Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 01.11.2007 N 44 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музея"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

Содержание

Стр. 15

               2004/05/06. У нiжнiм правым / левым вугле восыпы
               каляровага слоя, па цэнтры - драпiна 7,0 см; страта
               каляровага пласта злева ад цэнтра 7,0 x 8,0 см.


Магчыма выкарыстанне наступных катэгорый апiсання стану захаванасцi помнiкаў нумiзматыкi:

палiраваны штэмпель (Proof);

палiраваны штэмпель з ледзь заўважнымi дэфектамi (Prooflike);

люстэркавы бляск (Brilliant uncirculated - BU);

некарыстаныя манеты (Uncirculaned - Unc.);

надзвычай цудоўнае (Exstremely fine - XF or EF);

вельмi цудоўнае (Very fine - VF);

цудоўнае (Fine - F);

вельмi добрае (Very good - VG);

добрае (Good - G);

амаль добрае (About Good - AG);

кепскае, вельмi кепскае (Poor, very poor - PR).

Заўвага. Для апiсання захаванасцi помнiкаў нумiзматыкi прапануецца карыстацца наступнымi выданнямi: Standart catalog of World Coins. USA. 1997. P. 23; Потин В.М. Введение в нумизматику // Труды Государственного Эрмитажа. Т. XXVI. Нумизматика. Ч. 6. Л., 1986. С. 128 - 129;



3.17. дата кантролю наяўнасцi.

Прыклад: 1999/10/10.

Чытай: 10 кастрычнiка 1999 г.;



3.18. заўвагi.

4. Знакi i надпiсы:

4.1. тэкст знака/надпiсу.

Змест: тэкст знака цi надпiсу на мове арыгiнала з захаваннем пунктуацыi i арфаграфii. Для таго каб пазначыць раздзяленне тэксту на радкi, выкарыстоўваецца знак "/".

     Прыклады: Полоцкий/кадетский/корпус;
               SIGILLUM/SCABINOOROM/1565 GRODNENSIS;


4.2. пераклад тэксту знака (надпiсу).

Змест: пераклад тэксту надпiсу з мовы арыгiнала на беларускую мову. У дужках указваецца, з якой мовы зроблены пераклад.

     Прыклады: Полацкi/кадэцкi/корпус (з рускай мовы);
               пячатка/лаўнiчая/1565 Гродна (з лацiнскай мовы);


4.3. тып знака (надпiсу).

Змест: паказваецца форма i функцыя знака (надпiсу). Выкарыстоўваецца тэрмiналагiчны слоўнiк.

     Прыклады: надпiс;
               подпiс;
               марка;
               манаграма;
               кляймо;
               штамп;


4.4. апiсанне знака/надпiсу.

Змест: апiсанне знакаў, якiя не маюць тэксту.

     Прыклады: лiтары "ПК";
               страла ў крузе;
               "Лялiва" - маладзiк рагамi ўгору, над iм -
               шасцiпрамянёвая зорка;


4.5. тэхнiка выканання знака/надпiсу.

Змест: спосаб, якi быў выкарыстаны для нанясення знака/надпiсу на прадмет.

     Прыклады: гравiроўка;
               адбiтак;
               падглазурны надпiс;
               рукапiс;


4.6. месцазнаходжанне знака / надпiсу.

Змест: месца нанясення знака / надпiсу на прадмет.



Прыклады: на тулаве;

па абадку;

на адваротным баку, у нiжняй левай чвэрцi.



5. Стварэнне (вытворчасць), бытаванне прадмета:

5.1. аўтар (вытворца), прозвiшча, iмя, iмя па бацьку фiзiчнай асобы.

Змест: прозвiшча, iмя, iмя па бацьку фiзiчнай асобы - вытворцы(аў) прадмета.

Запiс робiцца ў беларускай транскрыпцыi ў адпаведнасцi з сучаснай арфаграфiяй у наступным парадку: прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ў асобным радку для кожнага вытворцы. У выпадку, калi iмя дакладна не вызначана, неабходна даць яго ў квадратных дужках [...].

     Прыклады: Караткевiч Уладзiмiр Сямёнавiч;
               [Аляшкевiч I.I.].


Калi звесткi пра аўтара адсутнiчаюць, робiцца запiс: "невядомы мастак", "невядомы аўтар".

Калi аўтар вядомы пад псеўданiмам, пасля псеўданiма ў квадратных дужках [...] даецца сапраўднае прозвiшча аўтара.

