Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 01.11.2007 N 44 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музея"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

Содержание

Стр. 2

71. Улiк музейных прадметаў прадугледжвае дзве абавязковыя ступенi:

першасная рэгiстрацыя музейных прадметаў;

навуковая iнвентарызацыя музейных прадметаў.

72. Улiковымi дакументамi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў (далей - улiковыя дакументы) з'яўляюцца:

акт прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 1;

кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўная iнвентарная кнiга), складзеная па форме згодна з дадаткам 3;

кнiга ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў, складзеная па форме згодна з дадаткам 5;

кнiга ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, складзеная па форме згодна з дадаткам 6;

кнiга ўлiку прадметаў часовага захоўвання, складзеная па форме згодна з дадаткам 7;

акт прыёму на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 9;

акт прыёму на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 11;

акт звароту з часовага захоўвання, складзены па форме згодна з дадаткам 15;

акт перадачы на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 18;

акт перадачы на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 19;

акт унутрымузейнай перадачы, складзены па форме згодна з дадаткам 20;

iнвентарная кнiга, складзеная па форме згодна з дадаткам 22;

журнал рэгiстрацыi актаў прыёму на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 23;

журнал рэгiстрацыi актаў прыёму на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 25;

журнал рэгiстрацыi актаў прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 26;

журнал рэгiстрацыi актаў звароту з часовага захоўвання, складзены па форме згодна з дадаткам 28;

журнал рэгiстрацыi актаў перадачы на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 30;

журнал рэгiстрацыi актаў перадачы на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 31;

журнал рэгiстрацыi актаў унутрымузейнай перадачы, складзены па форме згодна з дадаткам 32;

журнал рэгiстрацыi пратаколаў фондава-закупачнай камiсii, складзены па форме згодна з дадаткам 33;

акт на скасаванне старых iнвентарных кнiг, складзены па форме згодна з дадаткам 35;

акт зверкi наяўнасцi музейных прадметаў з улiковай дакументацыяй згодна з дадаткам 36.

73. Улiковыя дакументы вядуцца на электронных носьбiтах з дапамогай аўтаматызаванай музейнай сiстэмы (далей - АМС).

74. Улiковыя дакументы музея, выкананыя ў рэжыме АМС, раздрукоўваюцца з базы даных, захоўваюцца ў друкаваным выглядзе i дадаткова - на знешнiх электронных носьбiтах. Перыядычнасць раздрукоўкi i капiравання на электронных носьбiтах адбываецца па меры запаўнення ўлiковых дакументаў.

75. Улiковыя дакументы павiнны запаўняцца дакладна, без неабгрунтаваных выпраўленняў.

76. Выпраўленне запiсаў ва ўлiковых дакументах дапускаецца толькi ў выключных выпадках пры дапушчэннi недакладнасцей цi памылак. Пры неабходнасцi ўнясення выпраўленняў прымаецца адпаведнае рашэнне ФЗК, вядзецца электронны журнал фiксацыi выпраўленняў у кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду згодна з дадаткам 39 да дадзенай Iнструкцыi, у якiм фiксуюцца даныя аб выпраўленнях. Журнал раздрукоўваецца ў канцы справаздачнага года. Запiсы аб выпраўленнях завяраюцца подпiсам кiраўнiка музея i пячаткай музея.

Ва ўлiковых дакументах, аформленых на папяровых носьбiтах, выпраўленнi ў запiсах, зробленых па рашэннi ФЗК, выконваюцца чырвонымi чарнiламi. Пры гэтым старыя запiсы закрэслiваюцца адной рысай, новыя запiсы павiнны добра чытацца. Выпраўленне завяраецца подпiсам кiраўнiка музея, галоўнага захавальнiка, пячаткай музея.



Глава 8

ПАРАДАК ПРЫЁМУ ПРАДМЕТАЎ МУЗЕЙНАГА ЗНАЧЭННЯ, МУЗЕЙНЫХ

ПРАДМЕТАЎ НА ЧАСОВАЕ I ПАСТАЯННАЕ ЗАХОЎВАННЕ



77. Прадметы музейнага значэння, якiя паступаюць у музей у працэсе камплектавання, павiнны быць прыняты i аформлены па актах прыёму на часовае захоўванне i падрыхтаваны для разгляду на ФЗК.

78. Музейны работнiк, якi праводзiць камплектаванне музейнага фонду, складае акт прыёму на часовае захоўванне.

Захоўванне ў музеi прадметаў музейнага значэння, якiя не аформлены актамi прыёму на часовае захоўванне, забараняецца.

