![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Закон Республики Беларусь от 23.07.2008 N 420-З "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi"(текст документа по состоянию на январь 2010 года) обновление Стр. 2 у сярэдзiне слова пасля галосных перад зычнымi: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур; пры чаргаваннi [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклi, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкi, моўчкi, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанiя, Волга, Валдай, Балгарыя; пры чаргаваннi [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крывi), любоў (любовi), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгiевы стайнi; але: краiна В'етнам, рака Влтава, армiя В'етконга, змаганне за В'енцьян. У канцы запазычаных слоў ненацiскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цемiртау, ток-шоу, ноу-хау. 2. Гук [у] пад нацiскам не чаргуецца з [ў]: да у`рны, Брэсцкая у`нiя, групоўка у`льтра, норма i у`зус, насiлi у`нты, чулася у`ханне, ау`л, бау`л, ау`каць, у выклiчнiках у (у, нягоднiкi!), ух (ух ты!), уй (уй, якi смешны!). 3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якiя заканчваюцца на -ум, -ус: прэзiдыум, кансiлiум, радыус, страус, соус i вытворных ад iх. 4. Гук [у] на пачатку ўласных iмён i назваў заўсёды перадаецца вялiкай лiтарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекiстан (для ўзбекаў), на Уральскiх гарах (на ўральскiх дарогах), на Украiне (за ўкраiнцаў), за Уладзiмiра, каля Уладзiслава, да Усяслава. § 16. Нескладовае й 1. Гук [i] пасля прыставак, якiя заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] i перадаецца на пiсьме лiтарай й: у словах з коранем iс-цi, iгр-аць, iм-я, iнач-ай на месцы ненацiскнога пачатковага каранёвага [i]: зайсцi, прыйсцi, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсцi, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннiк, пайменны, перайначыць, перайначванне; у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць. У астатнiх выпадках пачатковы каранёвы гук [i] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заiскрыцца, заiкацца, заiнець, праiснаваць, заiнтрыгаваць, праiлюстраваць, праiнфармаваць, неiстотны, Прыiртышша, Заiшым'е, Заiлiйскi, праiранскi. 2. У словах, утвораных ад дзеясловаў iсцi, iграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- i iнш.), [i] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысцi, надысцi, падысцi, разысцiся, падыграць, абыграць i iнш. 3. У сярэдзiне запазычаных слоў, у тым лiку ва ўласных назвах, лiтара й пiшацца толькi перад зычнымi: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айнi, лайнер, камбайн. Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымi ў словах iншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымi галоснымi, як i ў словах уласнабеларускiх: на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк; пасля галоснага ў сярэдзiне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскi; пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая. § 17. Падоўжаныя i падвоеныя зычныя 1. На пiсьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якiя стаяць памiж галоснымi, абазначаюцца падвоеным напiсаннем адпаведных лiтар (падоўжанае дз на пiсьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацiшша, узвышша, мышшу. 2. У запазычаных словах, у тым лiку ва ўласных iмёнах i назвах, i вытворных ад iх словах падвоеныя лiтары звычайна не пiшуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касiр, тэрыторыя, пiца, самiт; Ала, Васа, Генадзь, Iна, Нона, Iпалiт, Кiрыл, Адэса, Калькута, Марока, Нiца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка i iнш. Напiсанне такiх слоў вызначаецца па слоўнiку. 