Право Беларуси. Новости и документы


Закон Республики Беларусь от 23.07.2008 N 420-З "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi"

(текст документа по состоянию на январь 2010 года) обновление

Документы на NewsBY.org

Стр. 11

Аўтар "прышпiлiў" да персанажаў лiрычныя матывы, але нiдзе не развiў iх i не паставiў у дзейсную i вобразную залежнасць ад канфлiкту i iдэi (Полымя).

Не праходзiць i дня, каб на ўчастку пагранатрада вартавыя гранiцы не затрымлiвалi перавозчыкаў "левых" грузаў (З газет).



2. У двукоссе бяруцца назвы:

ганаровых званняў, некаторых ордэнаў i медалёў: ганаровае званне "Народны паэт Беларусi", ганаровае званне "Заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь", ордэн "За службу Радзiме", медаль "За адвагу", але: ордэн Мацi, медаль Францыска Скарыны;

лiтаратурных твораў, навуковых прац, газет, часопiсаў, рубрык, спектакляў, танцаў, музычных твораў, карцiн i пад.: паэма "Сымон-музыка", раман "Людзi на балоце", камедыя "Паўлiнка", манаграфiя Л.М.Шакуна "Словаўтварэнне", газета "Лiтаратура i мастацтва", часопiс "Полымя", спектакль "Несцерка", песня "Александрына", народны танец "Бульба", опера "Кастусь Калiноўскi", сюiта "На Палессi", карцiна "Абаронцы Брэсцкай крэпасцi";

прадпрыемстваў, устаноў, вытворчых аб'яднанняў, станцый, санаторыяў, гасцiнiц, кiнатэатраў i iншых арганiзацый: адкрытае акцыянернае таварыства "Камунарка", рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства "Мiнскi трактарны завод", установа "Рэдакцыя газеты "Рэспублiка", гасцiнiца "Еўропа", кiнатэатр "Радзiма", установа адукацыi "Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка", станцыя метро "Нямiга";

марак машын, вытворчых, кандытарскiх, парфумерных вырабаў i пад.: "Нiва", "Волга", "Опель" (аўтамабiлi); "Ласунак", "Мiнскi грыльяж" (цукеркi); "Лясны ландыш" (духi).

3. У двукоссе не бяруцца назвы, у склад якiх уваходзяць словы iмя, памяцi.

Напрыклад:

Калгас iмя Гастэлы.

Алея памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў.



4. У двукоссе бяруцца словы iншых часцiн мовы, што выступаюць у ролi назоўнiкаў.

Напрыклад:

Увесь час у яго гэтае "гэй" на языку верцiцца (Я.Колас).

Нi стуку, нi груку, нi кашлю, а толькi далёкае "ку-ку" цi крык перапёлкi... (А.Бачыла).

У гэтым "ну-ну" Саўка пачуў нотку спогадзi, i яму стала лягчэй (Я.Колас).

А хiба зямлi гэтай "дзякуй" не скажу? (К.Кiрэенка).

Усё гэта, вядома, вельмi цiкава, але было тут i сваё "аднак" (Я.Брыль).

Мацi стаяла, слухала, цi не пачуе ў лесе знаёмае "но" (Я.Колас).



Глава 20

ЗНАКI ПРЫПЫНКУ I ДВУКОССЕ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ I ЦЫТАТАХ



§ 64. Правiлы пастаноўкi знакаў прыпынку i двукосся пры простай мове i цытатах



1. У залежнасцi ад месца слоў аўтара, якiя ўводзяць простую мову, ставяцца наступныя знакi прыпынку:

калi простая мова запiсваецца ў радок, яна заключаецца ў двукоссе.

Напрыклад:

Барвiна працiснуўся праз натоўп да Андрэя i Санкоўскага i з ходу сказаў: "Пойдзем" (П.Пестрак).

Пасланцы народныя сказалi: "Адной сям'ёю жыць народ наш будзе ад гэтых пор на вечныя вякi" (П.Панчанка);



калi простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставiцца працяжнiк.

