![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Закон Республики Беларусь от 23.07.2008 N 420-З "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi"(текст документа по состоянию на январь 2010 года) обновление Стр. 8 - I штаб па кiраўнiцтву партызанскiм рухам будзе? - пытаў Багавiк. - Будзе. А можа, ён ужо i ёсць (В.Быкаў). 16. Не аддзяляецца коскай ад пабочных кампанентаў узмацняльная часцiца i. Напрыклад: I сапраўды, гэта не кепская думка! (Я.Колас). Дожджык, i праўда, так i поўз за каўнер (Я.Брыль). 17. Коска не ставiцца памiж пабочнымi словамi i часцiцамi, якiя да iх адносяцца i стаяць пасля iх. Напрыклад: Можа б ты даў мне хоць кавалачак хлеба ў дарогу? (Я.Колас). Ну, напэўна ж ёсць прычына, калi кпiць з цябе яна? (Я.Колас). 18. Коскамi выдзяляюцца ўстаўныя словы, спалучэннi слоў i сказы, якiя выконваюць удакладняльную функцыю (тлумачэннi, заўвагi, дадатковыя звесткi i iнш.). Напрыклад: Доўгi час Закружжа, так называлi вёску прышлыя людзi, з навакольным светам звязвала звычайная лясная сцежка (А.Асiпенка). Вiхрасты хлапчук, яму было год шэсць, штосьцi мармытаў праз сон i смяяўся (К.Чорны). § 53. Коска пры зваротку 1. Коскамi выдзяляюцца звароткi ў пачатку, у сярэдзiне i ў канцы сказа разам са словамi, якiя адносяцца да iх. Напрыклад: Сонца, умыйся расою на свiтальнай зары (А.Бялевiч). Занiмай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад мiж народамi!.. (Я.Купала). Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцы сваiм (М.Танк). Дык уздымi свой голас-звон з глыбiнь душы, пясняр свабоды (К.Буйло). Вiдаць, па сур'ёзных справах да нас, Надзя? (М.Лынькоў). 2. Калi зваротак раздзяляецца на часткi iншымi словамi, то кожная з iх выдзяляецца коскамi. Напрыклад: Ой ты, мая рыбка, спi, залатая! 3. Калi памiж звароткамi-паўторамi ёсць займеннiк ты або вы, то ён адносiцца да першага зваротка i коска ставiцца пасля займеннiка. Напрыклад: Лета ты, лета прыгожа-квяцiстае, колькi ты ўносiш аздобы з сабой! (Я.Купала). § 54. Коска пры выклiчнiках i гукаперайманнях 1. Коскамi аддзяляюцца выклiчнiкi, калi яны не маюць падкрэсленай клiчнай iнтанацыi i знаходзяцца ў пачатку цi ў сярэдзiне сказа. Напрыклад: Ах, дружа-клён! Ну як яго не ўспомнiць?.. (П.Трус). Мiлая! О, колькi радасцi даеш майму ты сэрцу маладому! (Я.Купала). Ох, нашто ж ты, ночка, так прыгожа-мiла? (Я.Колас). Эх, як слаўна, як прыгожа, хораша, прыстойна! (Я.Колас). Эй, дзяцюк малады, не тужы, не глядзi ты скрозь слёзы на свет... (Я.Купала). 2. Коскамi аддзяляюцца выклiчнiкi i гукаперайманнi, калi яны знаходзяцца ў сярэдзiне або ў канцы сказа цi паўтараюцца. Напрыклад: Раздолле ў лузе, эх, раздолле! (Я.Колас). Шкада, ай, як шкада Iлiко (Э.Самуйлёнак). Колькi ў лесе грыбоў, ай-яй-яй! (З.Бядуля). Ну, ну, пашавельвайся, - падганяў ён Алеся (К.Крапiва). Толькi ў другой палавiне, дзе спяць гаспадыня i яе дачка-вучанiца, размашыста i глуха стукаюць ходзiкi: як-так, як-так... (I.Шамякiн). 3. Не аддзяляюцца коскамi выклiчнiкi перад асабовымi займеннiкамi. Напрыклад: Ой ты, ночка, чарнявая ноч, агарнi цеплынёю мяне... (П.Панчанка). Эх ты, - кажа яна, - лепш вось дахаты iдзi, а то будзе табе ад мацi (Я.Брыль). 