79. Пры неабходнасцi, калi прадмет патрабуе дадатковай атрыбуцыi, да акта прыёму на часовае захоўванне прыкладаецца заключэнне спецыялiстаў або экспертнай камiсii, заверанае подпiсам адказнай асобы i пячаткай арганiзацыi, якая праводзiла экспертызу.

80. Для археалагiчных матэрыялаў да акта прыёму на часовае захоўванне прыкладаецца палявы або калекцыйны вопiс прадметаў, якi складаецца арганiзацыяй, што праводзiла археалагiчныя раскопкi.

81. Акты прыёму на часовае захоўванне падлягаюць рэгiстрацыi ў журнале рэгiстрацыi актаў прыёму на часовае захоўванне. Запiсы вядуцца на працягу года, затым журнал раздрукоўваецца, падшываецца ў асобную справу, прашнуроўваецца, завяраецца подпiсам галоўнага захавальнiка i пячаткай музея.

Акты прыёму на часовае захоўванне з'яўляюцца падставай для запiсу ў кнiгу ўлiку прадметаў часовага захоўвання.

82. Исключен.

83. Исключен.

84. Нумар акта прыёму на часовае захоўванне прысвойвае загадчык сектара ўлiку або навуковы супрацоўнiк, адказны за ўлiк музейных фондаў, адразу ў базе даных. Нумарацыя актаў прыёму на часовае захоўванне штогод пачынаецца з першага нумара. У канцы кожнага каляндарнага года акты прыёму на часовае захоўванне нумаруюцца па лiстах, падшываюцца ў храналагiчным парадку ў асобную справу, прашнуроўваюцца, завяраюцца подпiсамi галоўнага захавальнiка, кiраўнiка музея i пячаткай музея.

85. Навуковы супрацоўнiк музея, якi выявiў i прыняў прадметы музейнага значэння ў музей па акце прыёму на часовае захоўванне да перадачы iх сакратару ФЗК, нясе адказнасць за iх захоўванне.

86. Исключен.

87. Сакратар ФЗК прымае прадметы музейнага значэння па актах прыёму на часовае захоўванне ад навуковых супрацоўнiкаў музея разам з суправаджальнымi дакументамi (легенда, экспертнае заключэнне спецыялiстаў, даведка, вопiс (па неабходнасцi) i iншыя матэрыялы). Сакратар ФЗК з'яўляецца адказным за вядзенне пратакола ФЗК i журнала рэгiстрацыi пратаколаў ФЗК.

88. ФЗК вызначае статус прадметаў музейнага значэння. У 15-дзённы тэрмiн пасля пасяджэння ФЗК складаецца пратакол ФЗК згодна з дадаткам 40, якi раздрукоўваецца, падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii, зацвярджаецца кiраўнiком i завяраецца пячаткай музея.

89. Для прадметаў, якiя па рашэннi ФЗК павiнны быць уключаны ў музейны фонд, прысвойваюцца iдэнтыфiкацыйныя нумары, складаюцца акты прыёму на пастаяннае захоўванне. Яны раздрукоўваюцца ў двух (пры дарэннi), трох (пры закупцы) экзэмплярах, падпiсваюцца галоўным захавальнiкам i здатчыкам (фiзiчнай цi юрыдычнай асобай) i завяраюцца пячаткай музея.

Нумарацыя актаў прыёму на пастаяннае захоўванне фармiруецца год ад году, пачынаючы з першага нумара.

Нумар акта прыёму на пастаяннае захоўванне прысвойвае загадчык сектара ўлiку або навуковы супрацоўнiк, адказны за ўлiк музейных фондаў, адразу ў базе даных.

90. Адзiн экзэмпляр акта прыёму на пастаяннае захоўванне знаходзiцца ў музеi, другi (у выпадку закупкi) - перадаецца ў бухгалтэрыю, трэцi - асобе, у якой набыты прадмет (далей - здатчык).

91. Пры закупцы альбо дарэннi прадметаў музейнага значэння ад фiзiчных асоб пасля пасяджэння ФЗК разам з актам прыёму на пастаяннае захоўванне афармляецца адпаведна дагавор куплi-продажу альбо дагавор дарэння ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.

92. Неабходнасць набыцця антыкварных прадметаў, рарытэтных выданняў, у тым лiку праз букiнiстычную або антыкварную краму, папярэдне вырашае ФЗК. Пры набыццi прадметаў музейнага значэння праз букiнiстычную або антыкварную краму выпiсваецца рахунак, якi перадаецца ў бухгалтэрыю музея цi бухгалтэрыю арганiзацыi, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. Аплата ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.

