Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 01.11.2007 N 44 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музея"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

Содержание

Стр. 1



Зарегистрировано в НРПА РБ 28 января 2008 г. N 8/18050



На падставе пункта 4 артыкула 3 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь", пункта 22 Палажэння аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня 2006 г. N 730, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

Iнструкцыю аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

Палажэнне аб фондава-закупачнай камiсii музея.

2. Упраўленню ўстаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, галоўным упраўленням, упраўленням (аддзелам) культуры абласных, Мiнскага гарадскога, раённых, гарадскiх выканаўчых камiтэтаў i мясцовых адмiнiстрацый раёнаў у гарадах забяспечыць да 1 студзеня 2009 г. пераход дзяржаўных музеяў на ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый у аўтаматызаваным рэжыме.



Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК





УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Брэсцкага абласнога       Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар                 У.П.Андрэйчанка
18.09.2007                24.10.2007


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Гомельскага абласнога     Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон               У.Я.Саўчанка
24.10.2007                25.10.2007


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Мiнскага абласнога        Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
Л.Ф.Крупец                Б.В.Батура
24.10.2007                25.10.2007


УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў
26.10.2007






                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               01.11.2007 N 44


IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ КАМПЛЕКТАВАННЯ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ, УНУТРЫМУЗЕЙНАГА

ЎЛIКУ, НАВУКОВАЙ АПРАЦОЎКI I ЗАХОЎВАННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ, УКЛЮЧАНЫХ У МУЗЕЙНЫ ФОНД

РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ

I СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Iнструкцыя аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў (далей - Iнструкцыя) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167), Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня 2006 г. N 730 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 93, 5/22433), i вызначае парадак камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i распаўсюджваецца на ўсе дзяржаўныя музеi, якiя з'яўляюцца як юрыдычнымi асобамi, так i структурнымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб (далей - музеi), а таксама на прыватныя музеi, якiя захоўваюць музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

2. На падставе дадзенай Iнструкцыi музеi могуць распрацоўваць уласныя iнструкцыi аб парадку камплектавання, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з улiкам спецыфiкi музея.

3. Заснавальнiк музея абавязаны забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), якi адпавядае профiлю музея i патрабаванням па захоўваннi музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама абсталяваннем i фiнансавымi, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення музейнай дзейнасцi.

4. Кiраўнiк музея нясе адказнасць за стварэнне належных умоў для захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, за арганiзацыю працэсу iх камплектавання i ўлiку, навуковую iнвентарызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый у адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, супрацьпажарны стан музея.

5. Непасрэдную адказнасць за цэласнасць i захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, арганiзацыю iх улiку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, своечасовую кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў i музейных калекцый нясе галоўны захавальнiк музея.

6. Намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце (пры адсутнасцi такой пасады ў музеi гэтыя функцыi выконвае кiраўнiк музея) нясе адказнасць за камплектаванне музейнага фонду, навуковую апрацоўку музейных прадметаў i музейных калекцый, iх выкарыстанне.

7. Кiраўнiк службы бяспекi музея нясе адказнасць за арганiзацыю аховы ўсiх памяшканняў i аб'ектаў музея, музейных прадметаў i музейных калекцый.

У музеях, дзе штатным раскладам не прадугледжана пасада кiраўнiка службы бяспекi, адказнасць за арганiзацыю аховы i абароны памяшканняў i аб'ектаў, музейных прадметаў i музейных калекцый ускладаецца на намеснiка дырэктара па адмiнiстрацыйна-гаспадарчай рабоце.