     Прыклады: Каганец Карусь [сапр. Кастравiцкi Казiмiр Карлавiч];
               Цiшка Гартны [сапр. Жылуновiч Змiцер Хведаравiч].


Для замежнага аўтара запiсваецца яго iмя ў беларускай транскрыпцыi, праз знак "/" даецца яго iмя на мове арыгiнала.

Прыклады: Матэйка Ян Алаiзiй / Matejko;
          Мiцкевiч Адам / Mickiewicz;


5.2. аўтар (вытворца) (юрыдычная асоба).

Змест: назва ўстановы - вытворцы(аў) прадмета.

Запiс робiцца ў беларускай транскрыпцыi ў адпаведнасцi з сучаснай арфаграфiяй. Даецца поўная афiцыйная назва арганiзацыi;

5.3. месца стварэння (вытворчасцi).

Змест: геаграфiчная прыкмета. Акрамя назвы населенага пункту ўказваецца арганiзацыя - вытворца прадмета (мануфактура, завод, фiрма, арцель, друкарня, выдавецтва i iншае). Месца стварэння цi вытворчасцi прадмета даецца ў наступным парадку:

а) населены пункт/раён/вобласць/краiна;

б) горад/вобласць/краiна;

в) арганiзацыя-вытворца/горад/вобласць/краiна.

     Прыклады: В.Палата/Полацкi раён/Вiцебская вобласць/Беларусь;
               Полацк/Вiцебская вобласць/Беларусь;
               Лiён (?)/Францыя;
               шклозавод "Нёман"/Бярозаўка/Лiдскi раён/Гродзенская
               вобласць/Беларусь;


5.4. час стварэння (вытворчасцi).

Змест: час стварэння (вытворчасцi) прадмета паказваецца арабскiмi лiчбамi ў наступным парадку: год/месяц/дзень. Пры наяўнасцi сумнення ў дакладнасцi датавання пасля даты ставiцца пытальнiк у дужках (?). Калi перыяд прыблiзны, пазначаюцца найбольш ранняя i найбольш позняя даты з пытальнiкам у дужках пасля кожнай даты.

     Прыклады: 1958/09/12;
               1810 - 1819;
               1301 - 1400;
               1999/09/25 - 2000/09/25;
               1900 (?);
               1900 (?) - 1930 (?);
               830 да н.э.;


5.5. перыяд стварэння (вытворчасцi).

Змест: устойлiвы тэрмiн, якi вызначае пэўны гiстарычны перыяд.

     Прыклады: эпоха Адраджэння;
               бронзавы век;
               падняпроўская культура;


5.6. бытаванне прадмета.

Змест: iнфармацыя аб тым, як прадмет выкарыстоўваўся цi мог выкарыстоўвацца.

Указваецца асоба(ы) цi арганiзацыя(i), якiя карысталiся прадметам. Указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку цi назва арганiзацыi, месца, мясцовасць, населены пункт, дзе прадмет выкарыстоўваўся. Запiс вядзецца ў вольнай форме.

6. Сувязi прадмета:

6.1. сувязi прадмета з месцам.

Змест: назва мясцовасцi, якая асацыiруецца з гiсторыяй прадмета.

     Прыклады: Вёска Неглюбка/Веткаўскi раён/Гомельская вобласць/
               Беларусь;
               Вязынка/Маладзечанскi раён/Мiнская вобласць;
               Берлiн/Германiя/Еўропа;
               Блiзкi Усход;


6.2. сувязi прадмета з часам (датай).

Змест: дата i (або) перыяд, якi асацыiруецца з гiсторыяй прадмета.

     Прыклады: 1410 (Грунвальдская бiтва);
               1939 - 1945 (Другая сусветная вайна);
               Рэфармацыя;


6.3. сувязi прадмета з асобай.

Змест: асоба, якая асацыiруецца з гiсторыяй прадмета цi яна згадана ў тэксце дакумента, надпiсах на прадметах, i iншае.

     Прыклады: Ефрасiння Полацкая;
               Францыск Скарына;
               Янка Купала;


6.4. сувязi прадмета з групай асоб.

Змест: фiксуецца назва сацыяльнай, этнiчнай, прафесiйнай i iншай групы насельнiцтва.

     Прыклады: паляне;
               унiяты;
               палякi;
               медыцынскiя работнiкi;
               партызаны;
               франтавiкi;
               вучнi;


6.5. сувязi прадмета з тэмай.

