Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 13.08.2008 N 65 "АБ зацвярджэннi iнструкцыi АБ парадку фармiравання культуры вуснай I пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

Содержание

Стр. 2

22.10. дата ў сшытках па вучэбным прадмеце "Замежная мова" запiсваецца так, як гэта прынята ў краiне мовы, якая вывучаецца.

Напрыклад:

October 10, 2008 (англiйская мова); Lundi 5 decembre 2008 (французская мова); 6. Dezember 2008 (нямецкая мова); 7 de diciembre (iспанская мова).



На наступным радку пасля даты ў сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце "Замежная мова" пiшацца "Класная работа" або "Дамашняя работа", далей запiсваецца нумар практыкавання i старонка;

22.11. памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. Пры пераходзе на наступную старонку дата i назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца.

У выпадку, калi пiсьмовая работа па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" ўключае граматычнае заданне, то памiж заключным радком тэксту дыктоўкi або пераказу i граматычным заданнем прапускаецца адна лiнейка, пры гэтым ўказваецца нумар варыянта (Варыянт 1(I) i арабскай лiчбай абазначаецца нумар задання (напрыклад, 1).

23. Экзаменацыйныя работы, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi выконваюцца на падвойных лiстах паперы са штампам агульнаадукацыйнай установы, якiя ўкладваюцца адзiн у адзiн.

На штампе агульнаадукацыйнай установы запiсваецца дата.

Напрыклад:

6 чэрвеня 2009 г.



Пасля штампа агульнаадукацыйнай установы прапускаецца 2 лiнейкi (4 клеткi) i пасярэдзiне радка робiцца адпаведны запiс.

Напрыклад:

Экзаменацыйная работа (дыктант)

па беларускай мове

вучанiцы 9 "Б" класа

Кавалевiч Вольгi Пятроўны



Экзаменацыйная работа

па матэматыцы

вучня 11 "А" класа

Станкевiча Сяргея Мiхайлавiча



На другой старонцы без слова "тэма" пiшацца тэма пераказу, дыктанта, водгуку, па вучэбным прадмеце "Матэматыка" - нумар варыянта (Варыянт 1 (I), Варыянт 2 (II).

У двукоссе назва тэмы пераказу, дыктанта, водгуку бярэцца толькi тады, калi яна з'яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара.

24. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкi i выстаўлення адзнакi ў балах падпiсваюцца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.

Напрыклад:

                                            (адзнака)
     Старшыня экзаменацыйнай камiсii        (подпiс)         Т.I.Пшанiчная
     Члены экзаменацыйнай камiсii:          (подпiс)         А.Г.Лявонаў
                                            (подпiс)         Н.I.Трафiмава
                                            (подпiс)         У.В.Пракаповiч


Глава 5

ПАРАДАК ПРАВЕРКI НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ

РАБОТ I РАБОТ НАД ПАМЫЛКАМI



25. У I - IV класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў.

26. Вучнi II - IV класаў рэгулярна выконваюць работу над памылкамi ў тых жа сшытках, у якiх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамi дае настаўнiк.

27. Навучальныя дыктанты, пераказы i сачыненнi ў вучняў II - IV класаў правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным уроку па гэтым вучэбным прадмеце для абавязковага правядзення работы над памылкамi.

28. У IV - VII класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбным прадмеце "Замежная мова", правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў, у VIII - IX (IX') класах - адзiн раз у тыдзень, у X - XI (XI') класах, XII класе вячэрняй школы правяраюцца найбольш значныя навучальныя работы, але з такiм разлiкам, каб адзiн раз у два тыднi правяралiся сшыткi ўсiх вучняў.

Сшыткi для запiсу замежных слоў у IV - VII класах правяраюцца адзiн раз у два тыднi, у VIII - IX (IX') класах - адзiн раз у месяц, у X - XI (XI') класе, XII класах вячэрняй школы - адзiн раз у чвэрць або паўгоддзе.

29. У V - VII класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Матэматыка", правяраюцца выбарачна, адзiн раз у тыдзень ва ўсiх вучняў, у VIII - IX (IX') класах - адзiн раз у два тыднi, у X - XI (XI') класах, XII класе вячэрняй школы - адзiн раз у месяц.

30. Сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбных прадметах "Беларуская лiтаратура", "Руская лiтаратура", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", "Чалавек i свет", "Сусветная гiсторыя. Гiсторыя Беларусi", "Грамадазнаўства", "Фiзiка. Астраномiя", "Хiмiя", "Бiялогiя", "Геаграфiя", нотны сшытак па вучэбным прадмеце "Музыка" правяраюцца ва ўсiх класах выбарачна, аднак сшытак кожнага вучня павiнен правярацца не менш за адзiн раз у месяц.

Пры праверцы сшыткаў па ўсiх вучэбных прадметах выпраўляюцца дапушчаныя вучнямi памылкi (арфаграфiчныя, граматычныя, пунктуацыйныя, моўныя, памылкi ў змесце).

Выкананне вучнямi ўсiх вiдаў навучальных работ у сшытку па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" правяраецца настаўнiкам ва ўсiх класах не менш за адзiн раз у паўгоддзе.

31. Справаздачы па вынiках практычных i лабараторных работ па вучэбным прадмеце "Бiялогiя", лабараторных работ, эксперыментальных даследаванняў, якiя па меркаваннi настаўнiка праводзяцца на ўроках, па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка), практычных работ па вучэбным прадмеце "Хiмiя", вынiковых (пазначаных зорачкай) практычных работ па вучэбным прадмеце "Геаграфiя" правяраюцца ў кожнага вучня i адзнакi ўносяцца ў класны журнал.

32. Кантрольныя работы правяраюцца ў кожнага вучня. У I - II класах кантрольныя работы правяраюцца, памылкi выпраўляюцца, адзнакi ў балах не выстаўляюцца.

Па вынiках кантрольных работ вучням III - XI (IX', XI') класаў агульнаадукацыйнай установы, XII класа вячэрняй школы выстаўляюцца адзнакi ў балах у сшытках. Гэтыя адзнакi заносяцца ў класны журнал адпаведных класаў.

За навучальныя i кантрольныя пераказы, сачыненнi, водгукi па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" вучням выстаўляюцца дзве адзнакi: адна - за змест, другая - за пiсьменнасць.

33. Работа над памылкамi абавязкова выконваецца вучнямi V - XI (IX', XI') класаў, XII класа вячэрняй школы пасля кантрольных работ па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка), "Хiмiя", "Iнфарматыка", "Матэматыка" i пры неабходнасцi пасля навучальных работ па гэтых цi iншых вучэбных прадметах.

Работа над памылкамi выконваецца вучнямi ў тых жа сшытках, у якiх яны выконвалi адпаведныя навучальныя або кантрольныя работы.

Работа над памылкамi, дапушчанымi ў кантрольных работах, выконваецца вучнямi толькi ў класе.

Па вучэбным прадмеце "Замежная мова" работа над памылкамi не праводзiцца.

Па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" тыповыя памылкi, якiя дапушчаны вучнямi пры выкананнi кантрольнай работы, абмяркоўваюцца настаўнiкам франтальна.

34. У V - XI (IX', XI') класах, XII класе вячэрняй школы па ўсiх вучэбных прадметах настаўнiк падкрэслiвае, закрэслiвае памылку, надпiсвае правiльны варыянт.

35. У экзаменацыйных работах вучняў у пiсьмовай форме за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi настаўнiкам закрэслiваюцца i падкрэслiваюцца ўсе памылкi, а над арфаграфiчнымi, пунктуацыйнымi i граматычнымi надпiсваецца правiльны варыянт.

36. Па вынiках праверкi рабочых сшыткаў (V - XI (IX', XI') класы, XII клас вячэрняй школы) работы над памылкамi, лабараторных работ (вопытаў) i iншых вiдаў пiсьмовых работ па меркаваннi настаўнiка можа быць выстаўлена адзнака ў сшытак i класны журнал.