93. Акты прыёму на пастаяннае захоўванне разам з пратаколам ФЗК з'яўляюцца падставай для ўнясення адпаведнага запiсу ў кнiгу паступленняў асноўнага фонду, кнiгу ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i iншыя ўлiковыя дакументы.

94. Кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (далей - КП), як i iншая ўлiковая дакументацыя, вядзецца ў электронным выглядзе. Яна раздрукоўваецца па меры запiсу новых паступленняў, нумаруецца i падшываецца ў асобную справу. Кожны выведзены тэкст падпiсваецца галоўным захавальнiкам, кiраўнiком музея i завяраецца пячаткай музея.

У канцы кожнага каляндарнага года КП пераплятаецца ў асобны том цi некалькi тамоў, прашнуроўваецца i падпiсваецца на тытульным лiсце кiраўнiком музея, завяраецца пячаткай музея.

95. На перыяд пераходу на аўтаматызаваную сiстэму ўлiку дазваляецца вядзенне КП на папяровых носьбiтах. У гэтым выпадку яна да запаўнення павiнна быць пранумаравана, прашнуравана, зацверджана подпiсам галоўнага захавальнiка, кiраўнiка музея, заверана пячаткай музея.

96. Скарочаная назва музея i парадкавы нумар па КП прастаўляюцца на кожным музейным прадмеце.

97. Усе музейныя прадметы падлягаюць абавязковай фотафiксацыi.

98. Да запiсу музейнага прадмета ў КП i надання яму ўлiковых абазначэнняў забараняецца выдача яго ў карыстанне.

99. Скарбы, а таксама прыватныя калекцыi, недзялiмыя комплексы i наборы рэчаў, якiя перадаюцца ў музей, захоўваюцца ў поўным складзе i не могуць змешвацца з iншымi прадметамi. Кожнаму музейнаму прадмету, якi ўваходзiць у склад скарбу цi прыватнай калекцыi (набору рэчаў), прысвойваецца асобнае ўлiковае абазначэнне, а ў базе даных у полi "Агульнае прадметнае iмя" ў адпаведнасцi са структурай навуковага апiсання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41 фiксуецца прыналежнасць дадзенага прадмета да таго цi iншага скарбу цi прыватнай калекцыi (набору рэчаў).

100. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi пасля рэгiстрацыi ў КП перадаюцца на матэрыяльна адказнае захоўванне навуковым супрацоўнiкам - адказным захавальнiкам калекцый па актах прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне.

Па актах прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне музейныя прадметы перадаюцца з фондаў музея на экспазiцыю (выстаўку) наглядчыку экспазiцыi (выстаўкi).

101. Падставай для афармлення акта прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне з'яўляецца акт прыёму на пастаяннае захоўванне i пратакол ФЗК.

102. Акты прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне падпiсваюцца асобамi, якiя здалi i прынялi прадметы, вiзiруюцца галоўным захавальнiкам, зацвярджаюцца кiраўнiком i завяраюцца пячаткай музея. Яны складаюцца ў двух экзэмплярах: першы застаецца ў аддзеле ўлiку, другi - перадаецца адказнаму захавальнiку музейнай калекцыi.

103. Акты прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне рэгiструюцца ў спецыяльным журнале рэгiстрацыi актаў прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне ў парадку скразной нумарацыi.



Глава 9

ПАРАДАК ВЯРТАННЯ ПРАДМЕТАЎ МУЗЕЙНАГА ЗНАЧЭННЯ, МУЗЕЙНЫХ

ПРАДМЕТАЎ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

З ЧАСОВАГА ЗАХОЎВАННЯ



104. У выпадку, калi ФЗК адмаўляецца ад набыцця прадмета музейнага значэння, ён вяртаецца ўладальнiку асабiста, аб чым складаецца акт звароту з часовага захоўвання. Адзiн экзэмпляр акта звароту з часовага захоўвання перадаецца ўладальнiку, а другi - застаецца ў музеi.

105. Акты звароту рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi актаў звароту з часовага захоўвання.



Глава 10

НАВУКОВАЯ IНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ



106. Усе музейныя прадметы асноўнага фонду падлягаюць навуковай iнвентарызацыi, якая з'яўляецца асноўнай формай iх даследавання, навуковага апiсання i атрыбуцыi.