3. Ва ўласных iмёнах i назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пiсьме: Аўгiння, Аксiння, Анiсся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усцiння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце i iнш.; але: Iлья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскi i вытворныя ад iх: Iльiн, Iльiч, Iльiнскi, Iльiчоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскi i iнш. Глава 3 ПРАВАПIС МЯККАГА ЗНАКА I АПОСТРАФА § 18. Змякчальны мяккi знак 1. Мяккi знак пiшацца пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага д): для абазначэння на пiсьме мяккасцi зычнага на канцы слова: мядзведзь, дзень, соль, вось, чытаць, пiсаць, стань, кiнь, лезь, шэсць, дзесяць, штось, дзесь, кудысь, чагось, вiшань, кухань, соцень, песень; для абазначэння на пiсьме мяккасцi зычнага перад цвёрдым зычным: дзядзька, бацька, касьба, барацьба, пiсьмо, Вязьма, Кузьма, восьмы, процьма, дзьмухавец; для абазначэння на пiсьме мяккасцi зычнага перад наступным мяккiм зычным тады, калi пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другiм словам таго ж кораня) гэты мяккi зычны становiцца цвёрдым, а папярэднi зычны захоўвае сваю мяккасць: барацьбе, барацьбiт (барацьба), пiсьменнiк (пiсьмо), васьмi, васьмю (восьмы), цьмяны (цьма). Калi пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другiм словам таго ж кораня) мяккасць зычных не захоўваецца, то мяккасць зычнага перад наступным мяккiм зычным на пiсьме мяккiм знакам не абазначаецца: дзве - два, шэсць - шосты, звiнець - звон. 2. Мяккi знак пiшацца для абазначэння мяккасцi зычных у дзеясловах загаднага ладу: перад канчаткам першай асобы множнага лiку -ма: кiньма, сядзьма, станьма; перад канчаткам другой асобы множнага лiку -це: будзьце, кiньце, сядзьце, станьце, намыльце; перад зваротнай часцiцай -ся: кiнься, звесься. 3. Мяккi знак пiшацца для абазначэння мяккасцi зычных у назоўнiках перад канчаткам творнага склону множнага лiку -мi: коньмi, людзьмi, грудзьмi, дзецьмi. 4. Мяккi знак пiшацца: у складаных лiчэбнiках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот; у часцiцы -сьцi, якая ўваходзiць у склад слова: штосьцi, чагосьцi, кудысьцi, дзесьцi, чамусьцi, якiсьцi; у слове ледзьве. 5. Мяккi знак пiшацца для абазначэння на пiсьме мяккасцi [л] перад зычнымi: пальцы, кольцы, вiдэльцы, сальца, вальцы, колькi, толькi, гульнi, вельмi, Альф'еры, бразiльскi (Бразiлiя), венесуэльскi (Венесуэла), уральскi (Урал), лепельскi (Лепель), лiльскi (Лiль), Мангальф'е. 6. Мяккi знак пiшацца для абазначэння на пiсьме мяккасцi [н]: перад суфiксам -к-, а таксама перад суфiксам -чык- (калi слова без суфiкса -чык- заканчваецца мяккiм знакам): песенька, вiшанька, нянька (i няньчыць); каменьчык (камень), праменьчык (прамень), карэньчык (корань), агеньчык (агонь); перад суфiксам -ск- у прыметнiках, утвораных ад назваў месяцаў, якiя заканчваюцца мяккiм [н'], i назоўнiка восень: студзеньскi, чэрвеньскi, лiпеньскi, снежаньскi, восеньскi, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскi раён, Лiпеньская школа; у суфiксе -еньк- (-эньк-, -аньк-): маленькi, даражэнькi, прыгожанькi. 7. Мяккi знак не пiшацца: пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш), р, ц (не з т мяккага) i д, т, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф: дождж, ноч, мыш, цар, купец, голуб, п'едэстал, сям'я, В'етнам, верф; пасля з, с, ц, дз перад мяккiмi зычнымi, калi пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другiм словам таго ж кораня) нельга паставiць гэтыя з, с, ц, дз перад цвёрдым зычным: песня - песнi - песнямi, звер - зверам - звяроў, свет - свяцiць - асвятленне, дзверы - дзвярэй, чацвер - чацвяргом, чацвёрты - чацвярцiна - чацверыком, цвёрды - сцвярджаць; схiлiцца, скiнуць, ёсць, Дзвiна, Дзмiтрый; пры падаўжэннi