Напрыклад:

Васiль ужо гатоў быў зноў пакрыўдзiцца, але Ганна добра, шчыра просiць:

- Скажы што-небудзь!.. (I.Мележ).

Нехта гучна клiкаў з другога берага:

- Гэй, паромшчык, давай пераправу! (М.Лынькоў);



калi словы аўтара стаяць перад простай мовай, то пасля iх ставiцца двукроп'е, а простая мова, якая пачынаецца не з абзаца, заключаецца ў двукоссе.

Напрыклад:

У прамове на ўрачыстым сходзе Якуб Колас гаварыў: "Маё слова, хоць i вузкiмi дарогамi, але даходзiла да народа";



калi словы аўтара стаяць у сярэдзiне простай мовы, падзяляючы яе на дзве часткi, то перад словамi аўтара ў залежнасцi ад iнтанацыйнага афармлення першай часткi простай мовы ставяцца пытальнiк, клiчнiк, шматкроп'е цi коска i ўслед за гэтымi знакамi - працяжнiк, а пасля слоў аўтара - або кропка i працяжнiк (калi першая частка простай мовы з'яўляецца закончаным сказам), або коска i працяжнiк (калi першая частка простай мовы не з'яўляецца закончаным сказам).

Напрыклад:

"Хiба ж можам мы з табою займацца несур'ёзнымi справамi? - пытаннем на пытанне адказала Надзя i прыгарнула да сябе Майку, прытулiла, як туляць дарослыя малых дзяцей. - Расказвай, як жывеш, як ваюеш?" (М.Лынькоў).

"Сцяпанка, - сказаў чалавек, - iдзi пасядзi ў цяньку, ты стамiўся" (К.Чорны).

"Эх, вадзiчка... - працягваў Сава, выцiраючы твар крысом курткi, - кветкамi пахне" (П.Пестрак).



2. У словах аўтара могуць ужывацца два дзеясловы са значэннем маўлення, думкi цi блiзкiя да iх па значэннi; пры гэтым калi другi дзеяслоў адносiцца да другой часткi простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяцца двукроп'е i працяжнiк.

Напрыклад:

"Я сказаў бы вам, ды толькi не ведаю, як прымеце вы тое, што я скажу, - цiха адзываецца ён. I, момант счакаўшы, дадае: - Я думаю, што з гэтага нiчога не будзе" (Я.Колас).

"Ведаеш, мама, каго я прывяла? - весела сказала дачка i таемна прашаптала: - Гэта той самы госць, якога мы ўсе калiсьцi ратавалi ад немцаў" (Я.Маўр).



3. Калi ў складзе слоў аўтара, што стаяць перад простай мовай, няма дзеясловаў са значэннем маўлення, думкi цi блiзкiх да iх па значэннi, то ў канцы слоў аўтара ставiцца кропка.

Напрыклад:

Урэшце дзед дастае з кiшэнi кавалак хлеба.

- Еш, Вiхор... На-а-а... (З.Бядуля).

Вiктар заплюшчыў вочы i на ўвесь пакой прытворна захроп. "Хай думае, што я сплю..." (Б.Сачанка).



4. Калi словы аўтара iдуць за простай мовай, то пасля простай мовы ў адпаведнасцi з iнтанацыяй ставяцца пытальнiк, клiчнiк, шматкроп'е цi коска (на месцы кропкi), а за гэтымi знакамi - працяжнiк.

Напрыклад:

- Што вы сёння нешта не ў гуморы? - запыталася Ядвiся i глянула на настаўнiка (Я.Колас).

- Эх, што за мясцiна! - пачаў ён [Лабановiч] i раптам перапынiў самога сябе (Я.Колас).

"Вам, Лескавец, вiдаць, хочацца, каб асабiста вас пахвалiлi", - Лiда сказала гэта як бы мiж iншым, нават не павярнуўшыся да яго (I.Шамякiн).