8. Кiраўнiкi спецыялiзаваных службаў музея (намеснiкi дырэктара па капiтальным будаўнiцтве, адмiнiстрацыйна-гаспадарчай рабоце, галоўны iнжынер i iншыя) нясуць адказнасць за забеспячэнне належнага тэмпературна-вiльготнаснага, бiялагiчнага, светлавога рэжымаў у памяшканнях музея, стан санiтарна-тэхнiчнага i электратэхнiчнага абсталявання, своечасовы рамонт памяшканняў, забеспячэнне ўлiкова-захавальнiцкай i рэстаўрацыйнай службаў неабходнымi матэрыяламi i абсталяваннем. Кiраўнiкi вышэйадзначаных службаў усе работы па забеспячэннi аховы i паляпшэннi ўмоў захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый абавязаны каардынаваць i ўзгадняць з галоўным захавальнiкам, а пры адсутнасцi апошняга - з асобай, якая яго замяшчае.

9. Музей адыгрывае вядучую ролю ў справе прадухiлення працэсу дэградацыi гiстарычных, прыродных, археалагiчных, этнаграфiчных, лiтаратурных i мастацкiх помнiкаў краiны.

10. У дадзенай Iнструкцыi прымяняюцца наступныя паняццi i iх вызначэннi:

навукова-метадычны (вучоны) савет - дарадчы орган музея, якi ствараецца для абмеркавання найбольш значных i актуальных праблем навукова-даследчай дзейнасцi музея. У склад навукова-метадычнага (вучонага) савета ўваходзяць спецыялiсты па ўсiх галiнах навуковых ведаў, прадстаўленых у музеi, як з лiку навуковых супрацоўнiкаў музея, так i iншых навукова-даследчых арганiзацый. Склад навукова-метадычнага (вучонага) савета зацвярджаецца кiраўнiком музея;

рэстаўрацыйны савет - рабочы орган музея, на разгляд якога выносяцца ўсе мерапрыемствы, звязаныя з праблемамi кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў. Рэстаўрацыйны савет зацвярджае гадавыя планы па рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, дае рэкамендацыi па методыцы iх кансервацыi i рэстаўрацыi, а таксама заключэнне аб выкананнi найбольш складаных работ па кансервацыi i рэстаўрацыi, аб якасцi гэтых работ. У склад рэстаўрацыйнага савета ўваходзяць супрацоўнiкi структурных падраздзяленняў музея, якiя займаюцца кансервацыяй i рэстаўрацыяй музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, галоўны захавальнiк цi намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце (старшыня рэстаўрацыйнага савета). Склад рэстаўрацыйнага савета зацвярджаецца кiраўнiком музея;

профiль музея - катэгорыя класiфiкацыi музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасцi з профiльнай дысцыплiнай, а менавiта з канкрэтнай галiной навукi, тэхнiкi, вытворчасцi, культуры, вiдам мастацтва (напрыклад, музеi гiстарычныя, лiтаратурныя, мастацкiя, комплексныя i iншыя);

тып музея - катэгорыя класiфiкацыi музеяў, якая вызначае iх размеркаванне ў залежнасцi ад грамадскага выкарыстання, асноўнага прызначэння (напрыклад, музеi-запаведнiкi, мемарыяльныя музеi, экамузеi i iншыя);

экспедыцыя музейная - мэтанакiраваная паездка групы музейных работнiкаў (адна з формаў навуковых камандзiровак музейных работнiкаў) для вывучэння пэўнай тэмы, прадугледжанай праграмай камплектавання музейных фондаў, i правядзення збiральнiцкай работы.



Глава 2

КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ



11. Камплектаванне музейных фондаў з'яўляецца адным з асноўных вiдаў музейнай дзейнасцi, якi ўяўляе сабой мэтанакiраваны, планавы, заснаваны на метадалагiчных прынцыпах профiльных навуковых дысцыплiн i музеялогii працэс выяўлення i збору прадметаў музейнага значэння цi абмену музейнымi прадметамi ў мэтах фармiравання i папаўнення музейных фондаў, iх захоўвання ў iнтарэсах грамадства i дзяржавы.

12. Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з профiлем музея, праграмай камплектавання музейных фондаў, узгодненай навукова-метадычным (вучоным) саветам i зацверджанай дзяржаўным органам кiравання па падпарадкаванасцi музея.