107. У працэсе навуковай iнвентарызацыi музейныя прадметы сiстэматызуюцца па групах у адпаведнасцi з прынятай i зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў. Класiфiкацыя музейных прадметаў распрацоўваецца музеем у адпаведнасцi з парадкам класiфiкацыi музейных прадметаў.

108. Згодна з зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў i колькасцю асноўных груп усе музейныя прадметы асноўнага фонду размяркоўваюцца памiж адпаведнымi музейнымi калекцыямi. Кожная музейная калекцыя мае сваю iнвентарную кнiгу i шыфр.

109. Навуковы супрацоўнiк музея, якi атрымаў музейны прадмет для навуковага даследавання, у аптымальны тэрмiн вывучае прадмет, праводзiць яго навуковае апiсанне ў базе даных у адпаведнасцi са структурай навуковага апiсання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41.

Пры вядзеннi ўлiковай дакументацыi ў аўтаматызаваным рэжыме iнвентарныя кнiгi музейных калекцый i навуковы пашпарт музейнага прадмета згодна з дадаткам 42 фармiруюцца на падставе iнфармацыi, уведзенай у базу даных музея.

Працэс навуковага апiсання музейнага прадмета каардынуецца i кантралюецца галоўным захавальнiкам цi намеснiкам кiраўнiка музея па навуковай рабоце.

110. Аб'ём раздрукаванай iнвентарнай кнiгi, перыядычнасць перанясення электроннай версii на папяровы носьбiт вызначаюцца ўнутрымузейнай iнструкцыяй. Раздрукаваная iнвентарная кнiга павiнна быць падшыта ў асобную справу, прашнуравана, старонкi пранумараваны. Яна павiнна быць падпiсана галоўным захавальнiкам, кiраўнiком музея i заверана пячаткай музея.

111. На перыяд пераходу на аўтаматызаваную сiстэму ўлiку дазваляецца вядзенне iнвентарных кнiг музейных калекцый i навуковых пашпартоў музейных прадметаў на папяровых носьбiтах. У гэтым выпадку iнвентарная кнiга да запаўнення павiнна быць пранумаравана, прашнуравана, зацверджана подпiсам галоўнага захавальнiка, кiраўнiка музея, заверана пячаткай музея.

У рукапiсным варыянце iнвентарныя кнiгi i навуковы пашпарт музейнага прадмета запаўняюцца ў адпаведнасцi з формамi, якiя дадаюцца да дадзенай Iнструкцыi.

112. Усе акты, кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кнiга ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, кнiга ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў, iнвентарныя кнiгi, пратаколы ФЗК i iншыя ўлiковыя дакументы складаюць архiў улiкова-захавальнiцкай дакументацыi, якi захоўваецца ў асобным памяшканнi або металiчнай шафе, што апламбiруюцца ў канцы працоўнага дня. Доступ да ўлiковай дакументацыi кантралюецца галоўным захавальнiкам, загадчыкам аддзела ўлiку музея.

Вынас усiх пералiчаных дакументаў i кнiг за межы музея забараняецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.



Глава 11

ПАРАДАК ПЕРАДАЧЫ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ,

НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ НА ЧАСОВАЕ

I ПАСТАЯННАЕ ЗАХОЎВАННЕ



113. Перадача музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, ад аднаго музея да iншага i ад музея да iншай арганiзацыi на часовае захоўванне тэрмiнам да аднаго года ажыццяўляецца на падставе дамоўленасцi памiж iмi, а для дзяржаўных музеяў, зарэгiстраваных як юрыдычныя асобы, таксама пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу заснавальнiка музея.

Перадача на часовае захоўванне тэрмiнам да аднаго года музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi 0, 1, 2-й катэгорыi, а таксама тых, што стаяць на спецыяльным улiку, ажыццяўляецца з пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства культуры.

114. Асноўнымi дакументамi для перадачы музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне iншым музеям i арганiзацыям з'яўляюцца:

акт перадачы на часовае захоўванне;

гарантыйнае пiсьмо ад музея цi iншай арганiзацыi, якой перадаюцца музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя матэрыялы;

даверанасць на асобу, якой выдаюцца музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя матэрыялы.

115. Забараняецца перадача музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, якiя знаходзяцца на часовым захаваннi, iншым музеям i арганiзацыям без згоды iх уладальнiка.

116. Пры стварэннi выстаўкi або экспазiцыi ў музеi i яго фiлiялах музейныя прадметы i навукова-дапаможныя матэрыялы выдаюцца па акце ўнутрымузейнай перадачы.