5. Нявыказаная простая мова, пры якой у складзе слоў аўтара звычайна ёсць дзеяслоў думаць (падумаць) або iншыя словы, спалучэннi слоў i нават сказы са значэннем думкi, меркавання, разважання i пад., заўсёды бярэцца ў двукоссе.

Напрыклад:

"Чаму гэта пытала яна [Ядвiся] пра кнiгу? - падумаў Лабановiч. - Цi не палажыла яна чаго туды?" (Я.Колас).

"Во ўскочыў дык ускочыў", - чухаў патылiцу Яўхiм Бабай (Б.Сачанка).

"Нешта ў iх дома здарылася, - забiлася ў Iвана трывожна сэрца. - Iнакш чужога чалавека на ноч не запрашалi б" (Б.Сачанка).



6. Рэплiкi дзвюх i больш асоб (у дыялогу) звычайна запiсваюцца з чырвонага радка i з працяжнiкам перад кожнай рэплiкай.

Напрыклад:

- Ты па вёсцы вольна ходзiш?

- Хаджу, як i хадзiў. А што?

- Нiчога, нiкога не баiшся?

- Я не злодзей, не забойца. Чаго ж мне баяцца? (Б.Сачанка).

- Бой быў, Валя.

- Дзе?

- Над морам. Далёка.

- З кiм?

- Невядома (I.Мележ).



7. Калi некалькi рэплiк запiсваюцца ў радок без указання, каму яны належаць, то памiж iмi ставiцца працяжнiк i кожная з iх бярэцца ў двукоссе.

Напрыклад:

"Вы яшчэ не былi ў сваёй школе?" - "Не, не была. I не ведаю, якая яна там. А вы ўжо даўно тут?" - "А ўжо зараз два месяцы будзе" (Я.Колас).



8. Калi пасля папярэдняй рэплiкi iдуць словы аўтара, то перад наступнай рэплiкай працяжнiк не ставiцца.

Напрыклад:

Нарэшце адчыняюцца дзверы, недзе брэша сабака, уваходжу. Перада мной хлопчык з лямпай у руках. "Ты што тут робiш?" - пытаюся. "Нiчога, - кажа. - Чыстапiсанне пiшу" (В.Быкаў).



9. Цытаты, як i простая мова, бяруцца ў двукоссе. Скарачэнне цытаты абазначаецца шматкроп'ем.

Напрыклад:

"Пiсьменнiк, якi не працуе над мовай, не клапоцiцца аб папаўненнi сваiх моўных запасаў, - пiсаў Якуб Колас, - можа стаць перад небяспекай апынуцца за дзвярыма лiтаратуры".

Кандрат Крапiва адзначаў, што "...канцылярызмы больш за ўсё псуюць нашу лiтаратурную мову i iм трэба аб'явiць бязлiтасную вайну".



Глава 21

СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ



§ 65. Правiлы пастаноўкi спалучэнняў знакаў прыпынку



1. Калi пытальнiк, клiчнiк, кропка, шматкроп'е або коска ўжываюцца ў спалучэннi з працяжнiкам, то працяжнiк ставiцца пасля пералiчаных знакаў прыпынку.

Напрыклад:

"Хлопец твой ужо добра падрос?" - спытаў той прыглушана (Я.Брыль).

"Малайцы! - стрымана пахвалiў Ладынiн, акiнуўшы вокам зжатую плошчу. - Добры пачатак" (I.Шамякiн).

"Нiчога. Нiчога, усё пройдзе..." - паспрабавала ўсмiхнуцца яна (I.Мележ).

Красуй, наш Мiнск, - любiмая сталiца! (М.Хведаровiч).



2. Калi пасля працяжнiка стаяць словы, якiя выдзяляюцца па адпаведных правiлах коскамi (напрыклад, пабочнае слова), то коска перад iм апускаецца.

Напрыклад:

Удасца iм зашыцца ў лес - напэўна, адарвуцца ад даганятых.

