Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 02.10.2001 N 14 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Iнструкцыю па ўлiку i захаванасцi бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

Содержание

Стр. 2

Глава 6

ВЫКЛЮЧЭННЕ ДАКУМЕНТАЎ



46. Неабходнай умовай для аптымiзацыi якасцi бiблiятэчнага фонду з'яўляецца своечасовае выяўленне i выключэнне дакументаў. Гэта правiла не распаўсюджваецца на дэпазiтарныя фонды.

47. Адбор i выключэнне дакументаў з бiблiятэчнага фонду ажыццяўляюцца работнiкамi бiблiятэк з удзелам членаў фондавай камiсii.

48. Акт на выключэнне дакументаў пасля падпiсання яго ўсiмi членамi камiсii зацвярджаецца кiраўнiком бiблiятэкi (дырэктарам, загадчыкам, дырэктарам ЦБС).

49. У бiблiятэках прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў акты зацвярджаюць iх кiраўнiкi.

50. Кiраўнiкi бiблiятэк, ЦБС, а таксама службовыя асобы органаў культуры, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, якiя зацвердзiлi акт на выключэнне лiтаратуры, нясуць асабiстую адказнасць за правiльнасць выключэння дакументаў з бiблiятэчных фондаў.

51. Выключэнне дакументаў з бiблiятэчнага фонду можа весцiся па наступных прычынах:

устарэлыя па зместу;

няпрофiльныя;

зношаныя;

празмерна дублетныя;

дэфектныя;

страчаныя;

заканчэнне тэрмiну захоўвання;

пераведзены ў фонд iншага структурнага падраздзялення.

52. Устарэлымi па зместу лiчацца дакументы, якiя страцiлi сваю актуальнасць, навуковую, вытворчую i практычную каштоўнасць (кнiжныя помнiкi ўстарэлымi лiчыцца не могуць). Да ўказаных выданняў адносяцца:

навуковая, навукова-папулярная, вытворчая, вучэбная, вучэбна-метадычная, даведачная тэхнiчная лiтаратура, устарэлая ў навуковых i вытворчых адносiнах i непрыгодная для практычнага выкарыстання (калi ў новых выданнях адсутнiчаюць важныя звесткi: схемы, чарцяжы, таблiцы, iлюстрацыi i гэтак далей, якiя ёсць у папярэднiх, то папярэднiя выданнi не трэба выключаць з фонду бiблiятэкi), устарэлыя метадычныя распрацоўкi, памяткi, праграмы, адмененыя нормы; устарэлыя правiлы тэхнiчнай эксплуатацыi, прэйскуранты, вытворчыя iнструкцыi, цэннiкi, розная тэхнiчная дакументацыя i гэтак далей;

брашуры, буклеты, лiстоўкi, неапублiкаваныя i iншыя матэрыялы па тэхналогii вытворчасцi, як правiла, праз 5 гадоў пасля выхаду з друку;

папулярныя выданнi па прыродазнаўчых навуках, медыцыне пры наяўнасцi выданняў, якiя характарызуюць тэму, праблему з новых, больш сучасных навуковых пазiцый;

асобныя вiды нарматыўных вытворча-практычных дакументаў, а таксама iнфармацыйныя выданнi з указаннем тэрмiну дзеяння (пасля заканчэння вызначаных тэрмiнаў);

падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi, якiя не ўваходзяць у штогадовы пералiк падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў, прыгодных для выкарыстання ў школьных бiблiятэчных фондах у навучальным годзе;

падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi, даведнiкi i матэрыялы для паступаючых у вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы - пасля выхаду ў свет дапоўненых i перапрацаваных выданняў;

iнструкцыi, статуты, памяткi, палажэннi, кiраўнiцтвы, падручнiкi, вучэбна-метадычныя дапаможнiкi i iншая масавая лiтаратура па ваеннай справе, выданнi i матэрыялы па пытаннях грамадзянскай абароны i гэтак далей, якiя страцiлi сваё практычнае значэнне пасля выхаду ў свет дапоўненых i перапрацаваных выданняў;

палiтычная лiтаратура i матэрыялы да рэферэндумаў, выбараў i iншых палiтычных кампанiй, якiя страцiлi актуальнасць, навуковую i гiстарычную значнасць; неапублiкаваныя матэрыялы, пераклады, справаздачы аб камандзiроўках, матэрыялы семiнараў i гэтак далей пасля 10 гадоў захоўвання; каталогi на прамысловае абсталяванне на папяровых носьбiтах - пасля 5 гадоў захоўвання, на мiкраносьбiтах - пасля 10 гадоў або па меры замены абсталявання, прыстэндавыя матэрыялы рэспублiканскага выставачнага цэнтра - пасля 5 гадоў захоўвання.