37. Па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" ў навучальных работах, якiя правяраюцца, i ў кантрольных работах настаўнiк закрэслiвае, падкрэслiвае i выпраўляе дапушчаныя вучнямi памылкi толькi ручкай з чырвоным чарнiлам або пастай чырвонага колеру наступным чынам:

37.1. у I - IV класах:

няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак закрэслiвае наўскос, падкрэслiвае;

частку слова, сказ - закрэслiвае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

лiчбы - закрэслiвае тонкай гарызантальнай лiнiяй або наўскос;

замест закрэсленага запiсвае уверсе патрэбныя лiтары, словы, сказы, лiчбы.

Выпраўленыя памылкi адзначае на палях (акрамя I класа) наступнымi ўмоўнымi знакамi: I - арфаграфiчная, V - пунктуацыйная.

Памылкi на правiлы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнiк падкрэслiвае, выпраўляе, але на палях не адзначае.

У творчых работах (пераказы, сачыненнi) настаўнiк выпраўляе не толькi арфаграфiчныя, пунктуацыйныя памылкi, але i моўныя, а таксама памылкi ў змесце. Памылкi падкрэслiваюцца хвалiстай лiнiяй i адзначаюцца ўмоўнымi знакамi на палях: I - арфаграфiчная; V - пунктуацыйная; З - памылка ў змесце; М - моўная памылка.

За творчую работу (пераказ, сачыненне) выстаўляюцца дзве адзнакi: адна - за змест, другая - за пiсьменнасць;

37.2. у V - XI класах, XII класе вячэрняй школы:

няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак настаўнiк закрэслiвае, падкрэслiвае, надпiсвае правiльны варыянт i адзначае на палях наступнымi ўмоўнымi знакамi: I - арфаграфiчная; V - пунктуацыйная; Г - граматычная; З - памылка ў змесце; М - моўная; а - аднатыпныя; н - нягрубыя: I (н), V (а);

частку слова, сказ - закрэслiвае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

лiчбы, лiтару - закрэслiвае наўскос.

У навучальных i кантрольных пераказах, сачыненнях памылкi ў змесце i моўныя памылкi падкрэслiвае ў тэксце хвалiстай лiнiяй i адзначае ўмоўнымi знакамi на палях.

Памылкi на правiлы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнiк падкрэслiвае, выпраўляе, але на палях не адзначае;

37.3. пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указвае колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных (назоўнiк).

Напрыклад:

8/9



Пры праверцы перакладаў, водгукаў, пераказаў, сачыненняў, творчых работ, якiя разлiчаны на цэлы ўрок або два ўрокi, на наступным радку пасля тэксту дробам запiсвае колькасць памылак у змесце i колькасць моўных недахопаў (лiчнiк), а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.

Напрыклад:



      З - М              2 - 2
     ---------        ----------
     I - V - Г         2 - 2 - 1


38. Адзнакi за вядзенне сшыткаў, сшыткаў-слоўнiкаў выстаўляюцца ў класны журнал па меркаваннi настаўнiка.



Глава 6

ПАТРАБАВАННI ДА АФАРМЛЕННЯ РЭФЕРАТА



39. Рэферат павiнен мець наступную структуру: тытульны лiст, змест, уводзiны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спiс лiтаратуры ў алфавiтным парадку, дадатак (пры неабходнасцi). Аб'ём навучальнага i экзаменацыйнага рэфератаў, узор iх афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8.

40. На тытульным лiсце ўказваецца назва агульнаадукацыйнай установы, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку аўтара, назва работы, месца знаходжання агульнаадукацыйнай установы, год.

41. Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў i падраздзелаў з указаннем нумарацыi старонак арабскiмi лiчбамi.

42. Ва ўводзiнах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэты i задачы работы, даецца пералiк лiтаратуры i асноўных крынiц, на аснове якiх падрыхтаваны рэферат.

43. У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якiх раскрывае сваю праблему або розныя бакi адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павiнен мець загаловак.

44. Пры напiсаннi рэферата неабходна ўказваць спасылкi на крынiцы, адкуль узяты матэрыялы, у дужках указваць нумар па спiсе лiтаратуры i старонку. Спасылкi ў тэксце могуць быць таксама прыведзены ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якiх праводзiцца на кожнай старонцы (пачынаючы з адзiнкi) у адпаведнасцi з правiламi бiблiяграфiчнага апiсання.