Паспееш зрабiць усё да вечара - можа, дазволю схадзiць на вячоркi.



3. Коска i працяжнiк ставяцца:

перад словам, якое паўтараецца для таго, каб звязаць з яго дапамогай даданую частку складаназалежнага сказа, састаўную частку складаназлучанага цi частку простага сказа разгорнутай канструкцыi.

Напрыклад:

Тыя сцежкi, што ў заўтра вядуць, - тыя сцежкi аднолькавы, мусiць? (П.Трус).

У цiшынi, якой не можа парушыць нi далёкая песня адтуль, дзе палi i дарогi, нi грукатанне экскаватара, што ўжо даносiцца па вадзе з таго боку, дзе Нёман, пры зорках, што неяк цьмяна прасвечваюць з высокай вышынi, i пры месяцы, якi барвовым акрайцам устаў над лугам, - у такой цiшынi i спакойнай паўцемры выйшлi на працу нядаўнiя госцi гэтых мясцiн - бабры (Я.Брыль).

Сапраўды, хто яна, гэтая пеставатая прыгажунька, зiхатлiвы асколак чужога, далёкага свету, недарэчным лёсам вайны закiнутая ў фашысцкi канцлагер, - хто яна, каб выкладаць ёй яго балючае, што ў свой час адабрала столькi душэўнае сiлы ў самога? (В.Быкаў);



у складаназалежных сказах, звычайна з некалькiмi даданымi часткамi перад галоўнай, якiя распадаюцца на дзве агульныя сэнсавыя часткi, каб абазначыць месца гэтага падзелу.

Напрыклад:

Пакуль ён iшоў у ваду, занадта, як здавалася Толю, плёхаючы нагамi, пакуль ён пырхаў i пакрэктваў ад задавальнення, - нехта трэцi, здалёк яшчэ, з-за ракi ўбачыўшы хлопцаў, падышоў да кладачкi, па якой нядаўна перабiраўся певень з чубаткамi, узышоў на востраў i пачаў падкрадацца да берага (Я.Брыль).

Колькi было людзей на сходзе, што` яны абмяркоўвалi, якое там прынялi рашэнне, - нам пра гэта не казалi;



у складаных сказах з рознымi вiдамi сувязi, а таксама ў сказах з характэрнымi рысамi перыяду (з выразным падзелам на дзве часткi, з анафарычнай будовай першай састаўной часткi).

Напрыклад:

Калi ж асеннiя навiны змянялi сад, калi з бяроз iрваў лiсце вецер, а мароз, налiўшы ягады рабiны, траву губiў, i мы нагой узрывалi прэлых лiсцяў слой; калi патроху чырванелi чаромха, лiпа, стройны клён, а гнёзды змрочныя варон мiж голага галля чарнелi, i грозны вечара пажар пылаў мiж бура-шызых хмар; калi асеннi вецер дзiка стагнаў i глуха па начах грымеў у наш жалезны дах, - тады да лета Веранiка ад нас знiкала ў iнстытут i не будзiла згадак тут (М.Багдановiч).

Цi коска зазвонiць у час касавiцы, цi песню дзяўчо запяе, цi неба заззяе ў агнях блiскавiцы, цi вецер у палях зазлуе, цi гром гучнабежны пракоцiцца ў хмарах, цi грукне над полем пярун, - усё водгук знаходзiць у вольных абшарах, усё iх дакранаецца струн (Я.Колас).

Цi завылi ваўкi, цi заенчыў вiхор, цi запеў салавей, цi загагала гусь, - я тут бачу свой край, поле, рэчку i бор, сваю матку-зямлю - Беларусь (Я.Купала).



4. У канцы пытальных сказаў, якiя вымаўляюцца з клiчнай iнтанацыяй, спачатку ставiцца пытальнiк, а потым - клiчнiк.

Напрыклад:

Зямля Радзiмы! У сэрцы боль салодкi хто не адчуў, сустрэўшыся з табой?! (А.Звонак).