117. Iншы рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў унутры музея (перадача ў фоталабараторыю, для навуковай работы або напiсання навуковых пашпартоў, для правядзення работ па кансервацыi i рэстаўрацыi) ажыццяўляецца з дазволу галоўнага захавальнiка i афармляецца таксама актам унутрымузейнай перадачы.

Акты ўнутрымузейнай перадачы рэгiструюцца ў спецыяльным журнале рэгiстрацыi актаў унутрымузейнай перадачы.

118. Кантроль за своечасовым вяртаннем музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў, якiя былi прыняты або выдадзены на часовае захоўванне, вядзе загадчык сектара ўлiку або адказны навуковы супрацоўнiк музея.

119. Па сканчэннi тэрмiну перадачы музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне ён можа быць падоўжаны ў парадку, пазначаным у пункце 113, але не болей чым на адзiн год.

120. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя матэрыялы, якiя не ўвайшлi ў экспазiцыю цi ў склад выстаўкi, вяртаюцца ў музейныя фонды на працягу трох дзён пасля адкрыцця выстаўкi, экспазiцыi.

У выключных выпадках, калi музейныя прадметы або музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя матэрыялы былi выдадзены на выстаўку, якая экспануецца на далёкай адлегласцi ад музея, тэрмiн iх вяртання можа быць падоўжаны па ўзгадненнi з галоўным захавальнiкам i кiраўнiком музея на перыяд, якi патрабуецца для iх вяртання.

121. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд, вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

122. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, могуць перадавацца ад аднаго дзяржаўнага музея да другога ў парадку унiверсальнай правапераемнасцi, у выпадку абмену на iншы музейны прадмет i музейную калекцыю цi iншым спосабам, якi не супярэчыць заканадаўству, толькi па дамоўленасцi памiж музеямi або юрыдычнымi асобамi, структурнымi падраздзяленнямi якiх з'яўляюцца музеi, i з дазволу Мiнiстэрства культуры ў форме загада.

123. Перадача музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, ад аднаго музея да iншага i ад музея да iншай арганiзацыi на пастаяннае захоўванне ажыццяўляецца па актах перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне, якiя рэгiструюцца ў журнале актаў перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне.



Глава 12

ПАРАДАК ЗВАРОТУ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ

КАЛЕКЦЫЙ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ЯКIЯ БЫЛI

ПЕРАДАДЗЕНЫ НА ЧАСОВАЕ ЗАХОЎВАННЕ



124. Вяртанне музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў, якiя былi перададзены на часовае захоўванне, ажыццяўляецца па актах звароту з часовага захоўвання.

125. Акты звароту з часовага захоўвання рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi актаў звароту з часовага захоўвання.



Глава 13

ПАРАДАК ВЫКЛЮЧЭННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З МУЗЕЙНАГА ФОНДУ

РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ



126. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi яны:

пашкоджаны ў такой ступенi, што iх немагчыма рэстаўрыраваць;

страцiлi сваю культурную, гiстарычную, навуковую i (або) мастацкую вартасць;

страчаны або знiшчаны ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў;

выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi;

знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея i выключаюцца на падставе пiсьмова аформленай заявы гэтага музея;

абменьваюцца згодна з заканадаўствам на iншы музейны прадмет, якi знаходзiцца ў замежным музеi, або прадмет музейнага значэння цi на iншую музейную калекцыю, якiя знаходзяцца ў замежным музеi.

127. Для прыняцця рашэння аб выключэннi музейных прадметаў i музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь музей або юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, падае ў Мiнiстэрства культуры заяву, у якой пазначаны прычыны выключэння музейных прадметаў i музейных калекцый, прадугледжаныя ў пункце 126 дадзенай Iнструкцыi, адпаведную выпiску з пратакола фондава-закупачнай камiсii музея (для дзяржаўных музеяў), а таксама вопiс музейных прадметаў i музейных калекцый, што падлягаюць выключэнню. Пры разглядзе пытанняў аб выключэннi музейных прадметаў i музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь пасяджэнне фондава-закупачнай камiсii музея адбываецца з абавязковым удзелам прадстаўнiка дзяржаўнага органа кiравання па падпарадкаваннi музея. Рашэнне аб выключэннi музейных прадметаў i музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прымае Мiнiстэрства культуры ў форме загада.

128. Загад Мiнiстэрства культуры з'яўляецца падставай выключэння музейных прадметаў з КП i iнвентарных кнiг музея.

