Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 01.11.2007 N 44 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музея"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

Содержание

Стр. 17

2.7. разгляд i вырашэнне пытанняў улiку музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў:

увядзенне ў навуковы ўжытак новых iнвентарных кнiг;

змяненне iдэнтыфiкацыйных нумароў музейных прадметаў;

удакладненне запiсаў аб колькасцi прадметаў у iнвентарных кнiгах;

выпраўленнi ва ўлiковай дакументацыi музея;

2.8. разгляд прапаноў i абгрунтаванняў аб выключэннi з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь музейных прадметаў з асноўнага фонду, iх пераводзе ў фонд навукова-дапаможных матэрыялаў i хадайнiцтве перад Мiнiстэрствам культуры па пытаннях выключэння гэтых музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь у выпадку наяўнасцi прычын, вызначаных заканадаўствам;

2.9. разгляд пытанняў аб пераводзе часткi навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны;

2.10. разгляд i ўзгадненне лакальных нарматыўных актаў: унутрымузейных iнструкцый, палажэнняў аб захавальнiцкiх аддзелах, сектарах.

3. Камiсiя нясе адказнасць за прыняцце рашэння аб набыццi i выключэннi музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

4. Камiсiя ствараецца загадам кiраўнiка музея або юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзiць музей як структурнае падраздзяленне. У яе склад уваходзяць высокаквалiфiкаваныя навуковыя супрацоўнiкi i рэстаўратары.

5. Камiсiю ўзначальвае намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце, а ў выпадку яго адсутнасцi - галоўны захавальнiк.

6. Колькасны склад камiсii вызначаецца кiраўнiком музея. Да работы камiсii могуць прыцягвацца квалiфiкаваныя эксперты розных спецыялiзацый з iншых музейных i навуковых устаноў.

7. Сакратаром камiсii прызначаецца загадчык аддзела ўлiку фондаў, а ў выпадку яго адсутнасцi - адзiн з членаў камiсii.

8. Адказнасць за вядзенне i належнае ўтрыманне ўсiх дакументаў камiсii ўскладаецца на яе сакратара.

9. Пасяджэннi камiсii адбываюцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў 2 месяцы.

10. Камiсiя прымае рашэннi пры наяўнасцi не менш за 2/3 яе складу большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi членаў камiсii. Рашэннi камiсii афармляюцца пратаколам. Пры спрэчных пытаннях да пратакола дадаюцца меркаваннi асобных членаў камiсii.

11. У пратаколе ўказваюцца прозвiшчы ўсiх прысутных членаў камiсii i запрошаных экспертаў.

12. Рашэннi камiсii фiксуюцца ў пратаколе па вынiках абмеркавання з адзнакай аднясення музейных прадметаў да адпаведнага фонду. У канцы пратакола робiцца падрабязны вынiковы запiс аб агульнай колькасцi прадметаў, якiя прымаюцца ў музейны фонд.

13. Пратакол падпiсваецца старшынёй, сакратаром, усiмi прысутнымi членамi камiсii, зацвярджаецца кiраўнiком музея i замацоўваецца пячаткай.

14. Пратаколы камiсii нумаруюцца i рэгiструюцца ў журнале ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2007 г. N 44.

Пратаколы камiсii захоўваюцца разам з улiковымi дакументамi музейных прадметаў.



Право. Новости и документы | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.