Праграма камплектавання музейных фондаў павiнна быць забяспечана вылучэннем адпаведных фiнансавых сродкаў.

13. Праграма камплектавання музейных фондаў пераглядаецца i карэкцiруецца музеем у адпаведнасцi са зменамi ў перспектыўным плане дзейнасцi музея.

14. Формамi камплектавання музейных фондаў з'яўляюцца:

набыццё прадметаў музейнага значэння падчас музейнай экспедыцыi i iншых навуковых камандзiровак;

закупка прадметаў музейнага значэння ў юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку на выстаўках, аўкцыёнах, антыкварных рынках;

атрыманне прадметаў музейнага значэння ў дар ад фiзiчных або ад юрыдычных асоб;

атрыманне па завяшчаннi;

выкананне арыгiнальных альбо капiйных работ па заказе музея;

абмен музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi;

iншыя формы, якiя не супярэчаць заканадаўству.

15. Дзейнасць музея, якая звязана з арганiзацыяй i правядзеннем навуковых экспедыцый з мэтай набыцця прадметаў музейнага значэння, павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

16. Для вырашэння пытанняў камплектавання музейных фондаў ствараецца фондава-закупачная камiсiя музея (далей - ФЗК).

17. Музеi супрацоўнiчаюць i праводзяць кансультацыi памiж музеямi па пытаннях камплектавання музейных фондаў, асаблiва ў межах аднаго профiлю цi ў межах аднаго тыпу музеяў.



Глава 3

ГАЛОЎНЫ ЗАХАВАЛЬНIК МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ



18. Галоўны захавальнiк музейных фондаў (далей - галоўны захавальнiк), якi падпарадкоўваецца непасрэдна кiраўнiку музея, з'яўляецца асобай, упаўнаважанай ад iмя музея ажыццяўляць прыём i перадачу музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў на пастаяннае i часовае захоўванне, з'яўляецца членам навукова-метадычнага (вучонага), рэстаўрацыйнага саветаў, ФЗК музея.

19. Галоўны захавальнiк ажыццяўляе кiраўнiцтва работай па ўлiку, захаваннi, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, кантроль за яе выкананнем. Ён кантралюе допуск асоб у фондасховiшча i забяспечвае выкананне ўстаноўленых правiл карыстання музейнымi прадметамi.

20. Галоўны захавальнiк размяркоўвае памiж навуковымi супрацоўнiкамi - адказнымi захавальнiкамi на матэрыяльна адказнае захоўванне музейныя прадметы i музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы, уносiць свае прапановы на разгляд i зацвярджэнне кiраўнiка музея.

21. На галоўнага захавальнiка ўскладаецца абавязак кантролю за ўвядзеннем у практыку аўтаматызаваных сiстэм улiку музейных прадметаў i музейных калекцый.

22. Прыём i здача спраў пры прызначэннi на пасаду цi вызваленнi з яе галоўнага захавальнiка праводзяцца па актах, якiя фiксуюць даныя аб колькасцi i наяўнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў адпаведна ўлiковай дакументацыi, стан iх улiку i захоўвання.

23. Падчас адпачынку, хваробы альбо адсутнасцi галоўнага захавальнiка па iншай прычыне яго правы i абавязкi ўскладаюцца на iншага работнiка, якi прызначаецца спецыяльным загадам па музеi.

24. Уся дакументацыя, звязаная з працэсам улiку, захоўвання, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, з iх рухам (прыём i выдача, перадача з аднаго аддзела ў другi), павiнны вiзiравацца або падпiсвацца галоўным захавальнiкам.

25. Указаннi i распараджэннi галоўнага захавальнiка па ўлiку i захаваннi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, дадзеныя ў адпаведнасцi з нормамi i патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, з'яўляюцца абавязковымi для ўсiх супрацоўнiкаў музея.