45. Заключэнне павiнна быць кароткiм, канкрэтным, у iм павiнны ўтрымлiвацца вывады па вынiках работы, а таксама iнфармацыя пра згоду цi нязгоду з аўтарамi цытуемых крынiц. Заключэнне не павiнна перавышаць па аб'ёме ўводзiны.

46. Пры камп'ютэрным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт 15 пт, iнтэрвал - 1,5.



Глава 7

ПАТРАБАВАННI ДА АФАРМЛЕННЯ КЛАСНАГА ЖУРНАЛА



47. Класны журнал з'яўляецца дзяржаўным дакументам i ў абавязковым парадку запаўняецца кожным класным кiраўнiком, настаўнiкам у адпаведнасцi з указаннямi аб вядзеннi класнага журнала.

48. Класныя журналы запаўняюцца на той мове, на якой ажыццяўляецца навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе (у агульнаадукацыйнай установе з беларускай мовай навучання i выхавання - на беларускай, у агульнаадукацыйнай установе з рускай мовай навучання i выхавання - на рускай, у агульнаадукацыйнай установе з дзвюма мовамi навучання i выхавання - у залежнасцi ад мовы выкладання вучэбных прадметаў у класах - на беларускай i (або) рускай мовах).

Выключэнне складаюць такiя вучэбныя прадметы, як "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", адведзеныя для якiх старонкi класнага журнала запаўняюцца на той мове, на якой вядзецца iх выкладанне.

У агульнаадукацыйных установах, якiя ажыццяўляюць навучанне i выхаванне на мовах нацыянальных меншасцей, класныя журналы, акрамя старонак, адведзеных на вучэбныя прадметы "Родная мова нацыянальнай меншасцi" i "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", запаўняюцца на дзяржаўнай мове Рэспублiкi Беларусь - беларускай або рускай. Старонкi класнага журнала па вучэбных прадметах "Родная мова нацыянальнай меншасцi" i "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" запаўняюцца на той мове, на якой ажыццяўляецца навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе.

Старонкi класных журналаў, адведзеныя на вучэбны прадмет "Замежная мова", запаўняюцца на той мове, на якой ажыццяўляецца навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе. На замежнай мове можна запiсваць моўны матэрыял, якi прапiсаны ў вучэбных праграмах: суфiксы, звароты, граматычныя структуры i г.д. (напрыклад, злучальныя словы who, which, that).

У класных журналах выдзяляюцца дадатковыя старонкi для правядзення з групамi вучняў практычных заняткаў: практыкумаў па рашэннi задач па вучэбным прадмеце "Матэматыка", франтальных лабараторных работ, практыкумаў па рашэннi задач па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка), астранамiчных назiранняў, практыкумаў па рашэннi астранамiчных i астрафiзiчных задач па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (астраномiя), лабараторных, практычных работ, практыкумаў па рашэннi задач па вучэбным прадмеце "Бiялогiя", практычных работ i практыкумаў па рашэннi задач па вучэбным прадмеце "Хiмiя", на якiх фiксуецца правядзенне ўрокаў, што выдзяляюцца на практычныя заняткi з адпаведнай групай вучняў класа, а таксама атрыманыя iмi адзнакi. Пры выстаўленнi вучням прамежкавай адзнакi за чвэрць (паўгоддзе) улiчваюцца адзнакi, атрыманыя вучнямi пры правядзеннi практычных заняткаў.

49. На ўсiх старонках класнага журнала, у тым лiку пры запаўненнi раскладу ўрокаў, назвы ўсiх вучэбных прадметаў пiшуцца з малой лiтары - беларуская мова, сусветная гiсторыя, гiсторыя Беларусi, матэматыка i г.д.

50. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку настаўнiка, якi выкладае адпаведны вучэбны прадмет, класнага кiраўнiка пiшуцца поўнасцю.

51. Спiсы вучняў класа запаўняюцца класным кiраўнiком у алфавiтным парадку.

