Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 06.12.2006 N 111 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 2004 г. N 44 i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых нарматыўных прававых актаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

Содержание

Стр. 1



Зарегистрировано в НРПА РБ 26 июля 2007 г. N 8/16868



У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Об образовании" ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании", Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 2004 г. N 44 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 121, 8/11273) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1.1. у назве пастановы i пастанаўляючай частцы словы "установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi" замянiць словамi "агульнаадукацыйнай установе";

1.2. Палажэнне аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджанае дадзенай пастановай, выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца).

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 верасня 1993 г. N 292 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе Рэспублiкi Беларусь" (зарэгiстраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 5 кастрычнiка 1993 г. N 44/12);

Прыкладнае Палажэнне аб агульнаадукацыйнай санаторнай школе-iнтэрнаце, зацверджанае загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203 (зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 28 студзеня 1994 г. N 196/12);

Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце, зацверджанае загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203 (зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 28 студзеня 1994 г. N 197/12).



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ





УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Мiнiстр аховы здароўя     Першы намеснiк
Рэспублiкi Беларусь       Мiнiстра культуры
В.I.Жарко                 Рэспублiкi Беларусь
14.06.2007                У.П.Рылатка
                          17.07.2007


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Мiнiстр працы i           Мiнiстр фiнансаў
сацыяльнай абароны        Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь       М.П.Корбут
У.М.Патупчык              15.06.2007
14.06.2007


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Брэсцкага абласнога       Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар                 У.П.Андрэйчанка
30.12.2006                04.12.2006


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Гомельскага абласнога     Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон               У.Я.Саўчанка
05.12.2006                05.12.2006


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi   Старшыня
Мiнскага абласнога        Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
Л.Ф.Крупец                М.Я.Паўлаў
06.12.2006                06.12.2006


УЗГОДНЕНА
Старшыня
Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура
01.07.2007






                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               07.07.2004 N 44
                                               (у рэдакцыi пастановы
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.12.2006 N 111)


ПАЛАЖЭННЕ

АБ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЕ



Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Палажэнне аб агульнаадукацыйнай установе (далей - Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Об образовании" ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844), Законам Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 108, 2/1238), Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 103, 5/9279), i вызначае:

задачы i функцыi агульнаадукацыйных устаноў;

структуру агульнаадукацыйнай установы;

мовы навучання i выхавання ў агульнаадукацыйных установах;

патрабаваннi да тыпавых вучэбных планаў i вучэбных праграм;

асаблiвасцi навучання вучняў па iндывiдуальных вучэбных планах;

патрабаваннi да арганiзацыi адукацыйнага працэсу;

агульныя патрабаваннi да прыёму, пераводу i адлiчэнню вучняў агульнаадукацыйных устаноў;

асаблiвасцi функцыянавання агульнаадукацыйных устаноў, якiя вызначаны абзацамi другiм - чацвёртым пункта 2 гэтага Палажэння;

асаблiвасцi функцыянавання i парадак прыёму ў агульнаадукацыйныя ўстановы, якiя вызначаны абзацамi пятым - дзевятым, дванаццатым пункта 2 гэтага Палажэння;

кампетэнцыю i адказнасць агульнаадукацыйнай установы;

патрабаваннi да ўзаемаадносiн удзельнiкаў адукацыйнага працэсу;

патрабаваннi да кiравання агульнаадукацыйнай установай, фiнансавання i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння агульнаадукацыйных устаноў.

2. Да агульнаадукацыйных устаноў адносяцца:

пачатковая школа;

базавая школа;

сярэдняя школа;

вячэрняя (зменная) школа;

гiмназiя;

лiцэй;

школа-iнтэрнат;

санаторная школа-iнтэрнат;

спецыяльная школа закрытага тыпу;

спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-iнтэрнат);

вучэбна-педагагiчны комплекс.

3. У Рэспублiцы Беларусь могуць быць створаны iншыя тыпы агульнаадукацыйных устаноў, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаемым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

4. Стварэнне i функцыянаванне спецыяльных школ закрытага тыпу, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) ажыццяўляецца ў парадку, вызначаемым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

5. Агульнаадукацыйная ўстанова з'яўляецца юрыдычнай асобай i ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь "Об образовании", Законам Рэспублiкi Беларусь "Об общем среднем образовании", iншым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам агульнаадукацыйнай установы.

6. Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць быць дзяржаўнымi i прыватнымi. Спецыяльныя школы закрытага тыпу могуць быць толькi дзяржаўнымi.

7. Агульнаадукацыйнымi ўстановамi могуць стварацца фiлiялы i прадстаўнiцтвы, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе палажэнняў, зацвярджаемых стварыўшымi iх юрыдычнымi асобамi, i павiнны быць вызначаны ў статуце агульнаадукацыйнай установы.

8. Агульнаадукацыйныя ўстановы праходзяць атэстацыю ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

9. Дзяржаўная акрэдытацыя агульнаадукацыйных устаноў праводзiцца ў выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

10. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

11. Агульнаадукацыйная ўстанова мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.

12. Агульнаадукацыйная ўстанова вядзе архiўную справу i справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

13. Кантроль у сферы агульнай сярэдняй адукацыi, каардынацыю дзейнасцi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у сферы агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляе Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Кантроль за дзейнасцю агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюць аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, на тэрыторыi якiх яны знаходзяцца.



Глава 2

ЗАДАЧЫ I ФУНКЦЫI АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ



14. Агульнаадукацыйныя ўстановы ў залежнасцi ад тыпу ствараюцца з мэтай ажыццяўлення навучання i выхавання на адпаведных ступенях агульнай сярэдняй адукацыi.

15. Асноўнымi задачамi агульнаадукацыйных устаноў з'яўляюцца:

забеспячэнне атрымання вучнямi агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi агульнай сярэдняй адукацыi;

фармiраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасцi, культуры паводзiн, эстэтычнага густу;

замацаванне i захаванне фiзiчнага i псiхiчнага здароўя вучняў, выхаванне беражлiвых i адказных адносiн да свайго здароўя i здароўя iншых грамадзян, фармiраванне гiгiенiчных навыкаў i здаровага ладу жыцця;

падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесiйнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыi, працоўнай i грамадскай дзейнасцi, сямейнага жыцця.

16. Для дасягнення сваiх задач агульнаадукацыйныя ўстановы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюць:

адукацыйны працэс на аснове вучэбных планаў i вучэбных праграм;

выхаванне вучняў у адпаведнасцi з праграмай выхавання дзяцей i вучнёўскай моладзi ў Рэспублiцы Беларусь.

17. Агульнаадукацыйныя ўстановы акрамя асноўных функцый, пералiчаных у пункце 16 гэтага Палажэння, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, могуць ажыццяўляць:

падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

арганiзацыю навучання i выхавання вучняў, якiя:

па медыцынскiх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокi ў агульнаадукацыйных установах, - дома;

знаходзяцца на стацыянарным лячэннi ў арганiзацыях аховы здароўя, - ва ўмовах арганiзацый аховы здароўя;

знаходзяцца ў санаторна-курортных i аздараўленчых арганiзацыях, - ва ўмовах санаторна-курортных i аздараўленчых арганiзацый;

прафесiйную падрыхтоўку вучняў;

эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць;

атэстацыю ў парадку экстэрната асоб, якiя самастойна атрымлiваюць агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю.

18. У агульнаадукацыйных установах забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя маюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая супярэчная заканадаўству Рэспублiкi Беларусь дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.

Агульнаадукацыйныя ўстановы ў пазаўрочны час могуць узаемадзейнiчаць з зарэгiстраванымi рэлiгiйнымi арганiзацыямi з улiкам iх уплыву на фармiраванне духоўных, культурных i дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест i формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

19. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў у агульнаадукацыйных установах забяспечваецца дзяржаўнымi арганiзацыямi аховы здароўя.



Глава 3

СТРУКТУРА АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЫ



20. Для ажыццяўлення навучання i выхавання вучняў, як правiла, аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах i вучэбных праграмах вучнi ў агульнаадукацыйных установах аб'ядноўваюцца ў класы.

21. У агульнаадукацыйнай установе могуць стварацца:

класы, у якiх вывучэнне асобных вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на павышаным i (або) паглыбленым узроўнях;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накiраванасцi;

класы, у якiх ажыццяўляецца профiльнае навучанне (профiльныя класы);

класы, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах гiмназiй (гiмназiчныя класы);

класы, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах лiцэяў (лiцэйскiя класы);

класы, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы;

спецыяльныя класы для асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця;

класы iнтэграванага (сумеснага) навучання i выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i асоб, якiя не маюць фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў.