26. Усе прызначэннi, звальненнi, пераводы цi перамяшчэннi супрацоўнiкаў, якiя займаюцца ўлiкам, захоўваннем, кансервацыяй i рэстаўрацыяй, а таксама наглядчыкаў экспазiцыйных залаў узгадняюцца з галоўным захавальнiкам.

27. Галоўны захавальнiк абавязаны забяспечыць:

арганiзацыю i кантроль за правядзеннем планавых i аператыўных зверак наяўнасцi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў з улiковай дакументацыяй i афармленнем адпаведнай дакументацыi па iх вынiках;

распрацоўку бягучых i перспектыўных планаў улiкова-захавальнiцкай работы, працы па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, каардынацыю i кантроль за iх выкананнем, своечасовую распрацоўку ўнутрымузейных iнструкцый, якiя вызначаюць дакладны парадак работ па ўлiку, захоўваннi, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, адказнасць кожнага адказнага захавальнiка за адпаведны ўчастак улiкова-захавальнiцкай работы;

кантроль за працай загадчыкаў аддзелаў, адказных захавальнiкаў i iншых супрацоўнiкаў у галiне ўлiку, захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, iх упакоўкi для транспарцiроўкi.

28. Пра ўсе выпадкi крадзяжу, пашкоджанняў цi страты музейных прадметаў i музейных калекцый галоўны захавальнiк абавязаны тэрмiнова паведамiць кiраўнiку музея, якi перадае дадзеную iнфармацыю у праваахоўныя органы.

29. Ва ўсiх выпадках пашкоджанняў цi сур'ёзных захворванняў музейных прадметаў галоўны захавальнiк абавязаны тэрмiнова забяспечыць складанне дэфектнага акту, у якiм дакладна павiнна быць зафiксавана ступень пашкоджання цi захворвання музейнага прадмета, прычыны i абставiны пашкоджання. Да дэфектнага акта дадаецца фотаздымак пашкоджанага прадмета. Дэфектны акт падпiсваецца галоўным захавальнiкам, зацвярджаецца кiраўнiком музея. Музей абавязаны таксама прыняць ва ўстаноўленым парадку меры па кансервацыi цi рэстаўрацыi музейнага прадмета i лiквiдацыi прычыны захворванняў. Пры пашкоджаннi музейнага прадмета музей павiнен забяспечыць захаванасць усiх яго частак i перадаць iх рэстаўрацыйнай майстэрнi адначасова з перадачай музейнага прадмета на рэстаўрацыю цi кансервацыю.

30. Па пытаннях, якiя звязаны з арганiзацыяй бяспекi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, галоўны захавальнiк узаемадзейнiчае з кiраўнiкамi спецыялiзаваных службаў музея.

31. Галоўны захавальнiк мае права:

патрабаваць ад кiраўнiка музея стварэння адпаведных умоў для захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якiя гарантуюць iх бяспеку ад пашкоджанняў i крадзяжоў, забеспячэння музейных фондасховiшчаў неабходным абсталяваннем, тэхнiчнымi сродкамi, упаковачнымi матэрыяламi, забеспячэння аховы працы ў фондасховiшчах;

у выпадку атрымання ад кiраўнiка музея распараджэння, якое супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, галоўны захавальнiк абавязаны тэрмiнова паведамiць яму ў пiсьмовай форме аб неадпаведнасцi дадзенага iм распараджэння заканадаўству Рэспублiкi Беларусь. Пры пацвярджэннi кiраўнiком у пiсьмовай форме свайго распараджэння галоўны захавальнiк мае права не выконваць яго i абавязаны тэрмiнова паведамiць аб гэтым у органы кiравання культурай у адпаведнасцi з падпарадкаванасцю ў вуснай, а затым i ў пiсьмовай форме.