129. Адзнака аб выключэннi музейнага прадмета з КП, iнвентарных кнiг робiцца ў графе "Заўвагi" са спасылкай на загад Мiнiстэрства культуры, падпiсваецца галоўным захавальнiкам i завяраецца пячаткай музея.

130. Забараняецца выкарыстанне iнвентарных нумароў, вызваленых пасля выключэння музейных прадметаў, для запiсу iншых музейных прадметаў.

131. Перавод музейнага прадмета з адной iнвентарнай кнiгi ў iншую i адпаведна змена iнвентарнага нумара i шыфра робяцца па рашэннi ФЗК, якое зацвярджаецца кiраўнiком музея пры ўмове, што музейны прадмет застаецца ў асноўным фондзе.

132. Замена старых iнвентарных кнiг новымi магчыма толькi ў выключных выпадках, калi кнiгi прыйшлi ў дрэнны стан i не падлягаюць узнаўленню, i з дазволу Мiнiстэрства культуры. Пры атрыманнi дазволу i пасля завяршэння работы па замене старых iнвентарных кнiг складаецца акт на скасаванне старых iнвентарных кнiг згодна з дадаткам 35. Акт зацвярджаецца кiраўнiком музея.

133. У акце на скасаванне старых iнвентарных кнiг дакладна фiксуюцца дата, дакументы, на падставе якiх адбылася замена кнiг, прычына замены, апроч таго, у акце павiнны быць адзначаны:

колькасць нумароў, перанесеных у новыя кнiгi;

колькасць нумароў, раней выключаных;

колькасць страчаных нумароў.

134. Акт на скасаванне старых iнвентарных кнiг складаецца ў 2 экзэмплярах: першы захоўваецца ў аддзеле фондаў музея, другi - перадаецца Мiнiстэрству культуры.

Да зацвярджэння акта на скасаванне старых iнвентарных кнiг дзеючым лiчыцца стары iнвентар.

135. Калi музей мае музейныя прадметы, адносна якiх ёсць доказы, што яны трапiлi да яго ў калекцыю з парушэннем нормаў мiжнародных дагавароў Рэспублiкi Беларусь, музей павiнен спрыяць вяртанню гэтых прадметаў у краiну паходжання.



Глава 14

УЛIК ФОНДУ НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

I ФОНДУ СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



136. Матэрыялы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў акцiруюцца па формах актаў прыёму на пастаяннае захоўванне згодна з дадаткам 9 i заносяцца ў кнiгу ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў згодна з дадаткам 6 (далей - кнiга НД).

137. Матэрыялы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў навуковай iнвентарызацыi не падлягаюць.

138. Выдача матэрыялаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у часовае i пастаяннае захоўванне i выключэнне iх з кнiгi НД праводзiцца паводле рашэння ФЗК i загада кiраўнiка музея.

139. Перавод матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд праводзiцца па рашэннi ФЗК, перавод з асноўнага фонду у фонд навукова-дапаможных матэрыялаў магчымы пасля прыняцця рашэння аб выключэннi музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь паволе загада Мiнiстэрства культуры.

140. Сыравiнныя матэрыялы заносяцца ў кнiгу ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў згодна з дадаткам 5 i ў залежнасцi ад вынiкаў далейшай апрацоўкi па рашэннi ФЗК заносяцца ў асноўны фонд цi фонд навукова-дапаможных матэрыялаў.

141. Абрэвiятура музея i парадкавы нумар па кнiзе ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i кнiзе ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў прастаўляюцца на прадмеце.

142. Выключэнне прадметаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i фонду сыравiнных матэрыялаў ажыццяўляецца паводле пiсьмовага загада кiраўнiка музея на падставе рашэння ФЗК.



Глава 15

ПАРАДАК УЛIКУ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ,

НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ I СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ У ФIЛIЯЛАХ МУЗЕЯ



143. У музеях, якiя маюць фiлiялы, вядзецца цэнтралiзаваны ўлiк музейных фондаў у галаўным музеi.

144. У асобных выпадках, калi фiлiялы маюць значныя гiстарычна сфармiраваныя зборы, дапускаецца асобны ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў непасрэдна ў фiлiяле, якi вядзецца ў адпаведнасцi з правiламi, вызначанымi дадзенай Iнструкцыяй. Рашэнне аб вядзеннi фiлiялам музея асобнага ўлiку музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў прымаецца кiраўнiком музея i афармляецца загадам.

База даных музейных фондаў фiлiяла музея павiнна мець электронную копiю ў галаўным музеi, у якой даныя пастаянна абнаўляюцца.