22. Парадак стварэння i асаблiвасцi функцыянавання класаў, адзначаных у пункце 21 гэтага Палажэння, вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

23. Для аказання ўсебаковай дапамогi сям'i ў навучаннi i выхаваннi дзяцей, стварэння ўмоў для развiцця творчых здольнасцей дзяцей, iх удзелу ў пазакласнай i пазашкольнай дзейнасцi ў агульнаадукацыйных установах пры ажыццяўленнi iмi навучання i выхавання на I i II ступенях агульнай сярэдняй адукацыi могуць стварацца групы падоўжанага дня.

Парадак адкрыцця, камплектавання, арганiзацыi дзейнасцi груп падоўжанага дня агульнаадукацыйнай установы вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

24. У агульнаадукацыйных установах могуць адкрывацца вучэбна-кансультацыйныя пункты, пункты карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi, iнтэрнаты (акрамя школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, спецыяльных школ закрытага тыпу, спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў).

Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць мець вучэбна-вопытныя ўчасткi (гаспадаркi), школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi, школьныя вучэбна-вытворчыя камбiнаты працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi, цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi i iншыя вучэбна-вытворчыя аб'екты, якiя забяспечваюць рэалiзацыю задач i статутных мэтаў агульнаадукацыйнай установы.



Глава 4

МОВЫ НАВУЧАННЯ I ВЫХАВАННЯ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ



25. Навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйных установах ажыццяўляюцца на беларускай i (або) рускай мовах.

26. Асноўная мова навучання i выхавання ў агульнаадукацыйнай установе (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнiкам з улiкам пажаданняў вучняў i iх законных прадстаўнiкоў.

27. Абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт на падставе вывучэння прапаноў аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i заяў законных прадстаўнiкоў вучняў могуць прыняць рашэнне аб стварэннi агульнаадукацыйнай установы або класаў у агульнаадукацыйных установах, навучанне i выхаванне ў якiх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi.

Законныя прадстаўнiкi дзяцей, якiя жадаюць, каб iх дзецi, пачынаючы з I класа, навучалiся ў агульнаадукацыйнай установе або класе ў агульнаадукацыйнай установе, навучанне i выхаванне ў якiх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi, падаюць да 25 мая заяву ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, на тэрыторыi якога яны пражываюць.

28. Абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт рашэнне аб адкрыццi агульнаадукацыйнай установы або класаў у агульнаадукацыйнай установе, навучанне i выхаванне ў якiх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi, прымаюць па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

29. У агульнаадукацыйных установах вывучэнне беларускай, рускай i адной з замежных моў з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асоб з парушэннем слыху i асоб з цяжкiмi парушэннямi маўлення.

Вывучэнне беларускай (рускай) i замежнай моў асобамi з парушэннем слыху i асобамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення, якiя навучаюцца на рускай (беларускай) мове, арганiзуецца па жаданнi законных прадстаўнiкоў вучняў.

30. Абавязковая для вывучэння ў агульнаадукацыйнай установе замежная мова вызначаецца яе заснавальнiкам з улiкам патрэб дзяржавы i магчымасцей агульнаадукацыйнай установы.

31. Парадак вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.



Глава 5

ТЫПАВЫЯ ВУЧЭБНЫЯ ПЛАНЫ I ВУЧЭБНЫЯ ПРАГРАМЫ



32. Для арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах распрацоўваюцца:

тыпавы вучэбны план;

тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год для ўсiх тыпаў навучальных устаноў (далей - тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год).

33. Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца адзiн раз у дванаццаць гадоў з мэтай забеспячэння паступовага пераходу агульнаадукацыйных устаноў усiх тыпаў на новы i абноўлены змест агульнай сярэдняй адукацыi i з'яўляецца асновай для распрацоўкi тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год.

34. Структура тыпавога вучэбнага плана, якi распрацоўваецца адзiн раз у дванаццаць гадоў, складаецца з дзяржаўнага кампанента i кампанента агульнаадукацыйнай установы.