53. Няпрофiльнымi лiчацца дакументы, якiя не адпавядаюць профiлю камплектавання канкрэтнай бiблiятэкi.

54. Зношанымi лiчацца дакументы, якiя прыйшлi ў непрыгодны для выкарыстання стан i не падлягаюць рэстаўрацыi, або калi iх аднаўленне эканамiчна немэтазгодна.

55. Празмерна дублетнымi лiчацца дакументы з залiшняй экземплярнасцю для канкрэтнай бiблiятэкi.

56. Дэфектнымi лiчацца дакументы, якiя прыйшлi ў частковую непрыгоднасць пры выкарыстаннi або маюць прыкметы палiграфiчнага браку (прапушчаныя старонкi, няправiльна збрашураваныя лiсты i гэтак далей).

57. Страчанымi лiчацца дакументы, якiя згублены або не вернуты чытачамi (па прычынах змены месца жыхарства цi смерцi), прапалi пры перасылках, знiклi ва ўмовах адкрытага доступу чытачоў да фонду, а таксама тыя, якiя адсутнiчаюць па невядомых прычынах (недахоп).

58. Па прычыне заканчэння тэрмiну захоўвання могуць выключацца з фонду бiблiятэкi часопiсы, газеты, а таксама дакументы, якiя не ўзяты на баланс.

З фондаў публiчных бiблiятэк выключаюцца:

камплекты рэспублiканскiх i замежных газет - пасля 3 гадоў захоўвання;

камплекты грамадска-палiтычных, лiтаратурна-мастацкiх i iншых часопiсаў - пасля 5 гадоў захоўвання.

Камплекты мясцовых газет абласныя, гарадскiя i раённыя бiблiятэкi захоўваюць пастаянна.

Iншыя бiблiятэкi, зыходзячы з канкрэтных умоў, самастойна вызначаюць тэрмiны захоўвання часопiсаў, газет, а таксама дакументаў, якiя не былi ўзяты на баланс.

59. Выключэнне дакументаў па прычыне пераводу ў фонд iншага структурнага падраздзялення здзяйсняецца толькi ўнутры адзiнага фонду.

У ЦБС гэта правiла прымяняецца, калi закрываецца бiблiятэка-фiлiял, а яе фонд размяркоўваецца па тых фiлiялах, якiя працягваюць сваю дзейнасць.

Пры рабоце ў аўтаматызаваным рэжыме перамяшчэнне дакументаў з фонду ў фонд здзяйсняецца праграмна шляхам замены кодаў адпаведных структурных падраздзяленняў бiблiятэкi або яе фiлiялаў.

Пры рабоце ў ручным рэжыме перадача з фонду ў фонд фiксуецца ў кнiгах сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду толькi тых структурных падраздзяленняў, якiя задзейнiчаны ў гэтым працэсе. У кнiзе сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду, якая вядзецца на ўвесь фонд, нiякiх запiсаў не робiцца.

60. Кожны раздзел бiблiятэчнага фонду вывучаецца шляхам суцэльнага прагляду, падчас якога вызначаецца фiзiчны стан кожнага дакумента, яго асноўныя характарыстыкi (час i месца выдання, тэматыка, наяўнасць краязнаўчага матэрыялу i гэтак далей), iнтэнсiўнасць яго выкарыстання чытачамi. Адабраныя дакументы сiстэматызуюцца камiсiяй па прычынах выбыцця, якiя ўказаны ў пункце 51, i афармляюцца актамi згодна з дадаткам 16. Да кожнага акта прыкладаецца дадатак, якi можа ўяўляць сабой спiс дакументаў, тытульныя лiсты, кнiжныя фармуляры i гэтак далей. Спiс дакументаў афармляецца згодна з дадаткам 17. У адзiн акт дазваляецца ўключаць дакументы, якiя спiсваюцца толькi па адной прычыне.

Выключэнне (спiсанне) здзяйсняецца ў бiблiятэцы па той цане, па якой дакумент быў набыты бiблiятэкай. Выключаныя з бiблiятэчнага фонду дакументы здымаюцца з балансу бухгалтэрыяй у адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.

Бiблiятэчныя фонды пераацэнцы не падлягаюць.

61. Выключэнне дакументаў, згубленых або пашкоджаных чытачамi, праводзiцца штогод на падставе запiсаў у фармулярах або iншых формах улiку чытачоў, якiя пацвярджаюць страту, а таксама звестак журнала ўлiку дакументаў, якiя прыняты ад чытачоў замест страчаных, якi вядзецца згодна з дадаткам 18. Акт на выключэнне афармляецца адначасова з актам на прыём дакументаў, якiя паступiлi замест згубленых. У дадатках да актаў неабходна ўказваць першапачатковую цану дакументаў i цану, устаноўленую фондавай камiсiяй на момант iх замены.