52. На левай старонцы класнага журнала настаўнiк запiсвае дату ўрока, адзначае лiтарай "н" вучняў, якiя адсутнiчаюць на ўроку, а таксама выстаўляе ў балах адзнакi, якiя атрымалi вучнi.

53. На правай старонцы класнага журнала запiсваюцца тэма, якая вывучалася на ўроку, i дамашняе заданне.

Кожная тэма ўрока i дамашняе заданне запiсваюцца з вялiкай лiтары.

У класным журнале на прадмет "Сусветная гiсторыя. Гiсторыя Беларусi" адводзяцца асобныя старонкi на "Сусветную гiсторыю" i "Гiсторыю Беларусi".

54. Пры запаўненнi графы "Што пройдзена на ўроку" неабходна рабiць запiс вiду работы i яе тэмы, акрамя вучэбнага прадмета "Замежная мова".

Напрыклад:

Практычная работа N 1 "...", цi Пр. р. N 1 "..."

Лабараторная работа N 1 "...", цi Л. р. N 1 "..."

Кантрольная работа "..."

Дыктант "..."

або

Дыктант



Па вучэбным прадмеце "Замежная мова" пры запаўненнi графы "Што пройдзена на ўроку" адзiн раз запiсваецца канкрэтная назва вуснай тэмы ў адпаведнасцi з праграмай па вучэбным прадмеце. У рамках канкрэтнай вуснай тэмы этапна азначаецца дзейнасць вучняў па вывучэннi моўных аспектаў (лексiка, граматыка, фанетыка) i авалодваннi 4 вiдамi маўленчай дзейнасцi (гаварэнне, чытанне, успрыманне i разуменне мовы на слых, пiсьмо / пiсьмовае маўленне).

Пры правядзеннi кантрольнай работы па вучэбным прадмеце "Замежная мова" ажыццяўляецца кантроль наступных вiдаў маўленчай дзейнасцi (гаварэнне, чытанне, успрыманне i разуменне мовы на слых), а таксама валодання актыўнай лексiкай i граматыкай. У класным журнале робiцца адпаведны запic.

Напрыклад:

Кантроль маўлення

Кантроль разумення прачытанага

Кантроль успрымання i разумення мовы на слых

Кантроль валодання актыўнай лексiкай i граматыкай



55. Пераказ i сачыненне запiсваюцца наступным чынам: Пераказ "..." або Сачыненне "...".

Пры напiсаннi навучальнага пераказу на першым уроку праводзiцца работа па падрыхтоўцы. Калi на выкананне навучальнай работы (пераказ, сачыненне i iнш.) адведзена два ўрокi, то запiс неабходна афармляць так: Падрыхтоўка да напiсання пераказу "..." i Пераказ "...".

Пры напiсаннi кантрольнага пераказу работа па падрыхтоўцы да яго не прадугледжваецца. Калi на выкананне кантрольнай работы (кантрольны пераказ, кантрольнае сачыненне i iнш.) адведзена два ўрокi, то запiс неабходна афармляць так: Кантрольны пераказ "..." i Кантрольны пераказ "...".

Тэма ўрока можа запiсвацца ў два радкi ў адведзенай для гэтага адной гарызантальнай графе. Пры неабходнасцi пры запiсе тэмы дапускаецца скарачэнне слоў.

Пасля напiсання назвы тэмы ўрока кропка не ставiцца.

56. Адзнакi за пiсьмовыя навучальныя работы выстаўляюцца ў вертыкальнай графе таго дня, калi яны праводзiлiся. Калi праводзяцца здвоеныя ўрокi па вучэбных прадметах "Беларуская мова" i "Беларуская лiтаратура", "Руская мова" i "Руская лiтаратура", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" i "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" па адной тэме, гэта фiксуецца на абедзвюх старонках класнага журнала з указаннем даты двойчы.

57. Адзнакi за кантрольныя работы выстаўляюцца ў адну графу ўсiм вучням класа ў адпаведнасцi з датай яе правядзення.

58. Адзнакi за кожную вучэбную чвэрць або паўгоддзе выстаўляюцца настаўнiкам пасля запiсу даты апошняга ўрока без пропуску клетак, першы ўрок наступнай чвэрцi або паўгоддзя таксама запiсваецца без пропуску клетак.