Глава 4

ФУНКЦЫI НАВУКОВАГА СУПРАЦОЎНIКА - АДКАЗНАГА ЗАХАВАЛЬНIКА



32. Захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя знаходзяцца ў фондах музея, музейных экспазiцыях i выстаўках, рэстаўрацыйных аддзелах i майстэрнях, ускладаецца на навуковых супрацоўнiкаў аддзела фондаў музея, якiя выконваюць функцыю адказных захавальнiкаў музейных калекцый (далей - адказныя захавальнiкi).

33. Адказны захавальнiк прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады загадам кiраўнiка музея i па ўзгадненнi з галоўным захавальнiкам.

34. Адказны захавальнiк ва ўстаноўленым парадку нясе персанальную адказнасць за ўлiк i захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якiя знаходзяцца на яго адказным захоўваннi, ажыццяўляе свае функцыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, унутрымузейнай iнструкцыяй i службовымi абавязкамi.

35. Адказны захавальнiк абавязаны:

пры прызначэннi на пасаду прыняць на адказнае захоўванне музейныя калекцыi, якiя перадаюцца яму паводле загада кiраўнiка музея i актах прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне па форме згодна з дадаткам 1 да дадзенай Iнструкцыi;

прымаць па актах прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне ўсе музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы, якiя паступаюць на пастаяннае захоўванне ў музей i размяркоўваюцца паводле пратакола ФЗК па музейных калекцыях, за якiя ён адказвае;

забяспечыць своечасовую навуковую iнвентарызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя паступаюць яму на матэрыяльна адказнае захоўванне;

сiстэматызаваць музейныя прадметы па месцах захоўвання ў адпаведнасцi з правiламi захоўвання, складаць тапаграфiчныя вопiсы;

ажыццяўляць аўтаматызаваны ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый;

ажыццяўляць зверку наяўнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый з улiковай дакументацыяй у адпаведнасцi з зацверджанымi кiраўнiком музея бягучымi i перспектыўнымi планамi-графiкамi;

сачыць за рухам музейных прадметаў i кожны год прадстаўляць у аддзел улiку (альбо галоўнаму захавальнiку) зводныя даныя пра рух музейных прадметаў, якiя знаходзяцца на яго адказным захаваннi;

праводзiць сiстэматычнае назiранне за станам захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый i прымаць удзел у прафiлактычных аглядах, якiя праводзяцца згодна з унутрымузейнай iнструкцыяй, але не радзей чым адзiн раз у 6 месяцаў;

фiксаваць пры наяўнасцi пашкоджанняў вынiкi аглядаў у акце i, калi ёсць такая неабходнасць, ставiць пытанне пра тэрмiновую кансервацыю цi рэстаўрацыю музейных прадметаў;

сачыць за станам абсталявання фондасховiшчаў, а таксама за станам замкоў, пломбаў i пячатак. Распячатванне пломбы або пячаткi, пастаўленай адказным захавальнiкам, у яго адсутнасць не дапускаецца. У выпадку крайняй неабходнасцi распячатвання фондасховiшча альбо захавальнiцкага абсталявання пры адсутнасцi адказнага захавальнiка распячатванне фондасховiшча ажыццяўляецца камiсiяй у складзе трох чалавек з абавязковай прысутнасцю галоўнага захавальнiка або кiраўнiка музея, а пры адсутнасцi апошнiх - асоб, якiя iх замяшчаюць. Пры гэтым складаецца акт, у якiм фiксуюцца прычыны i вынiкi распячатвання;

паведамляць галоўнаму захавальнiку або намеснiку кiраўнiка музея па навукова-фондавай рабоце, у выпадку адсутнасцi апошнiх - кiраўнiку музея аб выяўленых парушэннях умоў захоўвання ў экспазiцыйных i выставачных залах (распячатванне фондасховiшчаў без адказных асоб, парушэннi пломбаў i пячатак);

