Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 01.11.2007 N 44 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музея"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

Содержание

Стр. 14

парадку камплектавання

музейных фондаў,

унутрымузейнага ўлiку,

навуковай апрацоўкi i

захоўвання музейных

прадметаў i музейных

калекцый, уключаных

у Музейны фонд

Рэспублiкi Беларусь,

навукова-дапаможных i

сыравiнных матэрыялаў



СТРУКТУРА НАВУКОВАГА АПIСАННЯ МУЗЕЙНАГА ПРАДМЕТА



1. Статус i месцазнаходжанне прадмета:

1.1. краiна.

Змест: поўная афiцыйная назва краiны, на тэрыторыi якой знаходзiцца ўладальнiк музейнага прадмета.

Прыклад: Рэспублiка Беларусь;



1.2. вышэйстаячая арганiзацыя (заснавальнiк).

Змест: поўная афiцыйная назва вышэйстаячай арганiзацыi.

Прыклад: Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або аддзел культуры Мазырскага гарвыканкама;



1.3. назва музея.

Змест: поўная афiцыйная (згодна са статутам) назва музея, у якiм прадмет знаходзiцца на пастаянным захоўваннi.

Прыклад: установа "Нацыянальны мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь";



1.4. абрэвiятура назвы музея.

Змест: скарочаная назва музея.

Прыклад: БДМГВАВ.

Чытай: Беларускi дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны;



1.5. падраздзяленне музея (фiлiял, аддзел).

Змест: поўная афiцыйная (згодна са статутам) назва фiлiяла музея альбо аддзела.

Прыклад: Мазырская раённая карцiнная галерэя.

Заўвага. Поле запаўняецца толькi ў тым выпадку, калi падраздзяленне мае асабiстыя фонды, у якiх прадмет знаходзiцца на пастаянным захоўваннi;



1.6. адрас музея.

Змест: указваюцца поўныя паштовы i электронны адрасы, мiжгароднi код, нумары тэлефона кiраўнiка музея i тэлефакса.

     Прыклады:  вул.  Ленiна,  д. 12,  225710, г. Пiнск-10, Брэсцкая
                вобл., Беларусь,
                тэлефон (01653) 2 25 39, факс (01 653) 2 25 40;
                пр-т Скарыны, д. 25а, 220030, г.Мiнск-30, Беларусь,
                тэлефон (факс) (017) 227-11-66, е-mail...


Заўвага. Выкарыстоўваецца мiжнародны стандарт напiсання, прыняты ў паштовай справе i справаводстве. Пры гэтым дапускаюцца агульнапрынятыя скарачэннi;



1.7. адрас падраздзялення (фiлiяла, аддзела) музея.

Змест, заўвагi i прыклады ў адпаведнасцi з падпунктам 1.6 пункта 1 дадзенага парадку;

1.8. iдэнтыфiкацыйны нумар па кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду цi па кнiзе ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду.

Змест: лiтарныя i лiчбавыя знакi, якiя складаюць унiкальны пастаянны нумар музейнага прадмета, дадзены яму пры паступленнi. Iдэнтыфiкацыйны нумар складаецца з наступных элементаў:

лiтарны iндэкс кнiгi паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай iнвентарнай кнiгi), кнiгi ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду;

нумар, пад якiм прадмет зарэгiстраваны ў кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кнiзе ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду.

Прыклад: КП 061787.

Чытай: кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду - 61787.

Прыклад: КАФ000015.

Чытай: кнiга ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду - 15;



1.9. iдэнтыфiкацыйны iнвентарны нумар.

Змест: лiтарны iндэкс iнвентарнай кнiгi музейнай калекцыi, да якой прадмет аднесены;

парадкавы нумар прадмета па iнвентарнай кнiзе музейнай калекцыi.

Прыклад: Н 1134.

Чытай: iнвентарная кнiга калекцыi нумiзматыкi - 1134.