Дзяржаўны кампанент тыпавога вучэбнага плана забяспечвае адзiныя патрабаваннi да аб'ёму вучэбнай нагрузкi пры вывучэннi вучэбных прадметаў на базавым, павышаным, паглыбленым узроўнях, устанаўлiвае абавязковую тыднёвую колькасць гадзiн па класах на аднаго вучня пры вывучэннi ўсiх вучэбных прадметаў на базавым узроўнi, максiмальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.

Кампанент агульнаадукацыйнай установы вучэбнага плана забяспечвае стварэнне ўмоў для арганiзацыi варыятыўнага навучання з улiкам iндывiдуальных патрэб, здольнасцей i запытаў вучняў, тыпу i магчымасцей агульнаадукацыйнай установы.

Кампанент агульнаадукацыйнай установы не з'яўляецца абавязковым для ўсiх вучняў. Пры правядзеннi заняткаў з лiку вучэбных гадзiн кампанента агульнаадукацыйнай установы неабходна прадугледжваць максiмальна дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.

35. Тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год распрацоўваюцца на падставе тыпавога вучэбнага плана i з'яўляюцца асновай для распрацоўкi вучэбных планаў агульнаадукацыйнымi ўстановамi на бягучы навучальны год.

Да тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год распрацоўваецца тлумачальная запiска па арганiзацыi адукацыйнага працэсу.

36. У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для пачатковай школы, базавай школы, сярэдняй школы, вячэрняй (зменнай) школы, гiмназii, лiцэя, школы-iнтэрната, вучэбна-педагагiчнага комлекса пры ажыццяўленнi iмi навучання i выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыi выдзяляюцца дзяржаўны кампанент i кампанент агульнаадукацыйнай установы.

У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для санаторнай школы-iнтэрната выдзяляюцца дзяржаўны кампанент, кампанент агульнаадукацыйнай установы i карэкцыйна-рэабiлiтацыйны кампанент.

У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для спецыяльнай школы закрытага тыпу выдзяляюцца дзяржаўны кампанент, кампанент агульнаадукацыйнай установы i вытворчы кампанент.

У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) выдзяляюцца дзяржаўны кампанент, кампанент агульнаадукацыйнай установы i карэкцыйны кампанент.

37. Дзяржаўны кампанент тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год:

вызначае пералiк вучэбных прадметаў, абавязковых для вывучэння ў агульнаадукацыйных установах;

устанаўлiвае тыднёвую колькасць вучэбных гадзiн па класах на вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым, павышаным, паглыбленым узроўнях;

устанаўлiвае абавязковую тыднёвую колькасць гадзiн па класах на аднаго вучня пры вывучэннi ўсiх вучэбных прадметаў на базавым узроўнi, максiмальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.

38. Кампанент агульнаадукацыйных устаноў тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год забяспечвае варыятыўнасць i асобасную арыентацыю адукацыйнага працэсу з улiкам умоў i магчымасцей кожнай агульнаадукацыйнай установы.

Вучэбныя гадзiны кампанента агульнаадукацыйнай установы тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год выкарыстоўваюцца для:

вывучэння:

асобных вучэбных прадметаў на павышаным i (або) паглыбленым узроўнях;

спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi;

вучэбных прадметаў, якiя не ўваходзяць у дзяржаўны кампанент тыпавога вучэбнага плана;

правядзення:

стымулюючых, падтрымлiваючых заняткаў у I - XII(XIII) класах;

заняткаў па iнтарэсах у I - IV класах;

факультатыўных заняткаў у V - VII класах;

курсаў па выбары ў VIII - XII(XIII класах);

грамадска карыснай працы ў III - XII класах;

кансультацый для вучняў вячэрнiх (зменных) школ.

39. Стымулюючыя заняткi - форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з найбольш здольнымi вучнямi.

40. Падтрымлiваючыя заняткi - форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямi, якiя адчуваюць часовыя цяжкасцi ў вывучэннi асобных вучэбных прадметаў.

41. Заняткi па iнтарэсах - форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накiраваная на развiццё iнтарэсаў вучняў да вучэбнай i пазнавальнай дзейнасцi, развiццё iх здольнасцей i схiльнасцей, набыццё iмi першапачатковага вопыту ўдзелу ў розных вiдах пазнавальнай дзейнасцi.

Право. Новости и документы | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.