|
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 13.08.2008 N 65 "АБ зацвярджэннi iнструкцыi АБ парадку фармiравання культуры вуснай I пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь"(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление Стр. 1 Зарегистрировано в НРПА РБ 2 сентября 2008 г. N 8/19407 На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554 "Об утверждении Положения о Министерстве образования Республики Беларусь", Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь (дадаецца). 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта К.А.Сумар У.П.Андрэйчанка 18.08.2008 22.08.2008 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта А.С.Якабсон У.Я.Саўчанка 19.08.2008 18.08.2008 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Мiнскага гарадскога Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта М.Я.Паўлаў Л.Ф.Крупец 19.08.2008 18.08.2008 УЗГОДНЕНА Старшыня Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта Б.В.Батура 18.08.2008 ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 13.08.2008 N 65 IНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ФАРМIРАВАННЯ КУЛЬТУРЫ ВУСНАЙ I ПIСЬМОВАЙ МОВЫ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI 1. Iнструкцыя аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь (далей - Iнструкцыя) распрацавана з мэтай удасканалення, рэгулявання адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах i накiравана на ўзгодненую дзейнасць педагагiчных работнiкаў па фармiраваннi культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах. 2. Iнструкцыя вызначае патрабаваннi да фармiравання вуснай i пiсьмовай мовы вучняў агульнаадукацыйных устаноў, правядзення i праверкi настаўнiкамi навучальных i кантрольных работ, якiя выкананы ў пiсьмовай форме, колькасць i прыкладны аб'ём кантрольных работ, парадак вядзення i афармлення сшыткаў, дзённiкаў i класных журналаў, парадак афармлення рэфератаў. 3. Iнструкцыя ўстанаўлiвае сiстэму арганiзацыйных мер, якiя накiраваны на дзейнасць педагагiчнага калектыву па фармiраваннi культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах. 4. Iнструкцыя абавязковая для прымянення пры ажыццяўленнi адукацыйнага працэсу ва ўсiх тыпах агульнаадукацыйных устаноў незалежна ад iх падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi. 5. Галоўнымi мэтамi навучання мовам у агульнаадукацыйнай установе з'яўляюцца развiваючая (камунiкатыўная), адукацыйная, выхаваўчая. Развiваючая (развiццё камунiкатыўнай кампетэнцыi) мэта з'яўляецца вядучай i накiравана на дасягненне вучнямi такога ўзроўню практычнага валодання мовай, якi забяспечыць iх адукацыйную дзейнасць i зносiны ў розных сферах жыцця. Гэта мэта навучання ажыццяўляецца на аснове вучэбна-камунiкатыўнай дзейнасцi вучняў шляхам выпрацоўкi ў iх неабходных навыкаў i ўменняў ва ўсiх вiдах маўленчай дзейнасцi: чытаннi, маўленнi, пiсьме, успрыманнi мовы на слых. Адукацыйная мэта звязана з фармiраваннем ведаў пра сiстэму мовы i накiравана на набыццё вучнямi ўменняў аналiзаваць, супастаўляць, рабiць высновы, падагульняць i рэалiзуецца пры вывучэннi ўсiх вучэбных прадметаў. Выхаваўчая мэта прадугледжвае фармiраванне нацыянальнай самаiдэнтыфiкацыi, патрыятычных пачуццяў, паважлiвых адносiн да культуры свайго i iншых народаў, iмкнення захоўваць нацыянальную культуру, умення ўзаемадзейнiчаць з носьбiтамi iншых моўных культур, развiццё эстэтычнага густу, моўнай культуры вучняў, цiкавасцi да вучэбных прадметаў, павышэнне ўзроўню матывацыi на ўроках праз сродкi навучання. 