59. На старонках улiку паспяховасцi па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ў V - XI (IX', XI') класах дапускаецца ў кожнай чвэрцi перад адзнакай за чвэрць замест даты ўрока рабiць запiсы: "УФП", "Веды", "Д/з" (дамашнiя заданнi), "Уменнi i навыкi".

Вучням, вызваленым на працягу чвэрцi па стане здароўя ад урокаў па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе", "Працоўнае навучанне", у пачатку чвэрцi насупраць прозвiшча робiцца запiс "вызвалена" або "вызвалены".

Вучням, якiя ўваходзяць па стане здароўя ў спецыяльную медыцынскую групу або групу лячэбнай фiзiчнай культуры, у пачатку чвэрцi насупраць прозвiшча робiцца запiс "СМГ" або "ЛФК".

60. На старонках "Ацэнка ўзроўню фiзiчнай падрыхтаванасцi" па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ў I - IV класах у графу "Вынiк" заносяцца лiчбавыя паказчыкi, а ў графу "Адзнака" - слоўны ўзровень развiцця дадзенай фiзiчнай якасцi (высокi, вышэйшы за сярэднi, сярэднi, нiжэйшы за сярэднi, нiзкi); у V - XI (IX', XI') класах у графу "Адзнака" заносiцца адзнака па 10-бальнай шкале ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi.

Узровень фiзiчнай падрыхтаванасцi вучняў на першай ступенi агульнай сярэдняй адукацыi не вызначаецца.

61. У графе "Дамашняе заданне" запiсваецца з вялiкай лiтары змест задання.

Напрыклад:

     Практыкаванне 125             Пр. 125
     Упражнение 45                 Упр. 45
     Задачы N 1 - 3, стар. 18
     § 14, стар. 24 - 25
     § 15, 16, стар. 34 - 39
     Верш "Дзiўныя чаравiчкi" на памяць.


У класны журнал запiсваецца толькi абавязковае (мiнiмальнае) дамашняе заданне, якое павiнна быць выканана кожным вучнем. Дыферэнцыяванае дамашняе заданне не запiсваецца ў класны журнал.

Пры запаўненнi графы "Дамашняе заданне" па прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" запiсы робяцца з указаннем практыкаванняў (комплексаў практыкаванняў), тэарэтычных заданняў, нумароў картак (пры наяўнасцi картатэкi ў педагога) i абавязковай даты кантролю самога задання.

Калi вучням даецца заданне на паўтарэнне, то характар задання канкрэтна ўказваецца ў класным журнале.

Напрыклад:

Паўтарэнне. Правапiс о, а, э. Пр. 116



Па тых вучэбных прадметах, па якiх не прадугледжана абавязковае дамашняе заданне, запiс у графе "Дамашняе заданне" не робiцца.

62. Адзнакi за сачыненнi па вучэбных прадметах "Беларуская лiтаратура", "Руская лiтаратура", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" ў X - XI класах выстаўляюцца па лiтаратуры i мове: першая - па лiтаратуры, другая - па мове.

На напiсанне сачынення можа быць адведзена дзве вучэбныя гадзiны па лiтаратуры, пры гэтым абодва ўрокi запiсваюцца на старонцы, адведзенай на гэты вучэбны прадмет.

Адзнака па мове выстаўляецца без указання даты, запiс "Сачыненне па лiтаратуры" на правай старонцы класнага журнала таксама робiцца без указання даты. Калi на напiсанне сачынення выкарыстоўваецца адзiн урок мовы i адзiн урок лiтаратуры, то запiс i выстаўленне адзнак робiцца адпаведна на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты на кожнай.

Па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" пры напiсаннi пераказу з граматычным заданнем, на якi адводзiцца 2 гадзiны, першыя дзве адзнакi праз дроб выстаўляюцца ў графу на 1-ы ўрок, адзнака за граматычнае заданне выстаўляецца на 2-i ўрок.

Калi кантрольная або навучальная работа (лабараторная, практычная i iншыя) праводзяцца на здвоеных уроках, абодва ўрокi запiсваюцца на старонцы, адведзенай на гэты вучэбны прадмет. Адзнакi выстаўляюцца ў графу на 2-i ўрок.