зычных: насенне, ралля, галлё, калоссе, а таксама падваеннi: ззяць; у прыметнiках з суфiксам -ск-, утвораных ад назоўнiкаў на -нь: конскi (конь), астраханскi (Астрахань), любанскi (Любань), плзенскi (Плзень), чань-чунскi (Чань-Чунь), цянь-шанскi (Цянь-Шань). § 19. Раздзяляльны мяккi знак i апостраф 1. Раздзяляльны мяккi знак пiшацца пасля зычных л, с, ц (з мяккага т), дз i непрыставачных н i з перад е, ё, i, ю, я ў словах iншамоўнага паходжання: вальера, рэльеф, калье, мiльён, медальён, павiльён, бiльярд, дасье, канферансье, манпансье, пасьянс, парцье, парцьера, ранцье, Фацьян, Тэнардзье, Дзьюi, мадзьяры, кастаньеты, Тэньер, каньён, Тасiньi, Авiньi, Сеньi, Нью-Ёрк, каньяк, Карбюзье, Лавуазье, разьянскi. 2. Ва ўласных iмёнах i назвах, утвораных ад iмён на -iй (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфiксальным -еў- (-ев-) пiшацца мяккi знак: Васiльеў, Васiльевiч, Васiльеўка, Васiльеўскi востраў, Арсеньеў, Арсеньевiч, Афанасьевiч, Кандрацьеў, Кандрацьевiч, Аркадзьеў, Аркадзьевiч. 3. Пасля г, к, х i збегу зычных, акрамя нц, перад суфiксальным -еў- (-ев-) пiшацца i (ы): Георгiеў, Георгiевiч, Яўцiхiеў, Яўцiхiевiч, Iраклiевiч, Яўлампiевiч, Ануфрыеў, Ануфрыевiч, Ануфрыеўка, Дзмiтрыеў, Дзмiтрыевiч; але: Вiкенцьеў, Вiкенцьевiч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевiч, Клiменцьевiч i iнш. 4. Апостраф пiшацца пры асобным вымаўленнi зычных з наступным галосным: пасля прыставак, якiя заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я i нацiскным i: ад'е`зд, аб'ём, аб'я`ва, аб'ядна`цца, пад'ёмны, раз'ю`шыцца, мiж'я`русны, аб'i`нець, уз'ядна`нне, ад'юта`нт, iн'е`кцыя, кан'юнкту`ра; у сярэдзiне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т i дрыжачага р перад лiтарамi е, ё, i, ю, я: б'ецца, вераб'i, В'етнам, iнтэрв'ю, сям'я, Дзям'ян, Камп'ен, куп'ё, куп'iсты, п'юць, саф'ян, Пракоф'еў, Пракоф'евiч, Мантэг'ю, Лук'ян, Х'юстан, Аж'е, Ч'япа, Буш'е, Д'еп, бар'ер, надвор'е, Грыгор'еў, Юр'еў, Мар'iна Горка; у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад лiтарамi е, ё, ю, я: двух'ярусны, трох'ярусны, шмат'ядзерны, шмат'ёмiсты. 5. Апостраф не пiшацца: пасля ў (у нескладовага) перад лiтарамi е, ё, i, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўi; у складаных i складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым лiку калi iх часткi пiшуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэд-юнiёны. Глава 4 ПРАВАПIС АБРЭВIЯТУР § 20. Правапiс абрэвiятур 1. У абрэвiятурах скарочаныя часткi пiшуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскi), прафсаюз (прафесiйны), дзяржцырк (дзяржаўны), прамкамбiнат (прамысловы), галоўурач (галоўны), генплан (генеральны), Еўрасаюз (еўрапейскi), заапарк (заалагiчны), музвучылiшча (музычнае), Белдзяржпраект (беларускi, дзяржаўны), Беллiтфонд (беларускi, лiтаратурны), райбудкантора (раённая, будаўнiчая), педфак (педагагiчны факультэт), камбат (камандзiр батальёна), ваенкамат (ваенны камiсарыят), эсмiнец (эскадраны мiнаносец), прафкам (прафсаюзны камiтэт), ваенкам (ваенны камiсар), гарвыканкам (гарадскi выканаўчы камiтэт), член-кар. (член-карэспандэнт), лясгас (лясная гаспадарка), рыбгас (рыбная гаспадарка), iнтэрпал (iнтэрнацыянальная палiцыя), лiнкар (лiнейны карабель). 