Заўвагi:

Запiс вядзецца паводле ўзораў, прынятых у кожным канкрэтным музеi. Ён павiнен адпавядаць улiковаму шыфру, якi стаiць на прадмеце.

У выпадку, калi прадмет мае некалькi складовых частак з асобнымi нумарамi, яны прыводзяцца праз коску;



1.10. назва калекцыi.

Змест: назва музейнай калекцыi, да якой аднесены музейны прадмет;

1.11. спосаб паступлення.

Змест: тып арганiзацыi камплектавання музейнага збору; спосаб, якiм прадмет паступiў у музейны збор. Указваецца адзiн з наступных варыянтаў паступлення прадмета на пастаяннае захоўванне: перадача, дар, завяшчанне, закупка, абмен, экспедыцыя, археалагiчныя раскопкi, заказ, невядомы.

Заўвагi:

Перадачай лiчыцца бязвыплатная перадача культурнай каштоўнасцi на адказнае захоўванне ў музейным зборы, паступленне прадмета ад установы (мытнае ўпраўленне, упраўленне ўнутраных спраў, Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства фiнансаў).

Дар - бязвыплатная перадача ва ўласнасць музея калекцыi цi прадмета музейнага значэння прыватнай асобай альбо ўстановай (банк, галерэя);



1.12. нумар акта прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне.

     Прыклад: 1;
     128;


1.13. дата акта прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне.

Змест: год, месяц, дзень, у якi акт прыёму прадмета на пастаяннае захоўванне быў зацверджаны кiраўнiком музея. Запiс праводзiцца паводле ўзору, якi адпавядае мiжнародным стандартам справаводства.

Прыклад: 1996/03/25.

Чытай: 1996 год, сакавiка, 25 дня;



1.14. крынiца паступлення.

Змест: указваецца поўная афiцыйная назва ўстановы альбо прозвiшча, iмя, iмя па бацьку прыватнай асобы, якiя перадалi прадмет музейнага значэння ў музейны фонд;

1.15. тапаграфiя.

Змест: указваецца тапаграфiчны шыфр месца захоўвання прадмета (экспазiцыйная зала (Э), фондасховiшча (Ф), вiтрына (В), стэнд (С), стэлаж (Ст), шафа (Ш), палiца (П), папка (Пп).

Прыклад: Ф20 Ш5 П7 Пп2.

Чытай: фондасховiшча N 20, шафа N 5, палiца N 7, папка N 2.



2. Агульныя характарыстыкi:

2.1. тып;

2.2. вiд;

2.3. разнавiднасць.

Пры запаўненнi палёў гэтага раздзела неабходна карыстацца дадаткам 1 да дадзенай Iнструкцыi.

3. Характарыстыкi прадмета:

3.1. фотаздымкi ў лiчбавым фармаце, jpg.

Змест: выявы прадмета ў выглядзе фотаздымка ў лiчбавай форме. Прадмет можа мець некалькi выяў, адна з iх - асноўная;

3.2. прадметнае iмя.

Змест: кароткi, агульнапрыняты для дадзенага прадмета тэрмiн.

Прыклады: статуя, бюст, медальён, абраз, карцiна, мазаiка, малюнак, эстамп, iлюстрацыя, марка, паштоўка, плакат, пратакол, пашпарт, нататкi, кнiга, афiша, пiсталет, каска, вымпел, ордэн, стул, грамафон, скрыпка, гадзiннiк, кубак, фатаграфiя i iншае;



3.3. агульнае прадметнае iмя.

Змест: абазначаецца прыналежнасць прадмета да групы, комплексу прадметаў.

Прыклады: клад, сервiз, набор i iншае;



3.4. лакальнае (мясцовае) прадметнае iмя.

Змест: указваецца назва прадмета (адна цi больш), характэрная для пэўнай мясцовасцi. Яна адрознiваецца ад агульнапрынятай назвы. Калi лакальная назва супадае з агульнапрынятай, поле не запаўняецца.