Адзнакi за навучальнае сачыненне, пераказ па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" ў II - IV класах выстаўляюцца ў выглядзе дробу ў адну графу.

63. Пры напiсаннi дамашняга сачынення i iншых творчых работ адзнака за работу выстаўляецца на той дзень, калi давалася заданне, цi на той, калi адбылася абарона творчай работы.

64. Адзнака за праверку навыку чытання ў III - IV класах выстаўляецца з указаннем даты ў адну графу.

65. Адзнака за выкананне кантрольнай работы выстаўляецца абавязкова ўсiм вучням. Адзнака за выкананне навучальнай пiсьмовай работы выстаўляецца па меркаваннi настаўнiка i павiнна насiць стымулюючы характар.

66. У выпадку няправiльнага выстаўлення адзнакi выпраўленне праводзiцца наступным чынам: няправiльна пастаўленая адзнака ў клетцы закрэслiваецца, побач выстаўляецца правiльная адзнака, унiзе старонкi робiцца запiс: "Адзнака вучню (указваецца прозвiшча) выпраўлена з (указанне адзнакi) на (указанне адзнакi)". Далей ставiцца подпiс настаўнiка i дата.



Глава 8

ПАТРАБАВАННI ДА ВЯДЗЕННЯ I АФАРМЛЕННЯ ДЗЁННIКА



67. У агульнаадукацыйных установах выкарыстоўваюцца дзённiкi адзiнага ўзору, рэкамендаваныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Дзённiк вучань пачынае весцi з трэцяга класа.

68. Усе запiсы ў дзённiках павiнны весцiся з захаваннем наступных патрабаванняў:

запаўняць дзённiк неабходна на той мове, на якой ажыццяўляецца адукацыйны працэс у агульнаадукацыйнай установе або ў класе агульнаадукацыйнай установы;

пiсаць акуратна, граматна, разборлiвым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай з пастай фiялетавага або сiняга колеру. Непажадана выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастэраў, уклеек i аплiкацый;

у пачатку навучальнага года запаўняць тытульны лiст, указваючы прозвiшча i iмя ў родным склоне, запiсваць расклад урокаў;

назвы вучэбных прадметаў запiсваць з малой лiтары - беларуская мова, сусветная гiсторыя, гiсторыя Беларусi, матэматыка i г.д. на ўсiх старонках дзённiка, у тым лiку пры запаўненнi раскладу ўрокаў;

дамашнiя заданнi i назвы месяцаў запiсваць у дзённiку з малой лiтары.

Правiлы скарачэння слоў рэгламентуюцца настаўнiкам згодна з iснуючымi нормамi.

69. Настаўнiк павiнен, выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, адначасова выстаўляць яе ў дзённiк i завяраць подпiсам.

70. Класны кiраўнiк павiнен сачыць за правiльнасцю запiсаў у дзённiку, у канцы кожнага тыдня адзначаць колькасць прапушчаных урокаў, пры неабходнасцi запiсваць заўвагi на адпаведнай старонцы дзённiка.







Дадатак 1

да Iнструкцыi аб парадку

фармiравання культуры

вуснай i пiсьмовай мовы

ў агульнаадукацыйных установах

Рэспублiкi Беларусь



УЗОРЫ АФАРМЛЕННЯ НАДПIСУ НА ВОКЛАДЦЫ СШЫТКА



           Тетрадь                          Сшытак
для контрольных работ             для кантрольных работ
по русскому языку                 па беларускай мове
ученика 5 "Г" класса              вучанiцы 2 класа
гимназии N 61 г. Минска           Выгалавiцкай базавай школы
Сафонова Виталия                  Данiльчык Вольгi


           Тетрадь                          Сшытак
для работ                         для работ
по русскому языку                 па матэматыцы
ученика 5 "Г" класса              вучня 8 "А" класа
гимназии N 61 г. Минска           сярэдняй школы N 2
Сафонова Виталия                  г. Наваполацка
                                  Мiцкевiча Аляксандра
Право. Новости и документы | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.