Право Беларуси. Новости и документы


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 01.11.2007 N 44 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музея"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года. Архив) обновление

Документы на NewsBY.org

Содержание

Стр. 4

259. Шафы, камоды, куфры i скрынi, у якiх захоўваецца тканiна, неабходна сiстэматычна праветрываць, чысцiць i абцiраць.

260. Пазбаўленне тканiн ад пылу робiцца з перасцярогай ад пашкоджанняў i пад наглядам рэстаўратараў.

261. Вырабы са скуры захоўваюцца ў шафах, пры вытворчасцi якiх не ўжывaлicя драўлянастружкавыя плiты.

262. Адзенне са скуры захоўваецца на плечыках з ватнымi пракладкамi.

263. Галаўныя ўборы i абутак са скуры кладуцца ў асобныя скрынкi на балванках адпаведнай формы.

264. Плоскiя прадметы перакладаюцца паперай або тканiнай.

265. Музейныя прадметы з косцi захоўваюцца ў зашклёных шафах, якiя перасцерагаюць ад пранiкнення пылу, у светлых памяшканнях.

266. Мiнiяцюры на слановай косцi, якiя намаляваны акварэллю, захоўваюцца пад шклом у аправе цi ў акантоўцы, што пазбаўляе ix ад прамога ўздзеяння святла i ахоўвае фарбы.

267. Забараняецца выкарыстоўваць вiльготныя анучы для выцiрання пылу на прадметах з косцi. З мiнiяцюр пыл выводзiцца выключна мастаком-рэстаўратарам.



Глава 30

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З ДРЭВА



268. Драўляная скульптура, куфэркi вялiкiх памераў, праснiцы i аналагiчныя прадметы захоўваюцца на стэлажах альбо на палiцах, якiя пакрыты лiнолеумам цi пластыкам.

269. Драўляная разьба, рэшткi будаўнiчага дэкору, драўляныя алтарныя брамы i iншыя буйныя прадметы захоўваюцца развешанымi на стэндах або спецыяльных кантэйнерах.

270. Прадметы з дрэва: начынне, посуд, лялькi, мэбля, рамы карцiн i iншае захоўваюцца ў шафах, на стэлажах, якiя адпавядаюць iх памерам.

271. Транспартныя сродкi (з дрэва i комплексу матэрыялаў) захоўваюцца на калодках.

272. Рэшткi прадметаў, якiя адвалiлiся пры перамяшчэннi цi iншым уздзеяннi на мэблю, мацуюцца на месца з поўнай атрыбуцыяй для далейшай працы рэстаўратараў.

273. Пазбаўленне ад пылу драўляных предметаў, у тым лiку палiраваных, з разьбою, пазалотаю, палiхромным роспiсам, ажыццяўляецца мяккiм флейцам, якi абгортваецца марляю, пры адначасовым выкарыстаннi пыласоса.

274. Скразное праветрыванне памяшканняў, дзе захоўваюцца прадметы з дрэва, з'яўляецца недапушчальным.



Глава 31

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З КЕРАМIКI,

ШКЛА, ВАПНЯКУ, МАРМУРУ, ГIПСУ



275. Прадметы невялiкiх памераў з керамiкi, шкла, вапняку, гiпсу, мармуру i iншых падобных матэрыялаў (у тым лiку скульптура) захоўваюцца на палiцах у зашклёных шафах. Палiцы павiнны быць выраблены з дрэва.

276. Фарфоравыя, фаянсавыя i керамiчныя талеркi i мiскi вялiкiх памераў неабходна захоўваць вертыкальна ў спецыяльных драўляных "грабеньчыках".

277. Некалькi плоскiх прадметаў дапускаецца ставiць адзiн на адзiн, але не болей шасцi, перакладаючы iх мяккай паперай, складзенай у некалькi радоў, фланэллю, каб пазбегнуць пашкоджання палiвы цi роспiсу.

278. Нельга памiж прадметамi з керамiкi i шкла ставiць прадметы з iншых матэрыялаў (напрыклад, з металу).

279. Вялiкiя рэчы з непалiванага фарфору ("бiсквiту") i керамiкi захоўваюцца пад каўпакамi цi чахламi з тоўстай тканiны на стэлажах альбо падстаўках.

280. Порыстая керамiка без палiвы патрабуе асаблiва дакладнай абароны ад пылу i вiльгацi.

281. Шкло нельга мыць вадою (яна спрыяе вымыванню солей, якiя ўваходзяць у яго склад), яго неабходна апрацоўваць рэктыфiкаваным спiртам. Працаваць са шклом трэба ў пальчатках з тканiны.



