![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Закон Республики Беларусь от 23.07.2008 N 420-З "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi"(текст документа по состоянию на январь 2010 года) обновление Стр. 7 9. Калi акалiчнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам або адзiночным дзеепрыслоўем, стаiць пасля злучнiка цi злучальнага слова, якое звязвае часткi складанага сказа, то яна аддзяляецца коскай без гэтага злучнiка. Напрыклад: Чуеш ты, як звоняць цiха, як, палi вiтаючы свае, недзе ўнучка слуцкае ткачыхi пра вясну шчаслiвая пяе (М.Танк). Жанчына сядзела перабiраючы фартух. А потым паглядзела ў акно i, не чакаючы маёй просьбы, цiха пачала сваё апавяданне (А.Васiлевiч). Сонца, зрабiўшы свой штодзённы кругабег, апусцiлася зусiм нiзка i, стамiўшыся, пачало хiлiцца на захад (Б.Сачанка). 10. Выдзяляюцца коскамi акалiчнасцi, выражаныя дзеепрыслоўным зваротам, i адзiночнае дзеепрыслоўе ў пазiцыi пасля злучнiка а, якi звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнiкi з супрацьлеглым значэннем. Напрыклад: Лабановiч не спынiўся, а, выбраўшы больш зручнае месца, смела рушыў наперад (Я.Колас). Ён не гаварыў, а, махаючы кулакамi, крычаў (П.Пестрак). 11. Калi злучнiк а па сэнсе непасрэдна звязаны з акалiчнасцю, выражанай дзеепрыслоўем, тады пасля яго коска не ставiцца. Напрыклад: Рыгор доўга шукаў выхад, а знайшоўшы, весела ўсмiхнуўся i выйшаў з кватэры (Ц.Гартны). Садзiлася [сонца] на хвалi велiзарным чырвоным кругам, а сутыкнуўшыся з вадою, увачавiдкi змянiла форму (А.Кулакоўскi). 12. Акалiчнасць, выражаная адзiночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, пры якiх стаяць часцiцы толькi, нават, разам з iмi аддзяляецца коскай. Напрыклад: Толькi прайшоўшы амаль паўдарогi, [дзед] запытаў: - Ну, а як у цябе ў школе? (П.Броўка). Нават узяўшы кнiгу першы раз у рукi, разумееш, як табе пашчасцiла. З краю на лясных прагалах стаялi маладыя бярозкi, толькi-толькi выпускаючы пахучыя лiсточкi i надаючы лесу асаблiвую чароўнасць (Я.Колас). 13. Калi адасобленая акалiчнасць, выражаная адзiночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, звязана з астатняй часткай сказа злучнiкамi нiбы, як бы, быццам i iнш., то коска ставiцца перад адпаведным злучнiкам. Напрыклад: Яна [машына] то бегла весела, жвава, калi было роўна, то гула i стагнала, быццам злуючыся, што яе не пускаюць (Я.Скрыган). Бушмар правёў рукою па твары, як бы знiмаючы з яго штосьцi чужое i непрыемнае (К.Чорны). Леначка прыпала тварам да маiх грудзей, нiбы хаваючы яго i ад мяне i ад сябе (Я.Брыль). 14. Пры адасобленай акалiчнасцi, выражанай дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, замест коскi можа ставiцца працяжнiк, калi дзеепрыслоўе выразна выдзяляецца сэнсава. Напрыклад: Не шукаючы - не знойдзеш (Прыказка). I памагаць яму трэба - умеючы (Я.Брыль). 