалi размеркаванню (графа 1), па ўсiх радках.

Колькасць працаўладкаваных выпускнiкоў (графа 2) павiнна быць не менш за колькасць працаўладкаваных у адпаведнасцi з дагаворамi (графы 3 - 5) i па заяўках заказчыкаў кадраў (графа 6) па ўсiх радках.

Раздзел V. Даныя па радку 01 павiнны быць роўнымi суме даных па радках 02 i 03, а таксама суме даных па радках 07, 08, 10, 11 ва ўсiх графах.

Колькасць асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця (радок 18) не павiнна быць менш за сумарную колькасць даных па радках з 19 па 23 ва ўсiх графах, а таксама павiнна быць не менш за колькасць навучэнцаў-iнвалiдаў (радок 24) ва ўсiх графах. Колькасць навучэнцаў-iнвалiдаў (радок 24) не павiнна быць менш за сумарную колькасць даных па радках з 26 па 29 ва ўсiх графах.

Па радках 09 i 12 даныя у графе 1 не павiнны быць больш за даныя ў графе 2.

Раздзел VII. Колькасць навучэнцаў, атрымаўшых квалiфiкацыi (сума даных па радках з 18 па 22), павiнна быць роўна суме даных па радках 14, 24, 25 ва ўсiх графах.

Раздзел XI. Колькасць загадчыкаў аддзяленняў (радок 11) не павiнна быць менш за суму даных па радках з 12 па 14 ва ўсiх графах.

Колькасць выкладчыкаў (радок 19) не павiнна быць менш за суму даных па радках 20 i 21 ва ўсiх графах.

Колькасць штатных работнiкаў (графа 1) павiнна быць роўная суме даных у графах з 2 па 5, а таксама суме даных у графах з 6 па 9 па ўсiх радках.

Для правядзення больш падрабязнага арыфметычнага кантролю неабходна выкарыстоўваць указаннi, зробленыя ў графах i радках справаздачы.

17. Кантроль памiж раздзеламi.

Раздзелы I i III. Даныя ў графе 5 раздзела I павiнны быць роўнымi даным у графе 1 раздзела III па ўсiх адпаведных радках.

Раздзелы I i V:

даныя ў графе 15 па радку 02 раздзела I павiнны быць роўнымi даным у графе 1 па радку 01 раздзела V;

даныя ў графе 9 па радках 02 - 05 раздзела I павiнны быць роўнымi даным у графах 2 - 5 па радку 01 раздзела V;

даныя ў графе 10 па радках 02 - 05 раздзела I павiнны быць роўнымi даным у графах 2 - 5 па радку 18 раздзела V.

Раздзелы I i VI. Паказчыкi ў графах 1, 3, 5 па радках 01, 07, 12, 18, 24, 30 раздзела VI павiнны адпавядаць паказчыкам у графах 15, 9, 5 па радках 02 - 07 раздзела I.

Раздзелы III i VI. Паказчыкi па радках 02 - 05 у графе 1 раздзела III павiнны адпавядаць паказчыкам па радках 01, 07, 12, 18 у графе 5 раздзела VI.

Раздзелы I i VII. Сума даных па радках з 18 па 22 ва ўсiх графах раздзела VII павiнна быць роўная даным у графе 5 раздзела I па радках 03 - 07.

Раздзелы III i VII. Сума даных па радках 24, 25 у графах з 1 па 3 раздзела VII павiнна быць роўная даным у графе 2 па радках 03 - 05 раздзела III.

Раздзелы V i VI. Сума даных па радку 30 у графе 1 раздзела V i па радку 01 у графе 2 раздела VI павiнна быць роўная даным па радку 01 у графе 1 раздела VI.

Заўвага. Тэрмiналогiя, прыведзеная ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.



Право. Новости и документы | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.