2. Лiтарныя, гукавыя абрэвiятуры i абрэвiятуры змешанага тыпу звычайна пiшуцца вялiкiмi лiтарамi без кропак, злучкоў i апострафаў: БДУ (Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова), ЗША (Злучаныя Штаты Амерыкi), РВУ (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова), УА (установа адукацыi), ЖЭС (жыллёва-эксплуатацыйная служба), СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў), НАН Беларусi (Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыства), СМI (сродкi масавай iнфармацыi), МАЗ (Мiнскi аўтамабiльны завод), МТЗ (Мiнскi трактарны завод), ЦУМ (цэнтральны ўнiверсальны магазiн), УП (унiтарнае прадпрыемства), ГА (грамадскае аб'яднанне), ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю), ААН (Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый). Калi да абрэвiятуры дадаецца лiчба, то яна пiшацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82. Калi абрэвiятура скланяецца, канчаткi пiшуцца разам малымi лiтарамi: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу. Дапускаецца напiсанне малымi лiтарамi агульнавядомых абрэвiятур, калi слова ўспрымаецца як простае: схадзiў у жэс i iнш. Малыя лiтары могуць уваходзiць у камбiнаваныя абрэвiятуры: ЛiМ, БелТА, УП "Белкнiга", БелНДВI (Беларускi навукова-даследчы ветэрынарны iнстытут). 3. Напiсанне няўласнабеларускiх (запазычаных) абрэвiятур вызначаецца па слоўнiку; поўны сэнсавы беларускi адпаведнiк перадае значэнне такiх запазычанняў, а не расшыфроўвае iх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткi), завуч (намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтаматызаваная сiстэма кiравання), ЮНЕСКА (Камiсiя Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i культуры). 4. У некаторых абрэвiятурах напiсанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ - Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц'ух]), РIВШ - дзяржаўная ўстанова адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы" (вымаўляецца [рыўш]). 5. Лiтарныя абрэвiятуры не трэба блытаць з умоўнымi графiчнымi скарачэннямi, якiя ўжываюцца на пiсьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю. Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымi правiламi: нельга скарачаць на галосную лiтару, на ь, на й i на ў; пры спалучэннi дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робiцца пасля першай зычнай: насен. фонд; пры збегу дзвюх або некалькiх зычных скарачэнне робiцца на апошнюю зычную: народн. творчасць; калi iмя або iмя па бацьку пачынаецца з дыграфа Дз, то iнiцыялам выступае толькi лiтара Д: Дзмiтрый Дзмiтрыевiч - Д.Д. Пры графiчных скарачэннях ставiцца кропка i захоўваюцца тыя ж знакi i пачатковыя лiтары, якiя ўласцiвы поўнаму напiсанню: В.-Д. к. (Волга-Данскi канал), с.-д. партыя (сацыял-дэмакратычная партыя), чл.-кар. (член-карэспандэнт). 6. Стандартныя скарочаныя абазначэннi метрычных мер пiшуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кiлаграм), км (кiламетр) i iнш. Нiжэй прыводзяцца агульнапрынятыя скарачэннi, якiя не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння. Напрыклад: акад. - акадэмiк; б. - былы; бухг. - бухгалтэрыя; в. - вёска; в.а. - выконваючы абавязкi; в-аў - востраў; вобл. - вобласць; воз. - возера; г. - год; г. - горад; гг. - гады; г.зн. - гэта значыць; гл. - глядзi; гр. - грамадзянiн; дац. - дацэнт; заг. - загадчык; зб. - зборнiк; i г.д. - i гэтак далей; i да т.п. - i да таго падобнае; i iнш. - i iншае; i пад. - i падобнае; нам. - намеснiк; напр. - напрыклад; н.ст. - новы стыль; н.э. - наша эра; параўн. - параўнай; п-аў - паўвостраў; праф. - прафесар; р. - рака; р-н - раён; руб. - рубель; с. - старонка; с.-г. - сельскагаспадарчы; сс. - старонкi; с/с - сельскi савет; ст. - стагоддзе; стст. - стагоддзi; ст.ст. - стары стыль; т. - том; тав. - таварыш; т-ва - таварыства; т.зв. - так званы; тт. - тамы. Глава 5 ПРАВАПIС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ § 21. Аднамарфемныя прыназоўнiкi 1. Прыназоўнiкi аб, над, пад, перад пры спалучэннi з формамi асабовага займеннiка я, што пачынаюцца збегам зычных, пiшуцца з дадатковым а: аба мне, нада мной, перада мной. Прыназоўнiк з замяняецца ў падобных выпадках на са: са мной; але: з мяне. Прыназоўнiк у набывае форму ва ў спалучэннях са словамi з пачатковым у: ва ўнiверсiтэце, ва ўрачыстасцях, ва ўрочышчы. 