15. Выдзяляецца коскамi акалiчнасць, выражаная назоўнiкамi ва ўскосных склонах з прыназоўнiкамi насуперак, у адпаведнасцi, са згоды i iншымi са значэннем прычыны, умовы, уступкi, спосабу дзеяння. Напрыклад: Насуперак лiхой стыхii, на гэтай згруджанай жарстве, узняўшы вежы залатыя, прыгожы горад расцвiце (П.Глебка). Максiма ў ваенна-марское вучылiшча не прынялi, i ён, наперакор жаданню бацькоў, на злосць усiм, паехаў у марскi тэхнiкум (I.Шамякiн). Дваццаць восьмага лiпеня, у вынiку абыходнага манеўру i баявой атакi, войскi Першага Беларускага фронта авалодалi Брэстам (У.Карпаў). У выпадку якой патрэбы, звяртайцеся па дапамогу (I.Шамякiн). Нягледзячы на трывожны час, рынак жыў сваiм звычайным жыццём (А.Якiмовiч). У адпаведнасцi з законам, кожны мае права на працу. Пры такiх акалiчнасных канструкцыях з некаторымi прыназоўнiкамi дапускаецца адсутнасць коскi, калi яны сэнсава i iнтанацыйна не выдзяляюцца. Напрыклад: А млын - добры пункт, дзе можна ў выпадку патрэбы схавацца (З.Бядуля). У адпаведнасцi з надвор'ем гэтак жа часта змяняе свой колер i возера (В.Вольскi). 16. Коскамi выдзяляюцца iнфiнiтыўныя звароты, калi яны далучаюцца да выказнiка пры дапамозе злучнiкаў каб, для таго каб, з тым каб, замест таго каб i iнш. Напрыклад: На тое ён i лес, каб шумець (К.Крапiва). Зрабiлi б што-небудзь карыснае, замест таго каб гуляць. 17. Не выдзяляецца коскамi iнфiнiтыўны зварот з каб, калi ён уваходзiць у пытальную сiнтаксiчную канструкцыю з пачатковым што: Што каб пайсцi ў адпачынак? А што каб сказаць? А што каб запрасiць iх у госцi? i iнш. 18. Коскамi могуць выдзяляцца акалiчнасцi, выражаныя прыслоўямi або прыслоўнымi зваротамi, што адносяцца да выказнiка i маюць значэнне заўвагi. Напрыклад: Хведар бег, аслабела i няўцямна, ужо не выбiраючы шляху (В.Быкаў). Сабака ўсё брахаў, заложна i аднатонна (К.Крапiва). § 51. Коска пры словах i спалучэннях слоў, якiя ўдакладняюць або абмяжоўваюць значэнне iншых слоў у сказе 1. Коскамi выдзяляюцца акалiчнасцi, выражаныя словамi i спалучэннямi слоў са значэннем месца, часу, спосабу дзеяння i iнш., якiя стаяць побач i ўдакладняюць, канкрэтызуюць цi ўзмацняюць сэнс папярэднiх слоў, што маюць больш шырокае значэнне. Напрыклад: Тут, на высокай i даволi прасторнай пляцоўцы, i знайшло сабе цiхi прыпынак сяло Верхань (Я.Колас). За дваром, на бярозах, была пасека - больш за дзясятак лiпавых вулляў (М.Лупсякоў). Адтуль, недзе з-за ўзгорка, даносiлiся невыразныя, як бы прыглушаныя, гукi (К.Крапiва). А было гэта тыдзень таму, у нядзелю, пад вечар (Я.Брыль). 2. Калi другая акалiчнасць мае больш шырокае значэнне, чым папярэдняя, то яна не ўдакладняе, а толькi паясняе папярэднюю i коскамi не выдзяляецца. Напрыклад: Зусiм iнакш iшло жыццё ў сасняку за горадам, дзе быў штаб фронту (I.Мележ). Яшчэ зранку на другi дзень па вёсцы панеслася чутка пра гэта здарэнне. 