кантраляваць рэжымы захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый у фондасховiшчах, экспазiцыйных i выставачных залах, прымаць адпаведныя меры для iх стабiлiзацыi i весцi журнал тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму;

паведамляць галоўнаму захавальнiку або кiраўнiку музея аб усiх выпадках страты, крадзяжу, захворванняў, пашкоджанняў музейных прадметаў, адхiленняў тэмпературна-вiльготнаснага i iншых рэжымаў ад устаноўленых нормаў;

акцiраваць усе выпадкi крадзяжоў, захворванняў, пашкоджанняў музейных прадметаў, дакладна фiксуючы абставiны, пры якiх гэтыя выпадкi адбылiся. Да акта павiнны прыкладацца фотаздымкi музейнага прадмета, а пры немагчымасцi зрабiць фотаздымак - апiсанне музейнага прадмета па iнвентарнай кнiзе або навуковым пашпарце;

аказваць дапамогу камiсiям, якiя ажыццяўляюць праверку ўлiку i захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый;

прымаць удзел у санiтарных днях i кантраляваць уборку памяшканняў у адпаведнасцi з правiламi ўнутранага распарадку ў музеi.

36. Адказны захавальнiк мае права:

патрабаваць ад галоўнага захавальнiка стварэння адпаведных умоў для захоўвання перададзеных яму на матэрыяльна адказнае захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў згодна з нормамi дадзенай Iнструкцыi i ўнутрымузейнай iнструкцыi;

выносiць прапановы на ФЗК аб мэтазгоднасцi набыцця тых цi iншых прадметаў музейнага значэння, аб выдзяленнi ў складзе асноўнага фонду калекцыйнага фонду, аб аднясеннi музейных прадметаў да асноўнага фонду цi фонду навукова-дапаможных матэрыялаў;

быць членам або прымаць удзел у працы навукова-метадычнага (вучонага) i рэстаўрацыйнага саветаў, ФЗК музея.

37. Пры вызваленнi адказнага захавальнiка ад службовых абавязкаў кiраўнiк музея павiнен забяспечыць своечасовае стварэнне камiсii для перадачы музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якiя знаходзяцца на яго матэрыяльна адказным захоўваннi, новаму адказнаму захавальнiку ў адпаведнасцi з дадзенай Iнструкцыяй i ўнутрымузейнай iнструкцыяй.



Глава 5

СТРУКТУРА ФОНДАЎ МУЗЕЯ



38. Структура фондаў музея застаецца нязменнай пры любых магчымых зменах iх складу i ўключае наступныя часткi:

асноўны фонд;

фонд навукова-дапаможных матэрыялаў;

фонд сыравiнных матэрыялаў.

39. Исключен.

40. Усе пытаннi, звязаныя з аднясеннем прадметаў музейнага значэння да асноўнага фонду музейных прадметаў цi фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, вырашаюцца ФЗК, фiксуюцца ў пратаколе яе пасяджэння i зацвярджаюцца кiраўнiком музея.

41. Асноўны фонд музейных прадметаў (далей - асноўны фонд) - найбольш каштоўная частка музейных прадметаў, якiя адпавядаюць профiлю i тыпу музея, канцэпцыi яго развiцця. Ён уключае арыгiнальныя культурныя каштоўнасцi розных тыпаў: рухомыя i нерухомыя музейныя прадметы, прыродныя аб'екты.

42. Уключаныя ў асноўны фонд музейныя прадметы арганiзуюцца па асобных музейных калекцыях згодна з класiфiкацыяй музейных прадметаў у адпаведнасцi з дадаткам 2 да дадзенай Iнструкцыi.

43. Склад асноўнага фонду фiксуецца ў кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўная iнвентарная кнiга) (далей - КП) згодна з дадаткам 3 да дадзенай Iнструкцыi.