62. Выключэнне дакументаў, якiя не вернуты чытачамi (у выпадку смерцi чытача або адсутнасцi звестак аб новым месцы жыхарства, работы, вучобы), праводзiцца па акту на падставе дакументаў, якiя пацвярджаюць немагчымасць спагнання запазычанасцi (даведкi ЗАГСа, даведачнага бюро, сельсавета, а таксама зафiксаваныя ў фармуляры чытача напамiны аб звароце дакументаў, якiя былi накiраваны бiблiятэкай на адрас чытача ў выглядзе заказнога лiста або паштоўкi з уведамленнем). Адпаведныя дакументы прыкладаюцца да акта.

63. Выключэнне дакументаў, якiя пашкоджаны ў вынiку аварыi або стыхiйнага бедства, праводзiцца на падставе дакумента, складзенага прадстаўнiкамi адпаведных органаў, якiя прыбылi на месца здарэння.

64. Па вынiках праверкi фонду дазваляецца выключэнне дакументаў, страчаных па невядомых прычынах, у тым лiку з адкрытага доступу, на суму, якая вызначаецца з разлiку не больш за 0,01% ад агульнай кнiгавыдачы, памножанай на сярэднi за апошнi год кошт кнiгi. Агульная кнiгавыдача вызначаецца шляхам падсумавання ўсiх гадавых кнiгавыдач за правераны перыяд.

Акт зацвярджае кiраўнiк бiблiятэкi. У выпадку перавышэння дадзенага нарматыву (0,01%) прымаюцца меры па пакрыццю страт.

65. Пры выключэннi аўдыёвiзуальных i электронных дакументаў неабходна ўлiчваць тэрмiн прыгоднасцi пры нармальных умовах захоўвання:

для магнiтных стужак - 10-15 гадоў;

для грампласцiнак - прайграванне 100 разоў;

для фотаплёнкi каляровай - 5-30 гадоў;

для фотаплёнкi чорна-белай - 10-140 гадоў;

для вiдэакасеты - 7-12 гадоў;

для кампакт-дыскаў i CD-ROMаў - 100 гадоў.

Адбор i выключэнне фота- i мiкраплёнак праводзiцца па вынiках вiзуальнага кантролю:

пажаўцелы фотаслой, выцвiлы колер;

лiпкасць эмульсiйнага слою, склейванне вiткоў, асыпанне стужкi;

размякчэнне рулонаў;

нiзкая якасць мiкраплёнкi (скручванне i гэтак далей);

механiчныя пашкоджаннi (разрывы, абломы i гэтак далей).

66. Дакументы, якiя выбываюць з фонду, выключаюцца з улiковых форм толькi пасля атрымання зацверджанага акта аб выключэннi. Акт састаўляецца ў двух экзэмплярах. Першы экзэмпляр яго разам з дадаткам павiнен захоўвацца ў аддзеле камплектавання, другi, без дадатка, перадаецца ў бухгалтэрыю для спiсання з балансу бiблiятэкi.

Да акта аб выключэннi зношаных дакументаў, якiя здадзены ў макулатуру, прыкладаецца квiтанцыя нарыхтоўчай канторы.

У другой частцы кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду, якая вядзецца ў друкаванай форме, выбыццё дакументаў фiксуецца подпiсам бухгалтара.

67. Зацверджаныя акты з дадаткамi з'яўляюцца падставай для выключэння дакументаў з кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду, iнвентарных кнiг, каталогаў i картатэк або аналагiчных электронных форм у залежнасцi ад таго, па якой тэхналогii працуе бiблiятэка.

Выключэнне павiнна пачынацца адразу пасля падпiсання акта i здзяйсняцца ў самы кароткi тэрмiн (не пазней аднаго месяца).

68. Выключаныя з фондаў бiблiятэк празмерна дублетныя i няпрофiльныя дакументы перадаюцца ў абменныя фонды для пераразмеркавання, а пры адсутнасцi попыту на iх з боку бiблiятэк - для продажу. Незапатрабаваныя дакументы рэалiзуюцца як другасная сыравiна.

69. Грошы, атрыманыя за продаж дакументаў, якiя набыты за кошт бюджэту, а таксама за макулатуру, пералiчваюцца ў даход адпаведнага бюджэту.



Раздзел II

ЗАХАВАНАСЦЬ БIБЛIЯТЭЧНЫХ ФОНДАЎ



Глава 7

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



70. Адказнасць за захаванасць бiблiятэчных фондаў нясуць кiраўнiкi тых дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў, навуковых, культурна-асветнiцкiх, навучальных устаноў i грамадскiх аб'яднанняў, у непасрэдным распараджэннi якiх знаходзяцца бiблiятэкi, а таксама дырэктары (загадчыкi) бiблiятэк.