Змест: фiксуецца сувязь прадмета з тэмай даследавання музея.

7. Камплектаванне археалагiчных матэрыялаў:

7.1. мясцовасць, дзе праходзiлi раскопкi.

Змест: назва месца, рэгiёна i краiны, дзе праводзiлiся археалагiчныя раскопкi. Можа вызначацца назва мясцовасцi, населенага пункта. Рэгiянальныя назвы могуць быць адмiнiстратыўнымi, геаграфiчнымi, культуралагiчнымi цi гiстарычнымi;

7.2. дата камплектавання цi раскопак.

Змест: дата, калi прадмет быў знойдзены альбо калi помнiк быў раскапаны падчас археалагiчных раскопак.

     Прыклады: раскопкi 1999;
               даследаваннi 2000;
               1973/08/30;
               1962/07/30 - 1962/09/06;


7.3. назва месца / археалагiчнага помнiка.

Змест: унiкальная назва месца, дзе праводзiлiся археалагiчныя раскопкi цi праводзiлася збiральнiцкая дзейнасць.

     Прыклады: гарадзiшча "Замэчак";
               урочышча "Трахiмавы Кусты";


7.4. тып месца /археалагiчнага помнiка.

Змест: катэгорыя месца знаходкi прадмета.

     Прыклады: фартыфiкацыя;
               дзядзiнец;
               пасад;
               гарадзiшча;
               селiшча;
               стаянка;
               шахты;
               могiльнiк;


7.5. апiсанне асяроддзя.

Змест: iнфармацыя аб умовах месца знаходкi прадмета.

     Прыклады: забалочанае;
               апалены пласт;
               поплаў;
               тэраса;
               узвышша;


7.6. экспедыцыя.

Змест: назва экспедыцыi, якая знайшла прадмет.

Прыклад: экспедыцыя IГ НАНБ пад кiраўнiцтвам В.I.Шадыры;



7.7. метад раскопак.

     Прыклады: раскопкi;
               павярховыя зборы;
               шурфоўка;


7.8. палявы нумар паступлення.

Змест: iдэнтыфiкацыйны нумар, дадзены прадмету на месцы.

Прыклад: Асав-2 - 98// 25, р1 7/2.

Чытай: паселiшча "Асавец-2", раскопкi 1998 года, калекцыйны нумар 25, нумар раскопа (шурфа, траншэi) 1, квадрат 7, пласт 2.



8. Рух музейнага прадмета:

8.1. нумар акта перадачы музейных прадметаў на часовае (пастаяннае) захоўванне;

8.2. дата акта;

8.3. мэта перадачы;

8.4. тэрмiн перадачы;

8.5. адзнака аб вяртаннi;

8.6. захаванасць прадмета пры вяртаннi.

У палях дадзенага раздзела аўтаматычна фiксуецца iнфармацыя з актаў перадачы на часовае захоўванне i акта на спiсанне музейнага прадмета.

9. Даведачная iнфармацыя.

Змест: даведачная iнфармацыя, якая можа быць карысная для навуковага даследавання музейнага прадмета. Яна дапамагае знайсцi неабходную дакументацыю на дадзены музейны прадмет або любы iншы прадмет з музейнай калекцыi. Можа быць зроблена некалькi розных спасылак на ўлiкова-захавальнiцкую дакументацыю, напрыклад навуковыя пашпарты аналагiчных музейных прадметаў. Вельмi карысныя для навуковай апрацоўкi музейных прадметаў бiблiяграфiчныя даведкi, якiя складаюцца ў адпаведнасцi з iснуючымi правiламi, а таксама архiўныя дадзеныя. Рэкамендуюцца наступныя катэгорыi iнфармацыi:

9.1. бiблiяграфiя;

9.2. архiўныя крынiцы;

9.3. iншыя крынiцы.

10. Iнфармацыя аб запiсе:

10.1. прозвiшча, iмя, iмя па бацьку складальнiка запiсу.

Змест: iмя асобы, якая склала запiс аб музейным прадмеце. Гэтая iнфармацыя неабходна для забеспячэння аховы навуковых дадзеных, улiку i справаздачнасцi музея. Перашкаджае неправамоцнаму змяненню дакументаў.

Прыклад: Хвашчынскi Леанiд Аляксандравiч;



10.2. пасада складальнiка запiсу.

Прыклад: старшы навуковы супрацоўнiк;

Право. Новости и документы | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.