44. У асноўны фонд можа прымацца не больш за пяць iдэнтычных прадметаў. У выключных выпадках гэтая колькасць можа быць большай, калi:

усе музейныя прадметы з'яўляюцца унiкальнымi;

складаюць камплект (6 лыжак, набор з 12 паштовак);

усе дублетныя экзэмпляры з'яўляюцца часткай манетнага, манетна-рэчавага або рэчавага скарбу;

усе дублетныя экзэмпляры ўваходзяць у склад калекцыi, якая была сабрана знакамiтым вучоным, калекцыянерам, дзяржаўным дзеячам i iншай выдатнай асобай (бiблiятэка пiсьменнiка, нумiзматычная калекцыя).

45. Исключен.

46. Исключен.

47. Исключен.

48. Исключен.

49. Исключен.

50. У прыродазнаўчых музеях акрамя асноўнага фонду асобна вылучаецца фонд сыравiнных матэрыялаў, якi ўключае прыродныя аб'екты, прызначаныя для лабараторных даследаванняў i прэпаравання: скуры жывёл, сырыя экспедыцыйныя i кансерваваныя матэрыялы.

Склад фонду сыравiнных матэрыялаў музея фiксуецца ў кнiзе ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў згодна з дадаткам 5 да дадзенай Iнструкцыi.

51. Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў - частка фондаў музея, якая складаецца з матэрыялаў, набытых або спецыяльна вырабленых па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазiцыi або выставы. Яны не валодаюць уласцiвасцямi музейнага прадмета, не маюць статуса музейнага прадмета i выконваюць дапаможную функцыю ў працэсе вывучэння, выкарыстання i экспанавання музейных прадметаў i музейных калекцый.

52. Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў адносяцца матэрыялы, якiя замяняюць аўтэнтычныя (арыгiнальныя) прадметы:

копii, муляжы, макеты, мадэлi, злепкi, рэплiкi, дублiкаты;

таблiцы, схемы, дыяграмы, чарцяжы;

планы, карты;

рэканструкцыi;

ксеракопii;

фотакопii;

мiкра- i макраздымкi;

копii на электронных носьбiтах.

53. Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў дапускаецца аднясенне арыгiнальных (аўтэнтычных) прадметаў, якiя не маюць устаноўленага музейнага статуса, не вызначаны iх атрыбуцыйныя характарыстыкi, напрыклад час i месца вытворчасцi, аўтарская прыналежнасць. Пасля складання дакладнай навукова абгрунтаванай атрыбуцыi такi прадмет рашэннем ФЗК пераводзiцца ў асноўны фонд.

54. Дапускаецца аднясенне да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў арыгiнальных (аўтэнтычных) прадметаў, доўгатэрмiновае захоўванне якiх забяспечыць немагчыма. Да гэтай катэгорыi адносяцца: прадметы з саломы, пластылiну, гiпсу, сiнтэтычных i палiмерных матэрыялаў, харчовыя прадукты (вясельны каравай), фарбавальнiкi, узоры сельскагаспадарчых культур i iншых натуральных матэрыялаў.

55. Чарцёж, схема, план, карта або таблiца маюць статус музейнага прадмета i залiчваюцца ў асноўны фонд, калi яны з'яўляюцца арыгiнальнымi прадметамi, творамi мастацтва, узорамi друкаванай прадукцыi альбо рукапiсам, зробленым вучоным, дзяржаўным дзеячам або iншай выдатнай асобай.

56. У выпадку, калi арыгiнал страчаны альбо знаходзiцца за межамi краiны, дакладная копiя арыгiнальнага музейнага прадмета або прадмета музейнага значэння можа быць аднесена да асноўнага фонду.

57. Склад фонду навукова-дапаможных матэрыялаў фiксуецца ў кнiзе ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў (далей - кнiга НД) згодна з дадаткам 6 да дадзенай Iнструкцыi.

58. Исключен.

59. Музейныя прадметы i прадметы музейнага значэння, якiя прымаюцца на часовае захоўванне, фiксуюцца ў кнiзе ўлiку прадметаў часовага захоўвання па форме згодна з дадаткам 7.