     Прыклады: Прадметнае iмя: гляк;
               лакальная назва: агляк.
               Прадметнае iмя: дымакур;
               лакальная назва: дымiлка;
                                курадым;
                                куранка;
                                падкурачка.
               Прадметнае iмя: гармонiк;
               лакальная назва: гармошка;
                                гармоня;


3.5. аўтарская назва прадмета.

Змест: назва, дадзеная прадмету аўтарам-вытворцай, альбо загаловак, альбо назва, вызначаныя на падставе iканаграфii прадмета. Ужываецца таксама тэрмiн "без назвы", калi ён быў прысвоены прадмету (мастацкаму альбо лiтаратурнаму твору) аўтарам.

     Прыклады: Прадметнае iмя: малюнак;
               назва прадмета: "Першы снег".
               Прадметнае iмя: часопiс;
               назва прадмета: "Спадчына".
               Прадметнае iмя: газета;
               назва прадмета: "За вольнасць".
               Прадметнае iмя: ордэн;
               назва прадмета: Працоўнага Чырвонага Сцягу.


Даецца назва кнiг, часопiсаў i iшых друкаваных выданняў.

     Прыклады: "Людзi на балоце";
               "Наша нiва";
               "Спадчына";
               "Мужыцкая праўда".


Калi прадмет мае аўтарскую назву альбо загаловак, але з'яўляецца часткай комплексу (серыi мастацкiх твораў, сервiза i iнш.), якi мае агульную назву, апошняя запiсваецца праз коску пасля назвы прадмета. Калi прадмет мае парадкавы нумар як частка комплексу, гэты нумар фiксуецца праз коску пасля агульнай назвы комплексу.

Прыклад: "Анёл жалобы", палiптых "Рэквiем", чацвёртая частка.



Калi прадмет двухбаковы (абраз, манета), спачатку запiсваецца назва вонкавага боку, а потым, праз знак "/" - назва абаротнага боку.

Прыклад: "Бог Саваоф" / "Сашэсце ў пекла".



Калi назвай з'яўляюцца вершаваныя радкi, iх пераход да iншага радка адзначаецца знакам "/".

Прыклад: "Як даўнi боль, як сон салдата / Сляды i лодка на пяску...".



Аўтарская назва альбо загаловак на замежнай мове даецца ў арыгiнале, за выключэннем выпадкаў, калi лiтары цяжка ўвасобiць (iероглiфы i iншыя).

     Прыклады: "Minsker Zeitung";
               "Moje podrze";


3.6. пераклад назвы з замежнай мовы.

Змест: указваецца пераклад аўтарскай назвы прадмета цi яго загалоўка на афiцыйную дзяржаўную мову краiны. У кароткiм апiсаннi прадмета ўказваецца, з якой мовы зроблены пераклад.

     Прыклады: "Мiнская газета";
               "Мае падарожжы";


3.7. матэрыял.

Змест: пералiчваюцца ўсе матэрыялы, акрамя каштоўных металаў i каштоўных камянёў, якiя былi выкарыстаны пры стварэннi прадмета, а таксама для яго дэкарыравання. Кожная назва матэрыялу запiсваецца ў асобным радку.

     Прыклады: дрэва;
               метал;
               аксамiт.
               Папера;
               кардон.

Заўвагi:

Матэрыялы пералiчваюцца ў паслядоўнасцi вытворчасцi прадмета.

Не пазначаюцца матэрыялы, якiя былi выкарыстаны для кансервацыi i рэстаўрацыi прадмета.

Прапануецца карыстацца тэрмiналагiчным слоўнiкам, кадыфiкатарамi матэрыялаў;



3.8. тэхнiка, тэхналогiя.

Змест: у асобных радках пералiчваюцца працэсы, метады, тэхнiкi, спосабы вытворчасцi, якiя былi выкарыстаны для стварэння прадмета.

     Прыклады: тачэнне;
               разьба;
               залачэнне.
               Вытворчасць прамысловая;
               вытворчасць кустарная;
               вытворчасць ручная.
               Рукапiс;
               машынапiс.
               Штампоўка;
               гравiроўка.