3. Калi другая акалiчнасць у адносiнах да папярэдняй мае больш вузкае значэнне, але па сэнсе i iнтанацыйна не выдзяляецца, то памiж iмi коска не ставiцца. Напрыклад: А там за возерам, як струнка, пралегла роўненька чыгунка (Я.Колас). На балоце паабапал дарогi раслi кусты лазы i алешнiку (Я.Колас). Дзялiлi лужок найчасцей у нядзелю пад вечар (Я.Брыль). 4. Калi ў сказе стаяць побач адна за адной тры i больш акалiчнасцi, з якiх наступная ўдакладняе папярэднюю, але апошняя не мае ўдакладняльнага значэння, то пасля яе коска не ставiцца. Напрыклад: Там, на ўзлессi, на высокiм дрэве з разгалiстай кронай у гняздзе шчабяталi птушаняты. 5. У творах мастацкай лiтаратуры i ў перыядычным друку пры выдзяленнi ўдакладняльных акалiчнасцей з узмацняльным значэннем часам ужываецца працяжнiк. Напрыклад: Стрэлы чутны толькi недзе далёка - у лесе (Я.Скрыган). 6. Коскамi выдзяляюцца акалiчнасцi, выражаныя словамi i спалучэннямi слоў, якiя ўдакладняюць, падкрэслiваюць значэнне папярэдняга прыметнiка, займеннiка i iнш. Напрыклад: З яснага, без адзiнай хмурынкi, глыбокага неба россыпам зорак свяцiў поўны месячык (I.Шамякiн). Крыху далей стаяла невялiкая, хат на дзесяць, вёсачка (Я.Сiпакоў). Хвалiстыя, доўгiя, ледзь не ў пояс, валасы... былi незвычайнага, попельнага колеру (Т.Бондар). 7. Коскамi выдзяляюцца спалучэннi слоў i асобныя словы, якiя ўдакладняюць або абмяжоўваюць, выдзяляюць цi ўзмацняюць сэнс папярэднiх цi наступных слоў, далучаючыся да iх непасрэдна або пры дапамозе выразаў у тым лiку, у тым лiку i, апрача (апроч), акрамя, амаль, за выключэннем, галоўным чынам, па прозвiшчы (па мянушцы i iнш.), гэта значыць, так званы, або, цi (у значэннi "гэта значыць"), асаблiва, нават, напрыклад, як, у прыватнасцi, i ў прыватнасцi, i прытым i iнш. Напрыклад: Усе палешукi, у тым лiку i стараста, пiсаць не ўмелi (Я.Колас). Вада ў Нёмане, нават каля берага, не iдзе, здаецца, а бяжыць (Я.Брыль). Усе птушкi, i нават непаседлiвыя крыклiвыя вераб'i, схавалiся ад навальнiцы (Я.Маўр). Добра памагае падбел супроць падагры, цi, як цяпер кажуць, адкладання солi (В.Вольскi). 8. Калi спалучэннi слоў з апрача, акрамя i iншымi маюць пры сабе ўзмацняльную часцiцу i, то яны звычайна коскамi не выдзяляюцца. Напрыклад: Пабываў ля крынiцы нехта i акрамя нас. § 52. Коска пры пабочных i ўстаўных канструкцыях 1. Коскамi выдзяляюцца пабочныя словы i канструкцыi, якiя стаяць у сярэдзiне або ў пачатку сказа: безумоўна, бясспрэчна, вядома, канечне, зразумела, напэўна, сапраўды, праўда, пэўна, вiдавочна, вiдаць, здаецца, здавалася, мабыць, магчыма, можа, мусiць, няйначай, бадай, знаць, нябось, часам, бывае, бывала, як вядома, як вiдаць, па ўсiм вiдаць, можа быць, чаго добрага, таго i глядзi, само сабой разумеецца i iнш. Напрыклад: I я, безумоўна, шчаслiвы i рад, што добра зародзiць густая пшанiца (П.Глебка). Лабановiч, вiдавочна, быў задаволены, што не трэба доўга шукаць фурманкi (Я.