6. Пры ажыццяўленнi адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", "Замежная мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" неабходна на кожным уроку ўдасканальваць навыкi i ўменнi чытання, вучыць правiльнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню i развiваць навыкi i ўменнi звязнага маўлення. Пры навучаннi беларускай i рускай мовам у агульнаадукацыйных установах патрэбна памятаць, што яны з'яўляюцца не толькi прадметамi вывучэння, але i сродкамi навучання асновам усiх навук. Неабходны такi падыход да выкладання вучэбных прадметаў, пры якiм выхаванне моўнай культуры вучняў ажыццяўляецца агульнымi сiламi педагагiчнага калектыву агульнаадукацыйнай установы. Патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца да моўнай культуры, выконваюцца педагогамi ўсiх вучэбных прадметаў як на ўроках, так i ў пазаўрочны час. 7. Педагагiчныя работнiкi агульнаадукацыйных устаноў павiнны: прадумваць ход выкладання вучэбнага матэрыялу, правiльнасць i дакладнасць усiх фармулёвак пры падрыхтоўцы да ўрокаў; не дапускаць у сваiм маўленнi няправiльна пабудаваных сказаў i зваротаў, парушэння нормаў вымаўлення, неахайнасцi пры выбары слоў; фармiраваць у вучняў уяўленне аб багаццi беларускай, рускай, замежных моў, моў нацыянальных меншасцей, рэгулярна праводзiць навучанне нормам лiтаратурнай мовы; праводзiць на ўроках спецыяльную работу, накiраваную на паўнацэннае ўспрыманне вучнямi вучэбнага тэксту i слова педагога, якiя з'яўляюцца не толькi асноўнымi крынiцамi вучэбнай iнфармацыi, але i ўзорамi правiльна аформленага маўлення; выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i лагiчнага асэнсавання тэксту; вучыць працаваць з кнiгай, карыстацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.; праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета. Пры тлумачэннi вучэбнага матэрыялу неабходна словы вымаўляць выразна, запiсваць на дошцы, пастаянна правяраць засваенне iх значэння i правiльнае выкарыстанне ў маўленнi; фармiраваць у вучняў уменнi складаць аналiтычныя i абагульняючыя таблiцы, дыяграмы, схемы, апiсваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вывучаны матэрыял, весцi дыялог, дыскусiю, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы i абагульненнi; фармiраваць культуру пiсьмовай мовы вучняў; прытрымлiвацца ўзору афармлення надпiсу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1; сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх; павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагiчнасць iх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi лiтаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе; выкарыстоўваць факультатыўныя заняткi, а таксама формы пазакласнай i пазашкольнай дзейнасцi (алiмпiяды, канферэнцыi, конкурсы, фестывалi, злёты, выставы, экспедыцыi i iншыя мерапрыемствы) для ўдасканалення моўнай культуры вучняў; рабiць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках i сшытках вучняў. 8. Намеснiкi дырэктара па асноўнай дзейнасцi агульнаадукацыйных устаноў павiнны: накiроўваць, каардынаваць i кантраляваць работу па выкананнi патрабаванняў Iнструкцыi ў агульнаадукацыйнай установе; весцi дакументацыю ў адпаведнасцi са статутам агульнаадукацыйнай установы; уключаць пытаннi аб выкананнi адзiных патрабаванняў да вуснага i пiсьмовага маўлення вучняў у работу педагагiчных саветаў, арганiзоўваць абмен вопытам педагагiчных работнiкаў; праводзiць пасяджэннi метадычных аб'яднанняў, тэматыкай якiх з'яўляецца павышэнне культуры маўлення i пiсьма вучняў. Глава 2 ПАТРАБАВАННI ДА ПРАВЯДЗЕННЯ НАВУЧАЛЬНЫХ I КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ, ЯКIЯ ПРАВОДЗЯЦЦА Ў ПIСЬМОВАЙ ФОРМЕ 9. Асноўнымi вiдамi класных i дамашнiх работ вучняў з'яўляюцца навучальныя работы, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме (далей - навучальныя работы). Да iх адносяцца: на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi: практыкаваннi i заданнi па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Замежная мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Матэматыка", вiды i аб'ём якiх вызначаюцца заданнямi з падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, дыдактычных матэрыялаў, вучэбна-метадычных дапаможнiкаў, якiя маюць грыф Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, навукова-метадычнай установы "Нацыянальны iнстытут адукацыi" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь; дыктанты i спiсваннi ўсiх вiдаў; творчыя работы (навучальныя