145. Зводныя даныя пра рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў у фiлiяле (выдадзеных i прынятых на пастаяннае захоўванне) фiксуюцца ў гадавой справаздачы галаўнога музея вышэйстаячай арганiзацыi ў адпаведнасцi з падпарадкаваннем.



Глава 16

ЗВЕРКА НАЯЎНАСЦI МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ,

НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ З УЛIКОВАЙ ДАКУМЕНТАЦЫЯЙ



146. Музеi абавязаны сiстэматычна праводзiць зверку наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў з улiковай дакументацыяй (далей - зверка наяўнасцi).

147. Музеi, якiя маюць калекцыi да 3 тысяч адзiнак, зверку наяўнасцi музейных прадметаў праводзяць штогод.

148. Музеi, калекцыi якiх складаюць 3 тысячы i больш адзiнак, штогод праводзяць зверку наяўнасцi музейных прадметаў па музейных калекцыях у адпаведнасцi з планам, зацверджаным кiраўнiком музея.

Зверка наяўнасцi навукова-дапаможных матэрыялаў адбываецца ў адпаведнасцi з планам, зацверджаным кiраўнiком музея. Вынiкi зверкi фiксуюцца па актах, зацверджаных кiраўнiком музея.

149. Зверку наяўнасцi праводзiць камiсiя ў складзе не меней 3 чалавек, прызначаная загадам кiраўнiка музея.

150. Канчатковыя вынiкi зверкi наяўнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый з улiковай дакументацыяй фiксуюцца ў акце зверкi наяўнасцi музейных прадметаў з улiковай дакументацыяй згодна з дадаткам 36, якi падпiсваецца членамi камiсii, галоўным захавальнiкам фондаў i зацвярджаецца кiраўнiком музея.

151. У выпадку, калi ў вынiку зверкi выяўлены недахоп музейных прадметаў, акт зверкi накiроўваецца ў вышэйстаячую арганiзацыю з дадаткам усёй неабходнай дакументацыi i тлумачальнай запiскай кiраўнiка музея аб прычынах страты i прынятых мерах.



Глава 17

УЛIКОВЫЯ АБАЗНАЧЭННI (IДЭНТЫФIКАЦЫЙНЫЯ НУМАРЫ)



152. Адначасова з занясеннем музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў у КП, кнiгу НД i iнвентарныя кнiгi на iх прастаўляюцца ўлiковыя абазначэннi (iдэнтыфiкацыйныя нумары): абрэвiятура музея, нумар па КП альбо па кнiзе НД, нумар па iнвентарнай кнiзе.

153. Прадметы, якiя не маюць iдэнтыфiкацыйных нумароў, не могуць знаходзiцца ў фондасховiшчах музея, экспанавацца, перадавацца для экспанавання ў iншыя музеi i арганiзацыi, публiкавацца.

154. Iдэнтыфiкацыйны нумар наносiцца на тую частку музейнага прадмета, якая не будзе бачнай пры яго экспанаваннi.

155. У выпадку немагчымасцi праставiць улiковыя абазначэннi непасрэдна на музейным прадмеце iх прастаўляюць на яго аздабленнi (раме, футарале, канверце, паспарту i гэтак далей) у выглядзе этыкеткi цi ярлыка, якi мацуецца да прадмета.

156. Усе старыя этыкеткi, iдэнтыфiкацыйныя нумары на музейных прадметах скасуюцца пры замене iх новымi, але скасоўваюцца ўмоўным знакам (касым крыжом) чорнай тушшу, для графiкi - графiтным алоўкам, пры гэтым яны павiнны лёгка чытацца. Ярлыкi, этыкеткi i надпiсы старых збораў, якiя адлюстроўваюць гiсторыю прадмета, скасаванню не падлягаюць.

157. Прадметы, якiя паступiлi ў музей на часовае захоўванне, шыфруюцца спрошчанай тэхнiкай:

на карцiнах шыфры наносяцца алоўкам на падрамнiку;

малюнках, гравюрах - на адгорце графiтным алоўкам;

скульптурах, керамiчных i металiчных вырабах, на тканiнах прымацоўваюцца ярлыкi з улiковымi абазначэннямi.

158. На карцiнах iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца белай фарбай на нiжняй планцы падрамнiка ў левым вугле, без падрамнiка - на адваротным баку палатна ў левым нiжнiм вугле. На карцiнах, памер якiх вельмi вялiкi, улiковыя абазначэннi прастаўляюцца зверху i знiзу.