2. Варыянт са прыназоўнiка з згодна з вымаўленнем пiшацца перад збегам зычных, калi першы з iх - шыпячы або свiсцячы: са школы, са шкiперам, са сваякамi, са смеху, са зброяй, са старых часоў, са сваiмi сябрамi, са звонам, са здымка, велiчынёй са шрацiну, са знiчкай; але: з братам, з праўдай, з пляча, з грукатам, з цвiком, адно з двух. § 22. Прыстаўкi 1. Да прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз- (рас-), с- (з-), уз- (ус-) пры спалучэннi з марфемамi, якiя пачынаюцца збегам зычных, далучаецца дадатковае а: абарваць (абрываць), абагнаць (абганяць), адаспаць (адсыпацца), адапхнуць (адпiхваць), сабраць (збяру), сарваць (зрываць), надагнуць (надгiнаць), падаспець, сатлелы, абамлець. Дапускаецца напiсанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абабягаць, абаперцiся. 2. Прыстаўка су- пiшацца: у назоўнiках, дзе су- выдзяляецца толькi гiстарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргi, сумятня, супастат, супоня, суткi, сутокi, суцяга, сумёт, сустаў; у новых утварэннях, калi ёсць слова i без су-: суграмадзянiн, супалiмер, сукрэдытор, сукiраўнiк, супастаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнiк, суродзiч, сунаймальнiк, суспадчыннiк, суадказчык, сузабудоўшчык, сувыканаўца i iнш.; у словах, якiя без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор'е, суладдзе, сугучча, суглiнак, супесак, сукравiца, сузiральнiк, сумежжа. 3. Прыстаўка су- пiшацца: у дзеясловах: суадносiць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суiснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць; у прыметнiках: сумежны, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны; у прыслоўях: су`праць (супро`ць). 4. Прыстаўка су- захоўваецца ў лексемах, словаўтваральна звязаных са словамi, што маюць прыстаўку су-: сутачны (суткi), суцяжнiчаць (суцяга), сурэдактарстваваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузiранне (сузiраць), сумяшчальнiк (сумяшчаць), сустрэчны (сустрэча), супярэчлiвасць (супярэчлiвы), сумежнасць (сумежны), супольнасць (супольны), сумесна (сумесны), насуперак (супраць) i iнш. 5. Прыстаўка са- пiшацца: у некаторых назоўнiках, дзе прыстаўка выдзяляецца толькi гiстарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе; у запазычаннях i кальках (пераважна з рускай мовы): саiскальнiк, сакурснiк, садружнасць, сатрапезнiк, сачыненне, састаў, саслужывец i iнш. 6. Прыстаўка са- захоўваецца: у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамi з прыстаўкай са-: саўдзел (саўдзельнiк), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састыкаваць), састаўляць (састаў), сашчэпка (сашчапiць), сапраўды (сапраўдны) i iнш.; у дзеясловах, калi са- з'яўляецца варыянтам с- (перад збегам зычных): садраць (здзяру), сагнаць (зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроiць, сашмаргнуць, сашпiлiць, саштурхнуць, сасмягнуць, сагнуць, саграшыць, сашчыкнуць, сашчапiць i iнш.; у прыметнiку сапраўдны i вытворных ад яго. Напiсанне прыставак су- i са- ў iншых выпадках вызначаецца па слоўнiку. 7. Калi апошняя зычная лiтара прыстаўкi i першая лiтара кораня супадаюць, то пiшуцца абедзве лiтары: аддача, аддалены, Наддзвiнне, наддаць, бяззорны, ззаду, ззелянелы, ссадзiць, ссiвелы, бессардэчны, паддопытны, рассыпаць, раззлавацца, рассаднiк (тое, што з'яўляецца крынiцай чаго-небудзь), уссаджваць, контрразведка, звышштатны, транссiбiрскi. Словы-тэрмiны iншамоўнага паходжання часткова падпарадкоўваюцца гэтаму ж правiлу (асаблiва тады, калi ёсць словы i без прыстаўкi, а прыстаўка далучаецца i да iншых каранёў): сюррэалiзм, аддукцыя (рэалiзм, iндукцыя). У некаторых выпадках, калi слова ўспрымаецца як невытворнае ў беларускай мове, лiтары не падвойваюцца: iнавацыя, iрыгацыя, iрэальны, iмiграцыя, акамадацыя, карэляцыя, аперцэпцыя, дысiдэнт, iмартэль, анiгiляцыя, iнервацыя, акорд, карэспандэнт. Напiсанне такiх слоў-тэрмiнаў вызначаецца па слоўнiку. У словах расол, расольнiк, расада, расаднiк (месца, скрынка для вырошчвання расады) адбылося сцяжэнне гукаў, i таму яны пiшуцца з адной лiтарай с. 8. Да прыставак на з- адносяцца: з-, iз-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дыз- i дэз-. У пэўных пазiцыях лiтара з замяняецца лiтарай с. У прыстаўках з-, iз-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз- лiтара з пiшацца перад звонкiмi, санорнымi зычнымi i ётаванымi галоснымi (перад апострафам): збiць, здаць, знесцi, iзноў, узняць, узбiцца, розгалас, бязмежны, небеззаганны, небязгрэшны, абезгалосець, абязгрошыць, празмерны, цераззернiца; раз'есцi, раз'езд, абяз'ёдаваны, з'iнець, раз'юшаны, без'языкi, бяз'ядзерны, з'ялчэць, з'явiшча, уз'юрыцца. У слове разявiць i вытворных ад яго, а таксама ў словах узлаваць i ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] - прыстаўкi i [з] - кораня. У гэтых жа прыстаўках замест лiтары з пiшацца лiтара с перад глухiмi зычнымi: скiнуць, схапiць, iспыты, усхваляць, раскiдаць, роспiс, беспадстаўны, небескарысны, абяскровiць, абясшкодзiць, цераспалосiца, росшукi, росчырк. Калi корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненацiскнога i, якое пераходзiць у ы, замест прыстаўкi з- пiшацца прыстаўка с-: сарганiзаваць, сумысна, сэканомiць, сыграць; але: зымправiзаваць, зыначыць. 9. У словах, утвораных ад дзеясловаў iсцi, хадзiць, прыстаўкi на з- пiшуцца ў залежнасцi ад лексiчнага значэння: зысцi - сысцi, зысцiся - сысцiся, зыходзiць - сыходзiць, зыходзячы - сыходзячы, зыходны - сходны, сыходны, зыход - сход. 10. У прыстаўцы дыз- перад галоснымi (у тым лiку ётаванымi) пiшацца з, а перад зычнымi - с: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз'юнкцыя, дысгармонiя, дыспрапорцыя, дысквалiфiкаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт. 11. Прыстаўка дэз- пiшацца нязменна: дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанiзацыя. 12. Спалучэннi лiтар сч, сш, сшч, зж, здж на стыку прыстаўкi i кораня перадаюцца нязменна: расчахляць, расчэсваць, расчынiць, счысцiць, счапiць, счэп, усчаць, счакацца, бесчалавечны, бясчулы, расчапiць (раз'яднаць), усчапiць (павесiць); расшыць, расшырэнне, сшытак, сшарэлы, расшумецца, расшпiлены, бясшкодны, бясшлюбны; расшчапiць (раскалоць), расшчапленне (расколванне), расшчэп (раскол) (не блытаць счапiць i шчапаць), расшчамiць (разняць), расшчодрыцца, расшчоўкацца; зжыцца, разжаць, разжалiць, разжанiць, разжыва, безжурботна, безжыццёвы; зджалiць. Выключэннi: рашчынiць (паставiць цеста), ушчуваць, нiшчымны, а таксама вытворныя ад iх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нiшчымнiца. 13. Пры спалучэннi прыставак (аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамi, што пачынаюцца з i, у адпаведнасцi з вымаўленнем замест i пiшацца ы: абыграць, абынтэлiгенцiцца, зымправiзаваць, зыначаны, зысцi, сысцi, адыграць, адыменны, адыходзiць, сыграцца, сышчык, узыход, спадылба, спадыспаду, перадынфарктны, падынтэграваць, разысцiся, перадымперскi, перадыспытны, субынспектар, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфiцыраваць. Пасля прэфiксоiдаў (звыш-, мiж-, пан-, супер-, транс-, контр-) i захоўваецца: звышiмклiвы, звышiндустрыяльны, звышiнфляцыя, мiжiрыгацыйны, мiжiнстытуцкi, панiсламiзм, контрiдэя, контрiгра, суперiнтэлект, трансiндыйскi. У складанаскарочаных словах, першая частка якiх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае i другога слова пiшацца нязменна: педiнстытут, дзяржiнспектар, палiтiнфармацыя, санiнструктар, цяжiндустрыя, медiнструменты, спецiнструктаж, гарiнспекцыя, гасiнвентар. Прэфiксоiд экс- пiшацца праз злучок, i i не пераходзiць у ы: экс-iнжынер, экс-iмператар. Некаторыя словы з коранем -ход- маюць варыянтныя формы: адыходлiвы - адходлiвы, адыходнае - адходнае, адыходы - адходы, адыходнiк - адходнiк. § 23. Суфiксы 1. Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфiксам -ава- (-ява-): дэградаваць, фальсiфiкаваць, арыентаваць, прагназаваць, балансаваць, цытаваць, аналiзаваць, iранiзаваць, культываваць, кантактаваць, планаваць, групаваць, нацыяналiзаваць, прыватызаваць, дэклараваць, лiквiдаваць, аклiматызаваць, перафразаваць, квалiфiкаваць, iнфармаваць, урбанiзаваць, каталiзаваць, функцыянаваць, ваенiзаваць, кантраляваць, тыпiзаваць, паразiтаваць, фiнансаваць, тыражаваць, iгнараваць, рэагаваць, кансультаваць, прафiляваць, ангажаваць, нерваваць, абстрагаваць, iмпартаваць, дэбатаваць, дэбютаваць, iнспектаваць, экспартаваць, рэканструяваць, дыскутаваць, правакаваць, фiнiшаваць. 2. Дзеяслоўны суфiкс -iрава- (-ырава-) ужываецца: калi без гэтага суфiкса ўзнiкае аманiмiя дзеясловаў з дзеясловамi з суфiксам -ава- (-ява-): буксiраваць - буксаваць, парадзiраваць - парадаваць, вiзiраваць - вiзаваць, будзiраваць - будаваць, газiраваць - газаваць, камандзiраваць - камандаваць, пазiраваць - пазаваць, пасiраваць - пасаваць, тушыраваць - тушаваць, парыраваць - параваць, панiраваць - панаваць, фармiраваць - фармаваць, апанiраваць - апанаваць; калi дзеяслоў без -iр- (-ыр-) губляе сваю фармальную i семантычную акрэсленасць: шакiраваць, бiсiраваць, бравiраваць, гарманiраваць, драпiраваць, лабiраваць, грасiраваць, курыраваць, лавiраваць, дэкарыраваць, сервiраваць, фантазiраваць, лакiраваць, штудзiраваць, мусiраваць, татуiраваць i iнш.; калi дзеяслоў мае вузкатэрмiналагiчнае значэнне: манцiраваць, пасiвiраваць, аксiдзiраваць, зандзiраваць, дэкацiраваць, сталiраваць, дэмпфiраваць, юзiраваць, юсцiраваць, парафiраваць, дыфундзiраваць. У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскiраваць - дэмаскаваць, акупiраваць - акупаваць, курсiраваць - курсаваць, калькiраваць - калькаваць, базiраваць - базаваць. 3. Суфiкс -ава- (-ява-) пiшацца ў неазначальнай форме i формах прошлага часу тых дзеясловаў, якiя ў першай асобе адзiночнага лiку губляюць гэты суфiкс i заканчваюцца на -ую (-юю): галасую - галасаваць, галасаваў, галасавала, галасавалi, начую - начаваць, чаргую - чаргаваць, малюю - маляваць, камандую - камандаваць, пакутую - пакутаваць, даследую - даследаваць, будую - будаваць, рэкамендую - рэкамендаваць, характарызую - характарызаваць. 4. Суфiкс -iва- (-ыва-) пiшацца ў неазначальнай форме i асабовых формах цяперашняга часу дзеяслова, а таксама ў формах прошлага часу незакончанага трывання пасля збегу зычных, апошнi з якiх л, р або н: падкрэслiваць, падкрэслiваю, падкрэслiваў, падкрэслiвалi; падтрымлiваць, адыгрываць, выветрываць, запэўнiваць, адрознiваць. 5. Суфiкс -ва- пiшацца ў астатнiх выпадках: выконваць, выконваю, выконваў, выконвалi; адказваць, вымешваць, адмерваць, заканчваць, загадваць, адорваць, разбэшчваць, падстрэльваць, раздумваць, заваёўваць, зацярушваць, дагульваць, размяркоўваць, забiнтоўваць, распiлоўваць. У дзеясловах выйграваць i прайграваць пiшацца суфiкс -ава-. 6. Калi неазначальная форма дзеяслова закончанага трывання заканчваецца на -iць або -яць з папярэдняй галоснай, то ў незакончаным трываннi перад суфiксам -ва- пiшацца й: утаiць - утойваць, супакоiць - супакойваць, засвоiць - засвойваць, узброiць - узбройваць, напаiць - напойваць, склеiць - склейваць, абнадзеiць - абнадзейваць; засеяць - засейваць, абсмяяць - абсмейваць, запаяць - запайваць, настаяць - настойваць. 