Колас). Захар Крымянец зiрнуў на зоркi, падумаў пра мароз, якi, няйначай, збярэцца да ранiцы (М.Лынькоў). Але расстацца нам час наступае; пэўна, ужо доля такая ў нас (М.Багдановiч). Хацелася мне, вядома, пачуць ад Коласа нешта незвычайнае, важнае (Я.Брыль). Не можа быць, канечне, i размовы, каб дарослы чалавек нацкаваў юнака на юнака (У.Караткевiч). Адразу пасвятлела. Вiдаць, ужо ўзышло сонца (I.Мележ). Як радасна ён сустракаў, бывала, Вялiкдзень (Я.Колас). 2. Не выдзяляюцца коскамi тыя словы, якiя ўжываюцца ў ролi мадальнай часцiцы або са значэннем прыслоўя i выражаюць сцвярджэнне, узмацненне: можа, няйначай, пэўна, напэўна, канечне, сапраўды, часам, бывае, бывала, бадай, бадай што, мо (усечаная форма слова можа) i iнш., а таксама словы вiдаць, здавацца, якiя ў сказе выступаюць выказнiкам. Напрыклад: Можа за якой паўгадзiны батальён па вузкiх i слiзкiх ходах, траншэях быў выведзены ў лагчыну... (I.Шамякiн). Цяпер зiма напэўна ляжа (Я.Колас). Такiя корчмы-станцыi Мiнскi тракт меў бадай праз кожныя дзесяць кiламетраў (З.Бядуля). Мiкiта - нелюдзiмы, удзень яго бадай што i не спаткаеш на людзях... (Я.Колас). Дымiць туман. Мо лепш перачакаць, пакуль зара не прыадчынiць дзверы? (М.Танк). Адтуль вiдаць адразу пяць азёр (Я.Брыль). Часамi Лабановiчу здавалася, што вынiкi дасягнуты нязначныя (Я.Колас). 3. Выдзяляюцца коскамi спалучэннi слоў i сказы, якiя маюць значэнне эмацыянальнай ацэнкi фактаў рэчаiснасцi, а таксама перадаюць пачуццёвую рэакцыю на тыя факты, пра якiя гаворыцца ў сказе: на жаль, на вялiкi жаль, на шчасце, як на тое шчасце, на маё здзiўленне, як на тое лiха, як на грэх, як на тую бяду, хвароба на iх i iнш. Напрыклад: Аж тут, як на тое шчасце, стаiць сагнутая бярэзiна (С.Грахоўскi). Хата была, на шчасце, ужо абжытая (П.Пестрак). Але, на маё здзiўленне, ён адказвае зусiм не так, як я думаў (А.Асiпенка). Як на грэх, лоў быў шчаслiвы (Я.Колас). Нават сорам на хатнiх зiрнуць: цi не ўцямiлi, хвароба на iх, ад чаго мой тварык смяецца, ад чаго маё сэрцайка б'ецца (М.Багдановiч). 4. Коскамi выдзяляюцца словы, спалучэннi слоў i сказы, якiя паказваюць на крынiцу паведамлення, на прыналежнасць выказанай думкi: па-мойму, па-твойму, па-ягонаму, па-вашаму, па-iхняму, маўляў, думаю, на мой погляд, з пункту гледжання (каго-небудзь), на думку (каго-небудзь), як вядома, як кажуць, як людзi кажуць, як той казаў i iнш. Напрыклад: Гэта, па-мойму, i ёсць сапраўдная сувязь з жыццём (К.Чорны). Выходзiць, па-ягонаму, што ледзь не самi мы вiнаваты, а не той, што наша дабро крадзе (Я.Брыль). Яшчэ, як той казаў, не ўсё скончана (Я.Брыль). 