4. Не з'яўляецца выклiчнiкам i не аддзяляецца коскай часцiца о пры зваротку, адмоўi, сцвярджэннi, а таксама не аддзяляюцца коскай узмацняльныя часцiцы, аднолькавыя па гукавым складзе з выклiчнiкамi. Напрыклад: Я не для вас, паны, о не, у час вольны песенькi складаю... (Я.Купала). О так, так, планы маюць выключную ролю ва ўсякай справе (М.Лынькоў). Мiколу ж аднаму ай-ёй як цяжка (Я.Брыль). Я яшчэ ого якi дужы! (I.Шамякiн). § 55. Коска пры сцвярджальных, адмоўных i пытальных словах 1. Коскай аддзяляюцца сцвярджальныя, адмоўныя i пытальныя словы ў пачатку сказа, калi яны звязаны са сказам, якi раскрывае, канкрэтызуе iх сэнс: так, але, ага, ну, што ж, як жа, не, што, як i iнш. Напрыклад: Так, трэба прыняць гэтыя заўвагi. Не, не такою я хацеў сустрэць цябе, сястра! (Я.Скрыган). Што, грыбоў яшчэ няма? (Я.Колас). Як, ты гэтага яшчэ не зрабiў? Калi пры такiх словах стаяць узмацняльныя часцiцы, то коскай яны аддзяляюцца разам. Напрыклад: Ой не, пакiдаць таварыша ў бядзе нельга (Я.Маўр). 2. Калi сцвярджальныя, адмоўныя i пытальныя словы паўтараюцца, то яны раздзяляюцца коскамi. Напрыклад: Так, так, панi гаспадыня. Чалавек страляе, а чорт кулю носiць (Я.Купала). Але, але, яго мацi i мне паказвала лiст, у якiм ён пiша, што няйначай мусiць прыехаць на свята (Ц.Гартны). Не, не, - адагнаў ад сябе змрочныя думкi Iван (Б.Сачанка). Што, што ты сказаў? 3. Сцвярджальныя, адмоўныя i пытальныя словы ў сярэдзiне сказа выдзяляюцца коскамi з двух бакоў. Напрыклад: Работа, што ж, у лес не пабяжыць (Ц.Гартны). Ты не паверыш, не, такой навальнiцы ў нас не было нiколi! 4. У канцы сказа перад сцвярджальнымi, адмоўнымi i пытальнымi словамi ставiцца коска, а пасля - знак прыпынку ў адпаведнасцi з агульнымi правiламi. Напрыклад: Цяпер ты пойдзеш спаць, так? (I.Мележ). Я работы не баюся, не! Глава 14 КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ § 56. Коска ў складаназлучаным сказе 1. Коскай аддзяляюцца часткi складаназлучаных сказаў, якiя аб'яднаны злучнiкамi i, ды (у значэннi "i"), дый (ды i), або (альбо), цi. Напрыклад: Iдуць ад кожнага перона на ўсход i захад цягнiкi, i ад апошняга вагона далёка свецяць аганькi (С.Грахоўскi). Праплыве гук баязлiва па-над лугам, па-над нiвай у знямелы свет, ды зноў цiха-цiха стане (Я.Колас). Ад завеi не было вiдаць агнёў нават недалёкiх вёсак, ды i блiзкiя iшлi ў цемры ледзь прыкметнымi мутнымi знакамi (I.Мележ). 2. Перад злучнiкамi i, ды (у значэннi "i"), або, цi коска не ставiцца: калi ў складаназлучаным сказе (звычайна ў пачатку) ёсць агульны член, якi адносiцца да першай i да другой частак, або агульная часцiца цi пабочнае слова. Напрыклад: Дзе-нiдзе ў гародчыках, ля ганкаў чырванелi вясновыя кветкi i зацвiтаў бэз (В.Быкаў). Праз нейкi час вецер разагнаў хмары ў вышынi i дождж сцiх (I.Мележ). Толькi верхавiны соснаў гулi ледзь чутна ды шалясцелi трапяткiя асiны (М.Лынькоў); калi часткi складаназлучанага сказа з'яўляюцца безасабовымi (аднароднымi па значэннi), няпэўна-асабовымi або намiнатыўнымi сказамi, а таксама калi маюць форму пытальных, пабуджальных цi клiчных сказаў. Напрыклад: Цiшыня i прастор (Э.Агняцвет). Колькi радасцi i колькi захаплення! 