Глава 32

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З МЕТАЛУ



282. Нумiзматыка (манеты, медалi, ордэны, жэтоны, значкi i iншае) захоўваюцца ў шафах, абсталяваных плоскiмi скрынямi-латкамi, якiя выцягваюцца. Прыкладная вышыня скрынi 3 - 5 см. На кожны латок кладзецца этыкетка з абазначэннем колькасцi манет.

283. Дапушчальна захоўванне плоскiх прадметаў нумiзматыкi ў спецыяльных канвертах, зробленых з тоўстай паперы. Канверты ставяцца вертыкальна ў скрынi адпаведных памераў. Дадзеныя аб прадмеце пазначаюцца на вонкавым баку.

284. Гадзiннiкi, кандэлябры, настольныя ўпрыгожаннi пры захоўваннi па-за шафамi павiнны знаходзiцца пад каўпакамi.

285. Шафы, у якiх захоўваюцца прадметы з каляровых i чорных металаў, павiнны быць выраблены з лiставых парод дрэва.

286. Пры рабоце з металiчнымi прадметамi ўжываюцца нiцяныя пальчаткi.

287. Металiчныя прадметы, якiя захоўваюцца на адкрытых палiцах, закрываюцца ад пылу тканiнай цi мiкалентнай паперай.

288. Металiчныя прадметы нельга мыць вадой. Яны падлягаюць ачыстцы спецыяльнымi растворамi, якая праводзiцца музейнымi кансерватарамi-рэстаўратарамi.



Глава 33

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ АЎДЫЁВIЗУАЛЬНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



289. Негатывы, якiя толькi што набыты музеем, падлягаюць абавязковай прамыўцы ў праточнай вадзе ад рэштак гiпасульфiту.

290. Негатывы i дыяпазiтывы захоўваюцца ў металiчных шафах i звычайных каробках альбо з гнёздамi, кожны - у асобным канверце з тоўстай паперы тыпу крафт цi з калькi.

291. Каробкi з негатывамi кладуцца вертыкальна на палiцах шафаў, i на ix вонкавым баку ўказваецца нумар захоўвання i анатацыя.

292. Негатывы малых памераў, у тым лiку на стужцы, захоўваюцца ў канвертах.

293. Ролiкавыя стужкi малога фармату рэжуцца па колькасцi кадраў i ўкладаюцца ў канверты. Пры вялiкай колькасцi азначаных негатываў iх пажадана захоўваць у жалезных шафах са скрынямi тыпу каталожных. Нельга дакранацца да эмульсii негатыву.

294. У дыяпазiтывах эмульсiйны бок трэба ахоўваць з выкарыстаннем шкла. Абодва шкельцы па краях клеяцца паперай цi тканiнай. Стужкавыя дыяпазiтывы ахоўваюцца шклом з двух бакоў.

295. Пазiтывы захоўваюцца ў папяровых пакетах адпаведных памераў (не болей за 10 у адным).

296. Альбомы з пазiтывамi захоўваюцца вертыкальна i асобна ад iншых пазiтываў.

297. Для наклейвання фотаадбiткаў нельга выкарыстоўваць канцылярскi клей.

298. Старыя фотаадбiткi манцiруюцца i захоўваюцца як творы графiкi.

299. Стан захаванасцi фотаматэрыялаў аглядаецца раз у два гады.

300. Пашкоджаныя фотаадбiткi i негатывы захоўваюцца асобна.

301. Кiнастужкi захоўваюцца ў жалезных стандартных каробках, стужкi з гуказапiсамi - у спецыяльных кардонных каробках.

302. Вiдэастужкi, CD, DVD захоўваюцца ў пластмасавай упакоўцы. У рабоце выкарыстоўваюцца копii.

303. Грампласцiнкi захоўваюцца ў iндывiдуальных канвертах, у шафах - вертыкальна. Палiцы шафаў падзяляюцца перагародкамi, у якiх могуць знаходзiцца да 12 пласцiнак.

304. Магнiтныя стужкi захоўваюцца ў асабiстай упакоўцы i ў спецыяльна зробленых кардонных каробках вертыкальна на драўляных стэлажах.

305. Паблiзу ад сховiшча магнiтных i вiдэастужак забараняецца размяшчаць апараты, якiя ствараюць магнiтнае поле.