сачыненнi, пераказы i iншыя); розныя вiды рабочых запiсаў i замалёвак па вучэбных прадметах "Чалавек i свет" i "Беларуская лiтаратура"; заданнi з выкарыстаннем контурных карт, атласаў па вучэбным прадмеце "Чалавек i свет"; на II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi: практыкаваннi, заданнi, у тым лiку тэставыя, па ўсiх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў "Выяўленчае мастацтва", "Фiзiчная культура i здароўе"; задачы па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Фiзiка. Астраномiя", "Хiмiя", "Бiялогiя", "Геаграфiя"; пераклады па вучэбных прадметах "Замежная мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Беларуская мова", "Руская мова"; дыктанты, пераказы, сачыненнi, водгукi па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Замежная мова"; дыктанты па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка), "Хiмiя", "Бiялогiя"; пiсьмовыя адказы на пытаннi, змешчаныя ў падручнiках, вучэбных дапаможнiках, дыдактычных матэрыялах, па ўсiх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета "Фiзiчная культура i здароўе"; складанне планаў-канспектаў, апорных схем, аналiтычных i абагульняючых таблiц, дыяграм, схем, алгарытмаў па ўсiх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета "Выяўленчае мастацтва"; афармленне справаздач аб вынiках назiранняў, лабараторных i практычных работах (вопытах), эксперыментальных даследаваннях, экскурсiях па тых вучэбных прадметах, па якiх прадугледжана iх правядзенне вучэбнымi праграмамi; заданнi з выкарыстаннем контурных карт, атласаў, рухомай карты зоркавага неба, карты экватарыяльнага пояса зоркавага неба па вучэбных прадметах "Чалавек i свет", "Геаграфiя", "Фiзiка. Астраномiя" (астраномiя), "Сусветная гiсторыя. Гiсторыя Беларусi"; рэфераты па ўсiх вучэбных прадметах, якiя вывучаюцца ў X - XI (XI') класах, XII класе вячэрняй школы, акрамя вучэбных прадметаў "Iнфарматыка", "Працоўнае навучанне", "Чарчэнне", "Фiзiчная культура i здароўе". 10. Вiды, змест i аб'ём навучальных работ вызначаюцца настаўнiкам на падставе вучэбнай праграмы, а таксама заданняў з падручнiкаў, дыдактычных матэрыялаў i вучэбна-метадычных дапаможнiкаў з улiкам патрабаванняў адукацыйнага стандарту. Перыядычнасць правядзення работы па развiццi звязнай пiсьмовай мовы (работа з дэфармаванымi сказамi, тэкстамi, адказы на пытаннi; пераказы розных вiдаў; складанне сказаў i невялiкiх тэкстаў па карцiнах, серыi малюнкаў, па пачатку тэксту i г.д.) вучняў I - IV класаў вызначаецца настаўнiкам з улiкам зместу вучэбных праграм i падручнiкаў (вучэбных дапаможнiкаў) i займае частку ўрока. Пераказы i сачыненнi ў класах на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi носяць толькi навучальны характар. У першым паўгоддзi ў V класе ў агульнаадукацыйных установах з рускай i iншымi мовамi навучання па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" праводзяцца толькi навучальныя пераказы, якiя ацэньваюцца па нормах вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па адзначаных вучэбных прадметах для IV класа. Сачыненнi па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" i "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" ў V - VIII класах носяць толькi навучальны характар. Колькасць разлiчаных на цэлы ўрок навучальных работ па развiццi звязнай пiсьмовай мовы вучняў, прыкладны аб'ём навучальных пераказаў, сачыненняў, слоўнiкавых дыктантаў на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi вызначаюцца згодна з дадаткам 2. 11. Па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", "Матэматыка", "Фiзiка. Астраномiя", "Хiмiя", "Бiялогiя", "Замежная мова" праводзяцца кантрольныя работы ў пiсьмовай форме (далей - кантрольныя работы). Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" могуць уключаць як тэарэтычны матэрыял, так i практычныя заданнi, якiя выконваюцца на камп'ютэры. Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на ўсiх ступенях агульнай сярэдняй адукацыi, iх вiды i прыкладны аб'ём вызначаюцца згодна з дадаткамi 3, 4, 5. Да канца першай чвэрцi, а ў V класе на працягу I паўгоддзя захоўваецца аб'ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа. У вячэрняй школе сумарная колькасць кантрольных работ па вучэбным прадмеце, прадугледжаных на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе гады навучання. 12. Колькасць арфаграм i пунктаграм у тэкстах кантрольных работ па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" вызначаецца згодна з дадаткам 6. Прыкладны аб'ём пiсьмовага выказвання па вучэбным прадмеце "Замежная мова" вызначаецца згодна з дадаткам 7. 13. Кантрольныя работы павiнны праводзiцца ў адпаведнасцi з графiкам, зацверджаным кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы. У адным класе на працягу дня праводзiцца толькi адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правiла, у час найвышэйшай працаздольнасцi вучняў. Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошнiх уроках. Не рэкамендуецца праводзiць кантрольныя работы ў панядзелак, першы i апошнi дзень чвэрцi (паўгоддзя). Глава 3 ПРЫКЛАДНАЯ КОЛЬКАСЦЬ I ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКIX СШЫТКАЎ 14. Пры ажыццяўленнi агульнаадукацыйнымi ўстановамi навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi: 14.1. вучнi I класаў навучальныя работы па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка" выконваюць у сшытках на друкаванай аснове; 14.2. для выканання ўсiх вiдаў навучальных i кантрольных работ вучням II - IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў: па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Матэматыка" - 2 сшыткi для ўсiх навучальных работ i 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з III класа, па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" выкарыстоўваюцца сшыткi з разлiноўкай у адну лiнейку; па вучэбным прадмеце "Беларуская лiтаратура" - 1 сшытак па меркаваннi настаўнiка; па вучэбным прадмеце "Замежная мова" - 2 сшыткi ў лiнейку для ўсiх навучальных работ для вучняў III - IV класаў; 1 сшытак для запiсу замежных слоў i 1 сшытак у лiнейку для кантрольных работ для вучняў IV класа; па вучэбным прадмеце "Чалавек i свет" - 1 сшытак для ўсiх навучальных работ па меркаваннi настаўнiка; па вучэбным прадмеце "Выяўленчае мастацтва" - альбом для вучняў I - IV класаў; па вучэбным прадмеце "Музыка" - нотны сшытак для вучняў II - IV класаў. 15. Пры ажыццяўленнi агульнаадукацыйнымi ўстановамi навучання i выхавання ў V - XI (IX', XI') класах, XII класе вячэрняй школы для выканання ўсiх вiдаў навучальных i кантрольных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў: па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" - 2 сшыткi ў лiнейку для ўсiх навучальных работ i 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбных прадметах "Беларуская лiтаратура", "Руская лiтаратура", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" - 1 сшытак для ўсiх навучальных работ для вучняў V - XI (IX', XI') класаў, XII класа вячэрняй школы i 1 сшытак для кантрольных работ для вучняў X - XI (XI') класаў, XII класа вячэрняй школы; па вучэбным прадмеце "Замежная мова" - 2 сшыткi ў лiнейку для ўсiх навучальных работ, 1 сшытак для запiсу замежных слоў i 1 сшытак у лiнейку для кантрольных работ. Сшытак для запiсу замежных слоў для вучняў X - XI (IX', XI') класаў, XII класа вячэрняй школы выкарыстоўваецца па iх жаданнi; па вучэбным прадмеце "Матэматыка" - 2 сшыткi для ўсiх навучальных работ i 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" - 1 сшытак для ўсiх навучальных работ, у тым лiку для афармлення практычных работ; па вучэбных прадметах "Чалавек i свет", "Сусветная гiсторыя. Гiсторыя Беларусi", "Геаграфiя", "Грамадазнаўства", "Працоўнае навучанне", "Чарчэнне", "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" - 1 сшытак для ўсiх вiдаў навучальных работ па кожным вучэбным прадмеце; па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка) - 1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных работ i