3. Коскай аддзяляюцца часткi, якiя аб'яднаны ў складаназлучаны сказ злучнiкамi але, а, ды (у значэннi "але"), ж (жа), аж, аднак, затое, толькi i iнш. Напрыклад: Наводдалек чулiся стрэлы, але тут было ўжо цiха (I.Мележ). Мартын астаўся ў хмызняку, а дзед Талаш знiк з вачэй, расплыўся ў цемрадзi (Я.Колас). I чужому навучайся, ды свайго не цурайся (Прыказка). Мiкiта моцна пастукаў у дзверы, аднак з кабiнета нiхто не азваўся (М.Зарэцкi). На вулiцы скрыпка грае, мяне ж мацi не пускае (Народнае). Завярнуўся [Бруй] i хацеў ужо iсцi назад, аж з печы пачуўся голас: "Хто там?" (Я.Колас). 4. Коскай аддзяляюцца часткi, якiя аб'яднаны ў складаназлучаны сказ пры дапамозе паўторных злучнiкаў i... i, нi... нi, то... то, не то... не то, або (альбо)... або (альбо), цi... цi, цi то... цi то. Напрыклад: I хвалюецца пшанiца, i дрыжыць пяшчотна гай (П.Броўка). Нi колас на нiве не ўскалыхнецца, нi лiст на дрэве не ўзварухнецца (Я.Колас). Або iх [птушак] тут не было, або яны проста не адважвалiся падаваць голасу (Я.Колас). Цi то стогне бура, цi то вiхор гуляе. § 57. Коска ў бяззлучнiкавым сказе Коскай аддзяляюцца часткi складанага бяззлучнiкавага сказа, якiя па сэнсе i iнтанацыйна звязаны памiж сабой. Напрыклад: Цвiтуць лугi, жаўцее проса, уздымае жыта каласы (С.Грахоўскi). Неба сеяла цяпло, цёплы дожджык церушыў, у думках радасна было, беглi песнi ад душы (Я.Купала). Ад зямлi да самых чубоў на дрэвах не было нiводнай галiнкi, сляды ад усiх колiшнiх галiнак даўно заплылi жывой смалою, згладзiлiся, кара над iмi самкнулася (В.Карамазаў). § 58. Коска ў складаназалежным сказе 1. Коска ставiцца: памiж галоўнай i даданай часткамi. Напрыклад: Пасаджу каля вёсак сады маладыя, каб ты вечна цвiла i ў шчасцi расла, дарагая мая Беларусь (П.Панчанка). Яны выехалi з двара, калi апошняя жоўтая палоска зары дагарала на захадзе (У.Караткевiч). Каб любiць Беларусь нашу мiлую, трэба ў розных краях пабываць... (А.Ставер). Дзяды i бацькi нашу мову стваралi, каб звонка звiнела, была як агонь (П.Броўка); памiж даданымi часткамi, якiя адносяцца да адной i больш галоўных частак. Напрыклад: Глянь туды, дзе машыны спяваюць, дзе палае ў горане сталь, дзе рабочыя песнi складаюць пад сталёвы напеў малатка (П.Трус). А там, дзе разам мы прайшлi, вясеннi гул не моўкнуў, газоны пышна расцвiлi, зазiхацелi вокны (М.Танк). Калi даданая частка стаiць у сярэдзiне галоўнай, яна выдзяляецца коскамi з двух бакоў. Напрыклад: Над ускрайкам лесу, дзе пачыналiся жоўтыя пяскi, зазвiнела песня ляснога жаваранка (Я.Колас). 2. Калi аднародныя даданыя часткi звязваюцца пры дапамозе адзiночных злучнiкаў i, ды (у значэннi "i"), або, цi, то памiж iмi коска не ставiцца. Напрыклад: Я люблю часiну навальнiцы, калi б'е пярун па ўсiх ладах i злуюцца ў хмарах блiскавiцы (П.Панчанка). Некаторыя iшлi далей, дзе было начальства i дзе раздалiся гэтыя нечаканыя выбухi (В.Быкаў). Як толькi разднела i ўзышло сонца, пачалi збiрацца вучнi (Я.Колас). Перад супрацiўнымi злучнiкамi i перад злучнiкам i, якi паўтараецца памiж аднароднымi даданымi часткамi, коска ставiцца. Напрыклад: Нарадзiўся я ў маi, як сады вакол цвiлi, а ў наднёманскiм гаi распявалi салаўi (А.Русак). 