Цi ж гэта многа?!

Хiба ж так трэба?!



5. У канцы клiчных сказаў, якiя вымаўляюцца з пытальнай iнтанацыяй, спачатку ставiцца клiчнiк, а потым - пытальнiк.

Напрыклад:

Бачыў ты!? Слова нельга сказаць!? (К.Чорны).



6. Перад закрывальным двукоссем захоўваецца кропка, якая паказвае графiчнае скарачэнне.

Напрыклад:

У iнструкцыi было напiсана: "Прымяняецца для склейвання вырабаў з паперы, кардону i г.д.".



7. Калi перад закрывальным двукоссем стаiць пытальнiк або клiчнiк, то коска ставiцца паводле кантэксту.

Напрыклад:

"Што прынясе вясна?", "Што вясна пакажа?", "Што будзе вясною?" - у прадчуваннi важных падзей пыталiся людзi i ўпотайку рыхтавалiся да iх (Я.Колас).

Пятра абганялi фурманкi з больш лёгкiмi паклажамi, i ён, свецячыся сваiм ясным тварам i песеннымi брывамi, толькi паспяваў гаварыць: "Добры дзень, дзядзечка!", "Добры дзень, цётачка!", хоць трошкi скiроўваючы ўбок свайго гнедку, каб даць абмiнуць (Я.Скрыган).



8. Пытальнiк, клiчнiк i шматкроп'е ставяцца перад закрывальным двукоссем, калi яны адносяцца толькi да слоў, узятых у двукоссе; пасля закрывальнага двукосся гэтыя знакi ставяцца тады, калi адносяцца да ўсяго сказа, якi заканчваецца словамi, узятымi ў двукоссе.

Напрыклад:

Хлапчук спынiўся на ўсходках i з падазронасцю паглядзеў на жанчыну. "Яна яго ведае цi гэта проста цiкаўнасць, можа нават i пустая?" (К.Чорны).

Я паслаў ёй кароткi i сцiплы адказ: "Прыязджай, будзеш госцяй жаданай у нас на вялiкай будоўлi..." (А.Куляшоў).

Чаму камбайн працуе не ў "Волi"? (I.Шамякiн).

А ведаеш ты нашага Iвана "Тарпака"? (Я.Колас).



9. Калi перад закрывальным двукоссем стаiць пытальнiк, клiчнiк або шматкроп'е, то яны паўторна не ставяцца пасля двукосся; неаднолькавыя знакi (калi яны патрабуюцца ў залежнасцi ад характару адпаведных частак тэксту) ставяцца перад двукоссем i пасля яго.

Напрыклад:

Цi вучылi вы ў школе на памяць верш Я.Купалы "А хто там iдзе?"

Вы чуеце, як мне пяюць натхнёныя паэты? Як шэпчуць закаханыя: "люблю!.."? (Э.Валасевiч).

Якая галоўная думка выказана ў вершы Я.Коласа "Асадзi назад!"?

Вучанiца выразна прачытала верш П.Броўкi "Пахне чабор".



10. У межах аднаго сказа коска, кропка з коскай, двукроп'е цi працяжнiк ставяцца толькi пасля закрывальнай дужкi на месцы разрыву асноўнага сказа ўстаўной канструкцыяй.

Напрыклад:

Палiлася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына (К.Чорны).

Машы ўспомнiўся запiс у Алесiным дзённiку (учора ён выпадкова трапiў ёй у рукi): "У чым паэзiя нашага жыцця?" (I.Шамякiн).

"Малы Лондан" (без прыгарадаў) - таксама не маленькi, калi прыняць пад увагу, што ён налiчвае не менш за шэсць мiльёнаў жыхароў (К.Крапiва).



11. Кропка, пытальнiк, клiчнiк цi шматкроп'е ставяцца перад закрывальнай дужкай, калi яны адносяцца толькi да слоў, узятых у дужкi.