5. Коскамi выдзяляюцца словы, спалучэннi слоў i сказы, якiя перадаюць адносiны да спосабу выражэння думкi, матывацыю спосабу выказвання цi выбару стылiстычных сродкаў мовы: адным словам, словам, што называецца, скажам, як гаворыцца, як гэта гаворыцца, iнакш кажучы, карацей кажучы, уласна кажучы, прасцей кажучы, шчыра кажучы, не пры вас кажучы, праўдзiвей сказаць, папраўдзе сказаць, так сказаць, з дазволу сказаць, я сказаў бы i iнш. Напрыклад: Скажам, аб вадзе гамонкi не было спрадвек, бо хапала нам заўсёды i азёр, i рэк (А.Астрэйка). Шчыра кажучы, я толькi лiчуся брыгадзiрам (А.Асiпенка). 6. Коскамi выдзяляюцца словы, спалучэннi слоў i сказы, што выражаюць адносiны гаворачай асобы да слухача: бачыш (бач), прызнацца, кажаш, кажаце, ведаеш, ведаеце, разумееш, разумееце, паверце, выбачайце, даруйце, даруйце мне, калi ласка, калi хочаце ведаць, цi дасце веры, зрабiце ласку i iнш. Напрыклад: Але ж язык у цябе, даруй мне, як тая мянташка (М.Лынькоў). Напiшы мне, калi ласка, пiсямко дахаты! (Я.Колас). Я, шчыра прызнацца, i загад на вас падрыхтаваў (А.Асiпенка). 7. Коскамi выдзяляюцца словы i спалучэннi слоў, якiя служаць сродкамi сувязi асобных частак выказвання i ўказваюць на паслядоўнасць, абмежаванне, удакладненне, супастаўленне або аб'яднанне частак тэксту, на выражэнне вынiку, заключэння i пад.: па-першае, па-другое, па-трэцяе i iнш., першае, другое, трэцяе i iнш., нарэшце, значыць, дарэчы, наогул, аднак, прынамсi, наадварот, з аднаго боку, з другога боку, у сваю чаргу, разам з тым, у прыватнасцi, мiж iншым, мiж тым, да таго ж, такiм чынам, галоўным чынам, па крайняй меры i iнш. Напрыклад: Турсевiч - гэта мой настаўнiк i мой зямляк, прынамсi, аднае воласцi (Я.Колас). Валодзька выпрасiў, нарэшце, у рэдактара дазвол паехаць на раён (Я.Брыль). Спазнiлiся, аднак, на вялiкае спатканне, трэба было раней (В.Быкаў). Мiкола быў, мiж тым, дома (К.Чорны). З другога боку, Ядвiсi было цiкава паслухаць, як вёў сваю работу ў школе настаўнiк... (Я.Колас). Па крайняй меры, для яго нiчога ўжо не будзе (В.Быкаў). Такiм чынам, усе няяснасцi, сумненнi, прынесеныя Саўкам, цяпер развеялiся (Я.Колас). 8. Калi слова нарэшце не выконвае функцыi пабочнага слова i выражае часавае значэнне, то яно коскамi не выдзяляецца. Напрыклад: Нарэшце да Панаса падыходзiць шырокi чалавек з жорсткiмi вусамi (Я.Колас). Тым часам поезд з кожнай хвiлiнай наблiжаўся да вакзала i нарэшце спынiўся (Я.Колас). Калi слова аднак у пачатку сказа цi другой часткi складаназлучанага сказа i пры аднародных членах ужываецца як супрацiўны злучнiк, яно коскай не аддзяляецца. Напрыклад: Турку стала лягчэй ад тае пахвалы, аднак ён прастадушна прызнаўся (В.Быкаў). Трэба было паспаць. Аднак чамусьцi не спалася. 9. Спалучэннi слоў мiж тым, тым не менш, да таго ж, якiя ўжываюцца ў пачатку сказа або другой часткi складанага сказа, выконваюць функцыю злучнiка i коскай не аддзяляюцца. Напрыклад: У вас на мястэчка многа сiлы не патрабуецца, мiж тым вакол вялiкая патрэба ў людзях (Ц.Гартны). На дварэ ноч. Мiж тым спаць не хочацца (I.