7. Суфiкс -ен- пiшацца ў дзеепрыметнiках, утвораных ад дзеясловаў на -iць, -цi: адчынены, выбелены, згублены, супакоены, споены, накормлены, куплены, спаганены, скрыўлены, запылены, дазволены, зроблены, пазнаёмлены, асiлены, заклеены, спалены, схiлены, разяўлены, прастрэлены; звезены, прынесены, растрэсены, заведзены, спрадзены, пакрадзены, аплецены, мецены. 8. Пры чаргаваннi ў аснове дзеяслова [с'] - [ш], [з'] - [ж], [ц'] - [ч], [дз'] - [дж] у дзеепрыметнiках пiшацца суфiкс -ан-: насiць - ношаны, уразiць - уражаны, запрасiць - запрошаны, круцiць - кручаны, апярэдзiць - апярэджаны. 9. Спалучэнне галоснай я дзеяслоўнай асновы з суфiксам дзеепрыметнiкаў -н- пiшацца ў тых дзеепрыметнiках, якiя ўтвораны ад дзеясловаў на -яць-: пасеяны, развеяны, змуляны, аблаяны, абстраляны, павыдумляны, абмяняны (ад абмяняць). 10. Суфiкс -ец- (-ац-) пiшацца ў назоўнiках мужчынскага роду. Пры змяненнi слова галосны выпадае: акраец, iндыец, разец, iсцец (родны склон iстца), плывец, мсцiвец, вясковец, кармiлец, удалец, баец, бельгiец, незнаёмец, канькабежац, аварац, запарожац. 11. Суфiкс -iц- (-ыц-) пiшацца ў назоўнiках жаночага роду i беглага галоснага не мае: ваколiца, патылiца, спадарожнiца, мсцiвiца, кармiлiца, рознiца, кiрылiца, кнiжыца. 12. Памяншальна-ласкальны суфiксальны комплекс -iчк- (-ычк-) пiшацца ў назоўнiках жаночага роду, якiя ўтварылiся ад слоў з фiналлю -iц- (-ыц-): лесвiчка, крынiчка, сунiчка, завушнiчка, запальнiчка, палiчка (ад палiца), сястрычка. У астатнiх выпадках пiшацца памяншальна-ласкальны суфiксальны комплекс -ечк- (-ачк-): дзядзечка, бутэлечка, лялечка, цётачка, галовачка, булачка, палачка (ад палка), рэчачка, курачка (ад курка), качачка, божачка, вушачка, Сонечка, Волечка, Ванечка, Жэнечка, Сцёпачка, Наташачка, Ганначка. 13. Суфiкс -ак- (-ек-) пiшацца не пад нацiскам у назоўнiках, якiя ва ўскосных склонах губляюць суфiксальнае а цi е: сшытак - сшытка, пасынак - пасынка, каласочак - каласочка, дожджычак - дожджычку, прыцемак - прыцемку, аловак - алоўка, перашыек - перашыйка. 14. Суфiксы -iк- (-ык-), -нiк-, -чык- пiшуцца нязменна ва ўсiх формах слоў: конiк - конiка, столiк - столiка, хлопчык - хлопчыка, дожджык - дожджыку, вожык - вожыка, тэарэтык - тэарэтыка, спадарожнiк - спадарожнiка, пеўнiк - пеўнiка, дарадчык - дарадчыка. 15. Суфiкс -ень- (-ань-) ва ўскосных склонах у адных назоўнiках захоўвае галосны, у другiх яго губляе: вусень - вусеня, прамень - праменя; але: вучань - вучня, шчэбень - шчэбню, валасень - валасня. Часам дапускаюцца абедзве формы: кiпень - кiпеню i кiпню. 16. Суфiксы -чык- (-чыц-) i -шчык- (-шчыц-) ужываюцца пры ўтварэннi назоўнiкаў, якiя называюць людзей паводле заняткаў. Суфiкс -чык- (-чыц-) пiшацца: калi ўтваральная аснова заканчваецца на пярэднеязычныя д, т, з, с: аб'ездчык, дакладчык, дарадчыца, наладчык, ракетчык, пераплётчыца, лётчык, грузчык, возчык, рэзчык, перапiсчык, перапiсчыца (а таксама ў адпаведных прыметнiках: дарадчыцкi, перапiсчыцкi i iнш.); калi ў канцы ўтваральнай асновы адбываецца чаргаванне [г] - [ж]: перабягаць - перабежчык, перабежчыца, перабежчыцкi, нябога - нябожчык, абцягваць - абцяжчыца. Суфiкс -шчык- (-шчыц-) пiшацца: калi аснова заканчваецца на санорныя р, л, м, н, й: зваршчык, наборшчыца, вугальшчык, мадэльшчык, прыбiральшчыца, атамшчык, паромшчык, бетоншчыца, згоншчык, мыйшчык, пайшчык, пайшчыца, забойшчык (а таксама ў адпаведных прыметнiках: наборшчыцкi, пайшчыцкi i iнш.); пасля спалучэнняў тых жа санорных з наступнымi т, г утваральнай асновы: працэнт - працэнтшчыца, алiменты - алiментшчык, алiментшчыца, кобальт - кобальтшчык, цюбiнг - цюбiнгшчык; калi ўтваральная аснова заканчваецца на губныя зычныя б, п, м, ф i ў (з в): рубшчык, гардэробшчыца, апалубшчык, падкопшчык, скупшчык, скупшчыца, паромшчык, лiтаграфшчык, бунтаўшчык, нарыхтоўшчык, палясоўшчык, забудоўшчык. ![]() ![]() |
![]() |
Партнеры
![]() |
![]() |