71. Кiраўнiкi дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў, навуковых, культурна-асветнiцкiх, навучальных устаноў i грамадскiх аб'яднанняў, што маюць у сваiм распараджэннi бiблiятэкi, павiнны стварыць умовы для забеспячэння арганiзацыi правiльнага ўлiку i захоўвання бiблiятэчнага фонду, а таксама пераплёту кнiг i правядзення санiтарна-гiгiенiчнай апрацоўкi фонду: выдзяляць бiблiятэцы iзаляваныя, прыстасаваныя для захоўвання кнiг памяшканнi, спецыяльнае абсталяванне i бiблiятэчную тэхнiку.

Дырэктар (загадчык) бiблiятэкi забяспечвае правiльную арганiзацыю ўлiку i захоўвання бiблiятэчнага фонду ў адпаведнасцi з гэтай Iнструкцыяй.

72. Работа па захоўванню фонду вядзецца пад кантролем i пры ўдзеле фондавай камiсii. Яна ствараецца з найбольш квалiфiкаваных работнiкаў бiблiятэк, бухгалтарскiх службаў, спецыялiстаў розных галiн навукi, вытворчасцi, кнiжнага гандлю i зацвярджаецца органамi кiравання або кiраўнiком прадпрыемства, арганiзацыi, установы, у распараджэннi якiх знаходзiцца бiблiятэка.

73. Функцыi фондавай камiсii:

садзейнiчанне павышэнню эфектыўнасцi i ўдасканаленню тэхналогii фармiравання фонду;

разгляд праблемных пытанняў арганiзацыi i структуры фонду;

разгляд праектаў рэгламентуючых дакументаў i метадычных матэрыялаў па пытаннях фармiравання фонду, кантроль за iх укараненнем;

арганiзацыя мерапрыемстваў па захоўванню фонду, аналiз яго стану;

складанне планаў праверкi фонду, кантроль за iх выкананнем;

аказанне метадычнай дапамогi структурным падраздзяленням у арганiзацыi работы па выключэнню бiблiятэчных дакументаў;

кантроль за вядзеннем улiковых дакументаў;

прагляд адабраных для спiсання, перадачы, продажу бiблiятэчных дакументаў;

вiзiраванне актаў на выключэнне бiблiятэчных дакументаў (камiсiя мае права адхiлiць прадстаўленыя структурнымi падраздзяленнямi акты на выключэнне дакументаў як недастаткова абгрунтаваныя);

вызначэнне кошту страчаных бiблiятэчных дакументаў. Рашэнне камiсii аб ацэнцы выданняў i iншых матэрыялаў афармляецца актам. Ён з'яўляецца дакументам, якi пацвярджае iх кошт;

вызначэнне ўмоў дагавораў, якiя гарантуюць захаванасць бiблiятэчных дакументаў пры арганiзацыi выязных выставак, праглядаў, а таксама пры перадачы часткi фонду ў часовае карыстанне, арэнду i гэтак далей.



Глава 8

РАЗМЯШЧЭННЕ I ЗАХОЎВАННЕ ФОНДУ



74. Памяшканнi для захоўвання фонду павiнны знаходзiцца ў будынках, якiя забяспечваюць тэмпературны i вiльготнасны рэжым.

75. У кнiгасховiшчы бiблiятэкi забараняецца:

уваходзiць у верхняй вопратцы;

знаходзiцца пабочным асобам;

праводзiць сходы, нарады, iншыя мерапрыемствы;

захоўваць пабочныя рэчы, а таксама рэчы асабiстага ўжытку: адзенне, абутак, прадукты харчавання.

76. Будынкi i памяшканнi для захоўвання бiблiятэчнага фонду павiнны быць абсталяваны пажарнай i ахоўнай сiгналiзацыяй.

77. Кнiгi, часопiсы, газеты i iншыя дакументы павiнны захоўвацца ў вертыкальным або гарызантальным становiшчы i размяшчацца так, каб адлегласць ад iх да верхняй палiцы была не менш за 2 см.

78. Брашуры, лiставыя i iншыя дакументы невялiкага аб'ёму i фармату, а таксама дакументы, якiя не падлягаюць падшыўцы, захоўваюць у кантэйнерах розных вiдаў, форм i памераў. Тонкiя сшыткавыя i лiставыя нотныя дакументы захоўваюцца гарызантальна ў спецыяльных каробках з адкiдной накрыўкай.