Мележ). Тым не меней ён [Лабановiч] устаў i рушыў у той бок, куды паехала дзяўчына (Я.Колас). Да таго ж Мiнiч яшчэ меў недахоп у вымаўленнi: ён шапялявiў (Я.Колас). 10. Коскамi выдзяляюцца словы i спалучэннi слоў, якiя не маюць уласна сiнтаксiчнага значэння i ўводзяцца ў сказ без якой-небудзь матывацыi: гэта, гэта самае, ну, вот, само сабой, знацца, значыцца, стала быць, так сказаць, брат ты мой, тудэма-сюдэма, калiна-малiна i iнш. Напрыклад: Зусiм не тое выйшла, зусiм не тое, што трэба было нашай, значыцца, вёсцы (М.Лынькоў). Проста, ну, сiмпатызуюць адзiн другому маладыя, хiба ж iм i не пагаварыць, хiба ж iм i не пасмяяцца (М.Лынькоў). Тудэма-сюдэма, куды тут садзiцца! (Я.Купала). Чаго яны, калiна-малiна, там? (I.Мележ). 11. Коскамi выдзяляюцца пабочныя словы i спалучэннi слоў, якiя ўваходзяць у склад iншых пабочных цi ўстаўных сказаў, адасобленых зваротаў, удакладняльных цi iншых выдзеленых знакамi прыпынку частак сказа. Напрыклад: Немцы, як ты, мабыць, ведаеш, аднавiлi завод у Гудове (Б.Сачанка). Боты - i выцер iх, здаецца! - усё ж такi наслядзiлi на чыстай чырвонай падлозе (Я.Брыль). Не будку мае Жук - палацы (хоць не свае, вядома, працы) (К.Крапiва). Людзi слухалi ўважлiва, баючыся, вiдаць, прапусцiць хоць адно слова (П.Пестрак). Мы зайшлi ў крайнюю хату, пабудаваную, напэўна, пасля вайны. Не чакаючы, як вiдаць, далейшай размовы, жанчына хутка выйшла з хаты (П.Галавач). 12. Калi пабочнае слова стаiць перад адасобленым зваротам, пабочным сказам або ўдакладняльнай канструкцыяй, то яно ўваходзiць у iх склад i коскай не аддзяляецца. Напрыклад: Старшыня iмклiва абыходзiць вакол машыны, няйначай прыглядаючыся неспакойным вокам да яе паклажы (I.Шамякiн). Плылi ў вясновую сiнь за акно мяккiя акорды, уздыхала мора, i, можа заслухаўшыся гэтай музычнай вясной, не падавалi свайго голасу гарматы (I.Навуменка). Аднекуль, мабыць з печы, да iх кiнулася жанчына (В.Быкаў). 13. Памiж пабочнымi словамi, спалучэннямi слоў i сказамi, якiя iдуць адно за адным, ставiцца коска. Напрыклад: Словам, на наша шчасце, хата нейкiм чынам уцалела (З.Бядуля). Само сабой, канечне, паставiлi мы i хату (Б.Сачанка). 14. Пабочныя словы, спалучэннi слоў i сказы аддзяляюцца коскамi ад папярэднiх злучнiкаў, якiя звязваюць члены сказа або часткi складанага сказа. Напрыклад: Санкоўскi з ходу далучыўся да песнi, i, можа, ад таго яна загучала яшчэ энергiчней (П.Пестрак). Твае [мацi] у мяне бровы, твой лоб i нос. Твой неспакой. I, пэўна, твой лёс (А.Вярцiнскi). Маёр спынiўся каля дзвярэй, заплюшчыў вочы i, здалося мне, пахiснуўся (I.Шамякiн). Тады спрэчкi не разлучалi iх, а, наадварот, яшчэ болей умацоўвалi (Я.Колас). 15. Злучнiк а, калi ён складае адно цэлае з наступным пабочным кампанентам сказа, не аддзяляецца ад апошняга коскай: а можа, а магчыма, а значыцца, а мiж iншым, а па-другое. Напрыклад: ![]() ![]() |
![]() |
Партнеры
![]() |
![]() |