Глава 34

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ ГЕОЛАГА-МIНЕРАЛАГIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



306. Да прадметаў, якiя звязаны з вывучэннем зямной кары, адносяцца:

мiнералы i горныя пароды;

геалагiчныя i палеанталагiчныя аб'екты;

матэрыялы з глебы.

307. У склад прадметаў групы мiнералаў i горных парод уваходзяць:

разнастайныя калекцыi (сiстэматычныя, рэгiянальныя, геахiмiчныя i iншыя);

асобныя мiнеральныя аб'екты (штуфы, пробы, эталоны i iншае);

вырабы i паўфабрыкаты.

308. Асноўным патрабаваннем да захоўвання мiнералаў i горных парод з'яўляецца прадухiленне рэзкiх змен тэмпературы, ахоўванне ад вiльгацi i пылу.

309. Адбiткi раслiн, насякомых, рыб i iншых арганiзмаў захоўваюць у ваце ў каробках (скрынях).

310. Маналiты глебы кладуцца ў спецыяльныя скрынi, якiя ставяцца да сцен пад вуглом, а пробы глеб, якiя вылучаны для хiмiчнага аналiзу, - у шкляныя cлoiкi закаркаванымi.



Глава 35

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ БАТАНIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



311. Асноўнымi вiдамi батанiчных калекцый i матэрыялаў з'яўляюцца гербарыi, батанiчныя групы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.

312. Раслiны павiнны быць добра засушаны.

313. Захоўваць гербарыi неабходна ў папках i закрытых шафах. У закрытых шафах таксама захоўваюцца бiягрупы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.

314. Найлепш класцi папкi з гербарыямi ў скрынi з накрыўкамi, якiя герметызуюцца лiпкiмi стужкамi. У такiх выпадках скрынi магчыма захоўваць i на стэлажах.



Глава 36

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ ЗААЛАГIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



315. Па кансервацыi заалагiчныя матэрыялы падзяляюцца на дзве групы: вадкасныя прэпараты, якiя захоўваюцца ў кансервуючых вадкасцях (спiрт, фармалiн), да ix належаць рыбы, земнаводныя, паўзуны, дробныя млекакормячыя i iншыя, i сухiя аб'екты - чучалы, шкуркi i тушкi, шкiлеты i чарапы, яйкi i гнёзды птушак, калекцыi бесхрыбетных жывёл.

316. Шкуркi пушных звяроў захоўваюцца ў шафах у падвешаным выглядзе.

317. Для захоўвання набiтых тушак птушак i млекакормячых ужываюцца спецыяльныя куфры. У ix жа могуць захоўвацца невялiкiя чарапы.

Выкарыстоўваюцца два вiды куфраў:

куфры з верхняй накрыўкай, якая герметычна зачыняецца (для тушак буйных млекакормячых (лiсiца i больш вялiкiя жывёлы) i набiтых тушак буйных птушак (арлы, жоравы i iншыя);

куфры з дзверцамi па баках i скрынямi-латкамi, якiя выцягваюцца.

318. Вадкасныя прэпараты адчувальныя да святла, таму ix лепш захоўваць у глухiх шафах.

319. Аб'екты, якiя зафiксаваны ў спiрце цi фармалiне, захоўваюцца ў шкляных слоiках закаркаванымi.

320. Паталагiчныя i мiкраскапiчныя прэпараты захоўваюцца ў скрынках з гнёздамi i пад шклом альбо на планшэтах адпаведных памераў з ячэйкамi пад шкло.

321. Губкi, кiшачнаполасцевыя, асобныя шматшчацiнкавыя чарвякi, малюскi, мшанкi, плечаногiя, членiстаногiя, мнаганожкi, iглacкypыя захоўваюцца толькi ў спiрце-рэктыфiкаце (72 - 75 град.) без наяўнасцi дабаўкi кiслот i завiсей. Кopкi слоiкаў шчыльна абмотваюцца лiпкiмi стужкамi. Аб'екты павiнны знаходзiцца цалкам у вадкасцi.

322. Для захоўвання энтамалагiчных калекцый выкарыстоўваюцца спецыяльныя шафы, якiя шчыльна зачыняюцца, i скрынi, якiя выцягваюцца.



Глава 37

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ АНТРАПАЛАГIЧНЫХ КАЛЕКЦЫЙ



323. Антрапалагiчныя калекцыi складаюцца з чалавечых костак, што знойдзены падчас археалагiчных даследаванняў, невялiкiх збораў узораў валасоў, гiпсавых злепкаў, чарапоў, масак i iншых.