79. Для захоўвання рэдкiх кнiг прадугледжваюцца каробкi, папкi, футляры i гэтак далей на спецыяльным клеi, у склад якога ўваходзяць антыцвiльныя i дэзiнфекцыйныя рэчывы, а таксама папера для абгортвання, тканiна для пракладак у футляры.

80. Лiставыя i камплектныя выяўленчыя дакументы захоўваюць у папках, якiя адпавядаюць iх памеру, на здвоеных стэлажах або ў спецыяльна абсталяваных шафах.

81. Мiкрафiльмы, мiкрафiшы захоўваюцца ў металiчных або пластмасавых каробках у спецыяльных металiчных шафах.

82. Грампласцiнкi павiнны ўтрымлiвацца ў канвертах, каб пазбегнуць пылу, якi выклiкае растрэскванне. Кожная пласцiнка засцерагаецца двума пакрыццямi: унутраным полiэтыленавым пакетам i верхнiм, зробленым з тоўстай паперы. Край унутранага пакета павiнен быць павернуты да ўнутранай сценкi верхняга канверта. Кампакт-дыскi захоўваюцца ў каробках, у якiх яны набыты.

83. Грампласцiнкi вiнiлiтавыя размяшчаюцца ў вертыкальным становiшчы ў асобных ячэйках спецыяльна абсталяваных драўляных стэлажоў. Каб пазбегнуць нераўнамернай нагрузкi i нахiлення грампласцiнак у адзiн бок палiцы, шафы дзеляць на секцыi памерам 10-15 см (на 30-35 пласцiнак). Вышыня i глыбiня секцыi павiнны адпавядаць найбольшаму фармату пласцiнкi - 35 см.

84. Гнуткiя пласцiнкi неабходна захоўваць у гарызантальным становiшчы стосамi не больш за 20 экзэмпляраў.

85. Дыяфiльмы i дыяпазiтывы неабходна захоўваць у пластмасавых i металiчных каробачках у каталожных цi спецыяльна абсталяваных шафах з паглыбленнямi цылiндрычнай формы.

86. Кiнафiльмы павiнны ўтрымлiвацца ў круглых металiчных каробках або ў кардонных футлярах у гарызантальным становiшчы на кнiжных стэлажах цi ў шафах.

87. Магнiтныя стужкi i дыскеты неабходна захоўваць у цэлафанавых пакетах, каробках з пластмасы або кардону на драўляных стэлажах цi ў шафах, воддаль ад вялiкiх жалезных мас, каб пазбегнуць размагнiчвання.

88. CD-ROMы, DVD-ROMы захоўваюцца ў вытворчай упакоўцы на кнiжных стэлажах цi ў шафах.

89. Не дапускаецца захоўванне дакументаў у штабялях, складзiраванне на падлозе, падаконнiках, лесвiчных пляцоўках i iншых месцах, не прызначаных для гэтай мэты.

90. Асвятленне памяшканняў кнiгасховiшчаў можа быць натуральным i штучным. Пры натуральным асвятленнi не дапускаецца пападанне на фонд прамых сонечных промняў. Стэлажы павiнны быць размешчаны перпендыкулярна да вокнаў на адлегласцi не менш 60 см.

Пры штучным асвятленнi нельга перавышаць нормы асветленасцi. Электрычнае асвятленне забяспечваюць лямпы напальвання з разлiку адна лямпа ў 40-60 Вт на кожныя 2 м мiжстэлажных праходаў i па 75 Вт на кожныя 4-5 м у галоўным праходзе.

91. Пры захоўваннi кнiжных помнiкаў абавязковай умовай з'яўляецца абмежаванне асвятлення. Вокны ў памяшканнi, дзе яны захоўваюцца, забяспечваюцца святлозатрымлiваючымi прыстасаваннямi (матавае шкло, шторы): зашклёныя шафы i вiтрыны - зялёнымi або iншымi шторамi, якiя не прапускаюць святла. Ужыванне лямп дзённага святла як пастаяннай крынiцы асвятлення не дапускаецца.

92. Аптымальная тэмпература захоўвання фонду +17-20 град. С, адносная вiльготнасць паветра 55%, для мiкрафiльмаў - 30%. Тэмпература вызначаецца па сухому тэрмометру псiхрометра, а вiльготнасць - па псiхраметрычнай таблiцы на падставе рознасцi тэмператур сухога i вiльготнага тэрмометраў.

93. Зачыненыя шафы i сейфы для захоўвання дакументаў неабходна праветрываць не менш чым адзiн раз у тыдзень.

94. Дапускаецца рэгуляванне тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму ў памяшканнях шляхам праветрывання праз форткi, фрамугi, дзверы. Перыядычнасць праветрывання залежыць ад стану вонкавага паветра i паветра ў памяшканнi для захоўвання дакументаў.