На iконах (дошках) шыфр i нумар прастаўляюцца белай (светлай) фарбай на тарцы або на адваротным баку дошкi. На двухбаковай iконе шыфр прастаўляецца на тарцы.

159. Акварэлi, малюнкi, гравюры, плакаты маркiруюцца штампам на адваротным баку прадмета ў левым нiжнiм вугле, нумары наносяцца графiтным алоўкам. На малюнках, уманцiраваных у раму, паспарту або акантоўку, шыфр i нумар дублююцца на акантоўцы. У выпадку асаблiва складанай манцiроўкi, калi раскантоўка можа прывесцi да пашкоджання прадмета, iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца на акантоўцы прадмета, аб чым робiцца адпаведная адзнака ў графе "Заўвагi" ў iнвентарнай кнiзе.

Для гравюр i малюнкаў на тонкай i празрыстай або старой паперы напiсанне нумароў дазваляецца толькi на акантоўцы цi манцiроўцы.

На графiчных творах забараняецца рабiць надпiсы чарнiлам, тушшу або хiмiчным алоўкам.

160. Рукапiсы маркiруюцца толькi мiнiяцюрным штампам. Iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца графiтным алоўкам.

161. Кнiгi, часопiсы, альбомы з малюнкамi цi фотаздымкамi шыфруюцца на адваротным баку тытульнага лiста ў правым нiжнiм вугле. На адваротным баку кожнага лiста альбома таксама прастаўляецца iдэнтыфiкацыйны нумар.

162. Да iкон з металу, крыжоў, а таксама мiнiяцюр, дробных прадметаў, на якiх немагчыма праставiць нумары непасрэдна на прадмеце, прымацоўваюць этыкеткi з шчыльнага кардону суравой нiткай.

163. На скульптуры (дрэва, мармур, метал) нумары ставяцца ззаду злева ў нiжнiм вугле плiнта алейнай фарбай. На дробнай скульптуры ўлiковыя абазначэннi прастаўляюцца на паддоне.

164. На прадметах з керамiкi, шкла, дрэва iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца на паддоне чорнай тушшу i пакрываецца празрыстым лакам, пры гэтым клеймы i маркi, якiя маюцца на прадмеце, павiнны чытацца.

165. На прадметах, якiя адчыняюцца (скрынках, табакерках i iншых), улiковыя нумары ставяцца ўнутры.

166. Манеты, медалi, гемы маркiруюцца на манцiроўцы i на ўпакоўцы (канвертах, футаралах, скрынках).

167. На тканiнах этыкетка са светлай матэрыi прышываецца з адваротнага боку ў левым вугле (дываны, ручнiкi, паясы i iншыя), да прадметаў (спаднiцы, кашулi) этыкетка прышываецца да нiжняга краю споду. Iдэнтыфiкацыйны нумар на этыкетцы прастаўляецца чорнай тушшу.

168. На мэблi iдэнтыфiкацыйны нумар наносiцца фарбай ззаду цi пад сядзеннем, з тыльнага боку або да асноўнай рамы (для сталоў). Для этыкеткi выбiраецца месца, не пакрытае лакам.

169. На аўдыёвiзуальных матэрыялах улiковыя абазначэннi прастаўляюцца тушшу на ўпакоўцы. На фотаадбiтках - на адвароце ў левым нiжнiм вугле. На негатывах памерам меней за 9 x 12 мм iдэнтыфiкацыйныя нумары прастаўляюцца на канверце. На негатывах вялiкiх памераў дазваляецца ставiць улiковыя абазначэннi тушшу на палях з эмульсiйнага боку цi на ўчастку памiж перфарацыйнымi адтулiнамi на перфарыраванай плёнцы.

170. На агнястрэльнай зброi iдэнтыфiкацыйны нумар наносiцца на затворнай каробцы цi на ўнутраным баку спускавой планкi; на халоднай зброi - на эфесе, або на чаранку, або на спецыяльным металiчным жэтоне. На металiчных прадметах - эмалевай фарбай.

171. Музейныя прадметы, якiя адносяцца да натуральна-гiстарычных крынiц, маркiруюцца:

тушкi жывёл - на спецыяльных падвясных ярлыках;

чучалы - на падстаўках, на прэпаратах, якiя заключаны ў слоiкi цi пастаянныя футаралы, звонку слоiка цi футарала;

гербарныя лiсты - на кожным лiсце ўнiзе злева; на гербарных лiстах, сабраных у альбом, - на першым лiсце альбома;

Право. Новости и документы | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.