эксперыментальных даследаванняў i 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце "Бiялогiя" - 1 сшытак для навучальных, лабараторных i практычных работ i 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце "Хiмiя" - 1 сшытак для навучальных i лабараторных работ, 1 сшытак для практычных i 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (астраномiя) - 1 сшытак для навучальных работ i 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце "Геаграфiя" - 1 сшытак для навучальных i практычных работ i 1 контурную карту; па вучэбным прадмеце "Выяўленчае мастацтва" - альбом для вучняў V класаў. 16. Дазваляецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ i эксперыментальных даследаванняў сшыткi на друкаванай аснове. Выкарыстанне рабочых сшыткаў i апорных канспектаў на друкаванай аснове па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" з'яўляецца не абавязковым. 17. Сшыткi для лабараторных работ (лабараторных работ i эксперыментальных даследаванняў) па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка), сшыткi для практычных i кантрольных работ па вучэбным прадмеце "Хiмiя"; сшыткi для кантрольных работ па ўсiх вучэбных прадметах захоўваюцца ў агульнаадукацыйнай установе на працягу навучальнага года i выдаюцца вучням для выканання адпаведных вiдаў работ. 18. Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" афармляюцца на электронным або папяровым носьбiце i захоўваюцца на працягу навучальнага года. Вынiковая адзнака за кантрольную работу выстаўляецца з улiкам выканання прапанаваных тэарэтычных i практычных заданняў. Глава 4 ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ I ВЯДЗЕННЯ СШЫТКАЎ, АФАРМЛЕННЯ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ 19. Пры афармленнi надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы, для практычных работ па хiмii, для практычных i лабараторных работ па бiялогii, для лабараторных работ па фiзiцы або для лабараторных работ i эксперыментальных даследаванняў па фiзiцы i г.д.), клас, скарочаная назва агульнаадукацыйнай установы, прозвiшча, iмя (поўнасцю) вучня ў родным склоне. 20. Пры афармленнi надпiсу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабiць запiс аб прызначэннi вучнёўскага сшытка i назве адукацыйнай установы ў два радкi. Кожная агульнаадукацыйная ўстанова выбiрае адзiны ўзор подпiсу. 21. У I i II класах надпiс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнiкам, у III i IV класах - вучнем пад кiраўнiцтвам настаўнiка, у V - XI (IX', XI') класах, XII класе вячэрняй школы - вучнем. 22. Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць з захаваннем наступных патрабаванняў: 22.1. захоўваць чырвоны радок; 22.2. пiсаць акуратна, разборлiвым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай з пастай сiняга або фiялетавага колеру. У I класе пры навучаннi пiсьму вучням дазваляецца выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкi; 22.3. падкрэслiваннi, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графiкi, таблiцы, дыяграмы, малюнкi выконваць акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасцi - з прымяненнем лiнейкi i цыркуля; 22.4. выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастэраў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ недапушчальна. Па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка) у сшытках для кантрольных работ пры пабудаваннi геаметрычных фiгур, графiкаў функцый, выкананнi малюнкаў, таблiц, графiкаў i схем вучням дазваляецца выкарыстоўваць каляровыя алоўкi, акрамя чырвонага. Падкрэслiваннi, выдзяленнi марфем i членаў сказаў у сшытках па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" вучням дазваляецца выконваць ручкай або алоўкам; 22.5. неабходна адводзiць палi са знешняга боку старонкi сшытка. Палi абавязкова адводзяцца ў сшытках па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Беларуская лiтаратура", "Руская лiтаратура", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", "Матэматыка" ва ўсiх класах, па тых вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца кантрольныя работы, - у сшытках для кантрольных работ. У астатнiх сшытках палi адводзяцца па меркаваннi настаўнiка, калi яны выкарыстоўваюцца для рабочых паметак; 22.6. у II - IV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запiсваецца на рабочым радку сшытка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю. Напрыклад: 6 мая На наступным радку (пасярэдзiне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пiшацца "Класная работа" або "Дамашняя работа". У сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце "Матэматыка" памiж датай i словамi "Класная работа" або "Дамашняя работа" неабходна прапускаць адну клетку; памiж словамi "Класная работа" або "Дамашняя работа" i заданнем неабходна прапускаць дзве клеткi; 22.7. у сшытках па вучэбным прадмеце "Матэматыка", пачынаючы з II класа, пры афармленнi рашэння задач, прыкладаў на асобным радку ўказваецца вiд навучальнай работы. Памiж назвай вiду работы, рашэннем i адказам прапускаецца 1 клетка ўнiз. Памiж слупкамi прыкладаў, размешчаных адзiн пад адным, прапускаецца дзве клеткi. Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаецца 4 клеткi. Памiж слупкамi прыкладаў прапускаецца тры клеткi ўправа. Слова "Прыклады" ў II - IV класах не пiшацца; 22.8. у V - XI (IX', XI') класах, XII класе вячэрняй школы дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запiсваецца лiчбамi на палях сшыткаў па ўсiх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Замежная мова". Напрыклад: 01.09.2008 Словы "Класная работа" або "Дамашняя работа" запiсваюцца на тым жа радку, на якiм на палях запiсана дата выканання навучальнай работы, акрамя сшыткаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Замежная мова". У сшытках для навучальных работ па вучэбных прадметах "Беларуская лiтаратура", "Руская лiтаратура", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", "Чалавек i свет", "Iнфарматыка", "Сусветная гiсторыя. Гiсторыя Беларусi", "Грамадазнаўства", "Геаграфiя", "Бiялогiя", "Фiзiка. Астраномiя", "Хiмiя", "Працоўнае навучанне. Чарчэнне", "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" пры выкананнi класных навучальных работ словы "Класная работа" не пiшуцца, а адразу запiсваецца тэма ўрока на тым жа радку, на якiм на палях запiсана дата выканання навучальнай работы. Напрыклад: Агульная характарыстыка галагенаў 12.09.2007 Пры выкананнi кантрольнай, практычнай або лабараторнай работы ў адпаведным сшытку робiцца адпаведны запiс. Напрыклад: Практычная работа N 6 22.10.2007 Рашэнне эксперыментальных задач; 22.9. у навучальных класных i дамашнiх работах, кантрольных работах па мовах, лiтаратурах, акрамя замежных моў, у сшытках для навучальных i кантрольных работ на асобным радку ўказваецца вiд работы (пераказ, сачыненне, водгук i iнш.), запiсваецца загаловак навучальнай i кантрольнай работы (без двукосся i кропак) па цэнтры радка. Напрыклад: Дыктант Пераказ Сачыненне Мой родны край У лесе З гiсторыi майго роду Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца. Слова "Практыкаванне" ў II - IV класах не пiшацца. У V - XI (IX', XI') класах, XII класе вячэрняй школы па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" дата выканання навучальных i кантрольных работ запiсваецца словамi пасярэдзiне радка. У V - XI класах (IX', XI'), XII класе вячэрняй школы ў дамашнiх работах па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", акрамя вучэбнага прадмета "Замежная мова", на наступных радках пасля запiсу даты пiшацца "Дамашняя работа", слова "Практыкаванне", указваецца яго нумар. Напрыклад: Трэцяга верасня Третье сентября Дамашняя работа Домашняя работа Практыкаванне 12 Упражнение 12 У сшытках для кантрольных работ па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Фiзiка. Астраномiя", "Бiялогiя", "Хiмiя" пасля запiсаў даты i назвы вiду работы ўказваецца тэма, па якой выконваецца кантрольная работа, а затым па цэнтры радка - нумар варыянта (Варыянт 1 (I); |
Партнеры
|