60. Исключен.

61. Исключен.

62. Исключен.



Глава 6

АРГАНIЗАЦЫЯ АСНОЎНАГА ФОНДУ



63. Асноўны фонд складаецца з усiх музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя захоўваюцца ў музеi. Яго склад фармiруецца зыходзячы з профiлю музея i змяняецца ў залежнасцi ад таго, колькi прадметаў набыта ў музейны фонд або выключана з яго. Змяненнi складу асноўнага фонду вызначаюцца канцэпцыяй развiцця музея, праграмай камплектавання i працэсамi аптымiзацыi музейных фондаў.

64. Склад асноўнага фонду фармiруецца на падставе прынятай у музеялогii i музейнай практыцы класiфiкацыi, з улiкам стварэння найбольш спрыяльных умоў захоўвання, вывучэння i выкарыстання музейных прадметаў. Аднясенне музейнага прадмета да канкрэтнага тыпу культурных каштоўнасцей павiнна быць абумоўлена прыродай паходжання гэтага прадмета, спосабам кадзiравання iнфармацыi, якую ён утрымлiвае. Прадметы, прынятыя ў асноўны фонд, павiнны быць аднесены да адпаведнага тыпу цi вiду культурных каштоўнасцей у адпаведнасцi з класiфiкацыяй музейных прадметаў згодна з дадаткам 2 да дадзенай Iнструкцыi.

65. Усе музейныя прадметы размяркоўваюцца па музейных калекцыях.

Вызначэнне колькасцi музейных калекцый i iх складу адбываецца адпаведна профiлю i канцэпцыi развiцця музея, у залежнасцi ад складу асноўнага фонду канкрэтнага музея, колькасцi музейных прадметаў, якiя ўвайшлi ў музейныя калекцыi, паўнаты i прадстаўнiцтва фондаў музея. Пералiк музейных калекцый, якiя фармiруюцца ў музеi, павiнен быць абмеркаваны на ФЗК i зацверджаны навукова-метадычным (вучоным) саветам музея. Iнфармацыя аб музейных калекцыях знаходзiць адлюстраванне ў iнвентарных кнiгах, навукова-дапаможных картатэках, друкаваных i электронных каталогах, базе даных iнфармацыйна-пошукавай сiстэмы музея.

66. Усе музейныя прадметы, якiя былi прыняты на пастаяннае захоўванне ў музейныя фонды, павiнны быць аднесены да адпаведнай музейнай калекцыi. Кожны прадмет, якi ўвайшоў у склад музейнай калекцыi, павiнен быць зарэгiстраваны i задакументаваны ў адпаведнасцi з главой 7 дадзенай Iнструкцыi.

67. Музейная калекцыя з'яўляецца асноўным элементам стварэння сiстэмы захоўвання музейных прадметаў незалежна ад тыпу захоўвання (па вiдах музейных прадметаў або комплекснага захоўвання музейных прадметаў розных тыпаў). Колькасць i памеры прадметаў у музейных калекцыях, а таксама перспектывы iх далейшага папаўнення ўлiчваюцца пры праектаваннi фондасховiшчаў, якiя прызначаны для размяшчэння музейных фондаў.

68. Музеi, прадметам захоўвання якiх з'яўляюцца "жывыя" ўзоры (жывая фаўна i флора), абавязаны перыядычна замяняць цi абнаўляць частку сваiх калекцый.



Глава 7

УНУТРЫМУЗЕЙНЫ ЎЛIК МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ,

НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ I СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



69. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы, што захоўваюцца ў музеях, падлягаюць дакладнаму ўлiку, якi забяспечвае iх ахову i стварае ўмовы для вывучэння i рацыянальнага выкарыстання.

70. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы бухгалтарскаму ўлiку не падлягаюць.

Право. Новости и документы | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.