324. Чарапы неабходна захоўваць у шафах, на палiцах i пакрываць тканiнай. Найбольш каштоўныя ў навуковых адносiнах i крохкiя чарапы лепш захоўваць у асобных скрынях альбо глыбокiх латках накрытымi.

325. Дробныя косткi ступняў i кiсцей лепш захоўваць у асобных скрынках.

326. Зборы валасоў прамываюцца эфiрам i захоўваюцца ў шкляных прабiрках, якiя шчыльна закаркоўваюцца ватай.



Глава 38

УПАКОЎКА I ТРАНСПАРЦIРОЎКА МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



327. Музейныя прадметы, якiя падлягаюць транспарцiроўцы, павiнны быць дакладна агледжаны рэстаўрацыйным саветам, калi ён iснуе, цi спецыяльнай камiсiяй, у склад якой уваходзяць галоўны захавальнiк i захавальнiкi фондаў, навуковыя супрацоўнiкi, мастак. Склад камiсii прызначаецца кiраўнiком музея.

328. Упакоўка павiнна забяспечваць iзаляванасць музейных прадметаў ад знешнiх атмасферных уздзеянняў i ix абарону ад механiчных пашкоджанняў.

329. Для найбольш каштоўных, унiкальных музейных прадметаў, а таксама для прадметаў, якiя знаходзяцца ў нездавальняючым стане, павiнна выкарыстоўвацца спецыяльная ўпаковачная тара з улiкам асаблiвасцей кожнага музейнага прадмета.

330. Забараняецца:

упакоўка музейных прадметаў з розных матэрыялаў i рознай вагi ў адну скрыню;

упакоўка музейных прадметаў у мяккую тару.

331. Упакоўка музейных прадметаў павiнна ажыццяўляцца квалiфiкаваным работнiкам музея пад наглядам галоўнага захавальнiка фондаў i адказнага супрацоўнiка.

332. У кожную ўпаковачную скрыню кладзецца адзiн экзэмпляр вопiсу музейных прадметаў, якiя знаходзяцца ў ёй, падпiсаны галоўным захавальнiкам фондаў, адказным захавальнiкам, рэстаўратарам i спецыялiстам, якi ажыццяўляе ўпакоўку, а таксама суправаджальнай асобай.

333. Прыёмка музейных прадметаў праводзiцца групай спецыялiстаў прымаючай арганiзацыi па даручэннi яе кiраўнiка ў прысутнасцi прадстаўнiка музея, якi адпраўляў груз.

334. Музейныя прадметы, якiя знаходзяцца ў скрынях, дакладна аглядаюцца. Пры неабходнасцi да ix прымаюцца меры па рэстаўрацыi цi кансервацыi. Вынiкi прыёмкi афармляюцца актам.

335. Калi падчас транспарцiроўкi прадметы атрымалi пашкоджаннi, аб гэтым iнфармуецца музей, якi ix адпраўляў, прымаюцца меры па пакрыццi страт у адпаведнасцi з дагаворам i заканадаўствам.

336. Перавозка музейных прадметаў аўтатранспартам павiнна ажыццяўляцца толькi ў крытых аўтафургонах.

337. У выпадку перавозкi музейных прадметаў пры тэмпературы нiжэй за 0 град. C скрынi з музейнымi прадметамi адкрываюцца не раней чым праз суткi iх знаходжання ў закрытых памяшканнях.

338. Упаковачная тара павiнна надзейна баранiць музейныя прадметы ад магчымых пашкоджанняў i быць дастаткова зручнай.

339. Нельга вырабляць упаковачную тару з матэрыялаў, якiя пашкоджаны мiкраарганiзмамi.

340. Скрынi для ўпакоўкi твораў графiкi павiнны мець усярэдзiне рэйкi, у якiя гэтыя творы ставяцца, i мяккiя пракладкi для кожнай рамы.

341. Карцiны вялiкiх памераў могуць перавозiцца накручанымi на валы.



Глава 39

УПАКОЎКА ТВОРАЎ СТАНКОВАГА ЖЫВАПIСУ



342. Творы станковага жывапiсу на палатне групуюцца па скрынях адпаведных памераў. Пажадана, каб вага скрынi з музейнымi прадметамi не была большай за 100 кг.

343. Творы жывапiсу могуць пакавацца як разам з рамамi, так i без iх.

344. Зашклёныя карцiны перад упакоўкай дэмантуюцца, памiж шклом i рамамi закладваюцца ўпаковачныя мяккiя матэрыялы, якiя адпавядаюць памеру карцiны. Пасля гэтага карцiна зноў афармляецца ў раму.