3. Коска не ставiцца перад злучнiкамi i, ды (у значэннi "i"), або, цi, што звязваюць дзве галоўныя часткi, да якiх адносiцца агульная даданая частка. Напрыклад: Ужо сонца праглядвала праз вершалiны хвой i пачынала адчувацца гарачыня летняга дня, калi настаўнiкi падышлi да балота (Я.Колас). Калi наступае глыбокая восень, над зямлёй нiзка сцелецца туман або iмжыць дробны дождж (К.Чорны). 4. Калi даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе састаўных падпарадкавальных злучнiкаў (перш чым, затым што, пасля таго як, для таго каб, па меры таго як, да таго часу пакуль, з прычыны таго што, нягледзячы на тое што, дзякуючы таму што, у сувязi з тым што i iнш.), то коска ставiцца памiж даданай часткай i галоўнай, калi даданая пачынаецца такiм злучнiкам i стаiць перад галоўнай (злучнiк не разрываецца). Напрыклад: З той пары як пайшлi на аблаву, цягнецца iх паляванне да сённяшнiх дзён (А.Куляшоў). Для таго каб праца давала плённыя вынiкi, трэба прывучыць да сталых i сур'ёзных адносiн да яе з малых гадоў (Я.Колас). Па меры таго як неба святлела, цемра змянялася рэдкiм лёгкiм змрокам... (I.Мележ). Калi даданая частка сказа стаiць пасля галоўнай, коска ставiцца або перад другой часткай састаўнога падпарадкавальнага злучнiка, або перад гэтым злучнiкам у поўным яго складзе ў залежнасцi ад сэнсу. Напрыклад: Я гэту мову ўзяў сабе таму, што зашмат у ёй было гаротных песень (М.Танк). Бабка была спагадлiвая да чужога гора, таму што сама перажыла шмат пакут i нягод (Ю.Пшыркоў). Ён паабяцаў не пакiдаць галерэю да таго часу, пакуль не адкрыецца новая экспазiцыя. 5. У залежнасцi ад сэнсу коска можа ставiцца пасля першай часткi састаўнога падпарадкавальнага злучнiка. Напрыклад: Перад тым, як iсцi ў поле, яна прыбiрала ў хаце, мыла падлогу, лавы (Б.Сачанка). Па меры таго, як прыпыняўся дзе ў вёсцы Ельскi са сваiм атрадам, прыпыняўся i Сцяпан (П.Пестрак). Нягледзячы на тое, што давялося несцi на плячах тол i боепрыпасы, адстаючых не было (I.Мележ). Можа нават таму, што навокал было многа прастору, хлопцу раптам стала няўтульна (I.Чыгрынаў). 6. Коска не ставiцца перад як, калi, што i iнш., якiя ўваходзяць у склад устойлiвых выразаў тыпу як не трэба лепш, як нi ў чым не бывала, калi б то нi было, што б там нi было i iнш. Напрыклад: Усё было вылiчана i вымеркавана як не трэба лепш (К.Чорны). Супакойся, прашу цябе. Што б там нi было, у нашых адносiнах нiчога не зменiцца (К.Крапiва). У выразах не хто iншы, як..., не што iншае, як... перад як ставiцца коска. Напрыклад: Прыйшоў не хто iншы, як наш сусед. Гэта не што iншае, як цяга да тае самае стыхii, у якой жылi iх ранейшыя продкi (К.Крапiва). 7. Калi побач стаяць два падпарадкавальныя злучнiкi (цi злучнiк i злучальнае слова), а таксама злучальны i падпарадкавальны злучнiкi (у сказах з рознымi вiдамi сувязi), то памiж iмi ставiцца коска. Напрыклад: Брыгадзе рабочых сказалi, што, калi своечасова будзе закончаны аб'ект, яны атрымаюць прэмiю. Пот залiваў вочы, але, каб не выдаць сваёй слабасцi, хлопец не кiдаў вёслаў (I.Шамякiн). 8. Перад другiм злучнiкам коска не ставiцца, калi галоўная частка пачынаецца словамi дык, то. Напрыклад: А яшчэ помнiць ён [Алесь], што калi прыходзiлi жаўнеры ў вёску, дык насмiхалiся з усiх, абзываючы "мужыкамi" (П.Броўка). ![]() ![]() |
![]() |
Партнеры
![]() |
![]() |