95. Адна з умоў нармальнага рэжыму захоўвання фонду - ахова яго ад пылу i ачыстка ад бiялагiчных шкоднiкаў. Гэта работа павiнна праводзiцца рэгулярна, не менш за 1-2 разы ў год з дапамогай бытавога пыласоса i тампона з ваты (марлi), змочанага ў растворы фармалiну (2,5+/-0,5%).

96. Для прафiлактыкi перасыхання i пашкоджання скураных i пергаментных пераплётаў рэдкiх выданняў 1 раз у 3 гады робiцца iх змякчэнне (тлушчаванне) спецыялiстам-рэстаўратарам.

97. У памяшканнi неабходна падтрымлiваць чысцiню.

98. Адзiн раз у месяц у бiблiятэках абавязкова ўстанаўлiваецца санiтарны дзень для генеральнай уборкi памяшканняў i абяспыльвання фонду.

99. У бiблiятэцы неабходна выконваць процiпажарныя правiлы, у прыватнасцi, мець вогнетушыцелi. Каб пазбегнуць пажараў, фонды павiнны знаходзiцца не блiжэй чым за 1 м ад батарэй ацяплення (печаў). Курэнне дазваляецца толькi ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Патрабаваннi да пажарнай бяспекi вызначаюцца дзяржаўным стандартам 12.1.004-85 "Пожарная безопасность. Общие требования".



Глава 9

ЗАХОЎВАННЕ ФОНДУ Ў ПРАЦЭСЕ ВЫКАРЫСТАННЯ



100. Якасна арганiзаваная работа па захоўванню фонду ў працэсе яго выкарыстання з'яўляецца гарантыяй доўгатэрмiновага iснавання бiблiятэчных дакументаў. Яна патрабуе дакладнай арганiзацыi ўсёй дзейнасцi бiблiятэк па абслугоўванню чытачоў.

101. Бiблiятэкi павiнны сiстэматычна праводзiць дробны рамонт выданняў (уклейванне асобных аркушаў, лiквiдацыя разрываў старонак, падклейка пераплёту i гэтак далей). Складаную рэстаўрацыю выданняў, якiя маюць гiстарычную або навукова-мастацкую каштоўнасць, павiнны выконваць спецыялiсты-рэстаўратары.

Шляхам мiкрафотакапiравання або пераносу на электронныя носьбiты неабходна ствараць страхавы фонд найбольш каштоўных у навуковых, гiстарычных i мастацкiх адносiнах выданняў, якiя прызначаны для працяглага i пастаяннага захоўвання.

102. Выдача дакументаў ажыццяўляецца на пэўны тэрмiн у адпаведнасцi з правiламi карыстання бiблiятэкай.

103. Выдача дакументаў у перасоўныя бiблiятэкi для абслугоўвання працоўных калектываў i насельнiцтва ажыццяўляецца на падставе дагавора, заключанага з арганiзацыяй, якая атрымлiвае перасоўную бiблiятэку i прымае на сябе адказнасць за захаванасць дакументаў. Дакументы перадаюцца загадчыку бiблiятэчнага пункта або бiблiятэкару на грамадскiх пачатках па даверанасцi на пэўны тэрмiн.

104. Бiблiятэкар павiнен рэгулярна сачыць за своечасовым вяртаннем у бiблiятэку дакументаў, якiя ўзяты чытачамi, i прымаць меры па барацьбе з запазычанасцю.

105. У фонд адкрытага доступу чытачы дапускаюцца толькi ў прысутнасцi бiблiятэкара.

106. Забараняецца выдача чытачам:

дакументаў, якiя не прайшлi бiблiятэчную апрацоўку;

адзiных экзэмпляраў энцыклапедый, слоўнiкаў, даведнiкаў на дом (у выключных выпадках магчыма выдача такiх дакументаў на нерабочы для бiблiятэкi час).

107. У бiблiятэцы павiнен быць забяспечаны кантроль за вынасам дакументаў.

108. Фiзiчная захаванасць аўдыёвiзуальных дакументаў залежыць ад iх правiльнага выкарыстання. У сувязi з гэтым неабходна:

праслухоўваць грамзапiс толькi на непашкоджаным электрафоне;

адзiн раз у год для зняцця электрастатыкi перамотваць на магнiтафоне магнiтную стужку, якая не карыстаецца попытам;

працiраць чыстай вiльготнай анучкай (аксамiтнай або фланелевай) пласцiнку перад праслухоўваннем;

не карыстацца зношанай iголкай, каб не пашкодзiць гукавую канаўку (рабочы тэрмiн прыгоднасцi iголкi 1000 гадзiн).