Напрыклад:

Калi ён увайшоў у пакой, той, што сядзеў за сталом, - з чорнай кучаравай галавою, у гiмнасцёрцы вайсковага крою, - не адрываючыся ад паперы, падаў яму левую руку. (У правай ён трымаў завостраны з абодвух канцоў чырвона-сiнi аловак.) (К.Крапiва).

Няхай жыве наша родная Беларусь! (Усе ўстаюць. Апладысменты.)

- Ды ў цэнтры (чуў мо?) выдалi дэкрэт - на мяса здаць усiх быкоў, якiм мiнула дзесяць год (К.Крапiва).

А як вы нас сустрэнеце (цi паблiжэе даль?), рака iмя Лаўрэнцiя, зялёны Манрэаль (П.Панчанка).

Нядаўна (каторы раз!) я прачытаў "Новую зямлю" (I.Шамякiн);



пасля закрывальнай дужкi яны ставяцца тады, калi адносяцца да ўсяго сказа, якi заканчваецца словамi, узятымi ў дужкi.

Напрыклад:

Iншы раз рэкi двух розных басейнаў бяруць пачатак з аднаго i таго ж балота (напрыклад, рэкi Лучэса i Аршыца памiж Вiцебскам i Оршай).

Вiдаць, своеасаблiвай цiкаўнасцю часопiса да славянства тлумачыцца тое, што ён змяшчаў творы групы ўкраiнскiх пiсьменнiкаў (Кастамараў, Аснаўяненка, Гулак-Арцямоўскi i iнш.).



12. Пры спалучэннi пытальнiка або клiчнiка са шматкроп'ем гэтыя знакi ставяцца на месцы першай або першай i другой кропак.

Напрыклад:

Ганна, што з табою робiцца?.. Чаму ты такою стала?.. (К.Чорны).

А што ж ты цяпер рабiць будзеш?!. (Я.Брыль).



13. Пры спалучэннi шматкроп'я з коскай коска не ставiцца.

Напрыклад:

Валюня... слаўная мая... скажы ты мне што-небудзь, га?.. Скажы... (Я.Брыль).

I там... на дне... цвiлi лiлеi ў багне вечнасцi... (М.Багдановiч).

Згубiлi вербы каляровасць, а там снягi... снягi... снягi... (П.Трус).



14. Перад шматкроп'ем можа ставiцца двукроп'е цi коска, калi ёсць неабходнасць паказаць пералiк цытат, якiя прыводзяцца не поўнасцю.

Напрыклад:

У тэлеграмах паведамлялася: ... ваенны пераварот у Грэцыi, рабочыя ў Францыi адмовiлiся разгружаць судны з ваеннымi грузамi...



15. Калi ў пачатку або ў канцы цытаты (тое ж адносiцца i да простай мовы) сустракаюцца ўнутранае i знешняе двукоссi, то ў друкаваным тэксце яны павiнны адрознiвацца памiж сабой малюнкам (так званыя "елачкi" i "лапкi"), прычым знешняе двукоссе не павiнна апускацца.

Напрыклад:

Анатоль Анiкейчык пiсаў пра помнiк Янку Купалу ў Аўраў-парку: <<У аснову iдэi гэтага помнiка я паклаў Купалаўскi верш "Брату на чужыне">>.



Глава 22

ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ ПРЫ СПАСЫЛКАХ



§ 66. Правiлы паслядоўнасцi знакаў прыпынку пры спасылках



     1. Коска, кропка з коскай, двукроп'е i кропка ставяцца пасля лiчбы або
зорачкi,  якiя з'яўляюцца знакамi-паказальнiкамi спасылкi (каб указаць, што


                                                        1        2        *
спасылка  адносiцца да пэўнага слова цi групы слоў): ... , або... ; або... :
Законы Рэспублікі Беларусь | Закони Республіки Білорусь
 
Партнеры



Рейтинг@Mail.ru

Copyright © 2007-2014. При полном или частичном использовании материалов ссылка на News-newsBy-org.narod.ru обязательна.