Заўвага. Прапануецца карыстацца тэрмiналагiчным слоўнiкам;



3.9. памеры.

Змест: максiмальныя памеры прадмета. Выкарыстоўваюцца тэрмiны: вышыня, шырыня, таўшчыня. Прынятыя скарачэннi: в. - вышыня; ш. - шырыня; даўж. - даўжыня; таўшч. - таўшчыня; д. - дыяметр. Для двухмерных плоскiх прадметаў (карцiна, малюнак) даецца два памеры: вышыня (вертыкаль) i шырыня (гарызанталь), для аб'ёмных - вышыня, шырыня, глыбiня. Круглыя i элiпсападобныя прадметы вызачаюцца па найбольшым дыяметры. Для двухмерных прадметаў (напрыклад, кавалак тканiны), якiя выцягнуты па гарызанталi, выкарыстоўваюцца тэрмiны "даўжыня" i "шырыня". Для твораў графiкi ўказваецца памер аркуша i выявы. Лiнейнымi адзiнкамi вымярэнняў з'яўляюцца сантыметры (см); для прадметаў нумiзматыкi, фiлатэлii, твораў графiкi - мiлiметры (мм).

     Прыклады: 4 x 35 х 34;
               45 x 35;
               45;


3.10. вага.

Змест: указваецца агульная вага прадмета;

3.11. кароткае апiсанне прадмета (анатацыя).

Тэкст супадае з апiсаннем у кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду;

3.12. апiсанне знешняга выгляду.

Змест: агульная характарыстыка прадмета вольным тэкстам. Вызначаюцца асноўныя распазнавальныя прыкметы i асаблiвасцi знешняга выгляду, якiя дазваляюць iдэнтыфiкаваць прадмет з шэрагу аналагiчных. Апiсваюцца форма, колер, дэкор, адметныя прыкметы;

3.13. гiсторыя прадмета.

Змест: гiсторыя прадмета i яе iнтэрпрэтацыя. Запiс робiцца вольным тэкстам i можа быць карысным у якасцi асновы для публiкацыi.

Можа быць зафiксавана iнфармацыя 2 вiдаў:

iнфармацыя аб папярэднiх уладальнiках прадмета да таго часу, як ён трапiў у музейны збор;

некаторыя тлумачэннi, якiя тычацца самога прадмета. Напрыклад, больш падрабязнае апiсанне таго, як выкарыстоўваўся прадмет, iнфармацыя аб яго карыстальнiку;

3.14. змест, iканаграфiя.

Змест: змест пiсьмовых крынiц (дакументаў, друкаваных выданняў i iншых), а таксама iканаграфiя - апiсанне тыпалагiчных адзнак, якiя выкарыстаны для стварэння вобразаў, персанажаў i сюжэтных сцэн помнiкаў выяўленчага мастацтва. У апiсанне ўключаюцца толькi асноўныя паняццi без iх iнтэрпрэтацыi.

Прыклад: паясная выява жанчыны ў павароце 3/4 улева.

Заўвага. Апiсанне выконваецца вольным тэкстам;



3.15. колькасць частак.

Змест: фактычная колькасць частак музейнага прадмета, якая была зарэгiстравана ў акце прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне i кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду.

Прыклад: 10;



3.16. стан захаванасцi.

Змест: апiсанне фiзiчнага стану захаванасцi. Фiксуецца агульны стан прадмета i яго частак, ступень яго захаванасцi. Вольным тэкстам пералiчваюцца ўсе пашкоджаннi, iх памеры i месцазнаходжанне. Спачатку пералiчваюцца дэфекты, страты частак з пазначэннем месца i памераў пашкоджанняў асновы матэрыялу (праколы, разрывы, страты), а потым пашкоджанняў без парушэння асновы (згiны, драпiны, забруджванне).

Фiксуецца дата праверкi стану захаванасцi.

     Прыклады: 2007/05/09 добры;
               2003/04/11 здавальняючы;
               2001/05/06 дрэнны;
Право. Новости и документы | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.