Глава 10

ПРАВЕРКА ФОНДУ



109. Галоўнай мэтай праверкi з'яўляецца ўстанаўленне фактычнай наяўнасцi бiблiятэчных дакументаў, выяўленне памылак у арганiзацыi фонду i павышэнне адказнасцi за яго захаванасць.

110. Абавязковая праверка фонду праводзiцца:

пры змене матэрыяльна адказнай асобы;

пры выяўленнi фактаў крадзяжу, злоўжывання або пашкоджання дакументаў;

у выпадку стыхiйнага бедства, пажару або iншых надзвычайных сiтуацый, выклiканых экстрэмальнымi ўмовамi;

пры рэарганiзацыi i лiквiдацыi бiблiятэкi.

111. Праверка бiблiятэчнага фонду прадугледжваецца ў гадавых i перспектыўных планах бiблiятэк i iх структурных падраздзяленняў. Перыядычнасць праверак залежыць ад аб'ёму фонду:

асаблiва каштоўны фонд, якi захоўваецца ў сейфах, правяраецца штогод;

фонд каштоўных i рэдкiх дакументаў - не радзей аднаго разу ў 3 гады;

фонд да 50000 экзэмпляраў - праз 5 гадоў;

фонд ад 51000 да 100000 экзэмпляраў - праз 7 гадоў;

фонд звыш 100000 экзэмпляраў - праз 10 гадоў;

фонд звыш 1000000 экзэмпляраў - паэтапна ў выбарачным парадку з завяршэннем праверкi ўсяго фонду на працягу 15 гадоў.

Дапускаецца прымяненне iншых тэрмiнаў праверкi i выбарачная праверка фонду па распараджэнню дырэктара або вышэйстаячага кiраўнiцтва.

Фонд асобных структурных падраздзяленняў або яго асобныя часткi правяраюцца ў залежнасцi ад аб'ёму.

Кантроль за перыядычнасцю правядзення праверак ускладаецца на кiраўнiка бiблiятэкi або прадпрыемства, арганiзацыi, установы, у распараджэннi якiх знаходзiцца бiблiятэка.

Праверка фонду пры надзвычайных абставiнах або пры змене адказнай асобы залiчваецца за планавую.

112. Работа па праверцы фонду пачынаецца з выдання загаду кiраўнiка бiблiятэкi цi прадпрыемства, арганiзацыi, установы, у распараджэннi якiх знаходзiцца бiблiятэка. Згодна з гэтым загадам прызначаецца камiсiя i вызначаюцца тэрмiны правядзення праверкi.

113. Праверка фонду робiцца па выведзенай на папяровы носьбiт iнвентарызацыйнай ведамасцi, у якой дакументы адсартаваны па палiчнаму iндэксу, кантрольных талонах або шляхам непасрэднай зверкi дакументаў з iнвентарнымi кнiгамi. Кантрольны талон афармляецца згодна з дадаткам 19.

114. Час, неабходны для праверкi фонду, вызначаецца зыходзячы з прыкладных дзённых норм: напiсанне талонаў - 350 адзiнак; падбор талонаў па iнвентарных нумарах - 2000 адзiнак; зверка iх з iнвентарнай кнiгай - 2000 адзiнак; зверка iнвентарнай кнiгi з фондам - 500 адзiнак, зверка iнвентарызацыйнай ведамасцi з фондам - 1500 адзiнак.

115. Праверка завяршаецца складаннем акта згодна з дадаткам 20 з тлумачальнай запiскай i спiсам дакументаў, якiя адсутнiчаюць.

116. Акт, падпiсаны камiсiяй, зацвярджаецца кiраўнiком бiблiятэкi цi прадпрыемства, арганiзацыi, установы, у распараджэннi якix знаходзiцца бiблiятэка.



Глава 11

МАТЭРЫЯЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ЧЫТАЧОЎ



117. Кожны чытач нясе адказнасць за захаванасць i своечасовы зварот у бiблiятэку дакументаў, выдадзеных яму бiблiятэкай у часовае карыстанне.

118. У выпадку страты або пашкоджання дакументаў з бiблiятэчнага фонду чытач павiнен замянiць iх адпаведна такiмi ж або прызнанымi бiблiятэкай раўназначнымi, а пры немагчымасцi замены - кампенсаваць страты ў формах i памерах, якiя ўстаноўлены правiламi карыстання бiблiятэкай i прадугледжаны дзеючым заканадаўствам.

119. На прыём грошай ад чытача ўзамен страчаных iм дакументаў складаецца прыходны касавы ордэр i чытачу выдаецца квiтанцыя. Мясцовыя органы кiравання культурай абавязаны забяспечваць ЦБС прыходнымi касавымi ордэрамi.

Грашовыя сродкi, атрыманыя ад чытача, пералiчваюцца ў даход адпаведнага бюджэту.