345. Усе музейныя прадметы станковага жывапiсу перад упакоўкай абгортваюцца крафтам цi белай паперай, а да гэтага - фланэллю.

346. Карцiны, якiя накiроўваюцца за межы рэспублiкi, падчас упакоўкi змяшчаюцца ў супрацьвiльгасныя чахлы цi канверты, краi якiх заклейваюцца.

347. Карцiны кладуцца ў скрыню шчыльна парамi адной жывапiснай паверхняй да другой. Iх фарбаваны слой папярэдне абгортваецца мiкалентнай цi папяроснай паперай i перакладваецца фланэллю. Потым абедзве карцiны абгортваюцца паперай цi крафтам.

348. Усе iснуючыя ў скрынях пустоты запаўняюцца амартызацыйнымi матэрыяламi (паперай, паралонам цi пенапластам).

349. Карцiны вялiкага фармату пры транспарцiроўцы здымаюцца з падрамнiка i накручваюцца на вал. Гэтая аперацыя павiнна праходзiць толькi ў прысутнасцi вопытнага рэстаўратара.

Краi палотнаў, якiя накатаны на вал, не павiнны даходзiць да кружала на 5 - 10 см з кожнага боку. Вал з накатанымi карцiнамi абгортваецца рулоннай паперай, потым сiнтэтычным матэрыялам i месцiцца ў спецыяльнай скрынi. Транспарцiруецца скрыня ў гарызантальным стане.

350. Карцiны невялiкага габарыту розных памераў кладуцца ў скрынi на спецыяльна зробленыя для гэтага драўляныя рамкi, якiя накладаюцца адна на адну.

Перад упакоўкай карцiны падбiраюцца па памерах i кладуцца ў скрынi фарбаваным слоем унiз гарызантальна, прысоўваюцца да аднаго з вуглоў скрынi. Вуглы ляпных цi разных рам абкладаюцца паралонавымi альбо ватнымi падушкамi.

351. Скрынi з творамi станковага жывапiсу транспарцiруюцца так, каб запакаваныя карцiны незалежна ад спосабу iх укладкi (гарызантальна цi вертыкальна) абавязкова знаходзiлiся ў вертыкальным стане.



Глава 40

УПАКОЎКА ТЭМПЕРНАГА ЖЫВАПIСУ



352. Перад упакоўкай творы тэмпернага жывапiсу групуюцца па памерах, адпаведна якiм робiцца тара для транспарцiроўкi.

353. Вага ўпаковачнай скрынi з музейнымi прадметамi не павiнна перавышаць 80 кг.

354. Усе музейныя прадметы абгортваюцца белай фланэллю. Фарбаваны слой папярэдне закрываецца васковай калькаю, мiкалентнай цi папяроснай паперай.

355. Творы тэмпернага жывапiсу невялiкiх памераў кладуцца ў скрыню гарызантальна i парна (фарбаванымi слаямi адзiн да аднаго). Памiж слаямi на вуглах кладуцца накладкi з мяккiх матэрыялаў. На дно скрынi месцiцца паралон альбо гафрыраваная папера. Пустоты памiж сценкамi скрынi i тарцамi твораў набiваюцца скруткамi скамечанай паперы.

356. Творы тэмпернага жывапiсу вялiкiх памераў пакуюцца не болей аднаго-двух у скрыню, замацоўваюцца амартызацыйнымi пракладкамi. Жывапiсныя слаi месцяцца адзiн да аднаго праз мяккiя пракладкi. У месцах сутыкнення твораў з умацаваннямi пракладаюцца падушкi.

357. Творы тэмпернага жывапiсу з пашкоджанай асновай пакуюцца ў асобныя скрынi. Яны кладуцца жывапiсным слоем унiз на мяккiя пракладкi i шчыльна прыцiскаюцца да ix абгорнутымi ў паперу брускамi, якiя кладуцца ўздоўж валокнаў дошкi па лiнii яе найбольшага прагiну. Брусок мацуецца да бакавых сценак скрынi. Памiж сценкамi скрынi i краямi дошкi месцяцца амартызацыйныя пракладкi з гафрыраванага кардону цi iншыя пракладкi, якiя забяспечваюць захаванасць твораў ад пашкоджанняў.

358. Упакоўка абразоў з унiкальнымi аправамi павiнна ажыццяўляцца толькi пад кiраўнiцтвам вопытнага рэстаўратара.

359. Абразы невялiкiх памераў перад упакоўкай у скрыню месцяць у асобныя касеты.



Глава 41

УПАКОЎКА ТВОРАЎ ГРАФIКI



360. Акварэлi, малюнкi i гравюры пакуюцца ў скрынi ў папках, у якiх яны захоўваюцца ў фондах музея.

361. Папкi падзяляюцца на групы па памерах, абгортваюцца ў паперу, кладуцца ў вiльгаценепранiкальныя падвойныя пакеты i потым гарызантальна ў скрынi. На дно скрынi месцiцца пракладка з пенапласту. Усе пустоты ў скрынi запаўняюцца ўпаковачным матэрыялам.

362. Творы графiкi павiнны ўпакоўвацца манцiраванымi ў паспарту, але асобна ад шкла i рам. Перад упакоўкай шкло неабходна заклеiць цэлым лiстом паперы цi марляй альбо шырокiмi палоскамi лiпкай сiнтэтычнай стужкi.

363. Творы графiкi ў старой, мастацкай цi аўтарскай манцiроўцы не падлягаюць пры ўпакоўцы дэмантажу.

364. Транспарцiроўка пастэлей i малюнкаў вугалем дапушчальна толькi ў выключных выпадках у зашклёным выглядзе. Скрынi з зашклёнай пастэллю транспарцiруюцца ў вертыкальным стане.



Глава 42

УПАКОЎКА СКУЛЬПТУРЫ



365. Разборныя часткi скульптуры пакуюцца асобна.

366. Перад упакоўкай кожны прадмет абгортваецца паперай, якая мацуецца вяроўкай i месцiцца ў чахол з белай тканiны. Выкарыстанне глянцавай i парафiнiраванай паперы забараняецца.

367. Скульптура (акрамя гiпсу) сярэднiх i вялiкiх памераў надзейна мацуецца ў скрынi ў залежнасцi ад iндывiдуальных асаблiвасцей (планкамi з мяккiмi пракладкамi, упорамi з дошак). Пустоты запаўняюцца ўпаковачнымi матэрыяламi.

368. Скульптуры з мармуру пакуюцца па адной у скрыню. У выпадку ўпакоўкi дзвюх скульптур у адну скрыню яны памiж сабой раздзяляюцца надзейнай сценкай i добра замацоўваюцца.



Глава 43

УПАКОЎКА ТВОРАЎ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА



369. Пры ўпакоўцы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва кожны з iх абгортваецца тонкай паперай, потым ватаю, жгутом з лiгнiну, зноў паперай i перавязваецца. Кожная дэталь абгортваецца асобна.

370. Пры ўпакоўцы найбольш крохкiх твораў разам з абгортваннем мяккiмi матэрыяламi ix трэба размяшчаць у невялiкiх скрынях з фанеры цi кардону, а потым - у агульную скрыню.

371. Надзвычай каштоўныя i крохкiя творы абгортваюцца ў паперу i пакуюцца кожны цi ў спецыяльны футарал, якi зроблены па ix форме, цi ў iндывiдуальныя кардонныя, а потым у фанерныя скрынi.

372. Фанерныя скрынкi цi футаралы з творамi пакуюцца ў агульную скрыню, i пустоты шчыльна набiваюцца ўпаковачнымi матэрыяламi.

373. Скрынi для ўпакоўкi тканiн павiнны быць забяспечаны засцерагальнай унутранай накрыўкай i здымнымi палiцамi, на якiя кладуцца тканiны. Яны пакуюцца ў скрыню без залiшнiх згiнаў i перакладаюцца паперай.

374. Папярэдне тканiны змяшчаюцца ў вiльгацеўстойлiвыя пакеты.

375. Дываны i шпалеры (габелены) перад транспарцiроўкай перакладаюцца двума слаямi паперы i накручваюцца на вал ворсам унутр.

376. Асобныя разборныя дэталi мэблi пры ўпакоўцы здымаюцца i месцяцца ў скрынi разам з асноўнымi.

377. Музейныя прадметы з металу ўпакоўваюцца аналагiчна прадметам з керамiкi i шкла.







Дадатак 1

да Iнструкцыi аб

парадку камплектавання

музейных фондаў,

унутрымузейнага ўлiку,

навуковай апрацоўкi i

захоўвання музейных

прадметаў i музейных

калекцый, уключаных

у Музейны фонд

Рэспублiкi Беларусь,

навукова-дапаможных i

сыравiнных матэрыялаў



     __________________________________________________________
                           (назва музея)


                                         ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                         Кiраўнiк музея ____________
Право. Новости и документы | Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsby-org.narod.ru обязательна.