120. За дакументы, страчаныя непаўналетнiм чытачом, нясуць адказнасць бацькi, апекуны, навучальныя, выхаваўчыя або лячэбныя ўстановы, пад наглядам якiх ён знаходзiцца.

Непаўналетнi чытач кампенсуе страту, нанесеную фонду бiблiятэкi, у тым выпадку, калi ён мае заработак або стыпендыю.

121. Адказнасць за захаванасць дакументаў, атрыманых па мiжбiблiятэчнаму абанементу, нясе абанент на падставе бланка-заказу. У выпадку пашкоджання або страты дакументаў абанент павiнен замянiць iх такiмi ж (арыгiналам або копiяй) па дамоўленасцi з бiблiятэкай.

За дакументы, страчаныя пры перасылцы, нясуць адказнасць паштовыя аддзяленнi сувязi.



Глава 12

МАТЭРЫЯЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ РАБОТНIКАЎ БIБЛIЯТЭК



122. Адказнасць за захаванасць бiблiятэчнага фонду нясуць усе работнiкi бiблiятэкi, якiя маюць да яго доступ.

123. Адмiнiстрацыя не мае права заключаць з бiблiятэчнымi работнiкамi дагавор аб поўнай матэрыяльнай адказнасцi.

124. Абмежаваную матэрыяльную адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам нясуць:

работнiкi бiблiятэк - у памеры нанесенай страты (за пашкоджанне або знiшчэнне па нядбайнасцi дакументаў), але не вышэй свайго сярэдняга месячнага заработку;

кiраўнiкi прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, iх намеснiкi, кiраўнiкi структурных падраздзяленняў - у памеры нанесенай па iх вiне страты, але не вышэй трохкратнага сярэдняга месячнага заработку, калi страта нанесена ў вынiку няправiльнай пастаноўкi ўлiку i захоўвання дакументаў.

125. Работнiкi бiблiятэк нясуць матэрыяльную адказнасць у поўным памеры страты, панесенай па iх вiне, у тым выпадку, калi недахоп дакументаў выклiканы дзеяннямi, якiя караюцца законам (крадзёж, прысвойванне, наўмыснае пашкоджанне дакументаў i гэтак далей). Кошт нанесенай шкоды вызначаецца па дзеючых цэнах на момант вынясення рашэння аб яе спагнаннi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

126. Пры закрытым доступе чытачоў да фонду адказнасць за выяўлены недахоп нясуць усе работнiкi бiблiятэкi, якiя маюць доступ да яго.

127. За дакументы, прынятыя замест страчаных, але нераўнацэнныя па кошту i зместу, матэрыяльную адказнасць нясе бiблiятэкар, якi iх прымаў.

128. Страта, якая не перавышае сярэднi месячны заработак, утрымлiваецца з бiблiятэкара па распараджэнню адмiнiстрацыi бiблiятэкi, з кiраўнiка бiблiятэкi - па распараджэнню вышэйстаячага органа шляхам утрымання неабходнай сумы з заработнай платы.

Распараджэнне адмiнiстрацыi павiнна быць зроблена не пазней двух тыдняў з дня выяўлення страты i прынята да выканання не раней 7 дзён з дня паведамлення аб гэтым работнiка.

Калi работнiк не згодны з вылiкам або яго памерам, працоўная спрэчка па яго заяве разглядаецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

У астатнiх выпадках пакрыццё страты ажыццяўляецца шляхам прад'яўлення iску ў суд.

129. Пры кожнай выплаце заработнай платы агульны памер усiх утрыманняў не можа перавышаць 20%, а ў асобных выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, - 50% ад заработнай платы.

Не дапускаецца ўтрыманне з выхадной дапамогi, кампенсацыйных i iншых выплат, на якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам не распаўсюджваецца спагнанне.



Глава 13

СПРАВАВОДСТВА Ў АРГАНIЗАЦЫI ЎЛIКУ ФОНДАЎ



130. Арганiзацыя работы з дакументамi па ўлiку бiблiятэчнага фонду здзяйсняецца па правiлах вядзення справаводства.

Для катэгорыi дакументаў, якiя забяспечваюць улiк i захаванасць фонду, устанаўлiваюцца наступныя тэрмiны захоўвання:

iнвентарная кнiга - пастаянна;

улiковы каталог (рэтраспектыўная частка) - пастаянна;

кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду - пастаянна;

суправаджальныя дакументы (накладныя, рахункi i гэтак далей) на новыя паступленнi - 5 гадоў пасля праверкi фонду;

акты на кнiгi, часопiсы i iншыя дакументы, атрыманыя без суправаджальнага дакумента, - 5 гадоў;

Право. Новости и документы | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.